Археалогія і нумізматыка Беларусі

Археалогія і нумізматыка Беларусі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
501.16 МБ
Літ.: 1537, 1620, 1731.
ДЗІДА, гл. ў арт. Кагіё.
ДЗІСЕНСКІ ЗАМАК. Існаваў у 14—18 ст. на востраве Замак каля сутокаў рэк Дзісна і Зах. Дзвіна ў Міёрскім р-не. Узнік у 14 ст. на мес цы стараж. паселішча 11 ст. Па дакументах 16 ст. вядомы як «Капецгарадок». У хроніках Лівонскага ордэна зафіксаваны каля 1374 і 1377 пад назвай «Новы замак рускіх», адзначаны замкавы мост, які звязваў замак з берагам. Займаў пл. каля 5 га. Археал. раскопкамі пацверджана, што першапачаткова вал замка быў насыпаны з пяску і ўмацаваны з боку Зах. Дзвіны пластом вязкай сіняватай гліны, яго аснова вымашчана дубовымі плахамі. Гліняны пласт засцерагаў вал ад размывання дажджавымі і веснавымі паводкамі. Вышыня вала пасля некалькіх падсыпак дасягнула 5 м. На яго вяршыні спачатку стаяў дубовы частакол, які пазней заменены гароднямі. Дз. з. меў зручныя прырод ныя «крэпасці самародныя»; шыр. Зах. Дзвіны, якая абмывала яго з Пн, дасягала 100 м, шыр. Дзісны, што працякала з Пд — 80—90 м. Пляцоўка вострава ўзвышалася над узроўнем вады на 10—12 м, а з улікам вышыні вала і абарончых сцен магутнасць замка значна павялічвалася. У 16—17 ст. замкавы вал быў выш. 10 м і шыр. у аснове каля 19 м. На подступах да замка па вадзе шлях перагароджвалі «Нікольскія парогі».
У 14 — пач. 15 ст. Дз. з. выконваў ролю фарпоста Полацка на Зах. Дзвіне, які кантраляваў увесь рух па рацэ і подступы да сталіцы Полацкай зямлі. Пасля Грунвальдскай бітвы 1410 і паражэн ня крыжакоў Дз. з. страціў ранейшае
стратэгічнае значэнне. У дакументах за 1414, 1461, 1500 і 1552 Дзісна згадваецца як паселішча ці «двор», звесткі пра замак адсутнічаюць. Відаць, ён прыйшоў у заняпад. Пазнейшыя звесткі пра дзісенскія ўмацаванні адносяцца да пач. Лівонскай вайны 1558—83 і па дзення ў 1564 Полацка. У процівагу Полацку, занятаму войскамі Івана IV Грознага, Дз. з. быў адноўлены. Ваенна-фартыфікацыйнымі работамі кіравалі «рыцер н военннк добрый», дзяржаўца крычаўскі і дзісенскі Баркулаб Іванавіч Корсак і пан Раман Хадкевіч. Значна павялічылася колькасць насельніцтва Дзісны за кошт бежанцаў і ўцекачоў з Полаччыны, якія «...домы собе побудовавшы, острог немалый около места н вежы прн нем коштом н накла-
Прарысоўка кафлі канца 16— пач. 17 ст. з раскопак г. Дзісна.
дом свомм властным заробнлн, делы (гарматамі), гаковннцамн, ручннцамн, водле можностн своее, на тот час бакшты заспособнлн». Паводле перамір’я 1563, калі былі «пнсаны рубежн городу Полоцку н Полоцкому повету», Дзісна яшчэ ўпамінаецца ў рус. крыніцах як «Копец-городок». Прылеглыя да замка землі належалі полацкаму ўладыку і называліся «Парогі». Кароль Жыгімонт II Аўгуст высока цаніў стратэгічнае значэнне адноўленага Дз. з., адзна чаў, што «замок наш Днсненскнй есть особлнвою обороною от непрнятеля нашего, князя велнкого Московского, тому панству нашому Велнкому княжеству Лнтовскому». У 1566 ён загадаў Б. I. Корсаку «прн замку нашом Днсеньском место осажнвать» і абвясціць на 8 гадоў розныя льготы і «слабоды». Для мяшчан і мясц. казакоў найважнейшай умовай жыцця ў горадзе быў абавязак «работу остроговую робнтн н сторожу меватн по тому, яко державца таможннй с ннмн постановнть». У 1569 пад аховай Дз. з. на левым беразе Дзісны пачалося будаўніцтва новага горада — «места Днсна», якому кароль адвёў 336 га зямлі. У 1579 Дз. з. стаў цэнтрам збору войск С. Баторыя перад паходам на Полацк. Польскі гісторык А. Гваньіні адзначаў, што тут «вялікі замак, абведзены непрыступным і моцным валам, прыстасаваны да абароны гарматамі і
