Археалогія і нумізматыка Беларусі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
Літ.: 1604, 1620, 1693.
В. Н. Рабцэвіч. ГРОШ ВЎЗКІ, грош звужоны, папулярная назва ў 16 ст. гроша польскага.
ГРОШ КРАКАУСКІ (лац. grossi cracovienses), польская сярэбраная манета {.метрычная проба каля 775, лігатурная маса каля 3,20 г). Выпускаў манетны двор Кракава ў 1337— 47. З’яўляўся тыпалагічным перайманнем (гл. Манета-перайманне) гроша пражскага, ад якога знешне адрозніваўся легендай і выявай на рэверсе аднагаловага польскага арла замест «багемскага» льва.
Літ.: 1693. ,
ГРОШ ЛІТОЎСКІ, білонная манета ВКЛ.
Чаканілі: Віленскі манетны двор пры Аляксандры Ягелончыку [1492— 1501] — даты выпуску, метралагічныя і якасныя паказчыкі невядомы, у 1535—36 (лотавая проба VI, лігатурная маса 2,57 г), 1545, 1546, 1555-57 (проба VI. маса 2,5 г), 1559 (проба V '/2, маса 2,5 г), 1580, 1581 (проба V 3/4, маса 1,86 г), 1607—15 (проба V 3/4, маса 1,58 г), 1625—27 (проба IV /?, маса 1,04 г),
1652 (проба VII, маса 0,62 г); Тыко цінскі манетны двор у 1566 (проба V '/2, маса 2,5 г). Да 1578 парытэтны 10 пенязям.
У бел. пісьмовых крыніцах 16 ст. называўся грошам пенязным або пляскатым.
Літ.: 1671, 1735.
ГРОШ ЛЯДСКІ, малаўжывальная назва гроша польскага ў 16 ст.
ГРОШ ПАТРЫГРОШНЫ, назва манеты наміналам у тры грошы ў велікакняжацкім указе 1562 Жыгімонта II Аўгуста.
ГРОШ ПАШОСНЫ, назва манеты наміналам у шэсць грошаў у веліка-
Грош польскі. 1. Жыгімонт I Стары, 1546; 2. Стэфан Баторый, 1580; 3, 4. Зыгмунт III Ваза, 1605, 1611; 5. Аўгуст III, 1757; 6, 7. Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, 1765, 1766.
Грош кракаўскі 1337—47, Казімір III.
княжацкім указе 1562 Жыгімонта II Аўгуста. ,
ГРОШ ПЕНЯЗНЫ, адна з папулярных назваў у 16 ст. гроша літоўскага.
ГРОШ ПЛЯСКАТЬІ, адна з назваў гроша пражскага ў 16 ст. і гроша літоўскага ў 2-й пал. 1530-х г.
ГРОШ ПОЛЬСКІ, білонная або медная манета Польшчы.
Білонны Г. п. выпускалі: Кракаўскі манетны двор у 1526—29, 1545—48 (лотавая проба VI, лігатурная маса 2,06 г),
1600—01, 1603 (проба V 3/5, маса 1,86 г), 1604—17 (проба V 3/<, маса 1,55 г), 1623—27 (проба IV '/2, маса 1,03 г); Віленскі манетны двор у 1546—48, 1566—68 (проба V 7а> маса 2 г); Олькушскі манетны двор у 1579 (проба VI, маса 1,67 г), 1580—82, 1593, 1594, 1597, 1598, 1600, 1601 (проба V 7s, маса 1,86 г); Мальбаргскі манетны двор у 1584(проба V7s, маса 1,86 г); Быдгашчанскі манетны двор у 1596, 1598, 1599 (проба V 7s, маса 1,86 г), 1608—14 (проба V 3/5, маса 1,55 г), 1623—25, 1627 (проба IV 7г, маса 1,03), 1650, 1666 (проба VII, маса 0,62 г); Люблінскі манетны двор у 1597, 1598 (проба V 7s,
маса 1,86 г); Пазнанскі манетны двор у 1597—1601 (проба V 7s, маса 1,86 г); Усхоўскі манетны двор (адзнакі двароў гл. ў арт. Манетныя двары Рэчы Па спалітай) у 1650 (проба VII, маса 0,62 г); Варшаўскі манетны двор у 1766—68, 1772—82 (проба V 7s, маса 1,99 г). Медны Г. п. выпускалі: Губенскі манетны двор (адзнакі двара гл. ў арт. Манетныя двары Саксоніі) у 1752—55, 1758 (маса 3,69 г); Кракаўскі манетны двор у 1765—68 (маса 3,89); Варшаўскі манетны двор у 1765—95 (маса 3,89 г), 1810—12, 1814, 1815—26, 1828—41 (маса 2,86 г). Да 1578 пары тэтны 8 пенязям.
У бел. пісьмовых крыніцах 16 ст. Г. п. называлі грошам вузкім (звужоным), лядскім або пляскатым, 16—пач. 18 ст.— асмак.
