Археалогія і нумізматыка Беларусі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
ГОМЕЛЬСКІ ЗАМАК. Існаваў у 14—18 ст. у сутоках ручая Гамяюк (Гомій) і р. Сож. Размяшчаўся на высокім правым беразе ракі і быў аддзелены ад гар. забудовы, што абкружала яго з 3 і Пд, абарончым ровам шыр. 30—35 м. Пляцоўка мела сегментападобную форму з перыметрам умацаванняў каля 460 м. Стромкія і высокія схілы
ў бок Сажа і Гомія ўдала спалучаліся са штучнымі ўмацаваннямі. Замак меў магутны абарончы вал, драўляныя шмат’ярусныя вежы, сцены-гародні з баявой галерэяй — бланкаваннем, уязную браму з перакінутым цераз роў пад’ёмным мостам — «узводам». Сцены ўмацаванняў на значную вышыню былі абмазаны глінай, якая засцерагала іх ад гніення і выконвала проціпажарную ролю. 3 замка патаемны падземны ход вёў да Сажа, адкуль у час аблогі бралі ваду. 3 1561 побач з умацаваннямі Г. з. ўпамінаюцца і ўмацаванні «места» — лініі ўласна гар. фартыфікацыі. Го мель быў абкружаны земляным валам, наверсе якога знаходзіліся драўляныя вежы і сцены-гародні. Уезд і выезд быў праз брамы Чачэрскую, Магілёўскую, Рэчыцкую і Водную, якая выводзіла на гар. гандл. прыстань. Перад валам з 3 ішоў глыбокі абарончы роў з перакінутымі цераз яго пад’ёмнымі мастамі, падведзенымі да брам горада.
3 канца 1-й трэці 14 ст. Гомель з’яўляўся парубежным умацаваным горадам на паўд.-ўсх. ускраіне ВКЛ, уваходзіў у абарончы пояс замкаў Пасожжа. У гэты час горадам і замкам валодаў кн. Патрыкій Нарымунтавіч, пляменнік вял. князя Альгерда, у 1406—19 — велікакняжацкі намеснік, да 1435 — кн. Свідрыгайла, у 1436— 52 — збеглы рус. кн. Васіль Яраслававіч Бароўскі, з 1452 — зноў Свідрыгайла. Пасля смерці апошняга Гомель аддалі збеглым мажайскім князям, адмова іх у 1499 ад прыняцця каталіцтва прывяла да працяглай барацьбы за валоданне горадам. У 1500 у гэтую барацьбу ўмяшаўся маскоўскі вял. князь, у якога мажайскія ўцекачы знайшлі падтрымку. У выніку да 1535 на Гомель амаль штогод нападалі войскі ВКЛ, аднак ён кожны раз вытрымліваў аблогі. Гэта з’яўляецца доказам магутнасці яго вежаў і сцен, за якімі маскоўскія князі пастаянна трымалі значны гарнізон. У чэрвені 1535 Гомель асадзіла моцнае войска вял. кн. ВКЛ і караля Польшчы Жыгімонта I Старога на чале з гетманам ВКЛ Юрыем Радзівілам, гетманам каронным Янам Тарноўскім і кіеўскім ваяводам Андрэем Нямірам. Паводле Патрыяршага летапісу, намеснік рускі кн. Дзмітрый Шчэпін-Абаленскі, які знаходзіўся ў Гомелі, аказаўся «не храбр н страшлнв, вндев людн многяе н убоявся, нз града побежал, н детн боярскне с ннм же н пніцалннкн». У замку засталіся толькі «тутошнне людн немногне Гомьяне», якія. убачыўшы «воеводское нехрабрство н страхованне... здаша град». У хуткім часе замак быў адрамантаваны і папоўнены боепрыпасамі. Велікакняжацкі падскарбій Іван Гарнастай накіраваў сюды «всн потребы — салетру н порох н кулн н свннец». Значэнне Г. з. для абароны ВКЛ асабліва павялічылася ў сувязі з бязлітаснай барацьбой супраць пастаянных разбуральных набегаў крымскіх татар. Зыходзячы з таго, што «...нж кождому оборона я осторожность есть потреба», сюды з бліжэйшых гарадоў накіроўваліся хлебныя запасы і спец. групы коннай «сторожн», а з Віленскага арсенала
