Археалогія і нумізматыка Беларусі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
цецерука, лебедзя, гуся, лавілі разнастайную рачную рыбу, у т. л. балтыйскага асятра. У культурных напластаваннях 15—16 ст. шмат касцей дзікіх жывёл, што тлумачыцца ператварэннем замка ў рэзідэнцыю вял. князёў і каралёў, якія арганізоўвалі частыя прыёмы і паляванні для гасцей у навакольных пушчах. У 17 ст. такая функцыя замка знікла; адрадзілася толькі пасля пабудовы Новага замка.
ГІершае летапіснае ўпамінанне пра гарадзенскага князя адносіцца да 1116: кн. Уладзімір Манамах аддаў сваю дачку Агаф'ю за гарадзенскага кн. Усеваладку. Пад 1128 сказана, што кіеўскі кн. Мсціслаў паслаў супраць Полацка некалькі князёў,
Чорнаглянцаваная пасудзіна. Гродна, 17 ст.
сярод якіх быў і Усеваладка з Гародні. 1128 прыняты як афіцыйная дата заснавання горада. Зручнае геаграфічнае становішча спрыяла эканам. росту горада, ператварэнню яго ў рамесна-гандл. і культ. цэнтр княства. Да канца 12 ст. тут сфарміравалася самабытная Гродзенская архітэктурная школа, якая вызначалася адметнымі кампазіцыйнымі прыёмамі і буд. тэхнікай, надзвычай эфектным дэкорам вонкавай па верхні сцен збудаванняў. Да помнікаў гэтай школы адносяцца Гро дзенская Барысаглебская царква, Гродзенская Пртысценская царква, Гродзенская Ніжняя царква, Гродзенскія муры, княжацкі церам і інш. 3 1240 х г. Г. і Гродзеншчына ў складзе ВКЛ. Гарадзенскіх земляў дамагаліся галіцка-валынскія князі, іх войскі бралі горад у 1253 і 1259. У 1274 галіцкія князі разам з татарамі зрабілі чарговы паход на Г., але былі разбіты. 3 канца 13 ст. горад стаў аб’ектам нападаў з боку крыжакоў: яны хадзілі на Г. ў 1284, 1296, 1306, 1311, 1328, 1361, 1363,
1373, 1377, 1393, 1401. Напады спыніліся толькі пасля Грунвальдскай бітвы 1410. У 1314 гродзенцы на чале са старастам Давыдам Даўмонтавічам нанеслі паражэнне крыжакам пад Навагрудкам. У 11 ст. Г. мела два замкі: Верхні на месцы дзядзінца і Ніжні на Гродзенскім вакольным горадзе. Побач фарміраваліся Гродзенскія пасады. Пасля 1385 на дзядзінцы збудаваны першы цалкам мураваны замак (гл. Гродзенскі Стары замак). Над руінамі Ніжняй царквы 12 ст. ўзведзена Гродзенская Верхняя царква. У канцы 14 — пач. 15 ст. вядомы таксама мураваная Васкрасенская царква, драўляныя касцёл і сінагога. 3 1376 Г.— уладанне кн. Вітаўта, пры якім горад стаў другой сталіцай ВКЛ; атрымаў магдэбургскае права (у 1391 няпоўнае, у 1496 поўнае). 3 1413 г. павятовы горад Трокскага ваяводства. У 15—17 ст. адбываўся рост тэр. горада. Цэнтр быў перанесены ад замка на гандл. плошчу з ратушай. Асновай планіровачнага развіцця Г. становяцца напрамкі 2 дарог: з Вільні і са Смаленска на Варшаву. У 1576— 86 Г.— рэзідэнцыя караля Рэчы Паспалітай Стэфана Баторыя. Для размяшчэння караля і яго двара быў прыстасаваны Стары (Верхні) замак. У 1589—1795 цэнтр Гродзенскай эканоміі. 