Археалогія і нумізматыка Беларусі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
У ніжнім гарызонце выяўлены рэшткі паўзямлянкавых жытлаў авальнай формы, заглыбленых у зямлю на 0,5—0,6 м, зробленых зрозных касцей маманта(чарапы, буйныя трубчастыя плоскія косці). Знойдзены крамянёвыя прылады працы (бакавыя, вуглавыя, сярэдзінныя, пляскатыя разцы, скрабкі на канцах ножападобных пласцін, вастрыі, пласцівы з прытупленым рэтушшу краем, до латы, цяслападобныя прылады, адбойнікі, рэтушоры), нуклеусы, вырабы з касцей зайца, лісіцы, ваўка, бурага мядзведзя, пясца, паўн. аленя і інш., біўня маманта(верацёнападобныя наканечнікі коп’яў, землекапалкі, іглы з вушкам, шылы, праколкі). У ліку цікавых знаходак — авальныя пласціны з біўня маманта са складаным геам. арна ментам у выглядзе 6-вугольнікаў, зігзагаў, ліній, што нагадваюць луску рыбы, выявы рыбы; жаночая статуэтка з біўня маманта; упрыгожанні (амулеты, пад-
вескі) з прасвідраваных для падвешвання зубоў дробнай жывёлы, марскіх ракавін і прэснаводных малюскаў, трубачак марскіх чарвякоў. Культурны пласт верхняга гарызонту 2,5 м. Выяўлены крамянёвыя наканечнікі стрэл, у т. л. з бакавой выемкай, пласціны, скрабкі. Датуюцца: ніжні гарызонт 20—18 м тысячагоддзямі да н. э., верхні — 13—10-м тысячагоддзямі да н. э.
Літ.: 167, 168, 172, 847, 919.
У. Дз. Будзько.
ЕЛЬСКІ Аляксандр Карлавіч [ 16.6. 1834, в. Дудзічы Ігуменскага пав. (цяпер Пухавіцкі р-н) — 10.9.1916],
Касцяная іголка і каралі з ракавін кауры са стаянкі Елісеевічы.
беларускі краязнавец, гісторык, літаратар, этнограф, публіцыст. Скончыў Мінскую гімназію (1852). Чл. Акадэміі ведаў у Кракаве (1892). Даследаваў гісторыю, этнаграфію, фальклор, мову і літаратуру Беларусі. У «Геаграфічным слоўніку Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краін» апісаў мясцовасці амаль усіх бел. паветаў, дзе называў мясц. гарадзішчы, курганы, замчышчы, земляныя валы. У сваім маёнтку Замосце (Ігуменскі пав.) арганізаваў у 1864 прыватны краязнаўчы музей, у фондах якога было каля 7 тыс. кніг, 20 тыс. рукапісаў, болып за 1 тыс. гравюр, калекцыя жывапісных палотнаў, зборы манет, медалёў, прадметаў археал. знаходак (большасць экспанатаў загінула, не каторыя трапілі ў музей і архівы Вільнюса, Мінска і Полылчы).
Літ.: 745, 752. Г. А. Каханоўскі.
«ЕПАРХНАЛЬНЫЕ ВЁДОМО
СТП, назва часопісаў, афіцыйных органаў епархій. Выдаваліся ў Расіі ў 2-й пал. 19 ст.— 1917. Мелі 2 часткі: афіцыйную, дзе друкаваліся ўрадавыя пастановы, указы і распараджэнні сінода, царкоўная хроніка, і неафіцыйную, дзе змяшчаліся матэрыялы па археалогіі, этнаграфіі, краязнаўству, літаратуры, бібліяграфіі, гісторыі царквы. Выдаваліся «Гродненскне епархнальные ведомостн» (1901—15, Гродна), «Лнтовскве епархнальные ведомостн» (1863— 1916, Вільня, Масква), «Мннскне епархнальные ведомостн» (1869 1917, Мінск, у 1915 — Разань), «Могнлёвскне епархнальные ведомостн» (1883—1917, Магілёў), «Полоцкне епархнальные ведомостн» (1874—1917, Віцебск). Сярод публікацый у «Лнтовскйх е п а рхнальныхведомостяхк справаздача пра даследаванні М. Авенарыуса на Замкавай гары ў Драгічыне Надбужскім (1896. № 50), падрабязнае апісанне курганоў, гарадзішчаў, Барысавых камянёў у Дзісенскім і Віленскім пав. (1896. № 30). У «П олоцкнх е п а р х нальных вед омостях» змешчаны арт. Дз. Даўгялы і М. Нікіфароўскага аб прадметах старажытнасці, якія захоўваліся ў Віцебскім епархіяльным царкоўна-археал. схо вішчы (1897. № 23,“ 24; 1898. № 1, 10—12,15—16; 1899. № 22), матэрыялы Е. Раманава, А. Сапунова і К. Гаворскага пра адкрыццё Віцеб скага царкоўнаархеалагічнага музея (1893. № 9). У «Могнлёвск н х епархнальных в е д омостях» змешчаны праца Е. Раманава пра археал. помнікі Магілёўскай губ. (1892. № 8), паведамленне пра адкрыццё Магілёўскага царкоўна-археал. музея (1904. № 30). У дадатках да «Мннскнх е п а р х нальных ведомостей» (вып. 1—9. 1878 і 1879) пададзены сістэматызаваныя па паветах звесткі, якія сталі першай археал. картай помнікаў Мінскай губ., аб гарадзішчах, курганных і бескурганных могільніках, каменных крыжах з надпісамі, сярэдневяковых крэпасцях, культавых і інш. пабудовах, падрабязная інфармацыя пра стварэнне Мінскага царкоўнага гіст.-археал. к-та і музея пры ім (1908. № 4, 6, 7), надрукаваны статут к-та (1908. № 3).
