Археалогія і нумізматыка Беларусі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
Літ.: 1022.
ГРЭНСК, стаянка ранняга мезаліту (10—8 тыс. г. таму назад) каля в. Ворнаўка Кармянскага р-на. За 2 км на У ад вёскі, на ўсх. ускраіне астанца першай надпоймавай тэрасы пра вага берага р. Сож, ва ўрочышчы Грэнск, на выш. 6—7 м над межанным узроўнем вады. Выявіў у 1927 К. М. Палікарповіч, даследаваў 90 м2 у 1959—61 У. Дз. Будзько. Знойдзены 708 прылад працы, вылучаны 2 культурныя пласты. Ніжні на глыб. 1,9—2 м утрымліваў вял. колькасць расшчэпленага крэменю, драўнянага і касцявога вугалю вакол круглаватага агнішча, абкладзенага камянямі. У раскопе выяўлены рэшткі яшчэ 2 агнішчаў. Знаходкі верхняга пласта на глыб. 0,6—1,3 м прадстаўлены лінзамі драўнянага вугалю і крамянёвымі вырабамі. На думку даследчыка, ніжні культурны пласт датуецца сярэднім дрыясам (12 300—11 800 г. таму назад), a верхні — аляродскім часам (11800— 10 800 г. таму назад). У 1972—81 стаянку даследаваў В. Ф. Капыцін, раскапана 380 м2. Культурны пласт 0,2—0,5 м. У выніку даследавання атрымана вял. калекцыя крамянёвага інвентару, зроблены вывад пра памылковае вылучэнне 2 культ. пла стоў.
Знойдзены тронкавыя і асіметрычна тронкавыя (грэнскі тып) наканечнікі стрэл, вастрыі, праколкі, рэтушныя, двухгранныя і вуглавыя разцы, канцавыя, падакруглыя, двайныя, адзінкавыя
пазногцепадобныя, стральчатыя і нуклеусападобныя скрабкі, вырабы з выемкамі, прылады, якімі секлі, адбойнікі. Знаходка вял. колькасці нуклеусаў, пласцін, адшчэпаў і дробных асколкаў сведчыць пра тое, што апрацоўка крэменю адбывалася на самім паселішчы. Ад назвы стаянкі Г. атрымала назву грэнская культура.
Літ,170, 172, 568, 575, 578, 847.
В. Ф. Капыцін.
ГРЭНСКАЯ КУЛЬТЎРА, археал. культура позняга палеаліту і ран няга мезаліту (12—8 тыс. г. таму назад) у Верхнім Падняпроўі. Назву атрымала ад стаянкі Грэнск (каля в. Ворнаўка Кармянскага р-на). Mae 2 этапы: фінальнапалеалітычны
Агульны выгляд раскопу стаянкі Грэнск.
(ранні) і раннемезалітычны (позні). Самыя стараж. помнікі — Бароўка, Каромка, Хвойна — сведчаць пра засяленне гэтай тэрыторыі з аляродскага часу (11800—10 800 г. таму назад) і далейшае развіццё крамянёвай індустрыі помнікаў позняга палеаліту сярэднедняпроўскай культурнай агулвнасці. 11а меры раставання апошняга ледавіковага покрыва ў гарах Скандынавіі, у непасрэднай сувязі з прыроднымі працэсамі позналедавікоўя і пачатку галацэну, плямёны Г. к. разам з плямёна мі свідэрскай культуры прасоўвалі ся на поўнач, асвойваючы новыя тэрыторыі. Другі этап развіцця Г. к. ў Верхнім Падняпроўі прадстаўлены помнікамі Грэнск, Дальняе Ляда, Рэкорд. На рубяжы ранняга і поз няга мезаліту замест Г. к. ўсюды пашырыліся помнікі сожскай кулвтуры. Пасяленні Г. к. прадстаўлены сезоннымі стаянкамі паляўнічых па берагах рэк, часта на пясчаных дзюнах. У гэты час піырока выкарыстоўваліся лук і стрэлы, што дазволіла ўдасканальваць спосабы палявання на паўн. аленя і інш. жывёл. Асаб-
лівасцю Г. к. з’яўляецца пашырэнне крамянёвых асіметрычных наканечнікаў стрэл (грэнскі тып), апрацаваных па адным краі крутой рэтушшу па ўсёй даўжыні загатоўкі і выемкай на другім краі. Сярод інш. крамя нёвых прылад працы — канцавыя скрабкі, часта са скошаным лязом на кароткіх пласцінах і адшчэпах, разцы рэтушаваных форм, пласцінкі са скошаным рэтушаваным канцом, сярэдзінныя і вуглавыя праколкі, авальныя і з перахватам сякеры. На помніках позняга этапу трапляюцца
ланцэтападобныя вастрыі, пераважаюць нажы з нерэгулярнай првівастраючай рэтушшу, а таксама шмат разнастайных вырабаў з выемкамі. Г. к. вылучана ў 1960-я г. У. Дз. Будзько па матэрыялах стаянак Падлужжа, Рудня-Споніцкая і Грэнск (ад якой атрымала назву), далейшае вывучэнне яе помнікаў звязана з даследаваннямі А. Г. Калечыц, В. Ф. Капыціна, У. П. Ксяндзова.
