Археалогія і нумізматыка Беларусі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
шматабраднасць рэлігій усіх перша бытных народаў і захаванасць многіх з іх да пазнейшых часоў. Аўтар публікацыі «Археалагічнае выву чэнне Мінскай губерні» (1892), кнігі «Асновы дзяржаўнасці Беларусі» (1919).
Літ.'. 299. Г. А. Каханоўскі.
ДРАГІЧЫНСКІ БЕСКУРГАННЫ МОГІЛЬНІК, археал. помнік плямён паморскай культуры каля чыг. ст. Драгічын. За 2 км на ПнУ ад станцыі, на пясчаным узгорку сярод забалочанага поплава (цяпер на яго месцы асфальтавы з-д). Даследавалі ў 1962 Ю. У. Кухарэнка і В. Б. Нікі ціна-Караткевіч (5 пахаванняў з тру-
Да арт. Доўгіх курганоў паўночнай Беларусі культура. Ляпныя гаршкі з курганных могільнікаў Дарахі. 9 ст.
паспаленнем). У 3 пахаваннях кальцыніраваныя косці ссыпаны ў невял. ямы, у 2 гліняныя урны (адна накрыта 2 перавернутымі міскамі, другая — міскай і вял. клёшам). Посуд ляпны.
Літ.: 828. В. С. Вяргей.
ДРАГЎН Юрый Іосіфавіч (н. 14.5. 1926, Мінск), беларускі гісторык, археолаг. Канд. гіст. навук (1971). Скончыў БДУ (1960). 3 1960 у Ін-це гісторыі АН БССР, з 1962 у БДУ. Даследаваў дзядзінец стараж. Ор шы (1965—68; выявіў планіроўку і забудову, вызначыў дату ўзнікнення Оршы як горада, вывучаў яго матэрыяльную культуру), раннеславян. гарадзішчы і селішчы, курганныя пахаванні 11 —13 ст. на Міншчыне.
Тв.: Орша: РІст.-экон. очерк. 2 мзд. Мн., 1967 (у сааўт.); Да пытання аб летапісным Одрэску // Весн. БДУ. Сер. 3. 1977. № 1: У нстоков белорусской советской нсторнографші // Академнк В. Н. Пнчета: Страннцы жнзнн. Мн., 1981.
ДРАЖНЯ, паселішча эпохі бронзы і зарубінецкай культуры каля в. Дражня Светлагорскага р-на. За 1,5 км на 3 ад вёскі, ва ўрочышчы Ліпавы Бугор, на левым беразе безназоўнага прытока Бярэзіны, на выш. 3 м над поплавам. Пл. каля
1 га. Выявіў у 1981 М. У. Бычкоў, у 1983 244 м2 раскапала Н. М. Дубіцкая. У культурным пласце таўшч. 0,3—0,6 м знойдзены матэрыялы некалькіх эпох.
Самыя раннія знаходкі эпохі бронзы: абломкі посуду з кропкавым арнаментам, крамянёвыя вырабы (скрабкі, ножападобныя пласціны). Болын за 90 % усіх знаходак складаюць абломкі неглянцаваных керамічных пасудзін 1 ст. н. э., трэць якіх пакрыта штрыхамі, што сведчыць пра знаходжанне паселішча ў зоне кантактаў плямён зарубінецкай і штрыхаванай керамікі культур. Знойдзены фрагменты глянцаваных гаршкоў і рабрыстай міскі.
Літ.: 334. Н. М. Дубіцкая.
ляў матэрыялы, знойдзеныя ў час раскопак у Наваградку. У канцы 1930-х г. праводзіў археал. разведку ў Дзісенскім пав. Паводле яго запісаў выяўлена некалькі дзесяткаў га радзішчаў, у т. л. каля населеных пунктаў Свіла, Залессе, Задвор’е, Багушэвічы, Зароўе, Зябкі, Ластаўкі, Галубічы, Псуя, Крукоўшчына, Гараватня, Падавуты (Глыбоцкі р-н), Сквірцы, Язна (Міёрскі р-н), Пашкі, Сталіца, Гарадзец (Шаркоўшчынскі р-н), курганоў, у т. л. каля вёсак Крукоўшчына, Зубкі, Зарубчыкі, Скабянцы, Зябкі, Хвашчова (Глыбоцкі р-н), Гарадзец (Шаркоўшчынскі р-н). Адкрыў некалькі
драйгрошэр(ням. Dreigroscher), нямецкая назва манеты наміналам у тры грошы ў 17—18 ст.
ДРАЙПЕЛЬКЕР (ням. Dreipolker тры паўгрошы; Polchen, Polki назва ў Герм. польскіх паўгрошаў), т р ы паўгрошы, паўтараграшов і к, нямецкае найменне польскага паўтарака. Назва«Д.» часта ўжываецца ў адносінах да германскіх грошэнаў 2-й пал. 16—17 ст., тып якіх быў пераняты паўтаракам.