ў 1552, 1562 і 1563 дастаўляліся ўзбраенне і амуніцыя. У час Лівонскай вайны 1558—83 Гомелем ненадоўга авалодалі войскі Івана Грознага, аднак у ліпені 1576 атрад на чале з Юрыем Радзівілам зноў захапіў яго. 5.5.1581 горад зведаў яшчэ адзін напад царскіх войск, якія «...до замку неведоме ночью прншедшн, на место ударнлн н место огнем выпалнлн», але замак не ўзялі. У час рус.-польскай вайны 1614—15 у замку пастаянна знаходзіўся невял. гарнізон з 40 казакоў і 40 салдат. У 1633 горад і замак вытрымалі штурмы казацкіх сотняў Багдана Булгакава і Івана Ярмоліна. У выніку ваен. падзей сярэдзіны 17— 18 ст. Г. з. зведаў шмат аблог і разбурэнняў. У 1737 уладальнік Гомельскага староства кн. Міхаіл Чартарыйскі пабудаваў тут новы моцны дубовы замак з вежамі і сценамі, у якіх былі шматлікія байніцы, паглыбіў равы і адрамантаваў пад’ёмны мост. Пасля далучэння Усх. Беларусі да Расіі ў 1772 Гомель падараваны «для увеселення» графу П. А. Румянцаву. Ен застаў даволі моцны замак, абнесены палісадам, які існаваў яшчэ ў 1780. Потым вежы і сцены драўлянага замка былі разабраны, валы скапаны. У 1785 паводле плана Б. Растрэлі тут пачалося будаўніцтва існуючага і цяпер каменнага палаца.
Літ.: 1189. М. А. Ткачоў.
ГОМЕЛЬСКІ КУРГАННЫ МО ГІЛЬНІК радзімічаў, каля б. в. Любны (цяпер у межах горада). На беразе возера ў правабярэжжы р. Сож, ва ўрочышчы Любенскі Гай. Налічваў 60 курганоў. 2 насыпы ў 1888 даследаваў Е. Р. Раманаў. У адным пахавальны абрад — тру папалажэнне на гарызонце галавой на 3, пры ім быў кругладонны гаршчок; у другім — трупаспаленне на падсыпцы (10 ст.), вогнішча складалася з вуголля, попелу, перапаленых касцей чалавека і жывёл, фрагмен таў керамікі; у верхняй частцы насыпаў праслойка попелу, чарапкоў, птушыных касцей. У 1926 тры на сыпы даследаваў I. X. Юшчанка. Выш. курганоў каля 0,5 м, дыям. каля 15 м. Пахавальны абрад — трупапалажэнне галавой на 3. Вы яўлены сляды труны або абкладкі нябожчыка з бярвення. Знойдзены бранзалет, гліняны арнаментаваны гаршчок. Рэшткі могільніка знішчаны ў даваенныя гады. Датуецца канпрм 10—11 ст.
Літ.: 301, 988. A. А. Макушнікаў.
ГОМЕЛЬСКІ МАНЁТНЫ СКАРБ. Знойдзены ў Гомелі ў 1822 пры земляных работах: 82 куфіцкія дырхемы 896—943 Саманідаў — манетныя двары аш-Шаш, Самарканд, Андэраба, Балх, Бійяр (?). Ухаваны ў канцы 1 й пал. 10 ст. Захоўваўся ў зборы М. П. Румянцава (Гомель), у 1861 перададзены ў Румянцаўскі музей старажытнасцей (Масква).
Літ.: 1550.
«ГОМЕЛЫПЧЫНА: АРХЕАЛО ГІЯ, ГІСТОРЫЯ, ПОМНІКЬ, тэ зісы дакладаў гомельскіх абл. навук. канферэнцый па гіст. краязнаўству. Выдаюцца ў Гомелі на рус. мове з 1989. Канферэнцыі праводзяцца ў Гомелі з 1989 Гомельскім абласным археалагічным цэнтрам, абл. т-вам аховы помнікаў гісторыі і культуры, Гомельскім абл. краязнаўчым музеем. Прымаюць удзел археолагі, гісторыкі, краязнаўцы Беларусі, Украіны, Расіі. Выйшлі вып. 1—2 (1989—91). Матэрыя-
Гомельскі манетны скарб.
