• Газеты, часопісы і г.д.
  • Археалогія і нумізматыка Беларусі

    Археалогія і нумізматыка Беларусі


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 702с.
    Мінск 1993
    501.16 МБ
    ГРОДЗЕНСКАЯ НІЖНЯЯ ЦАР КВА, помнік архітэктуры 12 ст. Знаходзілася на тэр. Гродзенскага Старога замка, на б. дзядзінцы. Захаваліся рэшткі сцен, драўлянай
    алтарнай сценкі, падлогі з керамічных плітак. Рэшткі зах. і паўд. сцен храма на выш. ад 2 да 3,5 м выяўлены ў час земляных работ 1932—33, якімі кіраваў Ю. Ядкоўскі. Ен не звяртаў увагі на стратыграфію і таму быў адхілены ад кіраўніцтва раскопкамі. У 1937—39 даследаванне царквы працягваў 3. Дурчэўскі, які лічыў, што Г. н. п. загінула ў час пажару 1183 і потым не аднаўлялася. Над раскапаным помнікам быў зроблены драўляны
    Бронзавы вадаліў 1-й пал. 13 ст. з Гродзенскай Барысаглебскай царквы.
    Цэгла з літарнымі знакамі і арнамен тальнымі графіці з Гродзенскай Ніжняй царквы 12 ст.
    павільён. У 1949 раскопкі храма прадоўжыў М. М. Варонін.
    Царква ўяўляла сабой 6-слуповы храм даўж. каля 16,8 м, шыр. 11,6 м з трыма апсідамі (2 у тоўшчы сцяны), вуглы будынка зрэзаны. Адкапаны паўн.зах. слуп, таксама са зрэзанымі вугламі. Фасады і інтэр’еры былі аздоблены плоскімі лапаткамі. Унутраныя паверхні сцен мелі шматлікія адтуліны, што ўтвараліся гарлавінамі галаснікоў. У паўд.-зах. куце будынка размяшчалася цагляная вітая
    лесвіца, якая вяла на хоры. Муры царквы складзены з плінфы (сярэднія памеры 3,5—4 X 15 X 25—26,5 см), некаторыя цагліны маюць на тарцах знакі. Падмурак складзены з дробных камянёў без вапнавай рошчыны. Знойдзены кавалкі аплаўленых у агні свінцовых лістоў даху. фасады храма былі ўпрыгожаны керамічнымі паліванымі пліткамі рознай формы, вял. шліфаванымі камянямі і паліванымі круглымі блюдамі. Захаваліся рэшткі падлогі з керамічных паліваных плітак, якія стваралі складаны геам. малюнак. Царква не мела фрэскавай размалёўкі. Былі прасочаны таксама рэшткі драўлянай алтарнай сценкі, некалі аздобленай шматлікімі меднымі пласцінкамі з рознымі малюнкамі. Выяўлены кавалкі панікадзілаў,
    лампад, рэшткі ад звона з рэльефным надпісам. Варонін лічыў, што царква ўзведзена ў 2-й чвэрці — сярэдзіне 12 ст. П. А. Рапапорт датуе храм 2-й пал. 12 ст., як і інш. помнікі Гродзенскай архітэктурнай школы. Каляровую рэканструкцыю маёлікавай падлогі царквы зрабіла М. У. Малеўская.
    Літ.: 206, 738, 959. A. А. Трусаў.
    ГРОДЗЕНСКАЯ ПРАЧЫСЦЕН
    СКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры 12 ст. Пабудавана ў тэхні-
    цы рознаслаёвай муроўкі з выкарыстаннем дэкаратыўных элементаў, характэрных для Гродзенскай архітэктурнай школы. Даследаванні яе рэшткаў праведзены ў 1980 архіт.-археал. эскпедыцыяй Спец. навукова-рэстаўрацыйных вытвор чых майстэрняў Міністэрства культуры БССР (кіраўнік I. М. Чарняўскі) пры ўдзеле археал. атрада Гродзенскага ун-та (кіраўнік М. А. Ткачоў). У апсіднай частцы муроўка сцен захавалася на выш. да 1,5 м, яна паніжаецца ў зах. кірунку. Ад гал. фасада захаваўся толькі падмурак. У 1-й пал. 15 ст. царква была капітальна адрамантавана
    Гравіраваная пласціна з геаметрычным арнаментам з Гродзенскай Ніжняй царквы.
    буйнапамернай цэглай-пальчаткай цёмна-чырвонага колеру памерам 27,5x12—13x8—8,5 см.
