Археалогія і нумізматыка Беларусі

Археалогія і нумізматыка Беларусі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
501.16 МБ
У пісьмовых крыніцах замак згадваецца ў 1514, ім з 1542 валодаў маршалак ВКЛ Ян Юр’евіч Глябовіч. Дакументы 1557, 1561, часоў Лівонскай вайны 1558—83 і тагачасныя сведкі адзначалі ў Д. з. значны гарнізон. За хавалася апісанне замка за 1662: «на гары над возерам Дрысвяцкім ёсць 3 вежы без дахаў, апалыя, згніўшыя, ёсць трошкі сцен з боку фальварка, але і тыя трухлявыя і разбураюцца». 3 агнястрэльнай зброі ўпамінаюцца 2 гакаўніцы і 1 штурмачок. Пад аховай замка на востраве стаялі двор і мястэчка з рынкам, 3 вуліцамі, але без абарончых збудаванняў. Сувязь з берагам ажыццяўлялася па 2 мастах. У 2-й пал. 17 ст. Д. з. перастаў існаваць, а жыхары пасе лішча пасля пажару перабраліся з вострава на ўсх. бераг возера.
Літ.\ 15, 46, 1433. М. А. Ткачоў. ДРЫЯС, гл. Позналедавікоўе. ДУБАЙ, група курганных могільнікаў мілаградскай культуры (6— 5 ст. да н. э. каля в. Дубай Столін скага р-на.
Першая група курганоў (60 насыпаў). За 1 км на Пн ад вёскі, на пясчаным узвышшы сярод заба лочаных лугоў, ва ўрочышчы Задубенне. Курганы паўсферычныя, расплывістыя, выш. 0,2—1,5 м, дыям. 2—22 м. У 1955—56 Ю. В. Кухарэнка даследаваў 13 курганоў. Насыпы двухслаёвыя: гліна або суглінак знізу, пясок зверху. У большасці курганоў пахаванні на гарызонце, у 3 — у невялікіх (глыб. 0,3—0,8 м) прамавугольных (0,8—2x2—4 м) падкурганных ямах. Курганы большай групы падзяляюцца на пахаванні без дапаможных канструкцыйных элементаў (3) або з папярэднім абпальваннем пляцоўкі (1), на круглай або авальнай падсыпцы дыям. 2—3 м (4), у драўляных зр’убах на падсыпцы (2). У пахаваннях на гарызонце нябожчык арыентаваны галавой на ПдУ, пакладзены на падсыпку з рачнога пяску, у некаторых з папярэднім абпалам пляцоўкі або з падсыпкай з попелу і драўнянага вугалю пад пясок. У ямах нябожчык
арыентаваны ў напрамку ПнЗ — ПдУ, у зрубах — ПнУ — ПдЗ. Адно зрубнае пахаванне складалася са слупоў дыям. 0,25—0,4 м, убітых па вуглах прамавугольніка 4x3 м на глыб. 0,2 м, вакол якіх па контуры пакладзены абпаленыя бярвёны. У зрубе 3 пахаванні. Знойдзены гліняныя яйцападобныя і 2 грушападобныя ляпныя гаршкі (у большасці курганоў па адным, у некаторых па 2—3 гаршкі). У 5 насыпах выяўлены жал. наканечнікі коп’яў, у астатHjx — залатая цвікападобная завушніца, жал. нож.
Другая група курганоў
С. А. Дубінскі.
БЕ,ІА₽> СКАЯ АКАДІМІЯ Н A В > h ж:ыог ікіорыі
> «ЫіМЯ АРМ Ч Н I «
I
БІБЛІОГРАФІЯ
ПА АРХЕОЛЁГІІ БЕЛАРУСІ І СУМЕЖНЫХ КРАІН
S. A. OVBINSKI
BIBLIOGRAPHIE
DER ARCHAOLOOIE WHSSRUSSLANDS VND DER ANORENZENDEN LANDER
Воклад кнігі C. A. Дубінскага.
