Археалогія і нумізматыка Беларусі

Археалогія і нумізматыка Беларусі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
501.16 МБ
ГРАШОВЫЯ РЭФОРМЫ СТЭФАНА БАТОРЫЯ. Праводзіліся паводле рашэнняў сеймавых арды
нацый 1578 і 1580. У 1578 у Олькушы адкрыты манетны двор, які пачаў выпускаць паводле ардынацыі Варшаўскага сейма 1578 траякі, грошы, паўгрошы і соліды, а таксама ўпершыню талеры і паўталеры.
Ардынацыя 1578 прадугледжвала для соліда пробу ў VI лотаў, для астатніх манет пробу ў XIV лотаў (гл. Лотавая проба). Кіраўніцтва манетнаю справай упершыню было даручана земскім падскарбіям. Паводле ардынацыі Кракаўскага сейма ад 15.1.1580 упершыню ўводзілася адзіная для Каралеўства Польскага і ВКЛ манетная сістэма, манеты атрымлівалі аднолькавыя метрычныя паказчыкі і вонкавае афармленне. Выпускаліся дукаты, талеры, паўталеры, шэсць грошаў, траякі, грошы, паўгрошы, соліды (1 /з гроша), трай ны дэнарый, дэнарый двайны, дэнарый ('/is гроша). Проба талера, паўталера, шастака, траяка прымалася ў XIII '/2 лота, гроша і паўгроша ў V 3Д лота, соліда і трайнога дэнарыя ў II 1 /2 лота, двайнога дэнарыя і дэнарыя ў I 1 /2 лота. У параўнанні са стапой папярэдняй ардынацыі ўтрыманне серабра памян шалася ў талеры на 1,6 %, траяку на 5,2 %, солідзе на 9,1 %, у грошы павышалася на 1,5 %. Стапа, устаноўленая ардынацыяй 1580, існавала да 1604.
Літ.: 1709, 1735, 1738. I. I. Сінчук. ГРАШОВЫЯ РЭФОРМЫ Ў СССР. За гады сав. улады праведзены 3 грашовыя рэформы: у 1922—24, 1947 і 1961.
Р э ф о р м a 1922—24 праведзена для стварэння грашовай сістэмы сав. дзяр жавы. Неабходнасць рэформы выклікала змены наяўнай вартасці грашовых знакаў. У 1921 выпушчаны грашовыя знакі ўзору 1922 (10 тыс. руб. грашовымі знакамі папярэдніх выпускаў адпавя далі 1 руб. новымі). Грашовыя знакі 1922 былі заменены на знакі ўзору 1923 (100 руб. 1922 = 1 руб. 1923). Грашовае абарачэнне ў пэўнай ступені ўпарадкавалася,але абясцэньванне рубля не спынілася. У 1922 у абарачэнне ўведзены чырвонец, па ўтрыманню золата роўны дарэвалюцыйным 10 рублям (7,24234 г). Банкаўскія білеты наміналам 1, 3, 5, 10, 25 і 50 чырвонцаў былі забяспечаны золатам, каштоўнымі металамі, устойлівай інвалютай (не менш, чым на 25%). Устойлівасць чырвонца падтрымлівалася абмежаванасцю яго тыражоў і надзейным забеспячэннем. Паступовае пашырэнне абарачэння чырвонца абмяжоўвала сферу выкарыстання грашовага знака, узмацняла яго абясцэньванне. У лістападзе 1922 прынята рашэнне чаканіць залаты чырвонец РСФСР, эмітаваны ў 1923 і выкарыстаны пераважна для разліку з замежнымі краінамі. У пач. 1924 у абарачэнне выпушчаны казначэйскія білеты з наміналам ў 1, 3, 5 руб. золатам, медныя і сярэбраныя манеты (гл. Манеты СССР). Выпуск грашовых знакаў спынены і наладжаны абмен іх на каз начэйскія білеты (50 тыс. знакаў=1 руб. білетамі). У красавіку 1937 залатое ўтрыманне рубля знізілася да 0,17685 г, у ліпені І937 —да 0,16774 г.
