Археалогія і нумізматыка Беларусі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
Літ.: 513, 734, 1464, 1480.
Г. A. Каханоўскі. ДАЛЕЦКІЯ, стаянка каменнага веку. За 400 м на ПдЗ ад вёскі Далецкія Полацкага р-на, на другой надпоймавай тэрасе паўд. берага воз. Суя. Выявілі і даследавалі ў 1981 У. П. Ксяндзоў і Э. М. Зайкоўскі. Культурны пласт 0,2 м, у верхняй частцы пашкоджаны. Знойдзены крамянёвыя нуклеусы, скрабкі, скоблі, ножападобныя пласціны, адшчэпы, рэшткі ляпной керамікі. ДАЛІНА, рачнаядаліна, лінейна-выцягнутая форма рэльефу з амаль аднастайным нахілам, якая ўтвараецца ў выніку размыўнай дзейнасці цякучай вады. У пачатковай стадыі фарміравання мае V падобны папярочны профіль. За кошт працэсаў глыбіннай эрозіі па глыбляецца, за кошт працэсаў бака вой эрозіі пашыраецца. На рэках, Д. якіх добра сфарміраваліся, вылучаюць: шырокае і плоскае дно, рэчышча (найб. нізкая частка Д., залітая вадой), пойму (участак Д., непасрэдна набліжаны да рэчышча, які мае амаль плоскую паверхню і заліва ецца вадой у паводку) і рачныя тэрасы (гарызантальныя ці злёгку нахіленыя пляцоўкі, размешчаныя на розных узроўнях Д. на ўсім яе працягу ці асобных адрэзках). Улік тэрас вядзецца знізу ўверх. Фарміраванне рачных тэрас адбывалася ў выніку кліматычных змен, тэктаніч ных рухаў у час зледзянення і пасляледавікоўя. На пойме звычайна ёсць шмат старыц (старых рэчышчаў), пясчаных узгоркаў і град каля іх. Гэтыя мясціны, як і першыя надпоймавыя тэрасы, а таксама дзюны, былі густа населены ў неаліце і нават у бронзавым веку, калі ры балоўства было адной з вядучых галін гаспадаркі. На больш высокіх тэрасах і карэнных берагах рачных Д. трапляюцца помнікі ўсіх археал. эпох, у т. л. палеалітычныя, мезалітычныя, жал. веку, сярэднявечча. Найбольш шырокую Д. на тэр. Беларусі выпрацавала Прыпяць (шыр. 2-й тэрасы дасягае 60 м). Рэкі дняпроўскага басейна маюць 2 плаўныя тэрасы. У Д. Нёмана, Зах. Дзвіны іх налічваецца ад 3 да 5. У Д. і каля іх размешчаны амаль усе стараж. гарады і многія вёскі Беларусі. Д. рэк з’яўляюцца асн. аб’ектамі для пошукаў археал. помнікаў.
Літ.: 203, 247, 1378. А. Г. Калечыц.
ДАЛЬНЯЕ ЛЯДА, стаянкі каменнага веку каля в. Дальняе Ляда Быхаўскага р-на.
Стаянка-1. На ўсх. ускраіне вёскі, на 2-й надпоймавай тэрасе Дняпра. Выявіў у 1966 В. М. Мотуз, аб следаваў у 1972 В. Ф. Капыцін. Культурны пласт 0,2 м. У агаленні правага берага ракі і траншэі ваеннага часу знойдзены расшчэплены крэмень, кароткія скрабкі, пласціны і адшчэпы, нуклеусы.
С т а я н к а-2 грэнскай культуры ранняга мезаліту. За 500 м на Пд ад вёскі, 120 м на У ад дарогі Магілёў — Быхаў, на 2-й надпоймавай тэрасе правага берага Дняпра, 12 м над узроўнем вады. Большасць плошчы ўзарана. Адкрыў у 1972 і даследаваў 116 м2 у 1973 і 1988 Капыцін. Культурны слой залягае пад пластом дзірвану на глыб. 0,3—0,5 м у пяску.
Выяўлена каля 6 тыс. прадметаў кра мянёвага інвентару (нуклеусы, пласці ны, адшчэпы, некаторыя з рэтушпіу). У межах раскопу выяўлены рабочыя месцы па апрацоўцы крэменю (больш за 100 артэфактаў на 1 м2), шмат прылад для апрацоўкі косці, скуры і дрэва: скрабкі канцавыя, разцы рэтушныя і двухгранныя, сякеркі з перахватам і авальныя, вырабы з выемкай. Сярод паляўнічых прылад тронкавыя наканечнікі стрэл (некаторыя з рэтушшу па краі пяра), разнастайныя вастрыі, нажы. З’яўляецца стаянкай-майстэрняй пер шаснай апрацоўкі крамянёвай сыра віны.
Літ.-. 567, 572. В. Ф. Капыцін.