(20 насыпаў). За 1 км на ПдЗ ад вёскі, ва ўрочышчы Вавулін.
Трэцяя група курганоў (больш за 20 насыпаў). За 3 кмна У адвёскі. У 1981 даследаваў 1 курган (выш. 1,5 м, дыям. 12 м) Г. М. За лашка. Знойдзены невял. гаршчок без прыкмет пахавання.
Літ.'. 405, 637. A. А. Егарэйчанка. ДУБІНСКІ Сяргей Антонавіч [ 13(25).10.1884, в. Наройкі Бельскага пав. Гродзенскай губ.—27.8. 1937], беларускі археолаг. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1914). Працаваў настаўнікам. 3 1925 чл. гіст.-археал. камісіі, з 1928 навук. супрацоўнік Інбелкульта, з 1931 у Ін-це гісторыі АН БССР, з 1933 у Акадэміі гісторыі матэрыяльнай культуры (Ленінград). Даследаваў у асноўным помнікі ранняга жал. веку і эпохі сярэднявечча. Праводзіў раскопкі і вывучаў курганныя старажытнасці ў Бельскім пав., гарадзішчы і могільнікі Бабруйшчыны, Міншчыны, Мазыршчыны, Магілёўшчыны і Ві цебшчыны. У 1926—28 вывучаў гарадзішчы Банцараўшчына, у 1928— Чаркасова, аднёс іх да даславянскага часу. У 1927 склаў археал. карту Магілёўскай вобл. (не захавалася). Склаў і выдаў першую «Бібліяграфію па археалогіі Беларусі і сумежных краін» (1933), у якой названы працы пра дакласавае гра мадства, ранні феадалізм, нумізматыку, сфрагістыку, стараж. архітэкТУРУ, абарончыя збудаванні. Незаконна рэпрэсіраваны ў 1937, рэабі літаваны ў 1956.
Тв.: Доследы культур жалезнага перыяду па Віцебшчыне, Магілёўшчыне і Міншчыне // Запіскі аддзела гуманітарных навук Ін-та беларускай культуры. Мн., 1928. Кн. 5. Працы кафедры археалогіі, т. 1; Чаркасоўскае гарадзі шча пад Оршай; Гарадзішча каля в. Германоў Аршанскай акругі; Доследы культур жалезнага перыяду на БССР у 1929 г. // Запіскі аддзела гуманітарных навук БАН. Мн., 1930. Кн. 11. Працы археалагічнай камісіі, т. 2; Раскопкі Банцараўскага гарадзішча каля Менску ў 1926 г. // Гістарычна-археалагічны зборнік. Мн., 1927. № 1.
Літ.-. 497a.	Т. М. Каробушкіна.
ДУБІЧАЙ, стаянка эпохі ранняга неаліту (4-е тысячагоддзе да н. э.) каля в. Дубічай Варэнскага р-на Літвы. На беразе былога воз. Пеляса. Даследавала ў 1962 Р. К. Рыманцене.
У ніжнім гарызонце культурнага пласта знойдзены архаічная ляпная керамі ка з расліннымі дамешкамі ў цесце, арнаментаваная пераважна наколамі і грабеньчатымі адбіткамі, крамянёвыя прылады працы з мезалітычнымі рысамі — свідэройдныя наканечнікі стрэл, канцавыя скрабкі, рэтушаваныя пласцінкі, разцы. Параўнаўчы аналіз матэрыялаў дазволіў вылучыць на Панямонні ранні (дубічайскі) этап нёманскай неалітыч най культуры.
Літ.\ 976.	М. М. Чарняўскі.
ДУБКІ, курганны могільнік 11 — 12 ст. каля былой в. Дубкі Аршанскага р-на (цяпер у межах г. Орша). Гл. ў арт. Аршанскія курганныя могільнікі.