рознай амуніцыяй». Пасля Лівонскай вайны замак паступова прыйшоў у за няпад, што прывяло да здачы яго 25.7.1654 войску рус. ваявод В. П. Ша рамецьева і С. Стрэшнева. 3 удзелам мясц. жыхароў умацаванні замка былі хутка адноўлены. Паводле дакументаў за 1655, ён меў 14 вежаў, у т. л. 2 Дзвінскія і Дзісенскую брамы, 2 «форткі» да р. Дзісна. Попіс замка называе наступныя вежы: «новая ля крыжа над Дзвіною, новая ля старога Мніскага касцёла, старая Пытачная, вежа Пясочная, Новая Свенская, Старая Крывая, новая Вуглавая, новая ля Тапучага ручая, Плоская, Мосарская». Яны былі прамавугольныя ў плане, амаль усе памерам 8,5X8,5 м, 2-ярусныя, выш. каля 9 м, накрытыя дранкай. 3 боку поля вежы секліся ў 2 бервяны, на інш. участках — у адно. Абарончыя сцены былі 2 тыпаў — стаячы астрог і рубленыя тарасы, засыпаныя ўнутры зямлёй, з верхнім «боем» і бярвёнамі «каткамі», якія скідвалі са сцен на праціўніка. На сценах стаяла 40 гармат розных калібраў. У сувязі з вайной Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 і разбурэннямі горада жыхары зноў перасяліліся на востраў, дзе абнеслі сваё па селішча драўлянымі ўмацаваннямі. Так утварыўся Ніжні замак, вядомы па шэрагу тагачасных крыніц. Умацаванні болып ранняга перыяду сталі называцца Верхнім замкам. 10.4.1660 шляхта, казакі, дзісенскія мяшчане і павятовыя мужыкі, якія сядзелі ў аблозе ў Дз. з., зрабілі пераварот, звязалі рус. гарнізон і адчынілі браму перад войскам С. Юдыцкага. Бурмістра, які ў 1654 здаў горад рус. войску, змоўшчыкі павесілі ў замкавай браме. Да канца вайны ў Дз. з. размя шчаўся значны гарнізон, было 27 бронзавых і жал. гармат, 41 гакаўніца, 4 драбавікі-«шротаўніцы», ядры, гранаты, карцечныя зарады, сера, порах, свінец і інш. Знішчэнне Дз. з. прыпадае на Паўн. вайну 1700—21. Дзісна поўнасцю згарэла 15.7.1700, у 1720 пажар паўтарыўся. Зброя з замкавага цэйхгауза паступова была вывезена гетманам М. К. Пацам і панамі з навакольных маёнткаў. 2 гарматы забралі ксяндзы Даўгінаўскага касцёла. У 1770-я г. маёр кароннага войска Ф. Навіцкі зрабіў тапаграфічную здымку Дз. з. і запісаў, што «цяпер вада і лёд зусім знеслі многія валы, вышэй якіх у горадзе не было ніводнага места, рэшткі валоў і замчы шча зараслі лазою і ў паводку заліваюцца вадой». Апрача гэтага, схілы валоў разворваліся, ад чаго насып аплываў.
Літ.: 220, 229, 928, 1044, 1432.
М. А. Ткачоў.
ДЗІСНА, горад у Міёрскім р-не, на левым беразе Зах. Дзвіны пры ўпадзенні ў яе р. Дзісна. За 45 км ад Міёраў, 12 км ад чыг. ст. Боркавічы на лініі Полацк — Даўгаўпілс. Першапачатковае паселішча старажытнай Дз. знаходзілася на мысе правага берага р. Дзісна (цяпер штучная выспа ў вусці ракі). Паводле некаторых звестак, у 10—11 ст. полацкія крывічы заснавалі тут абарончы і гандл. пункт Полацкага кн. (наз. Капец). Верагодна, на левым беразе Дзісны знаходзіўся гарадскі некро-
паль (знаходкі імпартных пацерак 10—11 ст.), але з 13 ст. гэта тэрыторыя паступова была заселена. 3 1301 Дз. ў складзе Вял. кн. Літоўскага. Упершыню ўпамінаецца ў метрыцы ВКЛ пад 1461. Да сярэдзіны 16 ст. невял. паселішча, якое паступова страціла сваё стратэгічнае значэнне. 3 1563 мястэчка. Пасля захопу Полацка рус. войскамі ў час Лівонскай вайны 1558—83 Дз. зноў становіцца адным з найважнейшых фарпостаў на Зах. Дзвіне. Тут пабудаваны Дзісенскі замак, узведзены земляныя ўмацаванні, выкапаны роў. У 1567 Дз. атрымала герб (выявы трох мураваных вежаў). На левым беразе р. Дзісны склаўся другі цэнтр горада, з рынкам у цэнтры, ратушай і пушкарняй, умацаваны валам і астрогам. У 1569 Дз. атрымала магдэбургскае права і новы герб (выява ладдзі ў блакітным полі). У 1649 Дз. вынішчана пажарам. У руска польскую вайну 1654—67 горад і замак неаднаразова перахо дзілі з рук у рукі. У 17 ст. цэнтр староства, гандл.-рамесніцкі цэнтр.
