Археалогія і нумізматыка Беларусі

Археалогія і нумізматыка Беларусі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
501.16 МБ
ГР.ОДЗЕНСКІ КНЯЖАЦКІ ПА ЛАЦ, помнік архітэктуры 12 ст. Размяшчаўся на тэр. Гродзенскага Старога замка, на паўд. рагу Гродзенскага дзядзінца. Захавалася паўн. частка палаца. Даследаваў у 1932—33 Ю. Ядкоўскі. Палац, відаць, быў двухпавярховы, меў драў ляныя перакрыцці на бэльках. Сцены зроблены з плінфы памерам 4—5X18—20x29,5—31 см у роў-
I | | gM1 I
ІІШ пю
□О ОІ ergo
I |	|
1«^ 11	11 і
L. I I & I
Знакі на цаглінах з Гродзенскага княжацкага палаца. 12 ст.
Гродзенскі манетны двор: 1. Тры грошы 1706; 2. Шэсць грошаў 1706; 3. Талер 1793
наслаёвай тэхніцы, на тарцах плінфаў ёсць знакі. Звонку ў сцены былі ўмураваны рады амаль неапрацаваных камянёў. Падмурак таўшч. 35—40 см складзены з аднаго раду камянёў і праслойкі бітай плінфы і вапны пад ім, быў упушчаны ў культурны пласт 11—12 ст. Пры раскопках выяўлена паўн. сцяна даўж. 9,7 м, выш. да 2 м, пасярэдзіне яе захаваўся дзвярны праём шыр. 1,6 м. Знойдзены паліваныя пліткі ад падлогі 12 ст. (у т. л. фігурныя), зліткі аплаўленага свінцу (відаць, ад лістоў пакрыцця даху), шматлікія бытавыя рэчы. У канцы 14 — пач. 15 ст. да палаца быў прыбудаваны ганак (на брусковай цэгле прасоча ны некалькі метак). У 16 ст. пры будаўніцтве Старога замка будынак быў разбураны. Ядкоўскі і інш. да следчыкі 1930-х г. лічылі знойдзеную пабудову рэшткамі княжацкага палаца, a М. М. Варонін — рэшткамі абарончай вежы. Даследаванні П. А. Рапапорта і A. А. Трусава ў 1981 пацвердзілі меркаванне Ядкоўскага. Яны выказалі таксама думку, што палац мог выконваць і абарончую функцыю ў канцы 14 — пач. 16 ст., калі ўвайшоў у склад мураванага замка, пабудаванага Ві таўтам, пра што сведчаць знаходкі ў памяшканнях палаца каменных гарматных ядраў.
Літ.\ 959, 1226. A. А. Трусаў. ГРОДЗЕНСКІ МАНЁТНЫ ДВОР Выпускаў траякі (1706) і шэсць грошаў (1706—07) лотавай пробы IV. На аверсе манет — выява караля Рэчы Паспалітай Аўгуста II [ 1697— 1706, 1709—33], на рэверсе радавы
герб «Вага» падскарбія вял. літоўскага Л. Пацея, яго ініцыялы LP. Манеты выраблялі тэхнікай вальцоўкі (гл. ў арт. Тэхніка манетнай справы). Пры Станіславе Аўгусце Панятоўскім [1764—95] была распачата спроба ўзнавіць работу Г. м. д. 16.7.1768 Скарбовая камісія ВКЛ прыняла праект пабудовы ў Гродне новага манетнага двара, даручыўшы весці работы адміністратару Кракаўскага і Варшаўскага ма нетных двароў П. М. ГерцэнбергуСадагурскаму, але, перагледзеўшы сваё рашэнне, 11.1.1769 адмовілася ад гэтага. 3 Г. м. д. традыцыйна
бамі-гароднямі. У 2-й пал. 12 ст. ўзве дзены мураваныя сцены (гл. Гродзен скія муры) і вежы з плінфы, што было унікальнай з’явай у тагачасным замкавым будаўніцтве на Беларусі. У 2-й пал. 13 ст. з боку поля (ўсх.) узведзена круглая вежа — мураваны «стоўп». У выніку шматлікіх аблог крыжакамі (1284, 1296, 1306, 1311, 1312, 1328, 1361, 1363, 1373, 1375, 1377, 1390, 1393 і 1402) асобныя ўчасткі мураваных умацаваняў паступова былі разбураны і заменены драўлянымі. На дзя дзінцы былі драўляныя жылыя і гасп. пабудовы, мураваны Гродзенскі княжацкі палац і Гродзенская Ніжняя царква з плінфы, пабудаваная ў 1130-я г. Пазней яна была разбурана. На мя жы 13—14 ст. на гэтым месцы ўзвялі
чоў, Я. Г. Звяруга, A. А. Трусаў, П. А. Рапапорт, A. К. Краўцэвіч і інш.
Літ.'. 1200.	М. А. Ткачоў.
