Археалогія і нумізматыка Беларусі

Археалогія і нумізматыка Беларусі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
501.16 МБ
Сярод знаходак 16—18 ст. керамічны посуд (гаршкі, міскі, талеркі, кубкі, збаны, макотры і інш.), падсвечнікі, люлькі, скарбонка, маёлікавы посуд (талеркі, міскі, паўміскі), фаянсавыяталеркі з кобальтавай размалёўкай. Мно га пячной кафлі: гаршковая з круглым вусцем (14—15 ст.), з прамавугольным вусцем (15—16 ст.), каробчатая з раслінным, геаметрычным, геральдычным арнаментам; тэракотавая, зялёнапаліваная і паліхромная. Вылучаецца кафля 2-й пал. 16 ст. з паглыбленай выявай шматпялёсткавай разеткі, каронка з выявай воіна канца 16 — пач. 17 ст. Трапляецца' размаляваная кафля 18 ст. Знойдзены манеты 17 ст., цвікі, нажы, замкі, падкоўкі, ключы, вырабы са' шкла (бутэлькі, бутлі, кварты, шкляніцы, чаркі, стопкі, келіхі).
Каложскі пасад знаходзіўся на высокім правым беразе Нёмана, на 3 ад Замкавай гары, быў аддзелены ад яе р. Гараднічанка. Даследавалі ў 1971—73 Звяруга, у 1983—84 A. А. Трусаў. Культурны пласт 0,4—2,2 м. Знойдзена кераміка 11 ст., скарб с.-г. прылад 13 ст. Выяўлены рэшткі зямлянкавых і паўзямлянкавых жытлаў з разваламі печаў-каменак. У 2-й пал. 12 ст. на пасадзе пабудавана Гродзенская Барысаглебская царква. На левым беразе Нёмана знаходзіўся 3 а н ёманскі пасад. Даследаваў у 1983 Ткачоў (праведзена шурфоўка ўздоўж вул. Дарвіна і каля касцёла францысканцаў). Самыя раннія знаходкі — ганчарная кераміка 15—16 ст., што сведчыць пра засяленне пасада з 15 ст.
A. К. Краўцэвіч, М. А. Ткачоў. ГРОДНА (летапісны Г о р о д н а, Городня, Городень), горад, цэнтр Гродзенскай вобл., на р. Нёман. Вузел чыгунак і аўтамабільных дарог, рачны порт, аэрапорт. Ключавы стратэгічны цэнтр Бел. Панямоння, буйны асяродак духоўнай культуры і эканомікі 10—18 ст. Узнік у канцы 10 ст. на балцкай тэрыторыі як цэнтр усх.-слав. каланізацыі, ажыццёўленай дрыгавічамі і валынянамі. У 11—12 ст. заўважаюцца рысы культурных кан тактаў з Мазовіяй. Дзядзінец займаў участак высокага правага берага р. Нёман каля сутокаў з ім правага
прытока—р. Гарадні (Гараднічанкі). Пляцоўка дзядзінца памерам 120x90x70 м, трохвугольная ў плане, была адрэзана ад берагавога плато невял. ровам (пазней расшы раны да 50 м). Археал. вывучэнне горада праводзілі К). Ядкоўскі (1932—33), 3. Дурчэўскі (1937—39), М. М. Варонін (1949), Я. Г. Звяруга (1971—73), М. А. Ткачоў (1971, 1985—88), A. А. Трусаў(1977, 1981, 1983—89), A. К. Краўцэвіч (1986— 89). Культурны пласт дзядзінца магутнасцюкаля 8—10 м. Падзяляецца на 4 стратыграфічныя гарызонты. Верхні (ад сучаснай дзённай паверхні замкавага двара да брукаванай
Медная пласціна алтарнай перагародкі
з выявай святога Паўла
12 ст. з Гродна.
