Археалогія і нумізматыка Беларусі

Археалогія і нумізматыка Беларусі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
501.16 МБ
Датуецца 10—12 ст.
Могільнік-2. За 1,5 км на Пн ад горада, ва ўрочышчы Ракітня. 14 насыпаў дыям. 8—17 м, выш. 0,6—1,5 м. Каля асновы асобных курганоў захаваліся невял. раўкі.
Сярэбраны бранзалет 9 ст. з Добрынскага манетна-рэчавага скарбу.
у 1960 г. I. М. Цюрына даследавала 984 м2. Культурны пласт 0,5—0,8 м. Выяўлены 12 агнішчаў круглай і авальнай формы, 5 ям, з іх 3 маюць прамавугольную форму, і магчыма, з’яўляліся паўзямлянкамі.
Знойдзена каля 2 тыс. абломкаў ляпнога глінянага посуду і каля 900 крамянёвых прылад працы і нуклеусаў. Сярод прылад працы і зброі трохвугольныя наканечнікі стрэл, масіўныя лістападобныя наканечнікі коп’яў, на жы (з гарбатай спінкай і серпападобныя), разнастайныя скрабкі, разцы, праколкі, цёслы, сякеры. Знойдзены таксама шліфаваныя каменныя сякеры з прасвідраванымі адтулінамі, шліфа вальныя пліткі, адбойнікі. Сярод кера мікі найбольш абломкаў вастрадонных гаршкоў са шчыльнымі падштрыхаванымі сценкамі, арнаментаванымі наколамі, насечкамі, пракрэсленымі рысамі, адбіткамі штампа, якія адносяцца да позняга неаліту. Да бронзавага веку належаць абломкі пласкадонных гаршкоў з прафіляванымі сценкамі, арна ментаванымі наразнымі рысамі, шнуравымі адбіткамі, наколамі. Асн. колькасць знаходак адносіцца да 2-й пал.
вух канцах дроту кубікападобныя галоўкі з усечанымі верхнімі вугламі, арнаментаванымі востравугольнымі фігурамі і разеткамі (на квадратных гра нях) як і на дроце. Грыўня, магчыма, паўн.-зах. паходжання (відавочна, з в ва Готланд), тыпалагічна блізкая грыўням Парэцкага манетна рэчавага скарбу. Куфіцкіх дырхемаў 527, з іх 96 фрагментаваных. Дынастыя Умаядаў (24 экз.): Хішам [724—743]—14 экз., Ібрахім [744—745] — 3, Мерван II [744—750] — 7; манетныя двары ашШаш (1), Васіт (23). Дынастыя Аба сідаў (503): ас-Сафах [750—754] — 14, ал Мансур [754—775] — 99, ал-Махдзі [775—785] — 75, ал-Хадзі [785—786] — 1, ар-Рашыд [786—809] — 188, ал-Амін [809—813] — 19, ал-Мамуні	[813—
833] — 102, ал-Мутасім [833—842] — 4, ал-Васік [842—847]—1;	манетныя
двары Мадынат ас Салам (235), ар-Рэй (2), ал-Мухамедыя (81), Мадынат Самарканд (27), Самарканд (9), Мадынат Балх (30), ал Басра (27), ал-Куфа (27), Мадынат Зерэндж (12), Аран (6), Мадынат Аран (5), Мадынат Ісбахан (11), Армінія (5), Мадынат Нісабур (5), Маадэн апі-Шаш (5), нявыяўлены манетны
двор (1). Ухаваны ў 1-й пал. 840-х г. Зберагаецца ў Віцебскім абл. краязнаўчым музеі.
Літ.: 1575.	В. Н. Рабцэвіч.
ДОЛАТА, прылада працы для ручной апрацоўкі дрэва: выдзёўбвання адтулін, гнёздаў, пазоў і інш. Выкарыстоўвалася таксама пры разьбе па косці і інш. матэрыялах. Рабілі Д. з каменю, косці, рога, металу. На Беларусі найб. раннія каменныя Д. знойдзены на палеалітычнай стаянцы Бердыж. Бытавалі яны і ў эпоху мезаліту [Берагавая Слабада, Краснаўка (паселішча-1), Міхайлаўка і інш.]. У раннім неаліце выкарыстоўваліся таксама касцяныя Д. з адросткаў рога лася (стаянка Камень), але пераважалі каменныя Д. Шырокае распаўсюджанне Д. пачалося ў сярэднім неаліце, калі яны набылі форму старанна апрацаваных прылад працы, прашліфаваных з 2 бакоў. Цалкам шліфаваныя каменныя Д. лінзападобнай формы ці з авальным сячэннем з’явіліся ў познанеалітычны час. Такія Д. знойдзены на Палессі і Пн Беларусі (Крывіна, Асавец). У эпоху бронзы, шляхам абмену з плямёнамі, якія жылі на Пд і 3 ад Беларусі, сюды сталі трапляць Д., вырабленыя з бронзы. Аднак аддаленасць Беларусі ад цэнтраў металургіі бронзы была прычынай нязначнага распаўсюджання тут бронзавых вырабаў, у т. л. і Д. Найболын ран няе жал. Д. знойдзена на гарадзішчы Мілаград, на помніках штрыхаванай керамікі культуры (Лабеншчына) і днепра-дзвінскай культуры (Дзявічкі). Шмат Д. знойдзена пры раскопках гарадоў Кіеўскай Русі: Полацка, Бярэсця (6 экз.), ДавыдГарадка, Клецка, Мінска (8 экз.), Друцка (3 экз.), Гомеля, Дрысвят, Чачэрска і інш. Усе яны мелі лёзы аднолькавай канструкцыі: на рабочы край жал. 4-кантовага стрыжня наварвалі стальное лязо, заточанае пад вуглом 17—20°. Звычайна Д. былі квадратныя ў сячэнні, памерам 1—1,6 см, даўж. 13,5—28,8 см. Канструкцыйна Д. не змянілася да нашых дзён.	М. А. Ткачоў.