ДРАЎЛЯНЕ, племянное аб’яднанне
ДРАЗДОВІЧ Язэп Нарцызавіч [1(13).10.1888 — б. засценак (цяпер хутар) Пунькі, Глыбоцкі р-н — 1954], беларускі жывапісец, графік, скульптар, фалькларыст, археолаг. Вучыўся ў Віленскай мастацкай школе (1906—10). У 1919 працаваў у Мінску ў Бел. літаратурна-выдавецкім аддзеле пры Наркамаце асветы, мастаком у Бел. дзярж. тэатры. У 1920-я г. выкладаў маляванне ў Радашковіцкай і Наваградскай бел. гімназіях, заснавальнік мастацкай студыі пры Віленскай гімназіі (1927). Актыўна ўдзельнічаў у дзейнасці Бел. сялянска-работніцкай грамады. У 1926—27 супрацоўнічаў у сатырычным часопісе «Маланка». Выдаў брашуру па астраноміі « Нябесныя бегі», спрабаваў займацца літаратурнай творчасцю. Аўтар шматлікіх жывапісных і графічных работ на гіст. тэмы. Запісваў фальклор і апрацоўваў для слоўнікаў нар. лексіку Дзісеншчыны і Піншчыны. У пач. 1920-х г. даследаваў у Мінску рэчышча р. Няміга, праводзіў раскопкі ў Заслаўі і яго ваколіцах, у г. п. Свір Мядзельскага р-на. Супрацоўнічаў з Іванам і Антонам Луцкевічамі, заснавальнікамі Беларускага музея ў Вільні, у які адпраў-
стаянак і селішчаў каменнага і бронзавага вякоў, шмат каменных кры жоў, сабраў калекцыю каменных сякер. Рабіў планы і замалёўкі гарадзішчаў і замкаў. Вёў архсал. дзённікі, аб’яднаныя пад назвай «Дзісенская дагістарычная старына», дзе запісваў паданні і гіпотэзы пра помнікі археалогіі. Напр., меркаваў, што Гарадзец над Мнютай быў абарончай крэпасцю Полацкага княства (гіпотэза пацверджана даследаваннямі Г. В. Штыхава). Стараж. курганы лічыў пахаваннямі язычнікаў. Выявіў некалькі могільнікаў са стараслав. надпісамі на плітах і рэшткі мураваных падзямелляў. У рукапісе арт. « Дзе знаходзяцца Дудуткі і Гародня, якія ўпамінаюцца ў «Слове аб палку Ігаравым» прапанаваў гіпотэзу, паводле якой Дудуткі — гэта ўрочышча Дадэкі каля вёсак Тупічына і Сіпаліна ў Шаркоўшчынскім р-не, а Гародня — гарадзішча «Царковішча» каля воз. Гародня (Сетаўскае). Архіў Д. захоўваецца ў аддзеле рэдкай кнігі і рукапісаў Цэнтр. навук. бібліятэкі АН Беларусі, матэрыялы раскопак — у фондах Дзярж. музея Беларусі.
Літ.: 684. Э. М. Зайкоўскі.
ўсх. славян у 8—10 ст., якое жыло на правабярэжжы Прыпяці (Укр. Палессе), у міжрэччах Гарыні, Случы, Цецерава, Дняпра. Назва паходзіць ад лясной мясцовасці. Паводле археал, даследаванняў, на У межавалі з палянамі, на 3 па Случы з валынянамг і бужанамі, на Пн з дрыгавічамі, ад якіх аддзелены былі балотамі шыр. 50—60 км уздоўж правага берага Прыпяці. Самыя стараж. помнікі Д.— курганныя могільнікі з трупаспаленнем і урнамі праж ска карчакскага тыпу ў верхняй частцы насыпу ці на гарызонце, па 1—3 пахаванні ў кургане, пазней — па 1. 3 канца 10 ст. адначасова з трупаспаленнем з’яўляюцца курганы з трупапалажэннем на гарызонце, у насыпе або яме, часта ў драўляных труне або калодзе, галавой на 3. Пахавальны інвентар — пярсцёнкападобныя скроневыя кольцы, шкляныя і сердалікавыя пацеркі, лунніцы, бразготкі, бронзавыя гузікі, жал. нажы, крэсівы, тачыльныя брускі, жал. абручы і дужкі ад драўляных вёдзер. Займаліся земляробствам, жывёлагадоўляй, ганчарствам. ткацтвам, апрацоўкай жалеза. Жылі ў паўзямлянках. Галоўныя гарады: Уручый (Оўруч), Гарадок; у Іскора-
сцені (Корасцень) жыў князь і старэйшыны з мясцовай знаці. На тэр. арэала Д. выяўлена 20 гарадзішчаў. У 9—10 ст. мелі сваё палітычнае аб’яднанне — «княжанне». У 883 кіеўскі кн. Алег прымусіў Д. плаціць яму даніну, у пач. 10 ст. ўдзельнічалі ў паходзе на Візантыю. На думку некаторых даследчыкаў, Д. ў 10 ст. ўзначальвалі племянны саюз, у які ўваходзілі дрыгавічы і валыняне. Пасля смерці Алега хацелі адасобіцца, перасталі плаціць даніну. Кн. Ігар наважваўся зноў падпарадкаваць іх, але быў імі ў 945 забіты. Яго жонка кн. Вольга жорстка расправілася з Д.— спаліла іх гарады і вынішчыла знаць. Тэрыторыя Д. была далучана Да Кіева і стала ўдзельным княствам з цэнтрам у г. Уручый. Апошні раз упамінаюцца пад 1136, калі кіеўскі кн. Яраполк падараваў частку іх зямель Дзесяціннай царкве ў Кіеве.