ДУБКІ, стаянка эпохі неаліту каля в. Дубкі Браслаўскага р-на. За 200 м на ПдУ ад вёскі, на першай тэрасе паўн.-ўсх. берага воз. Дрывяты. Выявілі ў 1964 У. Дз. Будзько, У. Ф. Ісаенка, I. М. Ціханенкаў, М. М. Чарняўскі. У 1988 раскапаў 98 м2 У. П. Ксяндзоў. Культурны пласт 0,3 м.
Знойдзены прылады працы з шэрага крэйдавага каменю (тронкавыя наканечнікі стрэл, праколкі, скрабкі, рэтушоры, укладышы, нуклеусы, пласціны і адшчэпы), фрагменты ляпной керамікі з дамешкамі арганікі ў гліне (паверхня арнаментавана адбіткамі ямак і штампа), фрагменты пасудзін жал. веку. Адносіцца да нарвенскай неалітычнай культуры.
ДУБОВЫ ЛОГ, група археал. помнікаў каменнага і бронзавага вякоў каля в. Дубовы Лог Добрушскага р-на.
Паселішча1 ранняга этапу верхнедняпроўскай культуры. За 2,5 км на Пд ад вёскі, на пясчаным узвышшы правага берага р. Іпуць, ва ўрочышчы Мішукова Грыва. Памер 150x15 м. Выявіла ў 1979 і даследавала ў 1980—83 A. Г. Калечыц, раскапана 168 м2. Культурны пласт да 0,35 м. Знойдзены рэшткі 2 жытлаў: адно з іх уяўляе сабой круглую (дыям. 2,2 м) чашападобную ў профілі яму з няроўнай падлогай глыб. 0,4 м ад стараж. паверхні са сляда мі агнішча; другое (ускрыта часткова) — круглая яма дыям. 3 м, глыб. 0,6 м. Каля першага жытла выяўлена адкрытае агнішча дыям. 1,2 м і вогнішча дыям. 0,8 м.
Знойдзена каля 8 тыс. апрацаваных крамянёў, 279 з іх маюць паўторную апрацоўку, 480 фрагментаў ляпнога посуду. Сярод прылад працы перава жаюць мысавыя, канцавыя, клювападобныя скрабкі з адшчэпаў і вельмі рэдка з пласцін, грубыя скрэблы і скоблі, прылады, якімі секлі, маленькія і вял. сякеры, у якасці якіх часта выкарыстоўвалі спрацаваныя да канца нуклеусы, а таксама сякеры з перахватам, прылады тыпу «пік», разцы, вастрыі, свяр дзёлкі, трапецыі, ромбападобныя і тронкавыя асіметрычныя пласціністыя на канечнікі стрэл, фрагменты 2 наканечнікаў коп’яў. Кераміка — таўстасценныя вастрадонныя пасудзіны, насычаныя дамешкамі раслінных рэшткаў у гліне. Большая частка іх неарнамен таваная. Нешматлікія фрагменты арнаментаваны адбіткамі грэбеня і ямкавымі наколамі. Трапляюцца матэрыялы эпохі развітога неаліту і сярэднедняпроўскай культуры ранняга бронзавага веку.
Паселішча-2 ранняга этапу верхнедняпроўскай культуры. За 2,6 км на ПдЗ ад вёскі, на ўзвышшы сярод поймы правага берага р. Іпуць, ва ўрочышчы Фядоткіна Грыва. ГІамер 200X30 м. Выявіла ў 1979 і даследавала ў 1983 Калечыц, раскапана 424 м2. Культурны пласт да 0,5 м. Знойдзена больш за 10 тыс. крамянёвых вырабаў, 2,3 % з іх маюць паўторную апрацоўку, якая праводзілася на паселішчы.