    Царква ўяўляла сабой 6-слуповы 3-нефавы храм з трыма прамавугольны мі ў плане апсідамі. Слупы ў плане квадратныя са скошанымі вугламі на квадратным цокалі памерам 1,5 X 1,5 м. Памеры слупоў усх. пары крыху меншыя (1,25X1,25 м). Унутраныя лапат
    кі даўж. 1,25 м, прамыя. Форма знешніх не ўстаноўлена. Шыр. храма 12,5 м, даўж. падкупальнай прасторы 3,35 м, шыр. 3,8 м. Таўшч. сцен бакавых фасадаў 1,1 м, усх. сцен 1 м. Таўшчыня сцен зах . фасада невядома. Яго падмуркавы роў шыр. 2,1 м. Падмуркі царквы глыб. 0,5 м складзены з камянёў розных памераў «насуха». Вышэй каменнага падмурка ідзе муроўка з плінфы памерам 28x16x4, 26X14X3,5 см на цамянкавай рошчыне. Пераважае плінфа большага памеру. Пры раскопках знойдзена некалькі экземпляраў лякальных цаглін, якія выкарыстоўваліся для муроўкі калонак, гзымсаў і інш. архіт. дэталей верхняй часткі храма. Ніжнія 5 радоў муроўкі сцен выступаюць на 0,2 м, утвараючы ступеньчаты цокаль, які ахоплівае будынак па ўнутраным перыметры. Аналагічны цокаль ёсць і з вонкавага боку. Муроўка сцен парадавая, без пэўнага парадку ў чаргаванні тычкоў і лажкоў. У цэнтр. апсідзе выяўлены рэшткі 2 канструкцый з плінфы. Адна з іх мае фігурныя абрысы і прымыкае непасрэдна да ўсх. сцяны, другая, прамавугольная ў плане,— размяшчаецца пасярод алтара. У паўд.зах. частцы храма выяўлены рэшткі падлогі з маёлікавых плітак зялёнага, жоўтага і карычневага колераў. Акрамя таго, у розных частках храма пры раскопках трапляліся квадратныя, трохвугольныя, трапецападобныя са скошанымі вугламі, круглыя, сегментападобныя пліткі і шматлікія іх фрагменты. У царкве каля паўд. партала выяўлены прыступкі з 2 апрацаваных камянёў. Пры раскопках знойдзены абломкі галаснікоў, фрагменты і цэлыя часткі дэкору сцен — паліваных плітак у выглядзе пялёсткаў, крыжоў, іх цэнтр. частак квадратнай формы. У царкве, як і ў інш. помніках Гродзенскай архіт. школы 12 ст., для аздаблення фасадаў у муроўку з плінфы ўводзіліся шліфаваныя камяні розных памераў. У завалах буд. матэрыялу знойдзены кавалкі расплаўленага свінцу, відавочна, рэшткі першапачатковага пакрыцця храма. Пад царквой залягае культурны пласт 11 — 12 ст. таўшч. 0,2—0,6 м. Загінуў храм у час аднаго з пажараў каля 1654. У пач. 18 ст. рэшткі яго былі разабраны, а пры оудаўніцтве манастыра базыльянак, якое пачалося ў 1720, яны былі засыпаны буд. друзам. На гэтым месцы з 2-й пал. 17 ст. размяшчаліся магільныя скляпы, выкананыя ў выглядзе паўцыліндрычных аб’ёмаў.	I. М. Чарняўскі.
    ГРОДЗЕНСКІ ВАКОЛЬНЫ ГО РАД, умацаваная гандл.-рамесніцкая частка сярэдневяковай Гародні. Размяшчаўся на ўзвышшы Новы замак побач з Гродзенскім Старым замкам. 3 14 ст. вядомы як Гродзенскі Ніжні замак. 3 Пд абмежаваны высокім абрывам берага Нёмана,з У — глыбокім ярам, які да 18 ст. амаль цалкам абкружаў Новы замак, пазней засыпаны. У 1987—88 A. К. Краўцэвіч даследаваў 40 м2 у паўд.-зах. частцы. Культурны пласт да 3,3 м, светла-шэрага колеру. Амаль на самым мацерыку прасочваюцца сляды пажару. Выяўлены фрагменты керамічнага посуду 12—13 ст. (у перадмацерыковым пласце—11 ст.), вял. колькасць прамавугольнай (28 X 16,5 X 3,5 см) і
    фігурнай плінфы, 4 фрагменты маё лікавых плітак падлогі і 3 фрагменты галаснікоў 12 ст. Знаходкі дазваляюць меркаваць пра існаванне ў 12 ст. на вакольным горадзе яшчэ адной (Васкрасенскай) царквы — помніка Гродзенскай архітэктурнай школы. Астатнія матэрыялы датуюцца 15—18 ст. Частка раскопу прыйшлася на падмурак мураванага будынка 16 ст. Паводле гравюры М. Цюндта (1567—68) тут быў «каралеўскі дом».
    Сярод знаходак шмат керамічнага посуду, фрагменты фаянсавых талерак, шкляныя бутэлькі, кварты, стопкі, бутлі, слоікі 17—19 ст., маёлікавыя міскі
    Фрагмент маёлікавай падлогі Гродзенскай Ніжняй царквы 12 ст. Рэканструкцыя.
    Конская вупраж і амуніцыя воіна конніка 12—13 ст. з экспазіцыі Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея.
