Археалогія і нумізматыка Беларусі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
ГРЫВЕНКА, скалавая г р ыв е н к а (ад «скалвы» — вагі), адзін ка вагі ў 204, 756 г, пакладзеная ў аснову рус. грашовай вытворчасці ў 15— пач. 18 ст. Складалася з 48 златнікоў (па 4,266 г) або 1200 почак (па 0,171 г). У пач. 18 ст. заменена фунтам (409, 512 г).
ГРЫВЕННІК, грыўня, 1) руская манета коштам парытэтная дзесяці капейкам. Уведзена грашовай рэформай Пятра I.
Адзнака наміналу «Грнвенннкь» (серабро): Красны або Кадашаўскі манетныя двары ў 1701—02, 1704 (залатніковая проба каля 77, лігатурная маса каля 2,8 г); Кадашаўскі манетны двор — 1704 —05 (проба каля 77, маса каля 2,8 г), 1707, 1709 (проба каля 84, маса каля 2,8 г), 1710—13 (проба каля 72, маса
каля 2,80 г); Пецярбургскі манетны двор — 1741 (проба 72, маса 2,59 г), 1764—75, 1777, 1796 (проба 72, маса 2,37 г); нявызначаныя двары — 1742— 45 (проба 72, маса 2,59 г), 1746—51 (проба 77, маса 2,42 г), 1764—66 (проба 72, маса 2,37 г). Адзнака наміналу «Грнвенннкь» і 10 рэльефных кропак (серабро): Красны або Кадашаўскі манетныя двары — 1718—20 (у выпуску 1718 ёсць манеты з наміналам «Грівеньнікь»), 1723 (проба 70, маса 2,84 г); нявызначаныя двары — 1731—35 (проба 77, маса 2,59 г). Адзнака наміналу «Грнвна>: Екацярынбургскія казённыя горныя заводы — 1725—26 (163,8 г, медная квадратная кліпа); Екацярынбургскі манетны двор 1727 (163,8 г, медная квадратная кліпа); Красны манетны
248 м2 у 1987—88 Іоў. Культурны пласт 0,4—0,8 м.
Знойдзены крамянёвыя сякера, наканечнікі стрэл і дроцікаў, рагавыя наканечнік дроціка і цясла, ляпная кераміка (5—2-е тысячагоддзі да н. э.), фрагменты керамічнага посуду (канец 10—13 ст.), дужка цыліндрычнага замка, кава лак шклянога бранзалета, шкляныя пацеркі, каменны крыж-карсунчык.
Функцыяніравала з часоў неаліту да позняга сярэднявечча.
ГРЫЎНЯ, вагавая, лікавая і грашовая адзінка, назва якой паходзіць ад упрыгожання — грыўні шыйнай, якая бытавала ў Стараж. Русі. Грыўня серабра — вагавая адзінка
зліткаў — палціны (гл. Вішчынскі грашова-рэчавы скарб).
Літ.: 1591, 1640, 1647, 1686.
, В. Н. Рабцэвіч.
ГРЫЎНЯ КУН, лікава-грашовая стараж.-рус. адзінка, блізкая да маркг Сярэдняй і Паўн. Еўропы. Адпавядала пэўнай колькасці манет — куфіцкіх дырхемаў, міліярысіяў, срэбранікаў. Напачатку, напэўна, супадала з вагавой грыўняй серабра. У выніку складаных працэсаў развіцця грашовай сістэмы, якая грунтавалася на рознавагавых манетах
Грывеннік. 1—5. Пётр I, 1701, 1704, 1705, 1713, 1718; 6. Кацярына I, 1726; 7. Ганна Іаанаўна, 1739; 8. Іаан Антонавіч, 1741;
9. Лізавета Пятроўна, 1757; 10. Кацярына II, 1778.
двор — 1704—05 (серабро, проба каля 77, маса каля 2,80 г). Адзнака наміналу «Грнвна» і 10 рэльефных кропак (серабро): Пецярбургскі манетны двор — 1726—27 (проба 42 і ніжэй, маса каля 2,66 г).