ДАЛЬХОЛЬМСКІ МАНЁТНЫ ДВОР, Даленскі (Далескі) манетны двор, спецыялізаваны манетны двор у замку Дальхольм каля г. Рыга, заснаваны ў час Лівонскай вайны 1558—83.
Каралеўскімі ўказамі 1570—72 планаваўся спачатку манетны двор у замку Кірхгольм (Саласпілс). Д. м. д. выпускаў манету надзвычайных абставін грашовай эмісіі па лівонскай манетнай сістэме (200 шылінгаў = 4 фердынгам = = 2 паўмаркам = 1 марцы) для выплаты доўгу (каля 1600 тыс. лівонскіх марак) Рэччу Паспалітай наёмнікам-лівонцам гарнізона г. Пярну, што ахоўвалі яго ад шведаў. У 1572 пачаў чаканіць шылінг (лотавая проба І'/г, лігатурная маса каля 0,99 г), але ў тым жа годзе спыніў з за нізкапробнасці манеты. У 1573 выпускаў наміналы ў фердынг (проба V, маса каля 2,73 г), паўмарку (проба V, маса каля 5,5 г) і марку (проба V, маса каля 11 г). 15.9.1573 выпуск манет быў спынены, нягледзячы на тое, што запланаваная эмісія не была выканана. На аверсе манет двара — герб Лівоніі (выява грыфа, што крочыць улева, з мячом у правай лапе), кругавая легенда (на лацінскай мове) — Ducatus Livoniae (герцагства Лівоніі); на рэверсе — двухдольны геральдычны шчыт з гербам Рэчы Паспалітай (выява «белы арол» Каралеўства Польшчы і «Пагоня» Вял. кн. Літоўскага), пазначэнне наміналу (на нямецкай мове) — 1 SCHILLING (1 шылінг), FERD (фер-
дынг), HALB MARCK (паўмаркі), EINE MARCK (адна марка) і дата; кругавая легенда (на лацінскай мове) — MONE NOVA ARGENTEA (ма нета новая сярэбраная). Адносна наміналаў Вял. кн. Літоўскага курс шылінга быў парытэтны 'Д гроша літоўскага, фердынга — паўтара грошам, паўмар кі — траяку, маркі — шасці грошам.
Літ.: 1547, 1643, 1704, 1705.
В. Н. Рабцэвіч. ДАМАНОВА, стаянка эпохі неаліту каля в. Даманова Бабруйскага р-на. На паўн.-ўсх. ускраіне вёскі на першай надпоймавай тэрасе правага берага р. Бярэзіна, каля могілак. Пл. 30x20 м. Адкрыў і даследаваў у 1974 У. П. Ксяндзоў.
Шылінг 1572 і фердынг 1573, выпушчаныя Дальхольмскім манетным дваром.
A. С. Дамбавецкі.
У агаленні культурнага пласта знойдзены крамянёвыя прылады (трохвугольны наканечнік стралы без тронкаў, ножападобныя пласціны і адшчэпы, ну клеус), ляпная кераміка з дамешкамі жарствы ў гліне. Паверхня пасудзін арнаментавана ямачнымі адбіткамі. ДАМБАВЕЦКІ Аляксандр Станіслававіч (1840 — каля 1914), бел. краязнавец, грамадскі дзеяч. Скончыў Кіеўскі ун т. 3 1870 камергер, ганаровы суддзя Лідскага пав., з 1872 магілёўскі губернатар, з 1893 сенатар. Ініцыятар выдання і рэдак тар калектыўнай працы «Вопыт апісання Магілёўскай губерні ў гістарычных, фізіка-геаграфічных, этна графічных, прамысловых, сельскагаспадарчых, лясных, вучэбных, медыцынскіх і статыстычных адносінах» (кн. 1—3, 1882—84). Ініцы ятар адкрыцця гіст.-этнаграфічнага музея ў Магілёве (1879). Член пад-
рыхтоўчага к-та Археалагічнага з'езда дзевятага, арганізоўваў археал. экспедыцыі па Магілёўшчыне, a таксама выстаўкі археал. знаходак у Магілёве, якія экспанаваліся на археал. з’ездзе ў Вільні. Садзейнічаў выданню «Дзённіка курганных раскопак...» М. В. Фурсава і С. Ю. Ча лоўскага (1892), рабоце Е. Р. Рама нава над «Археалагічнай картай Магілёўскай губерні», спрыяў правя дзенню археал. доследаў У. 3. Завітневічу, Д. Я. Самаквасаву, М. В. Фурсаву, С. Ю. Чалоўскаму і інш.
Літ.\ 513. , Г. А. Каханоўскі.