ДОЛАТАПАДОБНЫЯ ПРЫЛАДЫ ПРАЦЫ інструменты першабытнага чалавека з крэменю для апрацоўкі косці і дрэва ў каменным веку. У якасці Д. п. п. (у літаратуры вядомы пад назвай «п’ес экайе») выкарыстоўвалі пласціны і адшчэпы з двухбаковымі сколамі, якія ў выніку вы творчых аперацый мелі хвалепадобную паверхню, кароткую лінію сколвання і ў большасці выпадкаў круты залом. Выкарыстоўвалі для атры мання насечак і дзяўбання загатоўкі. Звычайныя сярод археал. знаходак пры раскопках палеалітычных і мезалітычных стаянак.
Літ.: 1074.
ДОМЖАРЫЦЫ, курганныя могіль-
нікі каля в. Домжарыцы Лепельскага р-на.
Курганны могільнік. За 300 м на Пн ад вёскі, абапал палявой дарогі. 180 курганоў (было больш за 200) выш. 0,3—1,5 м, дыям. 3— 8 м. Могільнік раздзелены ярам (у паўн. частцы 29 насыпаў, у паўднёвай — 151), з зах. боку абмежаваны балотам. Даследавалі ў 1931 тры курганы A. М. Ляўданскі, у 1975 два курганы В. Е. Собаль, у 1979 дзесяць пахаванняў Г. В. Штыхаў. Па хавальны абрад — трупапалажэнне ў ямах (глыб. 0,4—0,7 м) галавой на 3, некаторыя — на У або Пд. Узрост большасці пахаваных 30—45
Долатападобныя прылады працы са стаянкі Замошша-1 Верхнядзвінскага р-на.

Да арт. Домніца. Сырадутныя печы ранняга жалезнага веку з гарадзішчаў KiMia (1) і Лабеншчына (2).
гадоў. У 3 курганах знойдзены ляпныя і ганчарныя гаршкі, крывіцкія скроневыя кольцы, бронзавыя бран-
залеты, шкляныя пацеркі. Датуецца 11 ст.
Літ.: 718.	Г. В. Штыхаў.
ДОМШЦА, печ для атрымання жалеза непасрэдна з жал. руды шляхам яе аднаўлення, пераўтварэння ў крыцы. Д. часта называюць сырадутнымі печамі, бо для атрымання тэмпературнага рэжыму ў іх падавалася непадагрэтае паветра. Сыравінай для Д. служылі балотная руда, драўняны вугаль і вапна ў якасці флюсу. Д. з’явіліся ў жал. веку. На тэр. Беларусі дзейнічалі з 1-га тысячагоддзя да н. э. Рэшткі Д. 1—7 ст. н. э. выяўлены ў Цэнтр. і Паўн. Беларусі на паселішчах штрыхаванай керамікі культуры, днепра-дзвінскай культуры, банцараўскай культуры [Абрамава, Аздзяцічы, Буракова (Новы Болецк), Друцк, Кімія, Кублічы, Кастрыца Лепельскага р-на, Лабеншчына Мінскага р-на, Свідна Лагойскага р-на, ва ўрочышчы Цербахунь бліз в. Канькі].
Д. з гарадзішча Кімія ўяўляла сабой глінабітнае збудаванне шахтавага тыпу. Яе дыям. да 0,9 м, выш. сценкі да 0,7 м. Д. на гарадзішчы Лабеншчына мела паўсферычную форму, дыям. каля 0,6 м, выш. да 0,4 м, таўшч. сценак 5—7 см. 3-за значнай пашкоджанасці яна не паддаецца бясспрэчнай інтэрпрэтацыі. Мяркуецца, што ў перыяд жал. веку аб’ём Д. не перавышаў 0,15—0,2 м3, у часы Кіеўскай Русі павялічыўся да 0,45 м3. Верагодна, для падачы паветра ў печ выкарыстоўваліся мяхі, канструкцыя якіх невядома. Гліняныя трубкі (соплы) для надзімання паветра ў Д. мелі звычайна дыям. 5,5—6 см, дыям. канала — 2,2—2,5 см. Соплы выяўлены на развале Д. ў Друцку. Гл. таксама арт. Горн.
