Археалогія і нумізматыка Беларусі

Археалогія і нумізматыка Беларусі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
501.16 МБ
Д. вядома з пач. 16 ст. як горад Аршанскага пав. Віцебскага ваяводства ВКЛ. У 1-й пал. 16 ст. велікакняжацкае ўладанне. 3 сярэдзіны 16 ст. належала бел. магнацкаму роду Глябовічаў, з 1669 — Сапегам. Д. неаднаразова зай малі рус. войскі. У 1698 горад спустошаны атрадамі літ.-бел. шляхты, якая вяла барацьбу супраць засілля Сапегаў у ВКЛ. У Паўн. вайну 1700—21 у 1708 Д. займалі шведскія і рус. войскі, у 1711—19 знаходзіўся ў закладзе ў рус. вяльможы А. Д. Меншыкава, потым вернуты Сапегам. У 1750 тут засн. суконная мануфактура. У 1772 разам з усх. часткай Беларусі ўвайшоў у склад Расійскай імперыі. Праз Д. праходзіў гандл. шлях у Масковію. Захаваліся мураваны будынак кляштара бернардзінцаў (1809), узведзены на месцы
драўлянага кляштара 1630, і Пакроўская царква (пач. 19 ст.). У 1645 упамінаюцца Верхні і Ніжні замкі (гл. Дубровенскі замак).
Літ.: 324, 1046, 1080. П. А. Русаў. ДУБЫ, стаянка нёманскай культуры каля в. Дубы Пінскага р-на. За 2 км на ПнУ ад вёскі, на ўзвышэнні (3—5 м) у пойме рэк Бобрык і Вісліца. Рассечана 15-метровым гідрамеліярацыйным каналам. У сценцы канала выяўлена паўзямлянкавае жытло даўж. 3,7 м. Выявіў у 1967 і даследаваў у 1988 У. Ф. Ісаенка. Культурны пласт да 1 м. Ускрыта 120 м2.
Сярод знаходак больш за 500 крамянёвых прылад працы (наканечнікі стрэл,
Да арт. Дубровенскі замак. Рэшткі замчышча
Гліняны гаршчок 10 ст. з курганнага могільніка Дудаўка.
праколкі, вастрыі, нажы, скрабкі і скоблі, сякеры, цёслы, а таксама каменныя сякеры, сярпы, цёрачнікі), фрагменты вастрадонных пасудзін. Часткова захаваўся касцявы матэрыял. Датуецца 5—3 м тысячагоддзямі да н. э.
У. Ф. Ісаенка.
ДУДАУКА, курганны могільнік каля в. Дудаўка Мінскага р-на. За 500 м на У ад вёскі, на ўзвышшы
левага берага Пцічы. Было 7 паўсферычных круглаватых у плане насыпаў выш. 1—2,2 м, дыям. 7—10 м; адзін малы курган выш. 0,4 м, дыям. 3 м. Даследаваў 5 курганоў у 1979 В. А. Карпека. Пахавальны абрад трупапалажэнне галавой на 3 (у 3 насыпах). Знойдзены сярэбраны пярсцёнак з разамкнутымі канцамі, жал. абручы, дужка ад драўлянага вядра, 2 жал. сякеры, нож, ганчарны гаршчок з пакатымі плечукамі і коса зрэзаным краем венчыка, фрагменты гаршкоў з кляймом у вы
глядзе крыжа. Малы курган быў пусты. У насыпах знойдзены кавалкі ляпной керамікі 3-й чвэрці 1-га тысячагоддзя н. э. Датуецца канцом 10 — пач. 11 ст. Верагодна, недалёка ад могільніка існавала селішча.
ДУДКІ, селішча позняга сярэднявечча каля в. Дудкі Стаўбцоўскага р-на. За 400 м на ПдУ ад вёскі, ва ўрочышчы Отмыт. Пл. 1,2 га. Адкрыў і даследаваў у 1986 В. У. Шаблюк. Культурны пласт 0,6 м. На паверхні прасочваюцца цёмныя плямы авальнай формы, верагодна, месцы б. пабудоў.
Знойдзена бытавая кераміка 16— 18 ст. (у т. л. белагліняная, вырабленая ў Германіі), фрагменты тэракотавай кафлі, круглага аконнага шкла. У 1526 праз Отмыт праязджаў нямецкі падарожнік 3. Герберйітэйн.
Лгт.: 229.	В. У. Шаблюк.
ДУКАТ (лац. ducatus герцагства), агульнаеўрапейская назва залатой манеты. Першы Д., выпушчаны Be нецыяй у 1284, тыпалагічна блізкі да манет Візантыі. На аверсе — укленчаны дож, які прымае сцяг з рук св. Марка; на рэверсе — выява Хрыста ў авальным кропкавым німбе і легенда Sit Tibi Christe Datus Quem Tu Regis Jeste Ducatus (гэта
герцагства, якім ты правіш, табе, Хрыстос, прысвячаецца), з апошнім словам якой звязваюць часта паходжанне назвы манеты, хоць яно сустракаецца на буйных сярэбраных манетах Італіі ў 12 ст.