ГРОДЗЕНСКІ	ЦАРКОУНА-
АРХЕАЛАГІЧНЫ КАМІТЭТ, Гродзенскі археалагічны к а м і т э т, установа, якая збірала, ахоўвала, вывучала і папулярыза-
вала стараж. пісьмовыя помнікі і помнікі матэрыяльнай культуры на тэр. Гродзенскай губ. Існаваў з 26. 11 (9. 12). 1904 да 1915. Статут зацверджаны ў 1905. Камітэт арга-
Руіны сцен Гродзенскага Старога замка 14—16 ст.
Да арт. Гродзенскія муры. Развал сцяны 12 ст. (раскопкі 1988).
Гродзенскі Стары замак 14 ст. Рэкан
струкцыя.
звязваюць выраб талера 1798 Tap гавіцкай канфедэрацыі.
Літ.: 1585, 1658, 1667. I. I. Сінчук.
ГРОДЗЕНСКІ СТАРЫ ЗАМАК Існаваў у 12—17 ст. у сутоках рэк Гараднічанкі і Нёмана, на яго высокім правым беразе.
Першапачаткова меў выгляд земляных умацаванняў з вастраколам і зру-
другі храм — Гродзенскую Верхнюю царкву. Пасля пажару ў 1398 сцены замка з плінфы заменены сценамі з ва луноў і вялікапамернай брусковай цэглы. У плане замак набыў форму няправільнага 3 вугольніка. Сцяна, звернутая да Нёмана, мела даўж. 120 м, з боку Гараднічанкі — 90 м, з боку горада складалася з 2 частак — 46 і 24 м. Таўшч. сцен 2,5—3 м. У Г. С. з. было 5 вежаў. Вежа-брама з турмой пад ёй мела пад’ёмны мост цераз сухі роў, які аддзяляў яе ад гар. пасада (Ніжняга замка). У верхняй частцы брамы знаходзіліся навісаючыя байніцы-абламы, за зубцамі — баявая пляцоўка. Другая вежа стаяла на Пд ад першай, 3-я — на зах. баку гары, на мысе па-над Гараднічанкай, 4-я — на паўн.-ўсх. напрамку, з боку горада, 5-я — у заломе муроў з усх. боку, каля ўязной вежы. Пятая ве жа была круглая ў плане, астатнія — квадратныя (каля 12 X 12 м). Паміж 4-й і 5-й вежамі знаходзіўся палац вял. кн. Вітаўта, пабудаваны ў канцы 14 — пач. 15 ст. Будынак (45X15 м) быў 2-павярховы з тоўстымі сценамі. Пакоі ў ім размяшчаліся ў адзін рад. У звернутай у бок горада сцяне вокны 2-га паверха мелі выгляд вузкіх байніц. У 1580 у час узвядзення новага палаца С. Баторыя вежу браму і <стоўп» разбурылі. Паз ней былі знесены або надбудаваны з дрэва астатнія вежы. Замкавыя ўмацаванні канчаткова зніклі пасля вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67.
Археал. раскопкі Г. С. з. праводзілі ў 1920—30-я г. Ю. Ядкоўскі і 3. Дурчэўскі, у 1948—49 М. М. Варонін, у 1971, 1986—88 М. А. Тка-
Да арт. Гродзенскія муры. Сцяна 12 ст. (раскопкі 1985).
нізаваў музей («сховішча старажытнасцей»), які з 1907 размяшчаўся ў памяшканні Гродзенскага Барысаглебскага манастыра. Справаздачы пра дзейнасць камітэта рэгулярна друкаваліся ў «Гродненскнх епархнальных ведомостях». Перастаў існаваць у сувязі з акупацыяй тэр. губерні кайзераўскімі войскамі.
Літ.-. 840.
ГРОДЗЕНСКІЯ МУРЬІ, рэшткі мураваных сцен 12 ст. на тэр. Гродзенскага Старога замка. Узведзены на грэбені стараж. вала, мелі абарончае і часткова дэкаратыўнае прызначэнне. У 1937 польскія археолагі выявілі ў паўн.-зах. частцы дзядзінца фрагмент складзенай з
плінфы сцяны даўж. каля 4,5 м, выш. каля 1,8 м. У 1949 фрагмент сцяны абследаваў М. М. Варонін і выказаў меркаванне, што гэта рэшткі вуглавой абарончай вежы гродзенскага дзядзінца. У 1981 муры даследавалі П. А. Рапапорт і A. А. Трусаў, у 1985—86 Трусаў, Рапапорт, М. А. Ткачоў, Л. М. Балыпакоў, A. К. Краўцэвіч, у 1988 Трусаў. Даўж. выяўленай часткі сцяны каля 12 м. У 1988 развал сцяны на паўн. схіле Замкавай гары прасочаны на працягу 20—22 м. Даўжыня цаглянага муру ў гэтай частцы стараж. дзядзінца некалі раўнялася 42—45 м. Муроўка захавалася на выш. каля 0,6 м. Сярэдняя частка сцяны часткова разбурана будаўніцтвам гатычнага каземата 15 ст. (разбураны, відаць, у 16 ст., спаленая драўляная яго падлога ляжыць непасрэдна на развале стараж. му роўкі). Сцяна