лы вып. 1 прысвечаны гісторыі Гомельшчыны розных часоў, сярод іх паведамленні пра археал. культуры жал. веку (Л. Д. Побаль, М. I. Лашанкоў, A. I. Драбушэўскі), новыя звесткі пра дзядзінец Гомеля (A. А. Макушнікаў). Асвятляюцца таксама пытанні гісторыі Клецка (В. С. Пазнякоў), Полацка (С. В. Тарасаў), Віцебска (Т. С. Бубенька), Друі і Дзісны (В. Я. Зайцава); матэрыялы пра развіццё рамёстваў (Макушнікаў, A. М. Пісарэнка, Л. У. Калядзінскі), узнікненне і эвалюцыю літоўскай грыўны (Ш. I.
Бекцінееў), рэчавыя знаходкі (У. У. Багамольнікаў, У. А. Ліцвінаў). У вып. 2 змешчаны матэрыялы пра генезіс раннемезалітычнага насельніцтва Гомелыпчыны (У. П. Ксяндзоў), помнікі каменнага і бронзавага вякоў (I. М. Язэпенка), пра археал. культуры жал. веку (Побаль, К. В. Каспарава, Я. А. Шмідт, Лашанкоў, Драбушэўскі, Г. М. Беліцкая), асаблівасці пахаванняў (Г. В. Штыхаў, Багамольнікаў), фарміраванне тэрытарыяльнай асновы Полацкай зямлі (Г. М. Семянчук), пра даследаванні і знаходкі на тэр. Беларусі, у т. л. гарадах Палесся (У. М. Мілюцін,
3. М. Сяргеева, Макушнікаў, 1.1. Сінчук, Н. I. Здановіч, А. А.Трусаў, Пазнякоў і інш.). Разгледжаны пытанні лакалізацыі Ізяслаўя Смаленскай зямлі (A. А. Мяцельскі), развіцця тапаструктуры Віцебска ў 11—13 ст. (Калядзінскі), тапаграфіі і планіроўкі слав. сельскіх паселішчаў сярэднявечча ва Усх. Еўропе (Я. Р. Рыер), развіцця жывёлагадоў лі ў Слуцку ў 12—13 ст. (Н. П. Александровіч, Калядзінскі), фальсіфікацыі грашовых сродкаў у канцы 15 ст. (I. Ф. Масько). Падведзены першыя вынікі палявых работ Гомельскага абл. археал. цэнтра (Макушнікаў). Шэраг дакладаў прысве-
чаны старажытнасцям сумежнай тэр. Чарнігаўшчыны. Ілюстраваны малюнкамі, планамі, схемамі.
ГОРАД, вялікі населены пункт, жыхары якога заняты пераважна ў прамысловасці, гандлі, сферах абслугоўвання, кіравання, навукі і культуры. Г. ўзніклі ў працэсе паглыблення грамадскага падзелу працы — аддзялення рамёстваў ад земляробства, якое адбылося пры пераходзе ад першабытнаабшчыннага ладу да рабаўладальніцкага (на Усходзе у Стараж. Грэцыі, Італіі) або феадальнага ў большасці краін Еўропы. Гал. рыса феадальнага Г.— канцэнтрацыя рамёстваў і абмену. На Беларусі першыя Г. ўзніклі ў 9—13 ст. і ўяўлялі сабой агароджанае (адсюль назва «горад») умацаванае паселішча. Нярэдка яны ўтвараліся на месцах б. гарадзішчаў жал. веку. Многія бел. Г. развіваліся з умацаваных радавых паселішчаў, феад. замкаў, парубежных крэпасцей. Ядром Г. звычайна быў дзядзінец, найчасцей размешчаны на ўзвышаным месцы, абкружаны абарончымі збудаваннямі. Побач узнікалі вакольны горад, вакол якога ўтваралася 2-я лінія ўмацаванняў, і пасады. Непадалёку ад Г. знаходзіўся курганны могільнік (некропаль). Росту Г. спрыяла іх геаграфічнае размяшчэнне — скрыжаванне гандл. шляхоў, блізкасць ракі ці возера, якія выкарыстоўваліся як транспартныя магістралі. У стараж.-рус. летапісах і інш. крыніцах 9—13 ст. на тэр. Беларусі названа 35 Г., што дакладна ідэнтыфікаваны, вывучаны і археал. даследаваны: з 9 ст. Полацк; з 10 ст. Заслаўе, Тураў; з 11 ст. Браслаў, Брэст, Віцебск, Друцк, Копысь, Лагойск, Лукомль, Мінск, Орша, Пінск; з 12 ст. Барысаў, Брагін, Гомель, Гродна, Клецк, Мазыр, Мсціслаў, Навагрудак, Рагачоў, Слуцк, Слаўгарад (Прапойск), Чачэрск; з 13 ст. Ваўкавыск, Здзітаў, Камянец, Капыль, Кобрын, Рэчыца, Слонім, Турыйск (пра кожны гл. адпаведны арт.). Некаторыя Г. ўзніклі раней, чым трапілі на старонкі дакументаў: у 9 ст. існавалі Віцебск, Лукомль, у канцы 10 ст.