Археалогія і нумізматыка Беларусі

Археалогія і нумізматыка Беларусі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
501.16 МБ
«серабром». Медныя грошы сталі разменным сродкам у адносінах да сярэбранага рубля. Рэформа ліквідавала дэфіцыт дзярж. бюджэту, умацавала фінансы краіны. Крымская вайна 1853—56 паслабіла вынікі рэформы.
Літ.: 1536,1560,1615. В. С. Касмылёў.
ГРАШОВАЯ РЭФОРМА ПЯТРА I. Праведзена ў 1700—04. Ей папярэднічалі падрыхтоўчыя мерапрыемствы: стварэнне манетных двароў, змяшчэнне на сярэбраных капейках дат эмісіі (1696), памяншэнне іх масы да 0,28 г (1698) і інш.
11.3.1700 выйшаў указ аб выпуску ў абарачэнне медных паўпалушак ('/8 капейкі), палушак і дзенег. У 1701 з’явіліся сярэбраныя 10 дзенег (паўгрыўня),
грыўня, паўпалціннік (чацвяртак) і палціна, залатыя чырвонец і двайны чырвонец (у 1718 — двухрублёвік). У 1704 упершыню выпушчаны медная капейка і сярэбраны рубель, якія і склалі аснову новай манетнай сістэмы. Капейка ператварылася ў асн. лікавую адзінку, пазней да яе далучаны грыўня, чацвяртак, палціна. Да 1718 працягваўся выраб сярэбраных драцяных капеек традыцыйнага выгляду. Рэформа ўпершыню ў сусвётнай практыцы ўвяла дзесятковую манетную сістэму.
Літ.: 1615,1617, 1620. В. С. Касмылёў.
ГРАШОВАЯ РЭФОРМА ЯНА II КАЗІМІРА ВАЗЫ. Праведзена ў Рэчы Паспалітай у 1650—60-я г. для паляпшэння фінансавага стану дзяржавы за кошт ускоснага падатку ў выглядзе эмісіі непаўнавартасных манет з прымусовым курсам, якія абарачаліся на грашовым рынку амаль стагоддзе (гл. таксама Грашовыя рэформы Станіслава Аўгуста Панятоўскага).
У пач. праўлення Яна Казіміра зроб лена спроба змены грашовай сістэмы. Канстытуцыя 1650 устанавіла адзіную лотавую пробу XIV (875 праміле) для талераў, ортаў, шасці грошаў, трох грошаў і пробу VII (437,5 праміле) для двоякаў і грошаў. Утрыманне чыстага манетнага металу ў дукаце, талеры і орце захавалася, у астатніх наміналах паменшылася на 8—11 %, замест co ліда з нізкапробнага серабра ўведзены з медзі з курсам 4 соліды на 1 грош (маса соліда 2,62 г), замест паўтара
гроша ўводзіўся двояк. У 1652 зноў з’яўляюцца паўтара гроша і солід нізкапробнага серабра, зніжаецца проба шасці грошаў да VI (375 праміле), гро ша да IV (250 праміле), зніжэнне рэальнай вартасці драбнейшых манет маскіравалася павышэннем іх лігатурнай масы. У 1656 зніжана проба орта да XI (687 праміле), шасці грошаў да VII, утрыманне серабра ў іх паменшана на 11,2—11,6 %. У 1658 чарговае паніжэнне пробы прывяло да зніжэння рэальнай вартасці ортаў і шастакоў яшчэ на 9 % (за 8 гадоў — на 20 %), трох грошаў, паўтара гроша і грошаў на 19 % (25 %). Пры невял. эмісіях па ніжанае ўтрыманне серабра ў манетах Рэчы Паспалітай не насіла крызісных рыс. У 1659 з мэтай паляпшэння фінансавага стану дзяржавы за кошт даходаў манетных двароў у грашовае абарачэнне ўпершыню ўведзены медныя соліды (разліковая маса 1,34 г, фактычная 1,30 г), якія ішлі па курсу 3 соліды за 1 грош. У адпаведнасці з кантрактамі арандатар манетных двароў Ціт Лівій Бараціні выпусціў (1659—61) медных солідаў на 1 млн. злотых для Каралеўства Польскага і ВКЛ на Уяз даўскім і Кракаўскім (часткова) манетных дварах (барацінкі). У 1663 пад націскам вайсковых канфедэрацый, якія патрабавалі вярнуць запазычанасць дзяржавы войску, прынята ра шэнне аб новай эмісіі меднай манеты на манетных дварах Алівы (1663), Вільні (1664—66), Брэста і Коўна (1665—66), Мальбарка (1666), Уязда ва (1663—65). Паводле розначасовых кантрактаў толькі солідаў ВКЛ трэба было выбіць на суму 22 556 366 злотых. Але разам з солідамі (7 690 822) Каралеўства Польскага атрымалася каля 1,8 млрд. манет, што выклікала інфляцыйныя працэсы ў грашовым абарачэнні. У 1665 адначасова прыняты праект вытворчасці непаўнавартаснай сярэбранай манеты наміналам у 1 злоты (30 грошаў, проба VIII. маса 6,73 г) рэальным коштам у 65 % ад намінальнай вартасці, у дакументах названай орт злотавы. Выкананне кантракту на суму 9 млн. злотых забяспечылі манетныя двары Львова (1663), Быдгашча і Кракава (1663—66), арандаваныя А. Тынфам, па прозвішчы якога новая манета атрымала назву тымф. Пад націскам грамадскасці каралеўскім указам ад 8.12.1666 усе манетныя двары абедзвюх дзяржаў былі закрыты. Уведзеныя грашовай рэформай манеты абарачаліся да сярэдзіны 18 ст.
