Археалогія і нумізматыка Беларусі

Археалогія і нумізматыка Беларусі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
501.16 МБ
рагодна, кальвінскага збору 2-й пал. 16 ст. У 1613 на месцы гэтых муроў быў узведзены большы па памерах кальвінскі збор.
У пісьмовых крыніцах упамінаецца з 12 ст. як Крутагор’е ў складзе Менскага ўдзельнага княства. Паводле звестак П. М. Шпілеўскага, у старой койданаўскай праваслаўнай царкве, якая згарэла ў 1850, «быў абраз з надпісам «Крутагор’е, 1146». Шпілеўскі лічыў, іпто да 2 й пал. 12 ст. яшчэ не існавала назвы Койданава. У хроніках і летапісах 16— 17 ст. занатавана, што ў 13 ст. пад Кру тагор’ем адбылася бітва ці то паміж
лы, стрыечнаму брату Міхаілу Жыгімонтавічу. У 1483 Койданава перададзена ва ўладанне кн. В. М. Вярэйскага (Удалога), праўнука маскоўскага кн. Дзмітрыя Данскога. 3 1501 ва ўладанні жонкі Вярэйскага Марыі, з 1522 — яго дачкі Соф’і, якая была замужам за Альбрэхтам Гаштольдам. Гэтай парой у дакументах Койданава часам называ лі Гаштольдавам. Увосень 1502 і вясной 1503 горад моцна пацярпеў ад набегаў крымскіх (акерманскіх) татараў. На карце ВКЛ канца 15 — пач. 16 ст., складзенай М. К. Любаўскім, Койданава пазначана сярод прыватнаўласніцкіх паселішчаў, якія характарызуюцца як «важнейшыя княжацкія і панскія двары пры месцах і сёлах». Пасля смерці А. Гаштольда ў 1539 Койданава перай-
рынак, 6 стаўкоў для развядзення ры* бы, 2 карчмы (мядовая і гарэлачная); штогод праводзіліся 4 кірмашы: на Грамніцы (люты), у Юр’еў дзень (23 кра савіка), на Тройцу (май), на Пакровы (1 кастрычніка). У Койданаве было 6 вуліц: Віленская, Менская, Слуцкая, Станькаўская, Рубяжэвіцкая, Плябанская. Захаваліся інвентары Койданава 1620, 1644, 1647, 1668,1669,1670,1678, 1679, 1682, 1696, 1777, 1796, 1837. У 2-й пал. 16 ст. Койданава —адзін з найбуйнейшых на Беларусі цэнтраў кальвінізму. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 спалена рус. войскамі (1655). Вядома, што ў 16—1-й пал. 17 ст. ў мястэчку былі развіты рамёствы: апрацоўка металаў, мінеральнай сыравіны, дрэва, скур, футра, вытвор
Фрагмент рамачнай паліванай кафлі з гербам П. Сапегі. 2 я чвэрць 17 ст. Дзятлава.
Фрагмент курыльнай люлькі 17 ст. з Дзятлава.
Да арт. Дзяржаўны мастацкі музей Беларусі. Грэбень з выявай дракона 13 ст. з Мінска.
войскамі наваградскага кн. Скірмунта і татарскага вое.начальніка Койдана (альбо Балаклая), ці то паміж войскамі апошняга і кн. ВКЛ Міндоўга. У гэтай бітве нібыта загінуў хан Койдан. Татары пахавалі яго і пасяляліся ў мястэчку. Паводле падання, пасля гэтага Крутагор’е назвалі Койданавам. Некаторыя даследчыкі (М. I. Ермаловіч і інш.) лічаць, што такой бітвы не было. У 1445 Казімір IV Ягелончык перадаў мястэчка, якое было ўдзелам яго бацькі Ягай-
шло ва ўладанне вял. кн. Жыгімонта I Старога і стала цэнтрам староства. 3 1550 уладальнікам Койданава стаў Мікалай Радзівіл Руды. Ен пераймена ваў Койданаўскае староства ў графства, якое ў 1566 увайшло ў склад Менскага ваяводства. 3 2-й пал. 16 ст. адзін з гандл. цэнтраў на Беларусі. Паводле інвентара маёнтка Койданава 1588, у мястэчку 120 «дымоў», ратуша, замак, кальвінскі збор (пабудаваны каля 1564), касцёл (пабудаваны ў 1439),
часць воўны, адзення, ткацтва, ружэйны і рамізны промыслы — усяго 24 віды заняткаў. У сувязі з тым, што ў інвентарах 1588 і 1776 упамінаюцца ратуша, войт, ленвойт і інш., можна меркаваць, што мястэчка мела магдэбургскае пра ва. Койданава мела свой герб (выява галінак дуба і алівы). У 1793 пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай Койданава ўвайшло ў склад Расійскай імпе рыі, стала цэнтрам воласці Мінскага пав.
Літ.: 187, 188, 331, 1329.
