Археалогія і нумізматыка Беларусі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
Літ.: 1248, 1503. Л. У. Дучыц. ДАХОЎКА, керамічная плітка для пакрыцця дахаў пераважна мураваных будынкаў. У 19—20 ст. называлася таксама чарапіца. Адзін з найб. вогнетрывалых і даўгавечных матэрыялаў, які ў познім сярэднявеччы адыграў пэўную ролю ў дэкаратыўным аздабленні храмаў, палацаў і замкаў. На Беларусі Д. вядома з 14 ст., спачатку яна была паўцыркульнай або жалабатай (14— пач. 15 ст., Навагрудак, Віцебск, Лідскі і Крэўскі замкі), потым пляскатай з трохвугольным мацавальным шыпам, т. зв. «бабровы хвост» (15—16 ст., Гродэенскі Стары замак, замак у Любчы), і простая з паўкруглым канцом (15—17 ст.). Паступова яе змяніла хвалістая,або галандская Д. (канец 17 — пач. 20 ст.). Схілы і вільчыкі стромкіх дахаў накрывалі спецыяльнай вільчыкавай, Д., якую часам аздаблялі геам. арна-
ментам (Навагрудак). 3 канца 15 і ў 16 ст. выкарыстоўвалася дэкаратыўная непаліваная і паліваная (зялёнага колеру) гатычная вільчыкавая дахоўка з доўгім (да 9 см) выступам накшталт птушынай галавы з рас крытай дзюбай і круглай адтулінай для мацавання вял. каваным цвіком да кроквы (Мірскі замак, Стары Замак у Гродне). Вядома зялёная паліваная жалабатая Д. У 17 —18 ст. існавала чорнаглянцаваная дэкаратыўная вільчыкавая Д. (Гродзенскі Брыгіцкі касцёл) і непаліваная вільчыкавая Д. з налепамі па шырокім краі (Мінская Петрапаўлаўская царква, манастыр базыль-
Асноўныя тыпы дахоўкі 14—18 ст.: паўцыркульная (1—2,4), «бабровы хвост» (3), плоская (5—7, 9—11), вільчыкавая дэкаратыўная (18), вільчыкавая (12—14), хвалістая (15—16).
янак у Гродне). У гэты час, акрамя гладкай зялёнай і карычневай паліванай, выраблялі Д. з паверхняй у выглядзе рыбінай лускі (Гродна, Мсціслаў). У Мсціславе і Магілёве такая Д. часам была і паліхромнай. Да канца 18 — сярэдзіны 19 ст. Д. звычайна выраблялі мясц. ганчары разам з кафляй і посудам.
A. А. Трусаў. ДАШКАУКА, група археал. помнікаў (стаянка каменнага веку, 3 гарадзішчы, селішча і курганны могільнік) каля в. Дашкаўка Магілёўскага р-на.
С т а я н к а эпохі мезаліту. За 2 км на Пн ад вёскі, на 2-й падпоймавай тэрасе правага берага Дняпра. Памер 120x40 м. Выявіў у 1928 А. Дз. Каваленя, даследаваў у 1974 і 1988 В. Ф. Капыцін, раскапана 12 м2.. Культурны пласт залягаў пад ворным гарызонтам глебы на глыб. 0,2—0,4 м.
Знойдзены крамянёвыя прылады пра цы — канцавыя скрабкі, у т. л. двайныя, рэтушныя разцы, абломак тронка-
вага наканечніка стралы, вастрыі, нажы і інш., а таксама дробныя асколкі і лускавінкі, адшчэпы. пласціны, нуклеусы.
С е л і ш ч а ранняга жал. веку. На тэрыторыі стаянкі. Выявіў у 1928 Каваленя, знойдзены фрагменты ляпной керамікі з шарахаватай паверхняй з дамешкам жарствы ў гліне. У 1974 Я. Р. Рыер выявіў фраг менты ганчарнай керамікі з лінейным арнаментам эпохі Кіеўскай Русі. Помнік абследавалі ў 1977 Л. У. Дучыц, у 1974 і 1988 Капыцін.
Г a р а д з і ш ч a 1. За 1,5 км на Пн адвёскі, за 300 м на ПнУ ад стаянкі, на правым беразе Дняпра. Пляцоўка
авальная, памер 27 Х20 м, з зах. боку ўмацавана 2 валамі выш. 1 і 2 м і ровам паміж імі глыб. 2,5 м. 3 паўн.-ўсх. боку знаходзіцца забалочаная пойма, з паўд.-ўсходня га — яр.
Га р а д з і ш ч а-2. За 800 м на ПнУ ад вёскі, за 400 м на ПдУ ад гарадзішча-1, на правым беразе Дняпра. Пляцоўка авальная, памер 35x12 м, выш. над поймай Дняпра 14 м. 3 паўд.-зах. боку ўмацавана валам выш. 1 м і ровам глыб. да 0,5 м.