Р э ф о р м a 1947 праведзена для аздараўлення фінансаў, аслабленых вай-
ной, выключэння з абарачэння папя ровых грашовых знакаў і замены іх новымі ў суадносінах 10:1. Уклады ў ашчадных касах на суму да 3 тыс. руб. не пералічвалі, сумы ў 3—10 тыс. руб. абменьвалі ў суадносінах 3 старыя на -2 новыя рублі больш за 10 тыс. руб.— 2:1. Аблігацыі масавых дзярж. пазык абменьвалі на аблігацыі новай 2%-най пазыкі 1948 у суадносінах 3:1; аблігацыі свабоднай пазыкі 1938—5:1; аб лігацыі пазыкі 1947, фонды дзярж. арг-цый і ўстаноў не пераацэньваліся; грашовыя сумы разліковых і бягучых рахункаў калгасаў, кааператыўных прадпрыемстваў і арганізацый — 5:4. У абарачэнне пушчаны новыя разменныя манеты, казначэйскія білеты наміналамі ў 1, 3, 5 руб., банкаўскія білеты — 10, 25,50, 100 руб. Старыя манеты былі пакінуты ў абарачэнні без пераацэнкі. 1.3. 1950 курс рубля пераве дзены з доларавай на залатую аснову і быў роўны 0,222168 г.
Рэформ a 1961 змяніла залаты стандарт рубля, увяла дадатковыя манетныя наміналы — 50 кап. і 1 рубель. Змяніўся маштаб цэн: 10 руб. старых= = 1 руб. новаму. Выпушчаны новыя манеты, казначэйскія білеты ў 1, 3, 5 руб. і білеты Дзярж. банка СССР у 10, 25, 50 і 100 руб. У абарачэнні пакінуты бронзавыя манеты папярэдніх эмісій у 1, 2, 3 капейкі.
Літ.: 1510a, 1511, 1596, 1639.
В. С. Касмылёў.
ГРОДЗЕНСКАЯ АРХІТЭКТЎР НАЯ ШКОЛА, самабытная архіт. школа, якая склалася ў Гродне ў 12 ст. Яе адметнымі рысамі з’яўляюцца цагляная раўнарадавая муроўка, незвычайная планавая структура і своеасаблівая дэкарыроўка фасадаў. Паводле планавай структуры найб. характэрнымі для Г. а. ш. з’яўляюцца Гродзенская Ніжняя царква і недабудаваны Ваўкавыскі храм (6слуповыя пабудовы з адной апсідай і плоскімі лапаткамі). Гродзенская Прачысценская царква таксама мае планіроўку, блізкую да Ніжняй царквы, але яе апсіда прамавугольнай формы, што з’яўляецца сведчаннем уплыву Полацкай архітэктурнай школы (Пятніцкая царква Бельчыцкага Барысаглебскага манастыра). У Ваўкавыскім храме слупы павінны былі быць крыжовымі, але ў названых вышэй храмах яны квадратныя са скошанымі вугламі. Планіроўка Гродзенскай Барысаглебскай царквы інакшая — слупы круглыя, на прамавугольных падмурках, з У прыбудаваны тры паўкруглыя выступаючыя апсіды. Яе вонкавыя пілястры маюць двухступеньчаты профіль са скругленымі вугламі. Царква мела фрэскавую размалёўку, якая часткова захавалася. Вывучэнне рэшткаў Гродзенскага княжацкага палаца дазволіла зрабіць вывад, што гродзенскія палацы былі болып манументальныя і багацей аздобленыя, чым аналагічныя будынкі ў Смаленску і Полацку. Усе гродзенскія мураваныя будынкі мелі падлогі, выкладзеныя разнастайнымі па форме і колеры паліванымі керамічнымі пліткамі са
складанымі геам. арнаментамі, а для паляпшэння акустыкі ў верхнія часткі сцен і скляпенняў умуроўваліся керамічныя збаны — галаснікі, гарлавіны якіх (8—10 см у дыяметры) выходзілі ў пэўным парадку на паверхню. Самая характэрная асаблівасць гродзенскіх помнікаў дойлідства 12 ст.— выключная па разнастайнасці дэкаратыўная апрацоўка фасадаў. Для гэтага выкарыстоўваліся розныя па колеры і памерах шліфаваныя камяні і фігурныя керамічныя пліткі, з якіх выкладваліся крыжы і інш. фігуры. Напр., для аздаблення фасадаў Ніжняй царквы былі выкарыстаны зялёнапаліваныя керамічныя пліткі накшталт глыбокіх талерак. Аналіз знакаў на гродзенскай плінфе дазваляе зрабіць вывад, што ў Гродне працавалі запропіаныя з Полацка муляры. Пазней яны і іх нашчадкі разам з П. Міланегам, кіраўніком гродзенскай арцелі дойлідаў, пераехалі ў Чарнігаў, дзе выраблялі плінфу для будаўніцтва царквы.
Ліу.-. 953.	A. А. Трусрў.