Літ.: 170, 479, 572, 619, 847.
В. Ф. Капыцін.
ГЎДАВІЦКАЕ СВЯЦІЛІШЧА, ку льтавы язычніцкі помнік каля в. Гу давічы Чэрвеньскага р-на. За 200 м на У ад в. Гудавічы і 300 м на 3 ад в. Верхлес, наўзгорку Святая Горка, на могілках. Пляцоўка памерам 50 X Х57 м, выш. 4—5 м. Па краях узгорак паніжаецца, утварае роў, вакол якога насыпаны вал выш. каля 1,2— 1,5 м. Раней на пляцоўцы ляжаў камень-следавік, ад якога захавалася частка з паглыбленнем, што ўшаноў валася насельніцтвам як «адбітак ступні Божай Маці». Побач з кам-
нем-следавіком стаяць архаічны каменны крыж (выш. 0,6 м і шыр. 0,47 м), жал. і драўляныя крыжы, абвешаныя вышыванымі ручнікамі. Упершыню апісаў у 19 ст. А. Ельскі, даследаваў у 1985—86 Э. М. Зайкоўскі. У шурфе 9 м2 у цэнтры пляцоўкі на глыб. 0,2—0,25 м выяўлены вуглістыя плямы і камяні, манета 1811. Ва ўсх. частцы вала на глыб. 0,8—1 м знойдзена вуголле і абломак ляпной керамікі. Помнік аналагічны свяцілішчам Паўн. Букавіны і смаленскіх крывічоў 8—12 ст.
За 1 км на Пн ад Святой Горкі раней стаяў каменны ідал «Цар Давыд», які быў знішчаны ў 1930 я г.
Літ.: 164. Э. М. Зайкоўскі.
ГУДОК, селішча жал. веку і сярэднявечча каля пас. Гудок Чачэрскага р-на. За 150 м на ПнЗ ад пасёлка, на надпоймавай тэрасе левага берага р. Покаць, ва ўрочышчы Берагавы Борак (Пасека). Размешчана на месцы стаянкі каменнага веку, памер 330x15—60 м (кераміка 13—15 ст. сканцэнтравана пераважна ў паўн. частцы паселішча, жал. веку — у цэнтральнай). Адкрылі ў 1982 A. А. Макушнікаў і У. А. Літвінаў, даследаваў у 1984 Макушнікаў, раскапана 84 м2 (2 раскопы). Культурны пласт 0,2—0,4 м.
У 1-м раскопе выяўлены рэшткі пра мавугольнай у плане паўзямлянкі памерам 3,4x3,9 м, заглыбленай у мацярык на 0,65 м. Уздоўж мацерыковых сценак захаваліся згарэлыя бярвёны дыям. да 0,15—0,2 м, пакладзеныя ў 2 вянкі. На падлозе расчышчана 5 слупавых ям дыям. 0,12—0,25 м каля сцен, 28 малых ямак дыям. 0,05—0,12 м і яма ад цэнтр. апорнага слупа дыям. 0,3 м і глыб. 0,45 м. Каля паўд. сцяны, бліжэй да вугла, адкрыта зробленая на ўзроўні падлогі прамавугольная печ-каменка памерам 1X0,9 м, якая захавалася на выш. 0,55 м. Каля паўн.-ўсх. вугла жытла прасочаны ўваход, на лініі зах. сценкі ўрэзана звонападобная яма. На падлозе і ў печцы сабрана 209 фрагментаў грубай ляпной керамікі з дамешкай жарствы ў гліне. Большасць фрагментаў належыць кухонным гаршкам, знойдзены развал рабрыстай міскі, абломкі буйной пасудзіны з насечкай па венчыку, мініяцюрных пасудзін, глінянае прасліца. Жытло адносіцца да позназарубінецкага часу, датуецца 2—3 ст. н. э. У 2 м раскопе выяўлены матэрыялы 13—15 ст.: ганчарная кераміка, жал. нож, глінянае прасліца.
A. А. Макушнікаў, A. I. Драбушэўскі. ГЎЗІК. Знаходкі гузікападобных прадметаў на Беларусі вядомы з ранняга жал. веку (7 ст. да н. э.— 4 ст. н. э.). Разнастайныя віды Г. з косці, дрэва, металу, сланцу і інш. выяўлены на помніках 10—14 ст.