3 16 ст. вядомы саборная царква, капліца на могілках, 2 мураваныя касцёлы (фарны і Св. Духа). Існавалі таксама цэрквы Праўдзівага крыжа і Мікалаеўская (драўляная), Траецкая (буд. матэ рыял не ўстаноўлены). У апісанні да гравюры М. Цюнта (1567—68) упамінаюцца неўмацаваныя гар. брамы. Верагодна, яны былі мураваныя, як некаторыя корчмы, крамы і інш. На месцы Ніжняга замка размяшчаўся Каралеўскі дом, сюды была перанесена турма. У канцы 16 — пач. 17 ст. разгарнулася будаўніцтва мураваных касцёлаў і кляштараў каталіцкіх ордэнаў: у 1595 кляштара бернардзінцаў, у 1621 бернардзінак, у 1632 касцёла і кляштара дамініканцаў, у 1635 францысканцаў, у 1634 брыгітак, у 1647—63 езуіцкага касцёла, у 18 ст. ўзведзены кляштары кармелітаў і баніфратараў (драўляны). У 16 ст. Г. складалася з 2 частак: Старога горада на правым беразе Нёмана і невял. Новага горада на левабярэжжы; у горадзе было 28 вуліц, 12 пляцаў, насельніцтва каля 10 тыс. чалавек (канец 16—1-я пал. 17 ст.). У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 заняты рускімі (1655— 1657), у руска-шведскую 1656— 58 — шведскімі войскамі, моцна разбураны. 3 1678 у Г. праводзіліся сеймы Рэчы Паспалітай, для чаго тэрмінова быў збудаваны замак. У час Паўн. вайны 1700 — 21 Г. быў заняты (1702, 1705—08)
і разбураны шведамі. Значна спустошаны пажарамі 1675, 1720, 1750, 1782.
У 1765—84 па ініцыятыве падскарбія ВКЛ А. Тызенгаўза праве дзена вял. будаўніцтва ў сувязі з заснаваннем у Г. і ваколіцах каралеўскіх мануфактур. Былі адкрыты школа бухгалтэрыі, медьь цынская акадэмія, школа землямераў з узорнай гаспадаркай, вучылішча будаўнікоў, кадэцкі корпус, фабрыкі — палатняныя, дывановыя, металічных вырабаў, экіпажаў, панчошная, карункавая, капялюціная, караляў, залатарская майстэрня і інш. У 1734—51 на месцы Ніжняга замка збудаваны каралеўскі палац (Новы замак) у стылі ракако (у 1789 рэканструяваны). У 1793 тут адбыўся т. зв. «нямы сейм»— надзвычайны апошні сейм Рэчы Паспалітай, які зацвердзіў 2-і падзел дзяржавы. Паводле 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Г. ўключана ў склад Расійскай імперыі.
Літ.: 206, 437, 1204, 1226, 1444, 1485. М. А. Ткачоў, A. А. Трусаў, A. К. Краўцэвіч.
«ГРОДНЕНСКНЕ ГУБЁРНСКМЕ ВЕДОМОСТН», афіцыйная газета, якую выдавала Гродзенскае губернскае ўпраўленне ў Гродне з 7.1.1838 да' 31.7.1815 на рус. мове. Выходзіла з дадаткамі адзін, з 1891 два, з 1899 чатыры разы на тыдзень, у 1 й пал. 1900 штодзённа, з чэрв. 1900 два разы на тыдзень. Змяшчала пастановы і распараджэнні цэнтр. і мясц. улад і інш. афіцыйныя матэрыялы. Мела неафіцыйную частку, якая ў 1903— 06 вылучана ў асобнае выданне пад той жа назвай і выходзіла як штотыднёвы дадатак да асн. выдання. Дадатак змяшчаў матэрыялы па гісторыі, этнаграфіі, археалогіі губерні і Паўн.-зах. краю, справаздачы пра дзейнасць губернскага статыстычнага к-та, інфармацыю пра збор археал. звестак для Маскоўскага археалаг. т-ва. Сярод публікацый матэрыялы пра помнікі стараж. Навагрудка (1846. № 35, 36), Камянецкую вежу (1865. № 3; 1870. № 24), пра скопішча касцей маманта, шарсцістага насарога і першабытнага быка, выяўленае ў мяст. Солы Гродзенскага пав. (1889. № 33), пра гарадзішчы каля в. Арэпічы Брэсцкага (1893. № 16) і Збуч Бельскага пав. (1893. № 19), групу археал. помнікаў каля в. Пыхаўць Гродзенскага пав. (1891. № 19), курганныя могільнікі ў Гродзенскім і Кобрынскім пав. (1891. № 55). Спробай стварэння археал. карты з’явіліся нарыс К. Міхайлоўскага пра помнікі Слонімскага пав. (1897. № 8) і нарыс з пералікам помнікаў Бельскага і Беластоцкага пав. (1892. № 42). Аддзел археал. хронікі рэгулярна друкаваў справаздачы пра раскопкі, у т. л. працу Л. Саланевіча з падрабязным апісаннем ста-
раж. замкаў, каменных вежаў, цэркваў Гродзеншчыны (1902, № 28, 31, 32, 46, 47, 49—54).