2) Папулярная назва меднай 3-капеечнай манеты пасля грашовай рэформы 1839—43 наміналам у дзесяць капеек.
Літ.: 1615, 1620. В. Н. Рабцэвіч. ГРЫЎКОВІЧЫ, паселішча каля в. Грыўковічы Пінскага р-на. Размешчана за 150 м на ПдЗ ад вёскі, на ўзвышшы ў пойме р. Стыр. Памеры 300X100 м. Адкрылі ў 1987 A. А. Егарэйчанка і A. В. Іоў, даследаваў
масай 204,756 г. 2) Тое, што грыўня кун. 3) Сярэбраны злгтак плацежны, грашовая адзінка 11 —15 ст. На зах. землях Русі вядомы тры віды: літоўская, або заходняруская 13—15 ст. (ізрой),— палачкападобная (звычайна з адной або некалькімі ўвагнутасцямі на «спінцы», 10—15 см, 100—105 г), кіеўская (ромб з усечанымі вострымі вугламі, 9—10x4—5 см, 140—165 г), наўгародская лодкападобная (выгнуты ў сярэдзіне брусок, 14—20 см, каля 204 г). Абарачаліся таксама палавінныя абрубкі літоўскіх і наўгародскіх Г.—
(дырхем, дэнарый), гэтая парытэтнасць парушаецца, у 12 ст. суадносяцца як 4:1. У 11 ст. Г. к. была роўная 20 нагатам, 25 кунам, 50 разанам, у 12 ст.— 25 нагатам, 50 кунам, складала чвэрць грыўні рускай (каля 51 г).
Літ.: 1591, 1615, 1640.
ГРЫЎНЯ ЛІКАВАЯ р у с к а я, грашовая адзінка, якая адасобілася ў канцы 14 ст. ад вагавой грывенкі. У 15 ст. бытавалі Г. л. маскоўская (20 дзенег) і наўгародская (14 дзенег). Пасля рэформы 1533—35 устанавілася агульнаруская Г. л., роўная 20 дзенгам-маскоўкам (шабляні-
цам) або 10 дзенгам-наўгародкам (капейкам). Ужывалася да пач. 18 ст.
ГРЫЎНЯ ПОЛЬСКАЯ (лац. marca ponderis Polonicalis марка вагавая польская; польск. grzywna грыўня), 1) грашова-вагавая адзінка ў выгля дзе германскай маркі (маса каля 210 г), прынятая ў Польшчы каля 1170.
У 14 ст. з паніжэннем вагі да 204 г абарачалася ў выглядзе розных лакальных вагавых грыўняў: кракаўскай (лац. marca ponderis Kracowiensis марка вагавая кракаўская, найб. распаўсюджа-
Грыўня шыйная 7—10 ст. балцкага тыпу і пярсцёнак, знойдзеныя каля в. Гарадок s Маладзечанскага р-на.
ная), куяўска-мазавецкай, сандамірскай, вроцлаўскай, свідніцкай, пазнанскай, гнезненскай і інш. Г. п. адпавядала 4 фертонам, 24 скойцам, 96 квартнікам.
2) Грашова-лікавая адзінка Польшчы (лац. marca numeri Polonicalis марка ліку польскага); на Беларусі і Украіне бытавала як вартасны эквівалент 48 грошаў пражскіх (14— пач. 16 ст), 48 грошаў польскіх або 39,4 гроша літоўскага (16—17 ст.).
Літ.: 1671, 1693. I. Ф. Масько.
ГРЫЎНЯ ШЬІЙНАЯ, упрыгожанне накшталт абруча з бронзы, білону, серабра, якое насілі на шыі (пастараславянску — грыве). Вядома з 2-га тысячагоддзя да н. э., на Беларусі з ранняга жал. веку, найб. распаўсюджана ў 9—13 ст. Большасць Г. ш., выяўленых на Беларусі, знойдзены ў курганах, належаць балтам (Лясная, Казлоўцы, Укля і інш.). Есць і славянскія Г. ш.