3 канца 17 ст. фактычна губляе стратэгічнае значэнне. У Паўн. вайну 1700—21 разбурана. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай Дз. ў складзе Расіі. Археал. даследаванні ў горадзе праводзілі ў 1974 М. А. Ткачоў, у 1984—85 Э. М. Зайкоўскі (44 м2), у 1987—88 В. Я. Зайцава (456 м2). Выяўлены рэшткі rap. умацаванняў (бярвенне, цэгла-пальчатка), фрагменты гаршкоў 11 ст., 2-й пал. 13— 14 ст.
Літ.: 342, 443, 759, 1188, 1274, 1432. Д Я. Зайцава.
ДЗІЎНАЎСКІ МУЗЕЙ MAC ТАЦТВА I ЭТНАГРАФП. Адкры ты ў 1982 у в. Дзіўная Шаркоўшчынскага р-на ў будынку б. лютэранскага храма 19 ст. Працуе на грамадскіх пачатках. У экспазіцыі творы нар. ганчарства, кавальства, пляцення з лазы і саломкі, ткацтва, жывапісныя і графічныя творы бел. мастакоў. Археал. экспанатаў каля 30 (1990), у т. л. ляпны гаршчок 8—9 ст. культуры доўгіх курганоў, ганчарны гаршчок 11 ст., каменная ліцейная форма, жал. наканечнікі стрэл, шыла, цвікі, абломкі нажоў, упрыгожанні (пацеркі 10—11 ст., арнамен таваны бранзалет, бронзавая падвеска 10 ст., абломак арнаментаванай шыйнай грыўні), бронзавыя скроневыя кольцы крывічоў, фраг мент арабскай манеты 786—809, арабская манета 933 з раскопак гарадзішча Дзіўная.
Літ.: 1036.	К. Б. Бягун.
ДЗІЎНАЯ, гарадзішча полацкіх крывічоў каля в. Дзіўная Шаркоўшчынскага р-на. У вёсцы, на мысе правага берага р. Мнюта. Мясц. назва Гарадзец. Пляцоўка трохвугольная, пл. 1 га. Выш. пляцоўкі над
узроўнем вады ў рацэ ў межань 20 м. 3 паўн. боку ўмацавана валам даўж. 100 м, выш. 5 м. 3 паўн.-ўсх. боку каля вала ўваход на гарадзішча. Выявіў у канцы 19 ст. Ф. В. Пакроўскі, абследавалі ў 1938 А. Цэгак-Галубовіч і У. Галубовіч, у 1949 A. Р. Мітрафанаў, у 1972 Я. Г. Звяруга, у 1973 і 1981 даследаваў 52 м2 у паўн.-ўсх. і 56 м2 у паўн.-зах. част ках гарадзішча Г. В. ІІІтыхаў. Куль турны пласт 0,3—1,3 м.
Знойдзены значная колькасць ляпнога посуду (8—9 ст.), трапецападобная бронзавая падвеска, каменная форма для адліўкі жаночых упрыгожанняў, жал. шлакі, пацерка-лімонка, 2 вял. скроневыя бранзалетападобныя кольцы, пласціністы бранзалет з арнаментам, ганчарны посуд (10—11 ст.), фраг менты арабскага сярэбранага дырхема Абасідаў, цэлая манета Саманідаў. У насыпе вала выяўлены 2 падсыпкі, рэшткі згарэлага бярвення, ляпная ке раміка. Раскопкі пацвердзілі знаходжанне тут умацаванага паселішча (8—9 ст.), росквіт якога прыпадае на 10—1-ю пал. 11 ст.
У 15—17 ст. на гарадзішчы размяшчалася феад. сядзіба. Датуецца 8—11 ст.
Літ.: 1334.	Г. В. Штыхаў.
ДЗМІТРАВІЧЫ , археал. помнікі мілаградскай і зарубінецкай культур каля в. Дзмітравічы Бярэзінскага р на.
Гарадзішча. За 400 м на Пд ад вёскі, на левым беразе р. Брусяты, ва ўрочышчы Замак (Залоззе). Пляцоўка памерам 45x45 м, выш. 7—8 м над поймай ракі. 3 боку поля гарадзішча ўмацавана 2 валамі выш. 1—3 м і равамі глыб. да 3,5 м і шыр. да 15 м, частка іх знішчана пры пракладцы дарогі. Трэці вонкавы вал выш. да 1 м, шыр 6—7 м. Адкрылі і абследавалі ў 1929 I. Р. Калодкін і М. М. Канвісараў, абследавала ў 1979 Т. С. Бубенька, даследаваў 200 м2 у 1987—89 Л. Д. По баль. Культурны пласт 0,6—0,8 м. Выяўлены рэшткі жылых і гасп. пабудоў слупавой канструкцыі, каменныя вогнішчы, ямы-сховішчы.