ГРОДЗЕНСКАЯ, БАРЫСАГЛЕБ СКАЯ ЦАРКВА, Каложская ц а р к в а, помнік архітэктуры апошняй чвэрці 12 ст. Пабудавана на высокім правым беразе р. Нёман, на тэр. Каложскага пасада.
Верхняя частка будынка разам са скляпеннямі і купалам аднаўлялася ў 16 і 17 ст. У 1853 часткова разбурана ў выніку апоўзня, у 1889 абвалілася паўд. апсіда. У канцы 19 ст. знішчаныя часткі храма ўзноўлены з дрэва, царква накрыта 2-схільным дахам з маленькім купалам. Захаваліся паўночная і частка зах. сцяны, 3 апсіды і 2 зах. падкупальныя слупы. Мураваны 6-стаўповы 3-апсідны крыжова-купальньі храм памерам 13,5X21,5 м, таўшч. сцен каля 1,2 м. У канцы 19 ст. помнік даследаваў В. В. Гразноў, які выявіў у му роўцы будынка галаснікі, знакі на цэгле і выказаў думку, што царква мела фрэскавую размалёўку. У пач. 20 ст. храм вывучаў П. П. Пакрышкін, які прапанаваў праект поўнага яго аднаўлення. У 1935 у сувязі з рамонтам царквы раскопкі ў будынку і вакол яго зрабіў Ю. Ядкоўскі, які высветліў, што падмуркі бажніцы зроблены ўсухую з камянёў сярэдніх памераў глыб. 1,5 м. Унутры царквы сабрана шмат паліваных плітак ад падлогі 12 ст., а ў паўн. ўсх. апсідзе прасочаны кавалак першапачатковай падлогі, над якім знаходзілася праслойка чорнай зямлі таўшч. 5—8 см, а вышэй былі знойдзены фрагменты тоўстых (да 5 см) рэльефных арнаментаваных непаліваных плітак памерам 19,5X19,5 см, якія, магчыма, адносяцца да 13 ст. Рэшгкі першапачатковай падлогі 12 ст., зробленай з фігурных плітак з зялёнай і жоўтай па лівай, прасочаны ў галоўнай апсідзе. Вынікі гэтых даследаванняў апублікаваны ў 1936. У 1946 храм абследаваў I. М. Хозераў, які ўпершыню адзначыў наяўнасць 4 круглых слупоў, не ха рактэрных для помнікаў дойлідства 12 ст. на тэр. Беларусі. У 1981, 1983— 84 царкву даследавалі П. А. Рапапорт і A. А. Трусаў. Ускрыты квадратныя падмуркі паўн.-ўсх., паўн.-зах. і паўд.-
зах. слупоў. Высветлена, што дыяметры зах. слупоў маюць амаль аднолькавыя памеры з падкупальнымі слупамі (адпаведна 1,85 і 1,72 м). У паўд. апсідзе захаваліся рэшткі падлогі 12 ст., вы кладзенай з квадратных і трохвугольных паліваных плітак. У час раскопак каля царквы прасочаны культурны пласт з керамікай 11—12 ст., вызначана месцазнаходжанне болып позняга манастыра (сабрана вял. колькасць непаліванай керамікі 15—16 ст.). У час рэстаўрацыйных работ 1985—86 раскрыты фрагменты фрэскавай размалёўкі 12 ст. і шматлікія графіці на сценах. Сцены зроблены з добра абпаленай плінфы памерам 3,5—4X16—16,5x26—28 см у тэхніцы роўнаслаёвай муроўкі. Вапнавая рошчына, акрамя цамянкі, мае да-
Знакі на цаглінах з Гродзенскай Барысаглебскай царквы. 12 ст.
мешкі дробнапасечанай саломы і кава лачкаў драўнянага вугалю. Муроука сцен зроблена ў лускован тэхніцы. з цэглы рабіліся толькі шчокі сцяны, а сярэдзіна складалася з забутоўкі — цагля: нага друзу і дробных камянёў. Галаснікі (дыям. гарлавін 7—8 см) не толькі
стваралі рэзананс, але памяншалі вагу скляпенняў і змяншалі гарызантальны распор. Таму купал і слупы, што падпіралі скляпенні, былі больш тонкімі, і ўнутраная прастора царквы мае выгляд вял. залы, параўнаўча невял. храм уяўляецца значна болыпым па плошчы.
Літ.: 1226.	A. А. Трусаў.
ГРОДЗЕНСКАЯ ВЁРХНЯЯ ЦАР КВА, помнік стараж. дойлідства.