Падзяляюцца на пласціністыя (арнаментаваны косымі крыжыкамі, ромбамі, трохвугольнікамі з насечак і елачак, часта з прымацаванымі трапецападобнымі падвескамі) і вітыя (з чатырохграннымі, конусаі петлепадобнымі, пласціністымі, Т-падобнымі канцамі). Залатыя і сярэбраныя Г. ш. былі адзнакай улады (знойдзены ў 1960 х г. і 1980 у Казярожскіх рэчавых скарбах.
Літ.: 687, 1088. Л. У. Дучыц.
ГРЫЧЫНА, група археал. помнікаў каля в. Грычына Дзяржынскага р на. Уключае 6 курганных могільнікаў і 2 селішчы. Могільнікі абследавалі ў 1930 А. Рынейскі, у 1976 Ю. А. Заяц, селішчы — у 1987 Заяц.
Курганны могільнік-1. У вёсцы, на могілках. 18 насыпаў (быў 21) выш. 0,5—2,5 м, дыям. 5—14 м. Курганы пашкоджаны сучаснымі магіламі.
Курганны могільнік-2. За 1,5 км на У ад вёскі, за 200 м злева ад дарогі ў в. Цімошкі, у полі. 7 насыпаў выш. 2—3,2 м, дыям. 10— 19 м. 2 курганы моцна пашкоджаны, выш. 1,3 і 1,5 м. У частцы насыпаў вяршыні пласкаватыя.
Курганны могільні к-3. На паўд.-ўсх. ускраіне вёскі, з правага боку ад дарогі ў в. Марыпаль. 2 насыпы выш. 1,6 і 3 м, дыям. 10 і 17 м
Курганны м о г і л ь н і к-4. На паўд.-зах. ускраіне вёскі, за 300 м справа ад дарогі ў в. Віцкаўшчына. 6 насьшаў, 3 з іх моцна пашкоджаны. Адзін курган прадаўгаваты, памерам 21,5x9,5x2,2 м, астатнія круглыя, дыям. 6,5 і і2,5 м, выш. 1,5 і 1,6 м. Могільнік знішчаны ў пач. 1980-х г.
Курганны могільнік-5. За 2 км на ПнЗ ад вёскі, за 640 м злева ад дарогі на в. Фаніпаль, у лесе, ва ўрочышчы Лявонаўка. 3 пашкоджаныя насыпы выш. каля 2,5 м, дыям. 11—13,5 м.
Курганны могільні к-6. За 1,7 км на ПнЗ ад вёскі, за 750 м ад дарогі на в. Фаніпаль, ва ўрочышчы Пакацічы. 23 насыпы, якія ўтваралі 2 асобныя групы за 36 м адна ад адной. Паўд. група складалася з 12 курганоў круглай, авальнай і прадаўгаватай формы, паўночная — з 11 насыпаў круглай, авальнай і чатырохвугольнай формы. Выш. круглых курганоў 0,5—1,5 м, дыям. 3,5— 11,5 м, памеры авальных ад 7,5x6,4 да 13,6X11 м пры выш. 1—2,2 м; чатырохвугольныя насыпы памерам 14x11X1,3 і 14,5X12X2,5 м, прадаўгаваты—17x6,5X1,2 м. У канцы 1970 х г. 7 насыпаў знішчаны, астатнія ў рознай ступені пашкоджаны. У 1986 тры курганы даследаваў Заяц. Пахавальны абрад — трупапалажэнне на мацерыку, у 2 выпадках — на попельнай пляме ад рытуальнага вогнішча, галавою на У і на 3. Знойдзены фрагменты ганчарнага посуду, пацеркі сердалікавыя 14і 8-гранныя прызматычныя, шкляныя лімонападобныя паласатыя і лімонкі. Датуецца 10— 11 ст.