Г a р а д з і ш ч а-3. За 500 м на Пн ад вёскі, за 200 м на 3 ад рэчышча Дняпра. Пляцоўка дыям. 55 м, выш. над поймай Дняпра 9 м. 3 зах. боку ўмацавана 2 падковападобнымі валамі выш. да 2 м і ровам паміж імі глыб. да 1 м. 3 паўд. боку знахо дзіцца яр. Абарончыя збудаванні і частка пляцоўкі, якая прымыкае да іх, разбураны кар’ерам. Культурны пласт 0,3—0,4 м. Пры шурфоўцы знойдзены фраіменты ляпной кера мікі, падобнай на кераміку з селі-
шча. Гарадзішчы адносяцца да ранняга жал. веку (1 -е і 2-е, відаць, былі гарадзішчамі-сховішчамі). Вядомы з 1873, у 1892—94 планы помнікаў зняў С. Цэрхе. Абследавалі ў 1912 Е. Р. Раманаў, у 1928 Каваленя, у 1974 Рыер, у 1977 Дучыц, у 1989 Капыцін і A. А. Седзін.
Курганны могільнік. За 4,5 км на ПдЗ ад вёскі, каля дарогі на 'в. Боўшава, у хваёвым бары. 11 насыпаў выш. 0,5—1,5 м, дыям. 6—12 м. Курганы здзірванелыя, па-
Два грошы: Рэч Паспалітая: 1. Ян II Казімір Ваза, 1651; 2. Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, 1766. ВКЛ: 3. Жыгімонт II Аўгуст, 1565.
раслі дрэвамі і кустамі. Выявіў і абследаваў у 1989 Капыцін.
За 1 км на 3 ад вёскі, паводле звестак 1873, быў яшчэ 1 могільнік з 5 насыпаў (не захаваўся).
Літ.\ 470, 904, 1046. В. ф. Капыцін. ДВА ГРОІПЫ (польск. dwojak два грошы), д в о я к, сярэбраная манета, эмітаваная Віленскім манетным дваром у 1565 (лотавая проба XIV, лігатурная маса 1,80 г), Быдгашчанскім манетным дваром (адзнакі двара гл. ў арт. Манетныя двары Рэчы Паспалітай) у 1650—52 (проба VII 3/4, маса 1,24 г), Гданьскам, Торунем і Эльблёнгам у 1651—53 (проба VII 3/4, маса 1,24 г), Варшаўскім манетным дваром у 1766—82 і 1785—88 (проба VII 75, маса 3,34 г).
Літ.: 1671.
ДВА РУБЛІ, залатая манета Расіі 1718, 1721—28 (залатніковая проба 75, лігатурная маса 4.1 г). Адзнака наміналу — два рублн.
Літ.: 1620.
ДВАЙНЬІ ЎДАР ШТЭМПЕЛЯ, прынятае ў нумізматыцы вызначэнне дэфекту, які бывае з-за змяшчэння манеты пры паўторным удары молата па штэмпелі. Выяўляецца на тым баку, які выконваецца верхнім штэмпелем.
Віды дэфектаў: супадае цэнтр манетнай кампазіцыі і змяшчаецца вось выяў; змяшчаецца цэнтр манетнай кампазіцыі і супадае вось выяў; змяшчаецца вось выяў і цэнтр кампазіцыі. Пры незамацаваным верхнім штэмпелі можа ад быцца неаднолькавае па напрамку і велічыні змяшчэння восей выяў і цэнтраў кампазіцый аверса і рэверса. Паўторныя (двайныя і трайныя) удары молата па штэмпелі, якія не прывялі да значнага скажэння малюнка і сляды якіх выяўляюцца амаль на ўсіх бітых манетах, пры апісанні манет не ўпамінаюцца. Д. ў. ш. не ўласцівы для манет, зробленых пры дапамозе прэса. Ад Д. ў. ш. трэба адрозніваць падваенне часткі малюнка манеты пры вальцоўцы (гл. ў арт. Тэхніка манетнай справы). I. I. Сінчук.
ДВАРЧАНЫ, каменны могільнік канца 10—15 ст. каля в. Дварчаны Воранаўскага р-на. За 800 м на Пд ад вёскі, на правым беразе р. Дварчанкі, ва ўрочышчы Карначыха. Даследавалі ў 1885—95 В. А. Шукевіч (22 пахаванні), Э. А. Вольтэр (26), у 1982 A. В. Квяткоўская, 1984 Я. Г. Звяруга. У 1980-я г. могільнік заараны. Магілы размя шчаліся сіметрычна, па некалькі ў адным радзе, у напрамку з У на 3. ІІад каменнымі вымасткамі (выш. 0,35—0,7 м) або каменна-землянымі насыпамі ў 4-вугольных падоўжаных ямах (глыб. 0,7—1,5 м) выяўле ны трупапалажэнні галавой на ПдЗ, радзей на 3. На магіле, часцей з зах. боку, знаходзіўся валун прыроднай формы ці апрацаваны. Пад вымасткамі (у галаве пахаванняў) выяўлены кавалкі керамікі, у запаўненні магіл — вуглі. Нябожчыкаў хавалі на спіне, абстаўляючы дошкамі (імітацыя труны), якія мелі сляды моцнага агню.