вымасткі 19 ст.) уяўляе сабой піве ліраваную падсыпку з буйнога ра чнога пяску з праслойкамі грунту, бітай цэглы і буд. смецця. Другі магутнасцю 30—40 см уключае брукаваную вымастку з каменю дыям. 30—40 см, пабеленую вапнай, і пясчаную падсыпку. Трэці магутнасцю 30—50 см, светла шэрага колеру, з вуглістымі праслойкамі, залягае пад пясчанай падушкай. Грунт вільготны, добра захоўвае прадметы арганічнага і неарганічнага паходжання, уключае косці жывёл, кераміку 16—18 ст., кавалкі дрэва і дошак, лінзы гліны, бітую цэглу, валуны, попел і інш. Чацвёрты магут-
насцю да 7 м уяўляе сабой слой цёмна-шэрага і цёмна-карычневага грунту, насычанага грунтавымі водамі з высокай гідраі аэраізаляцыяй, што вызначыла яго добрыя кансервавальныя якасці. У напластаваннях вылучаюцца праслойкі гною, лінзы чырвонай і жоўтай гліны, насычанасць карой, трэскамі, саломай. Тут выяўлены драўляныя збудаванні найлепшай захаванасці, а таксама большасць прылад працы, прадметаў побыту, узбраення, кераміка 10—17 ст. Культурны пласт мае нязначнае агульнае паніжэнне да цэнтра дзядзінца. Вылучаецца магутны слой 12 ст. (таўшч. больш
за 3 м), насычаны слядамі мура ванага будаўніцтва на дзядзінцы (цэгла, плінфа са знакамі на тарцах, шліфаваныя валуны, керамічныя паліваныя пліткі падлогі і фасада, вапна, пясок і інш.). Іх аналіз паказвае, што на дзядзінцы з 1130-х г. пастаянна вялося будаўніцтва мураваных аб’ектаў: Гродзенскай Ніжняй царквы, Гродзенскага кня жацкага палаца, каменна-плінфавых абарончых сцен і вежаў. Найбольш масавыя знаходкі — керамічныя вырабы (болып за 3 тыс. фрагментаў). Самыя раннія з іх датуюцца рубяжом нашай эры і адносяцца да штрыхаванай керамі-
кі культуры. Есць нешматлікія абломкі грубаляпнога посуду 6—8 ст.
Раннеганчарная кераміка прадстаўлена венчыкамі і сценкамі гаршкоў 10 ст., падпраўленымі на крузе. Яна зроблена з добра «адмучанай» гліны, мае звонкі і чырвоны ў зломе чарапок. Кераміка 11 ст. мае характэрнае дробнае рыфленне паверхні паьудзін і венчык з карнізікам. На донцах ёсць клеймы. Астатняя кераміка па структуры цеста і характары апрацоўкі падзяляецца на шэрагліняную, чырвонагліняную, дымленую, глянцаваную, абварную і паліваную, па функцыянальным прызначэнні — на кухонны, сталовы і тарны посуд. Кухонны ў асноўным сфармаваны з шэрай і чырвонай гліны, частка яго — абварны і дымлены, у т. л. гаршкі з накрыўкамі, макотры, рынкі (гліняныя патэльні на ножках). Сталовы посуд уключае збаны і талеркі. Арнаментацыя пасудзін разнастайная: шматрадная грабеньчатая хваля, рыфленне трэскай, геам. ўзоры, сетка, зігзаг, наколы, насечкі, штампаваны арнамент. Асаблівасцю мясцовай керамікі з’яўляецца