— Ваўкавыск, Навагрудак, Чачэрск. Паводле археал. даследаванняў устаноўлена існаванне ў канцы 11 ст. Давыд-Гарадка. Да сённяшняга дня застаецца невядомым месцазнаходжанне летапісных Г.: Галацічаск, Гарадзец, Некалач, Стрэжаў і інш. У выніку археал. даследаванняў вызначана тапаграфія многіх Г., тыпалогія іх умацаванняў і планіроўкі, храналогія старажытнасцей, атрыманы даныя пра гасп. дзейнасць іх жыхароў, матэрыяльную культуру насельніцтва. У 9—12 ст. у Г. канцэнтраваліся рамеснікі і гандляры, якія сяліліся па-за межамі ўмацаванняў
Развіваліся Г. на аснове радыяльнакальцавой і радыяльна-веернай сістэм планіроўкі, у 11—13 будаваліся мураваныя храмы, замкавыя вежы-данжоны. Абарончая сістэма спалучала прыродны ландшафт (вы сокі бераг ракі, абрыў) і штучныя ўмацаванні: земляныя равы і валы, на якіх у 10—12 ст. узводзіліся вастраколы, зрубныя сцены-гародні, умацаваныя драўлянымі вежамі. Вуліцы іпыр. 2—5 м масцілі бярвеннем; абапал вуліцы размяшчаліся двары гараджан (кожны пл. каля 200 м2), абгароджаныя парканам. Жытлы, што размяшчаліся ў дварах, квадратных у плане, з рубленымі сценамі даўж. 3—5 м, побач размяшчаліся майстэрня, хлеў (плошчай часцей большы за жытло). У феад. эпоху побач з дзядзінцам размяшчаўся рынак, вакол Г.— пасады. У Г. 12—13 ст. пераважна развіваліся кавальства, рамёствы ювелірнае (выраб падвесак, скроневых кольцаў, бранзалетаў, пярсцёнкаў, пацерак, гузікаў і інш.), шавецкае і кравецкае (абутак, адзенне), касцярэзнае (грабеньчыкі, шахматы, тронкі нажоў), ганчарнае (кераміка бытавая), бандарнае. Сярод гараджан была пашырана пісьменнасць, пра што сведчаць берасцяныя граматы, надпісы на драўляных і касцяных вырабах. Вяршыняй матэрыяльнай культуры стараж. Г. з’яўляліся манументальныя мураваныя пабудовы (саборы ў Віцебску, Ваўкавыску, Навагрудку, Полацку, Тураве). Адсутнасць значнага тавараабмену паміж Г. і вёскай прымушала гараджан трымаць асабістую гаспадарку. У 15— 16 ст. у болыпасці Г. фарміраваліся 2 цэнтры забудовы: замак феадала і гандл. плошча з крамамі. У Г. з магдэбургскім правам на плошчы ставілі ратушу. Вакольны горад ці пасадскае паселішча называлі месцам, жыхароў — мяшчанамі. 3 ростам рамяства і гандлю пасады пашырыліся, іх планіроўка станавілася болып упарадкаванай, вуліцы брукаванымі. Сістэма планіроўкі вуліц найчасцей была радыяльная або радыяльна-веерная, фарміраваліся ансамблі гар. цэнтраў. Па перыметры плошчаў і на блізкіх да іх вуліцах жылі рамеснікі і гандляры. У 16—17 ст. большасць Г. была добра ўмацавана і адыгрывала значную ролю ў правядзенні палітыкі буйных феадалаўмагнатаў. У 17—18 ст. павялічылася разнастайнасць тыпаў жылля. 3 пач. 19 ст. ў Г. пашырылася мураванае жыллёвае і грамадзянскае будаўніцтва. У розныя часы развіцця Г. адбываўся іх хуткі рост або заняпад з прычыны войнаў (асабліва ў 2-й пал. 17—1-й пал. 18 ст.) ці перамяшчэння гандл. шляхоў. Працэс урбанізацыі на Беларусі стрымліваўся слабым развіццём