У. Дз. Будзько. ГРОНАЎ, археал. помнікі каля в. Гронаў Чэрыкаўскага р-на.
С т а я н к a і. За 1 км на У ад вёскі, паміж вёскамі Гронаў і Вепрын, на пясчаным узгорку левабя рэжжа р. Сож, ва ўрочышчы Строў. Выявіў у 1974 г. В. П. Траццякоў, даследавала 56 м2 у 1975 А. Г. Калечыц. Культурны пласт 0,4 м.
У раскопе знойдзены 195 апрацаваных крамянёў, сярод іх — аднапляцовачныя нуклеусы, сякеры на масіўных асколках і з перахватам, цёслы, вуглавыя разцы, скоблі на адшчэпах, скрабкі, у т. л. канцавыя, ножападобныя пласціны з рэтушшу, наканечнікі стрэл і інш. 3 267 фрагментаў ляпных пасудзін 13 ад гаршкоў эпохі позняга неаліту і ран няга бронзавага веку. Гэта танкасценная кераміка з унутранага і знешняга бакоў мае сляды расчосаў, зробленых зубчастым штампам. Арнаменты ў выглядзе разрэджаных гарызантальных радоў падвойных наколаў, уцісканняў з папярочнымі перамычкамі, адбіткаў грэбеня і гарызантальных лапчастых адбіткаў, якія часам чаргуюцца з адбіткамі грэбеня. У гліне ёсць дамешкі жарствы і раслінных рэшткаў. Фрагменты пасудзін сярэднябронзавага часу ўпрыгожаны адбіткамі тонкага перавітага шнура, якія ствараюць рамбічны арнамент. Знаходкі 198 фрагментаў ляпных пасудзін сведчаць пра тое, што ў раннім жал. веку на месцы стаянкі існавала селішча зарубінецкай культуры.
Стаянка-2 верхнедняпроўскай культуры. За 1 км на У ад вёскі, на тэрасе левага берага р. Сож, за 300 м на ПдУ ад стаянкі-1, ва ўрочышчы Курганне. Выявіў у 1974 Траццякоў, даследавала 140 м2 у 1975 Калечыц. Культурны пласт да 1 м, што абумоўлена дэлювіяльным зносам культурных рэшткаў па схіле тэрасы.