Селішча-1. За 1,6 км на ПнЗ ад вёскі, за 300 м на ПнУ ад могільніка-6. Значна пашкоджана меліярацыйнымі і с.-г. работамі. Раскопкі не праводзіліся. Знойдзены фраг менты глінянага посуду 10—11 Ст., тачыльны брусок.
Селішча-2. У паўд. частцы вё-
скі. Раскопкі не праводзіліся. Сабраны матэрыялы 16—18 ст.
Літ.: 420, 1022, 1362. Ю. А. Заяц. ГРЭБЕНЬ, 1) прылада для расчэсвання валасоў, сколвання і ўпрыгажэння прычоскі. Рабіліся з рога, косці, дрэва. Вядомы антычныя Г. з каляровых металаў.
Найб. раннія касцяныя Г. выяўлены на помніках ранняга жал. веку (мяжа новай эры): адзін з 3 вушкамі для падвешвання (па форме нагадвае круг са зрэзаным краем, спінка ўпрыгожана цыркульным арнаментам) з раскопак гарадзішча Лабеншчына і тры (па форме нагадваюць капялюшык з адагнутымі бакавымі канцамі (з селішча Пруднікі). Мініяцюрныя Г. насілі ў складзе
Касцяны грэбень 10—13 ст. Полацк.
Касцяны футарал для грэбеня. 10 ст.
Полацк.
караляў. Касцяныя Г. 10—13 ст. з больш дасканалымі формамі выяўлены пры раскопках амаль усіх бел. гарадоў. Аднабаковыя Г. бытавалі ў 10—11 ст., часцей былі наборнымі (складаліся з некалькіх пласцін, злучаных вузкімі накладкамі, змацаванымі меднымі штыфтамі), даўж. 11—13 см, змяшчаліся ў касцяным футарале. Спінкі ўпрыгожаны цыркульным або рамбічным арнаментам у спалучэнні з папярочнымі лініямі на канцах накла дак. Двухбаковыя Г. былі 2 тыпаў: прамавугольныя састаўныя (складаліся з 2 аднабаковых, змацаваных як і на-
борныя) і трапецападобныя суцэльныя (з аднаго боку частыя зубчыкі, з другога — рэдкія), даўж. 8—9, шыр. 5—6 см. У 13— пач. 14 ст. найбольш пашыраныя былі драўляныя (самшытавыя) прамавугольныя Г., даўж. 6—8 см, шыр. 7—9 см, з роўнымі і ўвагнутымі бакамі. Спінкі іх упрыгожвалі цыркульным і вочкавым арнаментам. Выяўлены Г. з выявамі грыфонаў і барсаў (Віцебск, Мінск), з азбукай (Брэст). У 13—16 ст. пераважаюць зноў касцяныя Г. прамавугольнай формы, памеры 5x5—6х Х7 см.
2)Прылада для часання льнянога валакна з доўгім або кароткім дзяржаннем. Лапатападобны драўляны Г. 13 ст. знойдзены ў Полацку.
Літ.: 424, 425, 703, 1347.
Л. У. Калядзінскг, Г. В. Штыхаў. ГРЭБЕНЬ, курганны могільнік дры гавічоў каля в. Грэбень Пухавіцкага р-на. На паўн.-ўсх. ускраіне вёскі, ва ўрочышчы Курганы. Захавалася 3 курганы выш. 2,5 м, дыям. 10 м (раней было 44 насыпы). Адкрыў і даследаваў 3 курганы ў канцы 19 ст. К. П. Тышкевіч. Пахавальны абрад — трупапалажэнне. У адным кургане пахаванне парнае ў насыпе і яме глыб. каля 2 м, у другім — адзіночнае на глыб. 1,4м. У трэцім насыпе на глыб. 10 см знойдзены чэрап дзіцяці, глыбей — вуголле і рэшткі спаленых касцей, на глыб. 1 м — шкілет мужчыны. Знойдзены бронзавыя пярсцёнак і шпілька ў драўляным футарале.