Разнастайны пахавальны інвентар прадстаўлены прыладамі працы (сякеры, нажы, крэсівы), упрыгожаннямі (сярэбраныя і бронзавыя пярсцёнкі, спражкі, скроневыя кольцы, медныя пласціны ад налобных павязак, бранзалеты, шкляныя пацеркі, крыжыкі, крыжападобная фібула з падвескайлунніцай), дэнарыямі Вял. кн. Літоўска га, жал. шпорамі і інш. Адзінкавыя пахаванні безынвентарныя, у некаторых знойдзены цэлыя гліняныя гаршкі.
A. В. Квяткоўская.
ДВАЦЦАЦЬ КАПЁЕК, двугры венны, намінал грашовых эмісій Расійскгй імперыі, РСФСР і СССР. Узнік у 2-й пал. 18 ст. ў вытворчасці
манетных двароў Расійскай дзяржавы. 1) Расійская імперыя. Сярэбраная манета з наміналам — 20 і дваццаццю рэльефнымі кропкамі.
Выпускалі Пецярбургскі манетны двор у 1760 (залатніковая проба 72, лігатурная маса 4,80 г), 1762 (проба 72, маса 4,72 г), 1763 (проба 712/з, маса 4,80 г), 1764—76, 1778-79, 1781, 1783—93 (проба 72, маса 4,77 г); Красны манетны двор — 1764—70, 1775 (проба 72, маса 4,77 г). Адзнака наміналу — 20 коп-кекь. Выпускалі Пецярбургскі манетны двор — 1810—11 (проба 72, маса 4,80 г), 1813—60 (проба 83'/з, маса 4,15 г), 1860—66 (проба 72, маса 4,08 г), 1867—91, 1893—1917 (проба 48, маса 3,60 г); Варшаўскі
Два рублі: 1,2. Пётр I, 1718; 3. Пётр II, 1727; 4. Кацярына II, 1785.
манетны двор — 1857 (проба 831/З1 маса 4,15 г). Адзнака наміналу20 ко нкекв — 40 groszy. Гл. ў арт. Манеты двухмоўныя.
2) Р С Ф С Р. Сярэбраная манета з адзнакай наміналу 20 копеек.
Выпускалі Петраградскі манетны двор у 1921—23 (проба 48, маса 3,60 г). 3) С ССР. Выпускалі Ленінградскі манетны двор у 1924—25, 1927—31 (серабро, проба 48, маса 3,60 г), 1931—46, 1948—57 (нікель, маса 3,6 г), 1961—62, з 1965 (меднанікелевы сіілаў, маса 3,40 г), за выключэннем манеты 1967 (маса 4,3 г), прысвечанай 50-годдзю сав. улады (гл. ў арт. Манеты мемарыяльныя СССР).
Літ.'. 1537,1615. В. Н. Рабцэвіч. ДВАЦЦАЦЬ ПЯЦЬ КАПЁЕК, ся
рэбраная манета Расійскай імперыі з адзнакай наміналу — 25 коп-Ьек-ь. Выпускалі Пецярбургскі манетны двор у 1827—85 (залатніковая проба 83 '/з, лігатурная маса 5,18 г), 1886 96, 1900—01 (проба 862/5, маса 5, г); Варшаўскі манетны двор —1854 і 1857 (проба 83' /з, маса 5,18 г).
Літ.: 1620.
ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ , залатая манета Расійскай імперыі вартасцю ў 2 імперыялы. Адзнака наміналу — двадцать руб. (залатніковая проба 88, лігатурная маса 33,14 г). Выпускаў Пецярбургскі манетны двор (адзнакі двара гл. ў арт. Ма
Двайны ўдар штэмпеля на «угорскім» дукаце Фёдара Іванавіча |1584—98].
Пярсцёнак (1), бранзалет (2), крыжык (3), скроневае кольца (4), крыжападоб ная фібула з прывескай-лунніцай (5), з каменнага могільніка Дварчаны.
Дваццаць рублёў 1755.
нетныя двары Расійскай дзяржавы) у 1755.
Літ.: 1620.
ДВОР САЛАНЁВІЧЫ, курганны могільнік каля в. Двор Саланевічы Полацкага р-на.
М о г і л ь н і к-1. За 500 м на ПдЗ ад вёскі, на беразе воз. Нявіда. 6 курганоў выш. 0,8—1 м, дыям.
Дваццаць капеек. Р а с і я: 1. Лізавета Пятроўна, 1760; 2—3. Кацярына II, 1770, 1787; 4. Аляксандр I, 1810; 5. Мікалай I, 1828; 6. Аляксандр II, 1857; 7. Аляксандр III, 1881; 8. Мікалай II, 1917. Р С Ф С Р: 9. 1921. С С С Р: 10—12. 1924, 1937, 1961.
Дваццаць пяць капеек: 1. Мікалай I, 1832; 2. Аляксандр II, 1867; 3—4. Аляксандр III, 1883, 1886; 5. Мікалай II, 1895.