Літ.: 1585, 1672a, 1679, 1680, 1709, 1725, 1734, 1747 a, 1750, 1754a.
I.	I. СінЧук.
ГРАПібВАЯ СІСТЭМА, у нумізма тыцы структурнае цэлае асобных элементаў манетнай сістэмы: гра шовай адзінкі, набору наміналаў і сістэм грашовага ліку, вагавой колькасці грашовага металу ў грашовай адзінцы (маштаб цэн), асн. грашовых матэрыялаў (гл. Монаметалізм, Біметалізм) і дапаможных грашовых металаў. 3 развіццём папяровага грашовага абарачэння Г. с. дапоўнілася новымі відамі грошай (разменныя і неразменныя крэдытныя папяровыя грошы, манеты з высакародных металаў, разменныя манеты) і парадкам эмісіі, абара
чэння і выключэння грошай з абароту. 3 1930-х г. пануе сістэма неразменных крэдытных грошай, калі грашовая адзінка не мае вагавой колькасці грашовага металу і ацэньваецца па курсу на іншаземную валюту, па індэксах цэн на тавары ў краіне. Г. с. ствараецца і мяня ецца грашовай рэформай.
ГРАПібвЫЯ РЭФОРМЫ зыг МУНТА III ВАЗЫ. Праведзены ў Рэчы Паспалітай у 1-й пал. 1600-х г. у сувязі з імклівым агульнаеўрап. працэсам псавання манет.
Паводле пастановы Скарбовай камісіі 1604 у сувязі з памяншэннем лігатурнай масы было паніжана ўтрыманне серабра ў шасці грошах на 8,5 %, у траяку на 8,4 %, у грошы на 16,5 %, у солідзе на 55,4 % (у апошнім адна часова зніжана проба на 4,4 %). У 1608 абвешчаны выпуск новай ма неты — орта (чвэрць талера, 16 грошаў) у 6,69 г лігатурнай масы (лотавая проба XIV) на Гданьскім манетным двары (у 1615 утрыманне серабра ў ім зніжана на 6,8 %, маса паменшана на 3,3 %, проба — на 3,5 %). Паводле пастановы Скарбовай камісіі 1614 уведзены новы намінал — паўтараграшовік, які пры лігатурнай масе ў 1,58 г павінен быў мець лотавую пробу VII 1 /2, што па ўтрыманні серабра на грашовую адзінку было менш, чым у грошы на 13,7 %, а ў траяку на 21,6 %. Пастановай Скарбовай камісіі 1616 уводзіўся каронны орт масай 6,43 г, лотавая проба XIII, які ў параўнанні з гданьскім меў серабра на 8 %, масу на 4,4 % і пробу на 3, 8% меней. Памяншалася ўтрыманне серабра ў шастаках і траяках на 17,2 % (лігатурная маса меншылася на 14 %, проба на 3,8 %), у 1619 у паўтараках на 32,3 % (маса ва 22 %, проба на 13,3 %), у 1621 у орце на 5,1 % (лігатурная маса павысілася на 12,1 %, проба панізілася на 15,4 %, орту надавалася намінальная вартасць у 18 грошаў). Паводле пастановы Скарбовай камісіі 1623 колькасць серабра ў ортах засталася ранейшай, паменшылася ў шастаках на 41,4 %, траяках на 57,6 %, паўтараках на 10 %, грошах на 48,5 %, солідах на 7,7 %, павялічылася ліга турная маса шастакоў і траякоў на 5 %, паменшылася паўтаракоў на 2,4 %, грошаў на 33,9 %, проба панізілася шастакоў і траякоў на 44,2 %, паўтаракоў на 7,6 %, грошаў на 21,7 %, солідаў на 27,3 %. У 1627 утрыманне серабра ў талеры павысілася на 3,7 % у сувязі з павышэннем пробы да XIV лотаў і адначасова спынялася вытворчасць наміналаў, меншых за талер. Да 1650 эмісія манет Рэчы Паспалітай абмяжоўвалася талерамі, паўталерамі і залатымі манетамі, што прывяло да значнага недахопу разменнай манеты.