практычна не мае падмурка і збудавана на тонкай пра слойцы буд. друзу. Тэхніка муроўкі роўнаслаёвая. Памеры плінфы 27— 29 X 16,5—18 X 3,5—4,5 см. Яна добра абпалена, некаторыя цагліныплінфы маюць на тарцах выпуклыя знакі ў выглядзе літар і розных геам. фігур (найчасцей літары А, Б, В). У муроўцы выкарыстаны розныя тыпы лякальнай плінфы: трапецападобная, з паўкруглым канцом і інш. Плінфа пакладзена на вапнавай рошчыне з дамешкамі цамянкі, гарызантальныя швы паміж цаглінамі прыкладна роўныя па таўшчыні цаглінам. Таўшч. цаглянага муру 1,4— 1,5 м. Захаваліся 2 скразныя круглыя адтуліны дыям. 15 см ад падоўжаных драўляных сувязей, якія выкарыстоўваліся ў якасці арматуры. У час раскопак перад сцяной на схіле Замкавай гары выяўлены фрагмент б. муру. Яго памеры і суадносіны з рэшткамі сцяны дазваляюць меркаваць, што выш. цаглянага муру была не менш за 5 м. Прымаючы пад увагу, што фармат цэглы падобны да цэглы Гродзенскага княжацкага палаца, можна меркаваць, што Г. м. ўзведзены ў канцы 12 ст. Глыб. развалу сцяны на паўн. схіле дзядзінца 1,9—2 м ад сучаснай дзённай паверхні. Сама сцяна загінула ў выніку вял. пажару, верагодна, звязанага з ваеннымі дзеяннямі, пра гэта сведчыць знаходка шпоры 13—14 ст. у пласце пажару пад развалам сцяны 12 ст.
Рэшткі яшчэ аднаго цаглянага муру 12 ст. выявілі ў 1986 Трусаў і Ткачоў ва ўсх. частцы дзядзінца каля палаца 16 ст. Сцяна складзена з плінфы розных памераў, у муроўцы таксама выкарыстана трапеца падобная цэгла (некаторыя плінфы маюць на тарцы знакі). Фармат плінфы прыблізна роўны 4X16X X 29 см. Даўж. выяўленага фраг-
мента муроўкі 6 м, далейшы працяг сцяны ідзе на ўсх. профіль раскопу. Шыр. сцяны 1—1,3 м, захавалася на выш. да 1,6 м, не мае падмурка, праходзіла па стараж. схіле Замкавай гары. Непасрэдна пад сцяной на глыб. каля 2,8 м ад сучаснай дзённай паверхні ідзе праслойка з белага пяску таўшч. 0,2—0,3 м. Пад ёй выяўлены сляды моцнага пажару. Відаць, пасля яго, калі былі знішчаны драўляныя ўмацаванні замка, і была ўзведзена мураваная сцяна з плінфы. Калі загінула гэтая сцяна, дакладна не вызначана, але ў час будаўніцтва палаца 16 ст. яе часткова разбурылі і
Падсвечнікі. Гродна, 12 ст.
Рог арнаментаваны. Гродна, 12 ст.
засыпалі тоўстым пластом зямлі.
Літ.: 1476, 1226. A. А. Трусаў.
ГРОДЗЕНСКІЯ ПАСАДЫ, гандлёва-рамесныя часткі сярэдневяковай Гародні 11—18 ст. Ц э н т р а л ь н ы п a с а д размяшчаўся на тэрыторыі, абмежаванай з 3 і Пн р. Гараднічанка, з У прыродным ярам і з Пд правым берагам Нёмана. Даследавалі ў 1971 Я. Г. Звяруга, у 1971 і 1980—83 М. А. Ткачоў, у І980—81 I. М. Чарняўскі, у 1983 і 1987 A. М. Краўцэвіч, у 1987—90 Р. А. Акінчыц. Культурны пласт светлаі цёмна-шэры, залягае нераўнамерна: уздоўж вул. Замкавай ад 0,4—0,6 м да 2 м і больш, на падворку б. манастыра базыльянак 2 м, за Савецкай пл. (вул. К. Маркса) да 1,5 м, звычайна перамяшаны ў выніку інтэнсіўнага будаўніцтва ў 18 — пач. 20 ст. Самыя стараж. матэрыялы (фрагменты штрыхаванай керамікі пач. 1-га ты-
сячагоддзя н. э.) выяўлены ў раёне касцёла бернардзінцаў. Участак на ПнУ ад дзядзінца (каля пажарнага дэпо) і Падол (цяпер вул. Падольная) заселены ў 11—12 ст. У раёне касцёла бернардзінцаў, каля пажарнага дэпо і на падворку манастыра базыльянак знойдзена кераміка 11 ст. Натэр. манастыра базыльянак выяўлены таксама рэшткі Гродзенскай Прачысценскай царквы (12 ст.). He ўдалося вычленіць пласт 14 ст., што сведчыць аб заняпадзе жыцця ў гэты час з прычыны эпідэмій і час тых войнаў з крыжакамі. У 16— 17 ст. з 3, Пн і У пасад абведзены гліняна-пясчаным валам, узведзены Віленская, Лідская (Смаленская) і Падольная брамы.