Венецыянскі Д. спачатку быў цяжэйшы за залатыя манеты Генуі (джанаві на) і Фларэнцыі (фларын) сярэдзіны 13 ст., пазней зраўняўся з імі па якасці (каратная проба ХХІІІ '/г) і масе (лігатурная маса каля 0,5 г). 3 14 ст. Д. называюць адпаведныя яму ў якасных і метралагічных нормах залатыя манеты Венгрыі і Чэхіі (1525—26), пазней —
Жалезная сякера 10—11 ст. з курганнага могільніка Дудаўка.
дзяржаў Германскай імперыі (гульдэн). У Польшчы ўпершыню чаканены ў 1320, адноўлены з 1528. Д. ВКЛ з’я віўся ў 1562, у Расіі яму адпавядаў чырвонец. У бел., укр. і польскіх актавых матэрыялах да канца 15 ст. Д. называў ся «золотой» (злоты), потым «червоный (чнрвоный, черлёный, чорлены, червлёный) золотой» або «залаты ў золаце».
На тэр. Беларусі ў 14—16 ст. вядомы Д. Венгрыі, у канцы 16— 18 ст.— Д. Паўн. Нідэрландаў (гл. Лабанчык) і Германіі. Адзіны на Беларусі «угорскі Д.» 15 ст. знойдзены ў час археал. раскопак Замкавай гары ў Крычаве. Нярэдка паняцце «Д». вызначае не манету, а вагавую адзінку для залатых вырабаў.
Літл. 1664, 1693. В. Н. Рабцэвіч. ДУЛЕБЫ, група помнікаў эпохі Кіеўскай Русі каля в. Дулебы Бярэзінскага р-на. Вядомы з канца 19 ст.
Гарадзішча. Знаходзілася за 1 км на Пн ад вёскі, на левым беразе р. Дулебкі, ва ўрочышчы Гарадок. Культурны пласт на гарадзішчы дасягаў 1 м. Даследаванні на гарадзішчы не праводзіліся. У 1970-я г.
яно было знішчана пры будаўніцтве дарогі ў в. Мачаск.
С е л і ш ч a.	Распасціралася
ўздоўж правага берага р. Дулебкі амаль насупраць гарадзішча. Зні шчана адначасова з гарадзішчам.
Курганны могільнік-1. За 1 км на У ад вёскі, 500 м ад гарадзішча, злева ад дарогі Дулебы — Ба равіца, ва ўрочышчы Баравіца. 100 насыпаў паўсферычнай формы выш. 0,8—2,5 м (адзін выш. 3,5 м), дыям. 10—20 м. Пл. могільніка каля 1 га. Курганы добра захаваліся, здзірванелі, параслі лесам, вакол вял. насыпаў прасочаны равок. Аб-
Дукат. Польшча: 1. Уладзіслаў I Лакетак, каля 1320; 2. Жыгімонт I Стары, 1529. В К Л: 3. Жыгімонт II Аўгуст, 1561. Рэч Паспалітая: 4. Стэфан Баторый, 1586, трансільванская чаканка; 5. Зыгмунт III Ваза, 1592, польская чаканка; 6. Уладзіслаў IV, 1641, польская чаканка; 7—8. Ян II Казімір Ваза, літоўская (1666) і польская (1649) чаканкі; 9. Аўгуст III, 1752, польская чаканка; 10. Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, 1786, польская чаканка. Аў стрыя: 11. Фердынанд I, 1551; 12. Іосіф I, 1708. Венгрыя: 13. Ласла V [1444—57], недатаваны; 14. Максімілян I, 1567; 15. Рудольф II, 1597; 16. Манета 1704 часоў нацыянальна вызваленчага паўстання 1704—11; 17. Марыя Тэрэзія, 1760. Г а л а н д ы я: 18. 1603. К а р ы нт ы я: 19. Карл, 1576.
следавала ў 1979 Т. С. Бубенька.
Раскопкі не праводзіліся.
Курганны могільнік-2.
Мясц. назва Шведскія магілы. За 2 км на Пн ад вёскі, 1 км ад гарадзішча, абапал дарогі Дулебы — Мачаск, на левым беразе р. Дулебка, ва ўрочышчы Пясчаны брод. Было каля 100 насыпаў, частка іх знішчана адначасова з гарадзішчам. Асталося 86 моцна апоўзлых насыпаў выш. 1,1—2,3 м, дыям. 10—15 м. Могільнік здзірванелы, парослы лесам, у насыпах сляды вялізных ям (лісіныя норы). У канцы 19 ст. частку курганоў раскапаў Г. X. Татур, матэрыялы раскопак не захаваліся. Абследавала ў 1979 Т. С. Бубенька.
Т. С. Бубенька.