A. I. Валахановіч.
ДЗЯРЖЫНСКІ ГІСТОРЫКАКРАЯЗНАУЧЫ МУЗЁЙ. Засн. ў 1985 на базе гіст. музея СШ № 3 г. Дзяржынска, адкрыты ў 1987. Mae 1021 археал. экспанат (1991): прылады працы, гліняны посуд ка меннага, бронзавага і жал. вякоў, кераміка 12—14 ст., упрыгожанні з гарадзішча Старая Рудзіца, прылады працы і палявання з паселішчаў Каменка, Навасады, койданаўскага гарадзішча, шкляныя рознакаляровыя пацеркі з могільніка Грычына. Нумізматычная калекцыя прадстаўлена манетамі сярэдневяковай Еўропы, Рэчы Паспалітай (г. Быдгашч), Кракаўскага манетнага двара, папя-
майстроў па вырабу посуду і прылад працы. Плямёны Дз. к. выраблялі крамянёвыя грубаапрацаваныя сякеры, скрэблы, бакавыя і клінападобныя разцы, канцавыя скрабкі, вастрыі і інш., грубы гліняны вастрадонны посуд, аздоблены круглымі, авальнымі і ромбападобнымі ямкамі, з іх дапамогай скампанаваны паясы, рамбічныя і шахматныя кампазіцыі, якія маглі спалучацца з радкамі грабеньчатых адбіткаў. На познім этапе Дз. к. арнаментацыя ўскладнілася, паявіліся адбіткі перавітай шнуром палачкі (т. зв. лап часты арнамент), наколы пад вуглом, што з’явілася вынікам уздзеян-
творчасці з вершаваным надпісам гатычным шрыфтам, кафляў (па іх вызначана прыналежнасць пабудо вы Паўлу Сапегу, які, верагодна, узвёў яе ў 2-й чвэрці 17 ст.), кветачніца з чырвонай гліны з 2 дэкаратыўнымі ручкамі ў выглядзе кольцаў, шкляныя днішчы бутляў з клеймамі лацінскімі літарамі на знешнім баку, шмат сярэбраных шпілек, соліды польскай і літ. чаканкі сярэдзіны 17 ст. На тэр. б. Рынка культурны пласт да 0,8 м, парушаны
Касцяное наверша 12—13 ст. Ваўкавыск.
Да арт. Дзяржаўны мастацкі музей Беларусі. Абраз Мікола і Стафан 13 ст. Мінск.
ровымі і металічнымі грошамі Расіі. Дэманструецца карта археал. пом нікаў раёна.	I. I. Лысак.
ДЗЯСНІНСКАЯ КУЛЬТУРА, ар хеал. культура неалітычных плямён, якія ў 2-й пал. 4-га — 3-м тысячагоддзі да н. э. жылі ў басейне Дзясны і на У Пасожжа. Асн. заняткамі насельніцтва былі паляванне, рыбалоўства, збіральніцтва; ёсць падставы меркаваць, што на апошнім этапе развіцця культуры пачалася вытворчая гаспадарка (прымітыўныя жывёлагадоўля і земляробства). Паселішчы пл. 300—600 м2 размяшчаліся на прыбярэжных тэрасах, узгорках, якія ўдаваліся ў даліны рэк. Насельніцтва жыло ў наземных або злёгку заглыбленых ў зямлю жытлах прамавугольнай або авальнай формы пл. 10—20 м2, што размяшчаліся па адной лініі за 5—10 м адно ад аднаго. Агнішчы адкрытага тыпу былі ў цэнтры жытлаў у заглыбленнях падлогі. Побач з жытламі знаходзіліся гасп. ямы і рабочыя месцы
ня суседніх плямён днепра-данецкай культуры і верхнедняпроўскай культуры. Моцнае падабенства мясц. мезалітычнага і неалітычнага комплексаў сведчаць пра іх генетычнае адзінства. Дз. к. вылучыў В. П. Левянок.
Літ.: 666, 822, 847. А. Г. Калечыц. ДЗЯТЛАВА, горад, цэнтр Дзятлаўскага р-на, на р. Дзятлаўка. За 165 км на ПдУ ад Гродна.
У інвентарах 16 ст. ў Дз. ўпамінаюцца 2 цэнтры: Рынак (цяпер пл. 17 Верасня) і Замак (месца дакладна не вызначана). У 1990 П. А. Русаў заклаў шурфы на тэр. б. Рынка і мяркуемай тэр. Замка (зах. ўскраіна горада, на левым беразе Дзятлаўкі, у некалькіх метрах ад цаглянага палаца 18 ст.). Культурны пласт палаца да 2 м. Выяўлены рэшткі пабудовы. Захаваўся цагляны падмурак з таўшчынёй сцен 1,4 м. У развале пабудовы знойдзены рэчы 16—17 ст.: фрагменты керамічнага посуду зах.-еўрап. вы-
забудовамі 18—20 ст. Знойдзена кухонная кераміка 16—17 ст.