Сярод знаходак шмат аднаі шматпляцовачных нуклеусаў, скрабкоў на
адшчэпах і пласцінах, трапляюцца не вял. сякеры, грубыя цёслы, свярдзёлкі, разцы, вастрыі на пласцінах і адшчэпах, наканечнікі стрэл, зробленыя на пласцінах. Посуд захаваўся вельмі дрэнна, на асобных фрагментах арнаменту ці наогул няма, ці ён складаецца з адбіткаў буйнога грэбеня, ямкавых адбіткаў, кропкавых наколаў, сеткі і інш.
Паселішча-3 эпохі неаліту і бронзавага веку. За 3 км на ПдЗ ад вёскі, на ўзвышшы правага берага р. Іпуць, ва ўрочышчы Цітаў Бугор. Выявіла ў 1978 і даследавала ў 1981—83 Калечыц, раскапана 612 м2. Культурны пласт да 0,6 м. Знойдзены 7735 крамянёвых вырабаў і 4144 фрагменты посуду. Выяўлены рэшткі агнішча адкрытага тыпу ў яме дыям. 1 м, глыб. 0,6 м.
Сярод знаходак каля 400 нуклеусаў, шмат адшчэпаў, пласцін і інш. адходаў вытворчасці, што сведчыць пра апрацоўку крэменю на паселішчы. Сярод прылад працы пераважаюць скрабкі на круглых адшчэпах. цёслы, сякеры, долаты, ёсць прылады тыпу <пік>, астатніх відаў прылад працы няшмат. Блізкасць да помнікаў днепра-данецкай культуры істотна паўплывала на арнаментацыю пасудзін: амаль 7 % фрагментаў керамікі ўпрыгожаны наколамі, нанесенымі спосабам «адступаючай лапатачкі». Астатнія знаходкі ўпрыгожаны адбіткамі грэбеня, рознымі ямкавымі ўцісканнямі, адбіткамі лапчастага штампа, нарэзкамі, насечкамі, кропкавымі наколамі і інш. Значная частка керамікі неарнаментаваная. Паводле саставу гліны частка знаходак адносіц ца да ранняга этапу верхнедняпроўскай культуры.
Паселішча-4 эпохі неаліту і бронзавага веку. На пясчаным узвышшы правага берага р. Іпуць, ва ўрочышчы Паповічава Грыва. Выявіла і даследавала ў 1978 Калечыц. Культурны пласт 0,1 м выяўлены пад невял. пластом торфу.
Знойдзены прылады працы з крэменю, адходы вытворчасці, фрагменты ляпнога посуду, неарнаментаванага або ўпрыгожанага адбіткамі грэбеня. Цікавая знаходка — крамянёвая сякера, зашліфаваная ў рабочай частцы. Сярод зна ходак матэрыялы верхнедняпроўскай і сярэднедняпроўскай культур.
Паселішча-5 верхнедняпроўскай культуры. За 3 км на ПдЗ ад вёскі, ва ўрочышчы Падлужжа, на задзернаванай дзюне памерам 100X15 м, размешчанай каля старыцы р. Іпуць, на правым яе беразе. Выявіла ў 1979 і даследавала ў 1979 і 1981 Калечыц, раскапана 192 м2. Культурны пласт 0,5 м.
Знойдзены 8086 крамянёвых вырабаў і 4339 фрагментаў ляпных пасудзін, выяўлены рэшткі 2 агнішчаў і месца абпальвання глінянага посуду ў выглядзе вялізнай ямы даўж. 8, шыр. 2, глыб. 0,5 м. Сярод знаходак шматі аднапляцовачныя нуклеусы, пласціны, у т. л. з рЭтушшу, адшчэпы і інпі. адходы вытворчасці. Сярод прылад працы — скрабкі, зробленыя з адшчэпаў, скрэблы, сякеры, цёслы, долаты, прылады тыпу «пік», вуглавыя і нуклеусападобныя разцы, міндалепадобныя вырабы з двухбаковай апрацоўкай паверхні, на-