ДУНАЙСКАЯ КУЛЬТЎРА, гл. Лінейна-стужкавай керамікі культура. ДУРЧЭУСКІ (Durczewski) Здзіслаў
(3.7.1908, м. Длонь Пазнанскага ваяв.—5.8.1944), польскі археолаг. Д-р гіст. навук (1936). 3 1932 у Археал. музеі ў Варшаве. У 1937— 39 узначаліў археал. даследаванні на Замкавай гары ў Гродне. Выявіў на пл. 240—300 м2 культурны пласт 4,65 м, вывучыў фрагмент драўлянай забудовы дзядзінца 12—15 ст. з рэшткамі 23 пабудоў і шматлікімі археал. знаходкамі (каля 9 тыс.). У гады Вял. Айчыннай вайны калекцыя знаходак у Гродне разрабавана, дакументацыя загінула. Часткова звесткі пра вынікі раскопак Д. паведаміў М. Варонін у сваёй манаграфіі «Старажытнае Гродна» (1954).
Скончыла БДУ імя Леніна (1975). 3 1974 у Ін-це гісторыі АН Беларусі. Вывучае гісторыю паўн. захаду Полацкага княства, культавыя камяні, каменныя крыжы, археал. мікратапаніміку, стараж. касцюм на тэр. Беларусі. Праводзіла раскопкі на гарадзішчах Маскавічы і Рацюнкі на Браслаўшчыне, гідраархеал. даследаванні ў Падзвінні, раекапала больш за 300 курганоў на Пн Беларусі.
Тв.: Барысавы камяні: (гістарыягр. агляд) // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1985. №4; Край блакітных азёр. Мн., 1988; Браслаўскае ГІаазер’е ў IX — XIV стст.: Гіст.-археал. нарыс. Мн., 1990.
каць новыя віды, тыпы або групы тыпаў (гл. Тыпалогія), катэгорыі. Ся род іх пераважаюць найб. дасканалыя, зручныя, эфектыўныя, модныя. Д. рэчаў, якія выкарыстоўваюцца ў быце і вытворчасці, адбываецца ў рамках адной культуры і ў старажытнасці слаба залежала ад культурных уплываў суседзяў. У выніку Д. могуць утварацца праз нейкі перыяд часу варыянты ўнутры адной культуры або нават новыя, сваяцкія культуры, генетычна злучаныя па між сабой. Гэта іншы раз адлюстроў-
Дырхем. Арабскі Халіфат: 1. Амаяды, Хішам, 731—732, г. Іфрыкія; 2. Абасіды, ал-Мансур, 770—771, г. Армінія; 3. Саманіды, Мансур ібн Нух, 962, г. Бухара; Сафарыды, Амр ібн Лайс, 896—897, г. Шыраз; 5. Укайліды, Нур ад-даула, 1002—03, г. ал-Маусіл; 6. Буіды, Рукн ад-даула, 965—966 (г. ал Мухамедыя). Волжская Булгарыя: 7. Мікаіл ібн Ахмад, 920—921, г. Сувар. Залатая Арда: 8. Джучыды, Тактамыш, 1389—90, г. Сарай ал-Джадзід.
Тв.: Stary zamek w Grodnie w swietle wykopalisk dokonanych w latach 1937 — 1938 // Niemen. Grodno, 1939. № 1; Grod litewski z XIII i XIV w. na Starym Zamku w Grodnie // Kuryer literackonaukowy. 1939. № 47: D6hiosle wyniki prac wykopaliskowych na Starym Zamku w Grodnie w latach 1937 —1939 // Там жа. 1939. № 48.
Літ.: 206.	A. A. Tpycay.
ДЎЧЫЦ Людміла Уладзіміраўна (12.12.1950, Мінск), беларускі археолаг. Канд. гіст. навук (1982).
ДЫВЕРГЁНЦЫЯ (лац. divergentia разыходжанне) у археалогіі, адхіленне прыкмет прадметаў, рэчаў ад звыклага, агульнавядомага, разыходжанне іх у асобных, дробных дэталях і падрабязнасцях, якое ўзнікла ў працэсе эвалюцыі, гіст. развіц ця, вытворчасці і інш. Магла развіц ца з цягам часу ў асобных відаў або тыпаў посуду, прылад працы, упрыгожанняў, жытлаў і інш. На пэўнай ступені Д. могуць утварацца ці ўзні-
вае працэс сегментацыі (аддзяленне плямён, складанне племянной групы з раней адзінага племя). Нашчадкі побач з традыцыйнымі рэчамі най часцей выкарыстоўваюць прадметы, якія ў працэсе развіцця набылі дывергентныя змяненні. У. Ф. Ісаенка. ДЫРХЕМ (араб. dircham ад грэч. драхма), сярэбраная манета мусульманскага Усходу. 1) Манета Арабска га халіфата (метрычная проба каля 960, лігатурная маса 2,5—4 г). Упер
шыню эмітаваны паміж 692 і 696. У сучаснай нумізматыцы Д. называюць куфіцкім (па найменні арнаментальнага пісьма, што ўзнікла ў канцы 7 ст. ў г. Ал-Куфа, якім выконваліся легенды на аверсе і рэверсе манет халіфата).