ДАМЕСТЫКАЦЫЯ (лац. domesti-
cus хатні), прыручэнне, ператварэнне дзікіх жывёл у свойскіх шля хам прыручэння, штучнага адбору, утрымання і развядзення ў створаных чалавекам умовах. У розныя гіст. перыяды чалавекам прыручаны многія жывёлы, з якіх найбольшае гасп. значэнне мелі буйная рагатая жывёла, сшнні, авечкі, сабакі, куры, качкі і 4R’ Продкі свойскіх жывёл валодалі асаблівым тыпам нервовай дзейнасці і высокай ступенню мар фалагічнай і экалагічнай пластычнасці, магчыма, таму амаль усе свойскія жывёлы належаць да пазваноч ных, прычым многія з іх статкавыя капытныя жывёлы або чародныя птушкі. Пераважная большасць жывёл прыручана ў галацэне. У ходзе Д. змяніліся морфафізіялагічныя характарыстыкі жывёл — афарбоўка і валасяное покрыва, памеры і маса, асаблівасці шкілета, мускулатуры і тлушчаадкладання, плоднасць, прадукцыйнасць і інш. Асабліва паказальна памяншэнне галаўнога мозгу (адна з універсальных прыкмет Д.) і змяненне паводзін. Першасная Д. праходзіла на абмежаваных тэрыторыях. У археал. матэрыялах з тэр. Беларусі першыя знаходкі рэшткаў жывёл з прыкметамі прыручэння адносяцца да каменнага веку. На паселішчы Камень Пінскага р-на (раскопкі У. Ф. Ісаенкі) косці быка залягалі разам з ранненеалітычнымі матэрыяламі, а ў познанеалітычным гарызонце выяўляюць косці свойскай свінні і каня.
Літ.-. 46,0. 1376. Н. П. Александровіч. ДАНІЛЕВІЧ Васіль Яўхімавіч (1872, Курск— 16.11.1936), украінскі археолаг, гісторык. Скончыў Кі-
еўскі ун-т. Праф. Харкаўскаіа (з 1902), Кіеўскага (з 1907) ун-таў. Садзейнічаў стварэнню Кіеўскага археал. музея. Працаваў у археал. экспедыцыях на Полаччыне, Па дзвінні, даследаваў стаянку каменнага веку Кісцяні. У працах «Нарыс гісторыі Полацкай зямлі да канца XIV стагоддзя» (1896) і «Шляхі зносін Полацкай зямлі да канца XIV стагоддзя» (1898) абгрунтаваў правамернасць назвы «Полацкая зямля», паказаў яе гіст. ролю, ваенную і эканам. стабільнасць. Аўтар прац па нумізматыцы, сфрагістыцы, фальклоры, этнаграфіі.
Тв.: Стоянка н мастерская каменного века в Могнлёвской губернші, нсследованная летом 1893 года // Кневская старнна. 1895. Т. 49, апрель.
Літ.: 541. Г. А. Каханоўскі.
«ДАПАМОЖНЫЯ ГІСТАРЫЧНЫЯ ДЫСЦЫПЛІНЫ», неперы ядычны зборнік, які выдаецца з 1968 на рус. мове Ленінградскім аддзяленнем Археаграфічнай камісіі Аддзялення гісторыі AH СССР. Да 1991 выйшаў 21 том. Публікуе артыкулы па гістарыяграфіі і дапа можных дысцыплінах — гісторыі сярэднявечча і новай гісторыі СССР (пераважна 16—пач. 20 ст.). Рэгулярна змяшчаюцца артыкулы па нумізматыцы і сфрагістыцы, у т. л. і па праблемах агульных для рус. і бел. гісторыі (златнікі, куфіцкія дырхемы, безманетны перыяд, гра шовая рэформа Аляксея Міхайлаві ча і інш.). У 2-м томе змешчаны агляд нумізматычных даследаванняў у Расіі, на Украіне і Беларусі ў 1917—67, у 10 і 20 тамах — алфа вітныя паказальнікі артыкулаў і ма тэрыялаў папярэдніх тамоў.
1. I. Сінчук.
ДАРАХІ, стаянкі паўночнабелару скай культуры 22—18 ст. да н. э. (даследавалі ў 1989 П. М. Драчоў, В. I. Ждановіч, Ю. К. Кульпановіч, В. М. Лоскутаў, С. М. Сіманюкоў), курганныя могільнікі (каля 150 насыпаў) і паселішчы (адкрыў у 1958 краязнавец I. А. Вашчыла, даследаваў у 1971, 1973, 1975 Г. В. Штыхаў) 6—8 ст. і эпохі Кіеўскай Русі каля в. Дарахі Гарадоцкага р-на.
Стаянка-1. На ПнУ ад в. Дарахі, побач з былой в. Жукава, за 300 м ад карэннага берага на дне воз. Сенніца. Культурны пласт 0,3 м. Выяўлена 729 фрагментаў ляпных пасудзін, упрыгожаных ямкавымі ўцісканнямі, насечкамі, грабеньчатым арнаментам. Знойдзены таксама рэшткі палі, фрагменты абгарэлага дрэва, косці жывёл.