ўпрыгожанне тулава гаршкоў накладным дэкарыруючым валікам, які аздабляўся штампаванымі ўзорамі ці косымі насечкамі ў выглядзе елачак. Сярод талерак 17—18 ст. ёсць глянцаваныя і чорнаглянцаваныя, з палівай зялёнага і салатавага колеру; некаторыя мелі падглазурную размалёўку і ангабіраваны раслінны ўзор, пакрыты палівай светлакарычневага колеру. Міскі пакрыты палівай і ўпрыгожаны па борціку падглазурнай размалёўкай. Большасць збаноў 17—18 ст. чорнаглянцаваныя, трапляюцца дымленыя і чырвонагліняныя 15—16 ст. Знойдзены таксама фрагменты амфар, тыглі 12 ст. трохвугольнай і гаршкападобнай формы са слядамі палівы. Сабрана больш за 2 тыс. фрагментаў кафлі рознага часу, розных форм і тыпаў: гаршковая 15—16 ст. з круглым і квадратным вусцем; каробчатая канца 16 — 1-й пал. 17 ст. (зялёныя, паліваныя і паліхромныя карычневыя экземпляры, некаторыя ўпрыгожаны раслінным, сюжэтным ці геам. арнаментам); «галандская» 2-й пал. 18 ст., з гладкай паверхняй, пакрытай светла-зялёнай палівай або малюнкамразмалёўкай. Сярод буд. матэрыялаў вылучаецца прамавугольная лякальная плінфа, на многіх тарцах якой выяўлены знакі. Знойдзены таксама галаснікі 12 ст. У культ. адкладах 13—17 ст. сабрана вял. колькасць буйнапамернай цэглы, у т. л. фасоннай і нервюрнай стрэлападобнай формы канца 14—1-й пал. 16 ст. На пасцелістым баку многіх цаглін ёсць неглыбокія прамыя або косыя баразёнкі. Сабрана каля 90 фрагментаў архіт.-дэкаратыўнай керамікі — плітак падлогі і фасадных 12 ст. (квадратныя з памерам боку 10,5 см. 11,5 см, 13 см, 13,5 см, 14,5 см і 16,5 см, круглыя, сегментападобныя, у форме паралелаграма, трапецыі, пялёсткападобныя), якія пакрыты палівай жоўтага, ярка-зялёнага, цёмна-зялёнага, карычневага 1 чорнага колеру; квадратныя паліваныя пліткі падлогі 16 ст., пакрытыя карычневай і зялёнай палівай. Знойдзена таксама некалькі тысяч фрагментаў дахоўкі: тыпу «бабровы хвост» (самая ранняя, 15 ст.), плоская з
круглаватай пяткай (канец 16—1-я пал. 17 ст.), хвалістая (18 ст.). Сярод знаходак шыферныя прасліцы, гліняныя грузілы ад рыбацкіх сетак, пясчанікавыя тачыльныя брускі, двухбаковыя грабяні, жорны дыскападобнай формы, кавалкі бурштыну, адходы касцярэзнай вытворчасці, касцяныя накладкі, двухбаковыя грабяні, шкляныя вырабы — пацеркі, бранзалеты (гладкія, вітыя, кручаныя зялёнага, аквамарынавага, карычневага, чорнага колераў), абломкі імпартнай шкляной пасудзіны са слядамі пазалоты, аконнае шкло 16—17 ст., фрагменты бутэлек, штофаў, аптэчны посуд. Пра пашыранасць ювелірнага
Гаршчок 12 ст. з раскопак на тэр. былога кляштара базыльянак. Гродна.
Надпіс на кавалку меднай пласціны 12 ст. з Гродна.
Карэц з Гродна. 14 ст.