Літ.: 1585, 1671, 1682, 1695.
, В. Н. Рабцэвіч.
ГРОШ ПРАЖСКІ (лац. grossi ргаgenses), чэшская сярэбраная манета (метрычная проба каля 930, лггатурная маса каля 3,86 г).
Вырабляўся манетным дваром Кутна Гора з пач. 14 ст. да пач. 15 ст. Напачатку быў роўны 12, потым 16, а з 1398— 18 дэнарыям. Дзякуючы высокай якасці
і масавай эмісіі адразу распаўсюдзіўся ў Еўропе. У ВКЛ 14—15 ст. складаў аснову грашовай гаспадаркі, таму гэты час у нумізматыцы Беларусі азначаны як «перыяд пражскага гроша».
У бел. пісьмовых дакументах Г. п. называецца чэшскім, шырокім, пляскатым або проста грошам. Сустракаецца ў скарбах Беларусі, ухаваных нават у 16 і 17 ст.
Літ.: 1585, 1693.
ГРОШ ХОДЗЯЧЫ, назва гроша пражскага, зафіксаваная ў бел. пісьмовай крыніцы ў 1498.
ГРОШ ЧЭСКІ, адна з назваў гроша пражскага ў бел. пісьмовых крыні цах канца 14— пач. 17 ст.
ГРОШ ШЫРОКІ, адна з пашыра ных у канцы 14—16 ст. назваў гроша пражскага.
ГРОШЫ, своеасаблівы тавар, які выражае вартасць усіх тавараў і з’яўляецца ўсеагульным эквівален там, сродкам абмену. Выражаюць вытворчыя адносіны ў грамадстве. Прырода іх мяняецца ў залежнасці ад спосабу вытворчасці, які яны абслугоўваюць.
Спачатку ролю Г. выконвалі пэўныя тавары: збожжа, грошы-жывёла, соль, футра пушнога звера (напр., Вевярыца), пэўныя віды ракавін марскіх малюскаў (кауры) і інш. Калі выраб тавараў на продаж павялічыўся і абмен выйшаў за мясц. рамкі, узнікла неабходнасць ва ўсеагульным эквіваленце, роля якога замацавалася за высакароднымі металамі — золатам і серабром (гл. Біметалізм, Монаметалізм). З’яўленне металічных Г. усталёўвае іх асн. функцыі: мера вытворчасці, здольная ацаніць любы тавар; роля пасрэдніка пры абмене тавараў; сродак назапашвання, стварэння грашовых запасаў (Скарб манетны); сродак плацяжу (ліхвярства, падаткі); сусветныя Г.— свабоднае абарачэнне за межамі сваёй краіны. Металічныя грашовыя адзінкі напачатку супадалі па назве і масе з вагавымі адзінкамі металу (грыўня, грыўня польская, марка). 3 узнікненнем манеты гэты парытэт парушаецца: вагавая колькасць металу ў наміналах звычайна памяншаецца і іх рэальная вартасць становіцца ніжэй цаны тавараў. Сродкі грашовага абарачэння набываюць сімвалічны характар. Гэты працэс дасягае апагея ў 2-й пал. 18 ст., калі ў дзяржавах Еўропы з’явіліся папяровыя грашовыя знакі — асігнацыі.
, В. Н. Рабцэвіч. ГРОШЫ АДЛІЧОНЫЯ, пенязі адлічоныя, рукамі адлічоныя, паняцце, якое ў 16—17 ст. вызначала грашовую суму ў рэальнай манеце. Гл. ў арт. Гатавізна. ГРОШЫ ГАТОВЫЯ, пенязі га товыя, паняцце, якое ў канцы 15—18 ст. вызначала грашовую суму ў рэальнай манеце. Гл. ў арт. Гатавізна.
ГРОШЫ ПРЫНЕСЕНЫЯ, грошы паднесеныя, пенязі прынесеныя, пенязі паднесеныя, паняцце, якое ў 2-й пал. 16 ст. выз-
начала грашовую суму ў рэальнай манеце. Гл. ў арт. Гатавізна.
ГРОШЫ РУКАЕМНЫЯ, грошы ру ка да дзеныя, грошы р у к адайныя, пенязі рукаёмныя, пенязі рукададзеныя, пенязі рукадайныя, паняцце, якое ў 16—1-й пал. 18 ст. вызначала грашовую суму ў рэальнай, манеце. Гл. ў арт. Гатавізна. ГРОШЫ ЖЫВЕЛА, універсальны плацежны сродак у выглядзе свойскай жывёлы, у стараж. часы характэрны амаль усім народам.
Перыяд панавання Г.-ж. адлюстрава ны ў лексіцы шматлікіх моў, калі адным словам вызначаюцца паняцці «жывёла».
Грош пражскі. Чэхія (каралеўства), Вацлаў II, 1300—05.