Знойдзена 1465 крамянёў, з іх 348 маюць дадатковую апрацоўку, і 2177 фрагментаў ляпнога посуду. Сярод знаходак аднапляцовачныя нуклеусы, свярдзёлкі, скрэблы на круглаватых адшчэпах і краях пласцін, скоблі, сякеры, цёслы, праколкі, ромбападобныя і трохвугольныя наканечнікі стрэл (больш за ўсё скрэблаў, скобляў, вастрыёў і прылад, якімі секлі). Найбольшую колькасць складаў неалітычны посуд, які меў дамешкі пяску і раслінных рэшткаў у гліне і быў аздоблены адбіткамі грэбеня. Сярод інш. арнаментаў трапляліся ямкавыя адбіткі, трохвугольныя наколы і інш. 3 дапамогай гэтых элементаў ствараліся даволі складаныя арнаментальныя сістэмы — гарызантальныя, дыяганальныя, косыя, трохвугольныя і інш. Часта посуд упрыгожвалі адбіткамі не аднаго, а двух розных элементаў. Уся кераміка акругладонная з прамымі і адагнутымі вонкі венчыкамі, пад якімі па перыметры наносіліся ямкі. Невялікая колькасць адносіцца да ранняга і позняга бронзавага веку.
Грош. 1. Францыя: Людовік IX, 1266, г. Тур. 2. Саксонія: Фрыдрых I, каля 1320, г. Мейсен, 3—4. Сілезія: Сігізмунд I, 1506; Фрыдрых II, 1544. 5. П о л ь ш ч а. Жыгімонт I Стары, 1538, г. Гданьск. 6—7. Рэч Паспалітая: Стэфан Баторый, 1579, г. Гданьск; Зыгмунт III Ваза, 1627, г. Гданьск. 8. П р у с і я: Альберт II, 1537. 9—10. Р а с і я; Пётр I, пробная манета 1724; Кацярына I, пробная манета 1727.
Грош літоўскі. В К Л: 1. Жыгімонт I Стары, 1536; 2,3. Жыгімонт II Аўгуст, 1546 (чаканены па польскай манетнай стапе), 1555. Рэч Паспалітая:4. Стэфан Баторый, 1580; 5—8. Зыгмунт III Ваза, 1607, 1608, 1612, 1627; 9. Ян II Казімір Ваза, 1652.
Стаянкі каменнага веку выяўлены на ўсх. ускраіне вёскі і ва ўрочышчы Града.
Літ.: 479. А. Г. Калечыц.
ГРОШ (лац. Grossus вялікі ад Nummus grossus манета вялікая, Denarius grossus дэнарый вялікі), 1) буйная сярэбраная манета, роўная некалькім дэнарыям. Выраблялася ў Італіі (з 1172 у Генуі, з 1182 у Фларэнцыі, каля 1200 у Венецыі). Агульнаеўрап.распаўсюджанне атрымаў турноз (метрычная проба 958, лігатурная маса 4,80), з 1266 у Францыі (Г. г. Тура) і стаў метралагічным і якасным эталонам для Г. некаторых дзяржаў Паўн. Еўропы (Нідэрланды, Германія). Каля 1300 чаканка пачата ў Чэхіі (гл. Грош праж скі), з 1329 — у Венгрыі, каля 1339 у Саксоніі, каля 1337 — у Польшчы (гл. Грош кракаўскі), з 1535 у ВКЛ (гл. Грош літоўскі). 3 18 ст. адначасова чаканілі і медныя Г. 2) Медны намінал, парытэтны 2 капейкам або 4 дзенгам, выпушчаны дзенежнымі дварамі Масквы (1654) і Пскова (1655). 3) Манета пробная Расіі, якая адпавядала 2 капейкам: сярэбраны Г. 1727 (залатніковая проба каля 48 і каля 12, лігатурная маса 0,55 і 1,12), медны 1724 і 1740 (маса 20,48 г). 4) Сярэбраныя наміналы, выпушчаныя для рускай арміі (гл. ў арт. Манеты расійскія для Прусіі). 5) Лікава-грашовае паняцце для найб. дробных манет у ВКЛ і Польшчы ў 14—16 ст., Рэчы Паспалітай у 16—18 ст. 6) Папулярная на Беларусі, Украіне і ў Расіі назва манеты ў дзве капейкі (18 ст.—1830-я г.) і паўкапейкі (з 1840-х г.). 7) Манеты двухмоўныя руска-польскія 1834—41 і разменны Г., выпушчаны Варшаўскім манетным дваром у 1835—41.