    і талеркі 18 ст., шмат аптэчнага посуду канца 19 — пач. 20 ст., фрагменты гаршковай кафлі 14—15 і 16—17 ст. з круглым, квадратным і прамавуголь-
    ным вусцем, каробчатай кафлі канца 16—17 ст. з зялёнай палівай, паглыбленай выявай шматпялёсткавай разеткі і з дывановым арнаментам, металічныя абутковыя падкоўкі, дужка шпоры 15—16 ст., цвікі і інш. A. К. Краўцэвіч. ГРОДЗЕНСКІ ГІСТОРЫКА АР ХЕАЛАГІЧНЫ ЗАПАВЁДНІК, Створаны паводле пастановы ЦК КПБ і Савета Міністраў БССР ад 19.9.1967 «Аб стане і мерах паляпшэння аховы помнікаў гісторыі, мастацтва і архітэктуры ў Беларускай ССР». Уключае Замкавую
    гару, якая займае высокі трохвугольны пагорак на мысе, утвораным пры ўпадзенні р. Гараднічанкі ў Нёман (выш. над летнім межанным уз-
    роўнем вады ў рацэ 32 м). У 10 ст. тут існавала стараж. паселішча, якое ў 11 ст. стала дзядзінцам стараж. горада. У 11—12 ст. дзядзінец умацаваны абарончым валам і мураванай сцяной (гл. Гродзенскія муры). У паўд. частцы дзядзінца на схіле гары пабудаваны мураваны Гродзенскі княжацкі палац, а на цэнтр. частцы дзядзінца — Гродзенская Ніжняя царква, якая згарэла ў 1183 г. У 14 ст. на яе месцы пабудавана Гродзенская Верхняя царква. Пасля пажару ў 1398 вял. кн. ВКЛ Вітаўт пабудаваў тут гатычны 5-вежавы Верхні замак (гл. Гродзенскі Стары замак). На тэр. замка быў 2-павярховы палац памерам 45X15 м, сцяна якога адначасова з’яўлялася і сцяной крэпасці. У 1580 палац перабудаваны для караля Рэчы Паспалітай Стэфана Баторыя. Новы палац нагадваў у плане перакошаны прамавугольнік памерам 60x21 м. Фасады і плоскасці франтонаў былі арнаментаваны сграфіта і разьбой, вокны мелі тонкія ліштвы з раслінным арнаментам. У цэнтры фасада была парадная лесвіца на 2-і паверх. Разбурэнне і аднаўленне ў 17 ст., перабудова ў 18 ст. і надбудова 3-га паверха ў 19 ст. змянілі аблічча палаца. Ця пер у ім размяшчаецца Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей.
    В. М. Царук.
    ГРОДЗЕНСКІ ГІСТОРЫКА АР ХЕАЛАГІЧНЫ МУЗЁЙ. Заснаваны ў 1920 па ініцыятыве археолага Ю. Ядкоўскага, адкрыты ў 1922 у Гродне. 3 1931 размешчаны ў палацы Старога замка. Археал. калекцыя мае больш за 25 тыс. прадметаў (1991). Экспануюцца матэрыялы з раскопак стаянак, паселішчаў, могільнікаў Беневічы, Гарадзілаўка, Гожа, Індура, Малыя Ёдкавічы, Мігава, Турыйск, Краснасельскіх крэменездабыўных шахтаў, з раскопак у Гродне і інш.
    Сярод экспанатаў косці маманта і шарсцістага насарога, вырабы з крэменю (скрабкі, ножападобныя пласціны, наканечнікі стрэл і коп’яў) і жалеза (нажы, гарпуны, сярпы, косы, цвікі, замкі, сякеры, шылы, малаткі, рыба лоўныя кручкі і інш.), упрыгожанні (бронзавыя і шкляныя бранзалеты, рознакаляровыя шкляныя пацеркі, бронзавыя спражкі, пярсцёнкі і інш.), ліцейныя формы для вырабу ўпрыгожанняў, тыглі, узбраенне і амуніцыя воіна (стрэлы, баявыя сякеры, кальчугі, шпоры, ножны, каменныя ядры), касцяныя вырабы з літарамі, шыферныя прасліцы з надпісамі. Шмат керамічных вырабаў (ляпны штрыхаваны посуд, ганчарныя арнаментаваныя гаршкі, цацкі, галаснікі, маёлікавая плітка, кафля 12—18 ст.). У нумізматычнай калекцыі 18 тыс. экспанатаў: дэнарыі, паўгрошы, грошы Вял. кн. Літоўскага, соліды, траякі, грошы, паўтаракі, шасціграшовікі, орты Рэчы Паспалітай, манеты Венгрыі 16
    ст., Нідэрландаў, Прусіі, ІІІвецыі, Іспа ніі 17 ст., Расіі канца 18 — пач. 20 ст. Зберагаюцца больш за 20 манетных і манетна рэчавых скарбаў, знойдзеных на Гродзеншчыне, а таксама медалі 18—20 ст., ордэны 20 ст. В. М. Царук.