«маёмасць», «багацце», «грошы». У рымлян было некалькі вытворных ад слова «pecus» (жывёла) тэрмінаў: pecuпіа (маёмасць, грошы, багацце, манета), pecuniosus (багаты, заможны чалавек). Адпаведная з’ява заўважаецца ў мовах гоцкай (skattus жывёла, маёмасць), англасаксонскай (skat жывёла, багацце, манета), фрызскай (sket жывёла, грошы), нямецкай (schatz жывёла, скарб). Слова «капітал» паходзіць ад лац. caput (галава жывёлы). У стараж.-рус. (у т. л. і беларускай), польскай, балгарскай, лужыцкай і іншых слав. мовах слова «скот» абагульняла паняцці «свойская жывёла», «маёмасць*, «падатак», «грошы». Рускае «добыча», бел. «здабытак», «быдла», польскае «bydlo» «dobytek», чэшскае «dobytek», балгарскае «добнткь», сербскае «добытькь» першапачаткова абазначалі паняцці «жывёла», «маёмасць», «грошы». Бел. і рус. «статак» выступала сінонімам слоў жывёла, маёмасць, багацце, а вытворнае ад яго бел. «дастатак» сінонім заможнасці, дабрабыту. Першапачатковае значэнне бел., укр. «худоба» і польскага chudoba адпавядала не толькі слову «жывёла», а і маёмасць, багацце. 3 павелічэннем вырабу тавараў і пашырэннем абмену за мясц. рамкі ўзнікла неабходнасць ва ўсеагульным эквіваленце (гл. ў арт. Грошы). Г.-ж. ў асобных рэгіёнах зямнога шара ўжываюцца і цяпер.
Літ.: 1585. В. Н. Рабцэвіч.
ГРУЗІКІ, гліняныя вырабы разнастайнай формы, найчасцей з адту лінай усярэдзіне, якія выкарыстоўваліся ў ткацкай справе і, магчыма, у культавых мэтах. Трапляюцца на помніках мілаградскай культуры. Г. выраблялі з пластычных гідраслюдзістых глін, у якія дадавалі жарству і шамот. Сярэдняя велічыня большасці Г. 2,5—3,5 см.
Паводле формы бываюць ражковыя (крыжападобныя, 5і 6-канцовыя), пасудападобныя (з круглаватым тулавам
і донцам, з завостранай ніжняй часткай і грушападобныя), біканічныя (сіметрычныя, асіметрычныя і ўсечаныя), цыліндрычныя (з увагнутай сярэдзінай, з выгінам пасярэдзіне і пляскатыя), круглаватыя (шарападобныя і эліпсападобныя), канічныя (конусападобныя і ўсечана-канічныя), шпулепадобныя. Даследчыкі прапанавалі некалькі спосабаў выкарыстання Г.: для нацягвання нітак асновы ў вертыкальных ткацкіх станках; для прадзення з дапамогай верацёнаў, дзе яны выконвалі ролю махавічкоў; для нацягвання нітак у станках з гарызантальнай асновай і інш. Частка Г. упрыгожана ямкавым, кропкавым і наразным арнаментам. У малюнках заўважаецца ўстойлівасць геам. узораў, якія ў некаторай ступені адлюстроўваюць светапогляд людзей таго часу. Сярод малюнкаў ёсць ідэаграмы сонца: абапал адтуліны выявы 1, 2 або 3 кругоў з уціснутых ямак, рысак, прарэзаных раўкоў; на некаторых Г. радыяльныя промні разыходзяцца ад адтулін ці ад занальных кольцаў. Сімвалы агню — крыжы — наносілі вакол восі, крыжападобна размешчаныя рыскавыя ўцісканні мелі максімальнае папіырэнне, многія былі крыжападобнай формы. Заштрыхаваныя крыжы ў крузе або крыжы на заштрыхаваным полі і адпаведна трохвугольнікі, ромбы даследчыкі часта разглядаюць як праяўленне культу ўрадлівасці. Арнаменты на Г. свед чаць, што насельніцтва мілаградскай культуры пакланялася сонцу, агню і ўрадлівасці. Узоры малюнкаў сведчаць пра іх цесную сувязь і падпарадкаванне гал. мэце — ідэі ўрадлівасці. Гэтым тлумачыцца ўстойлівасць стараж. узораў на Г.
Літ.: 650, 653, 772. М. I. Лашанкоў. ГРУЗІЛА, рыбалоўная прылада, якая прымацоўвалася да рыбалоўных сетак і лёскі вуд для пагружэння іх у ваду. Вядома з эпохі неаліту. Выраблялі, як правіла, з гліны, радзей з каменю; мелі ядрападобную, цыліндрычную, біканічную ці пляскатую форму. У гліняных Г. рабілі адтуліну, потым абпальвалі выраб на вогнішчы або ў горне. Рыбалоўныя Г.— частыя знаходкі пры ар хеал. даследаваннях помнікаў неаліту, бронзавага і жал. вякоў. У Віцебску знойдзены таксама гліня ныя Г. 10—11 ст. для вертыкальнага ткацкага станка дыям. 12 см з адтулінай дыям. 2 см.