Пабудавана на мяжы 13 і 14 ст. на месцы Гродзенскай Ніжняй царквы на тэр. Гродзенскага Старога замка.
Выяўлена ў 1933 Ю. Ядкоўскім, які ў працэсе даследавання не праводзіў фіксацыі раскопак і не звяртаў увагі на
стратыграфію, таму помнік быў цалкам пазбаўлены археал. асяроддзя. Гэта быў невял. храм, квадратны ў плане (8,9 X 8,9 м), з паўкруглай выступаючай апсідай. Вуглы яго былі абрэзаны, што нагадвае абрысы Ніжняй царквы. Падмурак складзены з 2—3 радоў
камянёў, у муроўцы выкарыстаны тонкая (амаль плінфа) і тоўстая брусковая цэгла (31X17X8,7 см, 31X16x8 см, 30,5X15X7 см, 28,7X13,5X7 см). Таўшч. швоў ад 1 да 5 см, у якасці рошчыны выкарыстана белая вапна з дамешкам пяску і жвіру. На думку М. М. Вароніна, будынак быў атынкаваны, але гэтамалаверагодна, бо тынкоўка на Беларусі паявілася ў 2-й пал. 16 ст. Падлога была цагляная. Усярэдзіне будынка знойдзены рэшткі крыжо вага ў плане слупа са зрэзанымі вугламі, які, на думку Вароніна, быў зроблены значна пазней. Пазнейшымі ён лі чыў і 2 іншыя чслупы», што аддзялялі апсіду ад асн. аб’ёму будынка. Варонін прапанаваў перашапачатковую рэканструкцыю плана царквы ў выглядзе бес слуповага аб’ёму з вял. апсідай. У верхніх пластах развалаў вакол рэшткаў будынка былі сабраны фігурная стрэлападобная цэгла і чырвоная пляскатая дахоўка. Наконт часу ўзвядзення помніка ў даследчыкаў няма адзінай думкі. Польскія вучоныя лічылі, што храм узведзены ў 13 ст. Я. Вайцяхоўскі звязваў існаванне царквы з часам кня жання Міндоўга, але, на яго думку, яна магла знаходзіцца і ў замку вял. князя літ. Вітаўта. Варонін сцвярджаў, што паколькі ўзровень падлогі царквы знаходзіўся амаль на 0,5 м вышэй, чым брукаванка Вітаўта, то ўзвядзенне яе можна аднесці да 14 ст., пазней ён датаваў храм канцом 14 — пач. 15 ст. С. Абрамаўскас заўважыў, што пасля раскопак 1932—33 помнік некалькі гадоў знаходзіўся пад адкрытым небам і страціў некаторыя каштоўныя фрагмен ты. Таму страчаныя элементы вонкавай муроўкі былі выкладзены пазней з плінфы, узятай з развалаў Ніжняй царквы (верагодна, у 1937). Зрабіўшы аналіз буд. рошчыны, В. Левандаўскас устанавіў, што яна вельмі тлустая і прыгатавана з слабай гідраўлічнай вапны, змяшанай з напаўняльнікамі, якія складаюцца з 52 % дробна патоўчанай цэглы і 48 % дробнага пяску, у прапорцыі 1:0,3—1:0,4. На вонкавы бок муроўкі ў асн. выходзяць тычкі цаглін. Муроўка сцен лусковая (унутраная частка сцяны запоўнена валунамі, а вонкавыя бакі складзены з цэглы). Абодва даследчыкі лічаць, што храм узведзены ў сярэдзіне — 2-й пал. 13 ст. Параўноўваючы цэглу Г. В. ц. з цэглай іншых тагачасных помнікаў Беларусі і Літвы (Крэўскі і Лідскі замкі, мураваныя збудаванні Навагародка і Вільні), можна зрабіць вы вад, што храм пабудаваны на мяжы 13 і 14 ст. Па знаходках пляскатай дахоўкі і фігурнай цэглы можна меркаваць, што царква мела высокі гатычны дах і нервюрныя скляпенні. Дахоўка шыр. 15 см, таўшч. 2 см з адным круглаватым канцом і трохвугольным або авальным па форме мацавальным шыпам існавала на Беларусі ў канцы 15— 16 ст. Зыходзячы з гэтага, можна лі чыць, што Верхняя царква існавала ў 1-й пал.— сярэдзіне 16 ст. як замкавы храм і была разабрана ў час будаў ніцтва замка С. Баторыя ў апошняй чвэрці 16 ст.	A. А. Трусаў.