У пісьмовых крыніцах Дз. ўпершыню ўпамінаецца ў 1498 у дароўным акце вял. кн. Аляксандра, калі «двор Здетела» быў падараваны гетману літоўскаму кн. Канстанціну Іванавічу Астрожскаму з правам заснаваць мястэчка. У 1514 Дз. упраўляў стараста, або «старац» Дзяніс, чалавек пані Якубавай. У 1-й чвэрці 17 ст. Дз. перайшло да Сапегаў, у 1655 — да кн. Палубінскіх. У 1686 кн. Канстанцін Палубінскі аддаў мястэчка Марыі Палубінскай. Пасля яе замужжа з вял. падканцлерам ВКЛ Дамінікам Радзівілам Дз. стала ўладаннем Радзівілаў. 3 1795 у складзе Расійскай імперыі, мястэчка Слонімскага пав.
Літ.: 13.	П. А. Русаў.
ДНЁПРА БЎГСКІ ВОДНЫ ГАНД ЛЁВЫ ШЛЯХ, водны шлях, па якім у 9—13 ст. ажыццяўляліся гандл. і культ. сувязі стараж.-рус. зямель з Польшчай і Зах. Еўропай. У пісьмо вых крыніцах не ўпамінаецца, аднак пра яго існаванне сведчаць шматлікія прывазныя рэчы, выяўленыя ў
час раскопак стараж. гарадоў, а таксама грашовыя скарбы. Працягласць шляху ад Кіева да зах. межаў Русі складала каля 700 км. 3 Дняпра ён ішоў па Прыпяці і яе прытоку Піне, потым па сушы да р. Валока (левы прыток Мухаўца) і адтуль праз Мухавец да Зах. Буга. Выкарыстоўваліся і 2 інш. варыянты шляху: з Прыпяці да вярхоўяў Ясельды, далей поцягам у р. Нараў (правы прыток Зах. Буга); з вярхоўя Прыпяці поцягам каля 10 км да Зах. Буга. Час навігацыі прыпадаў на
увайшлі ў склад Уладзіміра-Валынскага княства.
Літ.: 878.	A. В. Іоў.
ДНЁПРА ДАНЁЦКАЯ КУЛЬТЎРА, грабеньчата-накольчатай керамікі культура, археал. культура плямён эпохі неаліту (5—3-е тысячагоддзі да н. э.), якія жылі ва Усх. Палессі і на паўн.-ўсх. Украіне. На 3 яе арэал абмежаваны рэкамі Случ і Гарынь, на У — нізоўямі Сажа і Дзясны, на Пд — дняпроўскім Надпарожжам і Данцом. Вядома каля 250 помнікаў, з іх палавіна на тэр. паўд.-ўсх. Беларусі. Болын за 20 могільнікаў выяўлена толькі на тэр. Украіны, дзе культура
прайшла 3 этапы развіцця і знікла ў сярэдзіне 3-га тысячагоддзя да н. э. У паўн. частцы свайго арэала (на Беларусі) праіснавала яшчэ 500 гадоў. Усх.-палескі варыянт яе на апошнім, 4-м этапе развіцця выяўляе найб. багацце керамічных форм і арнаментацыі. Насельніцтва належала да позніх краманьёнцаў, паўн. еўрапеоідаў. Займалася паляваннем, рыбалоўствам, пазней — земляробствам і жывёлагадоўляй. Жытлы невялікія наземныя або крыху паглыбленыя ў зямлю, авальныя ці прамавугольныя, унутры часам з абкладзеным камянямі агнішчам, з лёгкім дахам. Сярэднія памеры жыт-
красавік — лістапад. Зімой гандаль ажыццяўляўся па сухапутнай даро зе Кіеў — Перамышль. У 10 ст. па гэтым шляху ў Мазовію, Велікапольшчу і інш. рэгіёны Зах. Еўропы паступаюць арабскія дырхемы. 3 сярэдзіны 11 ст. двухбаковы абмен тава рамі становіцца больш інтэнсіўны. 3 Зах. Еўропы на Русь вывозяцца зах.-еўрап. дынарыі, каляровыя металы, бурштын, прадметы раскошы, з Русі ў Полыпчу і далей — футра, мёд, шкляныя бранзалеты, пацеркі і інш. Апошнім мытным пунктам на шляху быў пагранічны г. Драгічын Надбужскі, дзе знойдзена шмат рус. таварных пломбаў. У 9—10 ст. прыпяцкі адрэзак шляху кантраляваўся дрыгавічамі а ў Пабужжы — валынянамі і мазаўшанамі (акрамя вярхоўяў Нарава і Ясельды, дзе пера~ важалі ятвягі). У 2 й пал. 10 ст. большая частка Прыпяцкага Палесся, а ў сярэдзіне 11 ст. ўсе землі, па якіх пралягаў шлях, трапілі пад уплыў кіеўскіх князёў. 3 2-й пал. 12 ст. гарады Бярэсце і Драгічын Надбужскі (зах. адрэзак шляху)