Літ.\ 776а, 1052. Г. В. ІПтыхаў. ДРАХМА (грэч. drachma жменя, кісць), 1) тавар-грошы Стараж. Грэцыі — 6 жал. 4-гранных прутоў, якія змяшчаліся ў кісці рукі. 2) Стара жытнагрэч. сярэбраная манета, якая з’явілася ў 6 ст. да н. э. Маса яе залежала ад манетнай сістэмы: эгінская Д. 6,07 г, карынфская — 2,91 г і інш. 3) Сярэбраная манета цароў іранскай дынастыі Сасанідаў (маса да 6,50 г). Абарачалася ў Стараж. Русі ў 1-й трэці 9 ст. 4) Сучасная грашовая адзінка Грэцыі.
Літ.: 1538, 1585.
ДРОЗДАВА, курганныя могільнікі крывічоў каля в. Дроздава Талачын скага р-на.
Могільнік-1. За 400 м на Пн ад вёскі, злева ад дарогі на в. Ска вышкі. Захаваліся 2 курганы дыям. 6 м, выш. 1,5 м. У 1970 даследавала 5 курганоў 3. М. Сяргеева. Пахавальны абрад — трупапалажэнне ў дамавіне (устаноўлена па знаходках у кожным пахаванні жал. цвікоў і іх фрагментаў). У жаночых пахаваннях знойдзена 39 цыліндрычных і бочачкападобных залачоных шкляных пацерак, пярсцёнкі (2 сярэбра ныя пласціністыя з арнаментам і адзін драцяны з патоўшчанай сярэдзінай і звужанымі заходзячымі канцамі). Датуецца 11 ст.
Могільнік-2. За 500 м ад могільніка-1, у лесе. Складаецца з 2 груп могільнікаў (13 і 24 курганы) на адлегласці 50 м адна ад адной. Усе насыпы круглаватыя, дыям. 7— 9 м, выш. 1,7—1,8 м. Адкрыў у 1925 Д. 3. Васілеўскі, абследавалі ў 1959 Л. В. Аляксееў, у 1972 A. Р. Мі трафанаў, у 1987 групу з 13 курганоў даследавала В. М. Ляўко. Пахавальныя абрады — трупаспаленне, трупапалажэнне галавой на 3 і пераходны (частковае спаленне трупаў на гарызонце ці ў насыпе).
Спальвалі на месцы ў цэнтры або на краі насыпу. У 2 курганах зафіксавана дадатковае і парнае трупапалажэнне мужчыны і жанчыны на гарызонце, у адным — у драўлянай скрыні. Знойдзены фрагменты ганчарных гаршкоў з лінейным або хвалістым арнаментам, прамым або адагнутым вонкі венчыкам, дужка і 3 абручы ад драўлянага вядра, нажы з драўлянымі тронкамі.
У ліку жаночых упрыгожанняў пацеркі (рознай формы шкляныя, чорныя каралавыя, сердалікавыя, залачоныя, з пясчаніку, бірузовага фаянсу), сярэбраныя падковападобная фібула, пласціністы пярсцёнак з разеткай, скро невыя кольцы рознай велічыні, брон-
Драйпёлькер. Г ерманская імперыя: Гановер — 1. г. Гёцінген, 1606; 2. г. Эймбек, 1614; 3. г. Гільдэсгайм, 1601: 4. Гільдэсгайм (епіскапства), Эрнст, 1606. Вестфалія— 5. Рытберг (графства), Іаан III, 1616; 6. Шаўмбург (графства), Эрнст, 1602. Рэйнланд — 7. Юліх, Клеве і Берг (графства), Іаан Вільгельм, 1606. Саксонія — 8. Штольберг (графства), Генрых XXII і Вольфганг Георг, 1614; 9. Гальберштат (епіскапства), Хрысціян, 1617; 10. г. Магдэбург, 1616. Ніжняя Саксонія— 11. Шлезвіг-Гальштэйн-Гатарп (герцагства), Іаан Адольф, 1601. Шведская Прыбалтыка: 12. Крысціна Аўгуста Ваза (Ры га), 1648.
завыя фібула, віты бранзалет з завя занымі канцамі, пярсцёнкі, скроневыя кольцы, жал. падковападобная фібула.