Усе яны падзяляюцца на 3 асн. тыпы: стрыжнёвыя (з дробных касцей, фалангаў пальцаў жывёл, рога, дрэва); пляската-пукатыя з адной ці некаль кімі скразнымі адтулінамі (пераважна з косці, мелі квадратную, круглую або шматпялёсткавую форму); шараці гру-
шападобныя з пятлёй для прышывання (з металу, суцэльныя або пустацелыя, некаторыя імітуюць бразготкі). Мета лічныя Г. выраблялі штампоўкай або ліццём. Знойдзены ў курганных могільніках пры раскопках стараж. сярэдневяковых гарадоў па ўсёй тэр. Беларусі.
Діт.: 113.
ГЎЛЬДЭН (ням. Gulden залаты), 1) назва фларына ў Германіі ў 14 ст. 3 15 ст. называліся залатыя манеты (маса ад 3,5 да 2,5 г), якія вырабля ліся дзяржавамі Германіі. У 16 ст. для адрознення ад раўнацэннага яму сярэбранага Г. меў назву «залаты ў золаце» (goldgulden). 3 17 ст. ўсюды выцеснены дукатам. 2) Распаўсюджаная назва буйных сярэбраных
Гульдэн. Германск а я імперыя: 1. Курфюрства Кёльн, Фрыдрых III [1440—93], недатаваны; 2. Архіепіскапства Майнц, Іаан Філіп, 1664.
Выгляд раскапанага кургана з каменнай абкладкай з курганнага могільніка Гуркі.
манет з рознай колькасцю серабра ў залежнасці ад месца і часу вырабу: гульдэнгрош (ням. guldengroschen залаты грош) масай 29,23 г эрцгерцага Сігізмунда [ 1439—96] выпускаўся ў Тыролі; у 17—19 ст. манета, роўная 2/3, '/г, 7з талера. У 17 ст. быў пашыраны на Беларусі. 3) Назва сярэбранай манеты Галандыі масай каля 19,6 г, якая выраблялася ў 1601 у Фрызіі, Аверэйселе, Гранінгене, Неймагене, Кампене і Зволе. 3 1679 асн. грашовая адзінка Нідэрландаў.
Літ.: 1565,1693. В. С. Касмылёў. ГУРКІ, курганны могільнік дрыгавічоў каля хутара Гуркі Брэсцкага р-на. На Пд ад хутара, за 200 м ад
дарогі Відамля—Высокае, у бярозавым гаі. 173 курганы выш. 0,4— 1,7 м, дыям. 6—14 м (самы вялікі па колькасці курганоў могільнік у Брэсцкай вобл.). Насыпы абкладзены каля асновы валунамі, здзірванелыя, параслі дрэвамі і хмызняком. Рэчышчам перасохлай рэчкі могільнік падзелены на 2 часткі, большасць курганоў знаходзіцца на 3 ад рэчышча, ва ўсх. частцы насыпаў значна менш, але яны самыя вялікія па памерах. Могільнік вядомы з 19 ст. Абследавалі ў 1937 К. Салевіч, у 1958 I. В. Біруля, у 1980, 1985 Т. М. Каробуіпкіна; у 1960 Біруля даследаваў 14 насыпаў, у 1986, 1990 Каробушкіна — 11 курганоў, пахаванні выяўлены толькі ў 12 курганах. Пахавальны абрад — трупапалажэнне галавою на 3 (8 курганоў) і на У (4 курганы), рукі выцягнуты ўздоўж тулава.
У адным з насыпаў без пахавання выяўлены рэшткі згарэлай труны даўж. 2,7 м, шыр. 1 м, арыентаванай па восі 3—У. У курганах знойдзены фрагменты рыфленага ганчарнага посуду з адагнутымі венчыкамі, глінянае прасліца, ся-
рэбраны віты пярсцёнак, жал. нажы, у т. л. 1 нож з шырокай спінкай. У 5 курга нах з пахаваннямі выяўлены попельнавугальныя падсыпкі даўж. 1 м, шыр. 0,8 м, таўшч. 10—12 см. Такая падсыпка адсутнічала ў кургане, дзе быў пахаваны мужчына ва ўзросце 25—30 гадоў, у скроневай і цемянной частках яго чэрапа былі адтуліны, у левай руцэ нож. Нябожчык ляжаў галавой на У. У насыпе знойдзена шпора, у абкладцы значная колькасць камянёў, што не характэрна для інш. курганоў Брэсцкага Пабужжа. Асаблівасці пахавальнага абраду і пахавальнага інвентару даюць падставы меркаваць, што тут пахаваны воін (відаць, не мясц. паходжання).
Могільнік датуецца 11—13 ст. Літ.: 591, 641, 910.
Т. М. Каробушкіна.
ГУРТ (ням. Gurt пояс, стужка), рабро, бакавая паверхня манеты, аб межаваная плоскасцямі абодвух яе бакоў. 3 2-й пал. 16 ст. на Г. некаторых зах.-еўрап. манет змяшчалі легенды, з канца 17 ст— карбоўкі. 3 18 ст. ў шэрагу манет Г. фармаваўся ў гладкім кальцы з мэтай ускладніць падробку і псаванне манет. Надалей спец. апрацоўка Г. робіцца ўсеагульнай.