Літ.: 276, 326, 558. М. Ф. Гурын. ДОЎБАРАВА, група археал. помнікаў каля в. Доўбарава Мінскага р-на.
С е л і ш ч а. За 200—300 м на У ад вёскі, на левым беразе р. Пціч. Пл. каля 2 га. Выявіў у 1989 Ю. А. Заяц. Раскопкі не праводзіліся. Сабраны фрагменты керамікі 10—12 і 17— 18 ст.
Курганны могільнік-1. За 200 м на Пн ад вёскі, у лесе. 35 насыпаў круглай і чатырохвугольнай формы выш. 0,6—2 м, дыям. 4—12 м. Даследаваў 5 насыпаў у 1989 Заяц. ГІахавальны абрад — трупапалажэнне на мацерыку галавою на 3. Пахавальны інвентар: бронзавае скроневае пярсцёнкападобнае кольца, ножны ад нажа і жал. нож, шкляныя і сердалікавыя пацеркі, ганчарны посуд 11 ст. У 2 насыпах па перыферыі пахавальных пляцовак у неглыбокіх мацерыковых ямах круглай і авальнай формы выяўлены рэшткі крэміраваных пахаванняў. У адным з іх знойдзены фрагменты ганчарных гаршкоў 10 ст. He выключана, што курганы насыпаны на
месцы больш ранняга бескурганнага могільніка.
Курганны могільнік-2. За 300 м на 3 ад вёскі, на ўзвышшы. He захаваўся.	Ю. А. Заяц.
ДОЎГІХ КУРГАНОЎ ПАЎНОЧНАЙ БЕЛАРЎСІ КУЛЬТЎРА, ар хеал. культура полацкіх крывічоў, якія жылі ў бел. Падзвінні і Верхнім Падняпроўі. Назва ад доўгіх валапа добных пахавальных насыпаў. Доўгімі курганамі ўмоўна лічаць насыпы, даўжыня якіх перавышае шырыню ў 2 разы і больш. Даўжыня такіх
Гаршкі паморскай культуры з Драгічын скага бескурганнага могільніка.
курганоў часам дасягае некалькіх дзесяткаў метраў, шыр. 8—10 м, выш. 1—2 м. Размяшчаюцца яны часта побач з круглымі і падоўжанымі курганамі, аднолькавымі па культуры. Пахавальны абрад — трупаспаленне па-за межамі кургана, пазней — на месцы яго ўзвядзення. Доўгія курганы адлюстроўваюць пе рыяд, калі на Пн Беларусі і суседніх тэрыторыях рассяляліся славяне, якія асімілявалі мясц. балцкае і угра-фінскае насельніцтва і ўтвары
лі групоўку ўсх. славян — крывічоў. Паводле лакальных асаблівасцей вылучаюць таксама культуры пскоўскіх і смаленскіх доўгіх курганоў. Пачатковым перыядам гэтай культуры быў атокінскі варыянт банцараўскай культуры (5—7 ст. н. э.). Архе ал. даныя пацвярджаюць, што ў доўгіх курганах пахаваны славянізаваныя балты ці славяне з моцным уплывам матэрыяльнай культуры балтаў.
Літ.: 1052, 1052a, 1331, 1636a.
Г. В. Штыхаў.
ДОЎГІЯ КУРГАНЫ, валападобныя пахавальныя насыпы крывічоў 2-й пал. 1~га тысячагоддзя. Гл. Доўгіх
курганоў Паўночнай Беларусі куль тура.
Літ.: 1063, 1343.
ДОЎНАР ЗАПОЛЬСКІ Мітрафан Віктаравіч [ 2(14).6.1867— Рэчы ца — 1934], беларускі гісторык, фалькларыст, этнограф і археолаг. Д-р гіст. навук (1905). Скончыў Кіеўскі ун-т (1894). 3 1898 працаваў у Маскоўскім архіве Міністэрства юстыцыі, з 1899 прыват-дацэнт Маскоўскага, з 1901 — Кіеўскага ун-таў. У 1925 правадзейны член і кіраўнік гіст.-археал. камісіі Інбелкульта і праф. БДУ. 3 1926 у Маскве. Аўтар шматлікіх навук. прац па праблемах гісторыі, этнаграфіі, археалогіі, археаграфіі, фалькларыстыкі, эканомікі, літаратуразнаўства, крыніцазнаўства і інш. Пастаянна сачыў за археал. раскопкамі на тэр. Беларусі. Супрацоўнічаў з ар хеолагам У. 3. Завітневічам, удзельнічаў у яго экспедыцыях, улічваў у сваёй практыцы работы Е. Р. Раманава, В. А. Шукевіча, Ф. В. Пакроўскага і інш. Бел. археолагі выкарыстоўвалі яго працу «Нарыс гісторыі Крывіцкай і Дрыгавіцкай земляў да канца XII ст.»(1891). Удзельнічаў у рабоце 9-га і інш. археал. з'ездаў. У 1926 удзельнічаў у раскопках гарадзішча Банцараўшчына. Даследаваў межы рассялення крывічоў і дрыгавічоў. На падставе аналізу археал. і фальклорна-этнаграфічных матэрыялаў выказаў думку пра