У. Дз. Будзько.
ЖАБІНА, група помнікаў днепрадзвінскай і банцараўскай культур (сярэдзіна 1-га тысячагоддзя н. э.) каля в. Жабіна Усвяцкага р-на Расіі. Даследавала ў 1953 Я. У. Станкевіч.
Г а р а д з і ш ч a. За 1 км на Пн ад вёскі, каля воз. Сеніца. Пл. 1000 м2. Умацавана кальцавым валам. Зной дзена сеткавая і гладкасценная кераміка. У 5—6 ст. выкарыстоўвалася як сховішча.
С е л і ш ч а. За 40 м на ПнУ ад гарадзішча. Выяўлены рэшткі наземнага жытла слупавой канструкцыі, памеры 2,8 X 3,5 м, з каменным адкрытым агнішчам пасярэдзіне.
Знойдзены гаршкі (ляпныя слабапрафіляваныя, блізкія да слоікападобных), гліняныя прасліцы, тыгель, бронзавы пінцэт з расшыранымі канцамі, трапецападобная падвеска, зерняцёрка, жал. цуглі і шлакі.
Курганны могільнік. За 100 м на ПнЗ ад селішча. 7 курганоў. Пахавальны абрад — трупаспаленне на гары.зонце або ў насыпе.
Літ.:Ы30. Г. В. Штыхаў.
ЖАЛЕЗНЫ ВЕК, апошняя (пасля каменнага і бронзавага вякоў) археал. эпоха ў гісторыі чалавецтва, якая характарызуецца з’яўленнем і шырокім распаўсюджаннем металургіі жалеза і вырабаў з яго прылад працы і зброі. Самая кароткая археал. эпоха:' ад 9—7 ст. да н. э. да ўзнікнення ў розных плямён раннякласавых утварэнняў.
Найболып раннія вырабы з метэарытнага жалеза (упрыгожанні) знойдзены ў Егіпце ў пахаваннях, якія датуюцца 4-м тысячагоддзем да н. э. Шырокае распаўсюджанне жал. рэчаў пачалося ў канцы 2-га тысячагоддзя да н. э. пасля адкрыцця ў 15 ст. да н. э. хетамі або падпарадкаванымі ім плямёнамі сырадутнага працэсу. У спец. печах-домніцах пры тэмпературы 1100—1350 °C з жал. руды аднаўлялася жалеза, зерні якога спякаліся, утвараючы на дне печы порысты цестападобны кавалак (крыцу). Пасля завяршэння працэсу печ ламалі, даставалі крыцу і некалькі разоў яе пракоўвалі для ўшчыльнення масы. Услед за хетамі металургіяй жалеза пачалі займацца плямёны, што жылі на тэр. Палесціны. Сірыі, Індыі, Егіпта. У Зах. Еўропе вытворчасць жалеза пачалася каля 1-га тысячагоддзя да н. э. ў Грэцыі і на Эгейскіх астравах. Далей на Пн яна пачала пашырацца не раней 8—7 ст. да н. э. З’яўленне і шырокае выкарыстанне жал. прылад працы спрыяла рэзкаму росту прадукцыйных сіл. павелічэнню прыбавачнага прадукту, эксплуатацыі чалавека чалавекам. Гэта прывяло да распаду патрыярхальна-радавых адносін, фарміравання класавага грамадства і дзяржавы.
На тэр. б. СССР першыя жал. вырабы адзначаны ў Закаўказзі (Самтаўрскі могільнік) і на Пд еўрап. часткі (зрубная культура), якія датуюцца канцом
2-га тысячагоддзя да н. э. Шырокае ўкараненне металургіі пачынаецца з 2-й чвэрці 1-га тысячагоддзя да н. э. і звязана са скіфамі, ад якіх плямёвы, што жылі на Пд Беларусі, навучыліся атрымліваць жалеза.