Літ.: 1709, 1735, 1749. I. I. Сінчук. ГРАПібвЫЯ РЭФОРМЫ СТАНІ СЛАВА АУГУСТА ПАНЯТОУ СКАГА. Пачаліся паводле канстытуцыі Варшаўскага канвакацыйнага сейма ад 23.6.1764. Праводзіліся з мэтай аздараўлення грашовага абарачэння Рэчы Паспалітай, спынення адтоку сярэбранай манеты добрай Рэчы Паспалітай у Прускія
землі і прытоку агульнадзярж. манет Прускага каралеўства, бітых па ардынацыі 1764, і атрымання пры бытку на розніцы абменнага курса новых і старых манет.
Паводле ардынацыі ад 10.2.1766 мянялася сістэма грашовага ліку: уводзіўся талер у 8 злогых, злоты ў 4 сярэбраныя і'рошы або ў 30 медных (1:4 = 1:30). Грашовая сістэма абслу гоўвалася развітым наборам наміналаў'. залаты дукат, сярэбраныя талер, паўталер, васьміграшовік (гл. Карончык), чатырохграшовік, двухграшовік, медныя траяк, грош, паўгрош і солід С/з гроша), зніклі архаічныя орт (тымф), шэсцьгрошаў, паўтарак. Практыка паралельнага ліку на сярэбраную і медную манеты ўвасобілася ва ўвядзенні рознага курсу для манет аднаго наміналу: 1 сярэбраны грош прыраўноўваўся да 7,5 медных. У выніку рэформы 1767 адбыўся пераход з кракаўскай грыўні ў 201 г да кёльнскай у 233,8 г, з якой білася 10 талераў. У новым злотым серабра ўтрымлівалася на 26 % меней, чым у злотым часоў Яна Казіміра (ардынацыя 1659, гл. ў арт. Грашовая рэформа Яна II Ка зіміра Вазы), да якога ён прыраўноўваўся, што дазваляла пры абмене мець прыбытак у 20 %. Паводле канстытуцыі канвакацыйнага сейма .1764 з 1.9.1767 на абмен старых айчынных манет давалася 6 месяцаў. Медныя манеты выпускаліся на Кракаўскім, сярэбраныя на Варшаўскім манетных дварах. Выраб медных манет быў аддадзены ў арэнду П. М. Гсрцэнберг Садагурскаму (гл. Гродзенскі манетны двор), які павінен быў выпусціць іх на 6 млн. злотых серабром. Паводле ўмоў кантракта дзяржава атрымлівала 20,8 % прыбытку ад сумы вырабленых манет, аднак з 1772 рашэннем сейма манетныя двары перададзены ва ўласнасць караля. Паводле рашэння сейма 1786 з 15.3.1787 ліквідаваны сярэбраны грош, уводзіўся дзесяціграшовік нізкапробнага серабра, які займаў прамежкавае становішча паміж сярэбранымі і меднымі манетамі, сярэбра нае ўтрыманне ў грашовых і талерных манетах знізілася на 4 %. У час паўстання 1794 з 14.6.1794 паводле загада Вярхоўнага галоўнакамандуючага ўзброенымі сіламі Т. Касцюшкі зноў панізілася сярэбранае ўтрыманне ў грашовых манетах на 2 %, талерных на 1 %, талер стаў шасцізлотавым, спыніўся выпуск паўталера, двухграшовіка і медных манет, зноў выбіваўся шастак, але з нізкапробнага серабра, разам з дукатам выпускаўся трохдукатавы станіслаўдор і яго палавінная фракцыя. Вярхоўны нац. савет у 1794 прыняў рашэнне аб эмісіі скарбовых білетаў на суму 60 млн. злотых наміналамі 5, 16, 25, 50, 100, 500, 1000 злотых і разменных у 5 і 10 грошаў, 1 і 4 злотыя, іх было эмітавана на суму 10,9 млн. злотых (ануляваны 6.11.1794). На манетах 1786—94 упершыню замест універсальнай латыні паявіліся надпісы на польскай мове.
Літ.: 1681, 1682, 1698, 1707, 1735, 1753.	I. I. Сінчук.