ліцця сведчаць знаходкі 12 ліцейных формачак з вапняку і шыферу, тыгляўльячак, абломкаў літых алавяных упрыгожанняў. Вылучаюцца унікальныя зна-
ходкі: шахматная фігурка-ладдзя з светлага каменю з 4 воінамі са шчытамі на ёй і бронзавы вадалей у выглядзе рыцара на кані. Пры раскопках Ніжняй царквы і каля яе знойдзены плоскія медныя пласціны (відавочна, рэшткі ўпрыгожанняў алтарнай агароджы храма) з гравіраванымі выявамі святых у медальёнах і абрамленнем у выглядзе арнаментальнай пляцёнкі, на якіх захаваліся сляды агнявога залачэння чырвоным золатам, абломкі званоў 12 ст. Знойдзена каля 2700 добра захаваных фрагментаў скураных дэталей абутку, паводле якіх можна аднавіць 4 віды абутку 11—16 ст.: поршні, башмакі, чаравікі і боты. Падэшвы — тупаносыя і вастраносыя гатычныя 15—16 ст., у т. л. дзіцячыя (15,5 — 17,5 см даўжынёй), жаночыя (17—21,5 см) і мужчынскія (23—30,5 см). Знойдзены перадкі, заднікі, бакавыя дэталіберцы, халявы.башмакі з суцэльнакроеным верхам без абцасаў. Сярод скураных вырабаў — кашалёк, фрагмент скураной сумкі, ножны, пляцёная плёткабізун з сырамятных раменьчыкаў. Выяўлена шмат прылад працы: падоўжная піла, сякера, кельма 15—16 ст., сашнік, скобля, сярпы рус.-літ. тыпу, абломкі кос, некалькі дзесяткаў тронкавых нажоў, спружынныя і піарнірныя нажніцы, іголкі. шылы, бытавыя прадметы — крэсівы розных форм, цыліндрычныя замкі і іх дэталі, ключы, прабоі, цвікі. Знойдзены прадметы рыштунку конніка і каня (шпоры розных тыпаў, абломкі псалій, стрэмені, падпружныя спражкі і інш.), зброя (бронзавая булава, арбалетныя балты і наканечнікі стрэл, суліцы, коп’і і ўтулкі ад іх, панцырныя пласцінкі). Дзя куючы кансервавальным якасцям культ. напластаванняў дзядзінца тут збераглося шмат драўляных вырабаў: клёпкі рознай велічыні ад вёдзер, кадак, бочак, ражак, цэбраў, маслабоек; днішчы розных дыяметраў, цэлы разны коўш, точаныя міскі, кубкі, а таксама розныя ручкі, насценныя крукі для адзежы, рыдлёўкі, лыжка, калаўрот, верацяно, дэталі кроснаў, абутковыя калодкі, чакмары-ляскоткі, пранікі, двухбаковыя грабяні. Знойдзены высечаныя ў бярвёнах лесвіцы, берасцянка са знакам Рурыкавічаў на днішчы. Вывучаны 22 буд. ярусы; ускрыты жы лыя гасп. пабудовы, 2 вулічныя маставыя, частаколавыя агароджы. Жылыя будынкі (памерам ад 3,4 X 3,4 і да 5,9 X 5,4 м) мелі глінабітныя з уключэннем камянёў печы на драўляных платформах. Зрубы вязаліся ў абло, ставіліся на розныя фундаментныя канструкцыі, мелі падлогі на лагах, якія шматразова перасцілаліся. У пластах 13 ст. зафіксаваны пабудовы з брусоў. Гаспадарчыя пабудовы (хлявы, свірны, куратнікі, клеці) розных памёраў узведзены <ў чашку», «у храпку», «у шулу», «у замёт» і абло; існавалі рамачна-стоечныя канструкцыі. Вулічныя маставыя шыр. 1,8—2,05 м масцілі з плах і дошак на 2—3 лагах. Археалагічныя матэрыялы сведчаць пра развіццё ворнага земляробства. Знойдзена зерне жыта, аўса, проса, грэчкі, пшаніцы, гарох, конскі боб. Аналіз касцей дзікай і свойскай жывёлы, птушак, рыб сведчыць, што ў горадзе трымалі буйную і дробную рагатую жывёлу, коней, свіней, сабак; палявалі на аленя, зубра, дзіка, касулю, лася, бабра, куніцу, выдру, барсука, зайца, зубра, мядзведзя, лісіцу, птушак — глушца,