На тэр. Беларусі Ж. в. пачаўся ў канцы 7—6 ст. да н. э. і працягваўся да 8 ст. н. э. Ен меў 2 перыяды: ранні жалезны век (да 4 ст.) і позні Ж. в. Жалеза тут выплаўлялі з балотнай руды ў невял. паўшарападобных печах-домніцах, якія знойдзены пры раскопках гарадзішчаў Лабеншчына, Канькі, Свідна (Ла гойскі р-н) і інш. У жалезаробчых майстэрнях жалеза здабывалі і выраблялі з яго рэчы і зброю. Найб. раннія знаходкі вырабаў з жалеза адносяцца да мілаградскай культуры, арэал якой уключаў б. ч. ІІа лесся, Сярэдняе і Верхняе Падняпроўе, а таксама да плямён паморскай культуры, што насялялі цэнтр. раёны сучаснай Полыпчы, басейны Зах. Буга і верхняй Прыпяні. На тэр. цэнтр. і паўн. Беларусі жал. вырабы паявіліся ў сярэдзіне 1-га тысячагоддзя да н. э. і належалі носьбітам штрыхаванай керамікі культуры, якія займалі тэр. цэнтр., паўн.-зах. Беларусі і ўсх. Літвы, і плямёнам днепра-дзвінскай культуры, што насялялі паўн. Беларусь, Смаленскую і Пскоўскую вобл. Расіі. Росквіт чорнай металургіі і шырокае ўкараненне жал. прылад працы ў гэтых плямён адносяцца да канца 1-га тысячагоддзя да н. э.— першых ст. н. э. У 3—2 ст. да н. э.— 2—5 ст. н. э. на тэр. пашырэння мілаградскай культуры і ва ўсх. частцы арэала паморскай культуры рассяляліся плямёны зарубінецкай культуры. Этнічныя характарыстыкі плямён эпохі ранняга Ж. в. дакладна не вызначаны. Носьбітаў культуры штрыхаванай керамікі і днепрадзвінскай можна аднесці да балтаў. Этнічная прыналежнасць мілаградскіх, паморскіх і зарубінецкіх плямён з’яўляецца дыскусійнай. Адны даследчыкі лічаць іх раннімі славянамі, другія — балтамі. У 2 ст. на тэр. бел. Падняпроўя і прылеглых да яго раёнаў паявіліся помнікі тыпу Абідні (гл. Адаменка), верхняя храналагічная мяжа якіх 5 ст. Лічыцца, што асн. кампанентам пры фарміраванні новай культуры быў зарубінецкі субстрат. У зах. Палессі ранні Ж. в. завершаны старажытнасцямі вельбарскай культуры (2—4 ст.), найб. яркім помнікам якой на Беларусі з’яўляецца могіль нік Брэст — Трышын (гл. ў арт. Брэст). На думку некаторых сав. і польскіх археолагаў, у фарміраванні гэтай культуры разам з мясц. насельніцтвам прынялі ўдзел вядомыя па пісьмовых крыніцах германскія плямёны готаў і гепідаў. Славянскія помнікі на Беларусі з’явіліся ў 6 ст. Яны належаць раннеслав. плямёнам пражскай культуры.
на тэр. Беларусі аб’ядноўваюцца ў яе мясц. варыянт і вядомы як помнікі культуры тыпу Карчак. У сярэднім Падняпроўі складваюцца старажытнасці калочынскай культуры, якія шэраг даследчыкаў адносіць таксама да славянскіх. Паводле дру гой версіі, калочынскія помнікі належалі балтам. У 6—7 ст. у цэнтр., паўн. Беларусі і на Смаленшчыне вылучылася банцараўска-тушамлінская групоўка плямён (Банцараўская культура, Тушамлінская культура), генетычна звязаная з куль турамі балцкіх папярэднікаў. 3 8 ст. паступова пашыралася пранікненне на гэтыя тэрыторыі слав. культур-
і 3 выклікалі асіміляцыю мясц. балц кага насельніцтва і, відаць, прывялі да знікнення паселішчаў банцараўскай і тушамлінскай культур.
Археал. даныя сведчаць, што плямёны ранняга жал. веку на тэр. Беларусі знаходзіліся на стадыі развітога патрыярхату. Асн. адзін кай грамадства была вял. патрыярхальная сям’я, якая аб’ядноўвала 3—4 пакаленні бліжэйшых суродзічаў. Некалькі сем’яў стваралі род, які валодаў пэўнай тэрыторыяй з паселішчамі, участкамі зямлі, якую апрацоўвалі, і пашай для жывёлы. Разлажэнне першабытнаабшчынных адносін, сутыкненні паміж плямёна-