Археалогія і нумізматыка Беларусі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
прамысловасці, прыгонніцтвам, нацыянальным прыгнётам.
Літ.: 119, 360, 1346, 1363.
Г. В. Штыхаў.
ГОРАН, 1) печ для награвання перад плаўкай металу. Рабілі з вогнетрывалых матэрыялаў. Паліва — драўняны вугаль. Інтэнсіўнасць гарэння забяспечвалася надзіманнем паветра скуранымі мяхамі з ручным, нажным, а пазней вадзяным прыводам. 2) Ніжняя частка шахтавай плавільнай печы (домны, вагранкі), дзе адбываецца гарэнне паліва і плаўка металу. 3) Некаторыя даследчыкі называюць Г. домніцу (сырадутную печ для металургіі жа-
Горан канца 16— пач. 17 ст. Мінск.
леза з балотных і лугавых руд). 4) Тыгельны Г., які выкарыстоўвалі для плаўкі, варкі або награвання металу ў тыглях. 5) Г. для абпальвання керамікі (посуду, кафлі, чарапіцы). Рабілі ў зямлі, на паверхню выходзіла толькі скляпенне з загрузачнай адтулінай. Такі цыліндрычны двухкамерны Г. знойдзены ў 1980 у Мінску на р. Няміга ў час будаўнічых работ каля Петрапаўлаўскай царквы (на глыб. 2,7 м). Выкананы з добра ачышчанай чырвонай гліны (выш. 1 м, дыям. 0,9 м, таўшч. сценак 10—12 см), чарэнь для змяншэння цеплааддачы выкладзены з камянёў. Ніжняя камера з’яўлялася топкай, у верхняй захавалася пячная кафля канца 16 ст. Арачная перагародка паміж камерамі мела скразныя адтуліны (прарухі) для паступлення гарачага паветра. Датуецца канцом 16 — пач. 17 ст.
Літ.: 723, 1102. М. Ф. Гурын. ГОРАЦКІ ГІСТОРЫКА ЭТНАГРАФІЧНЫ МУЗЁЙ. Адкрыты ў 1989 у г. Горкі. У экспазіцыі і фондах захоўваюцца 2023 археал. прадметы (1991): нуклеусы, крамянёвыя пласціны і адшчэпы, наканечнікі стрэл, прылады працы (разцы і скрабкі эпохі неаліту), знойдзеныя на тэр. Горацкага і суседніх з ім раёнаў, шліфаваныя крамянёвыя і свідраваныя каменныя сякеры бронзавага веку; жал. вырабы, фрагменты глінянага ляпнога посуду, зерне культурных раслін і інш. ма тэрыялы днепра-дзвінскай культуры
і 3-й чвэрці 1-га тысячагоддзя н. э. з раскопак гарадзішча Нікадзімава; нажы, ключы, цвікі, спражкі, рыбалоўны кручок, наканечнікі стрэл, абломак шпоры, шыферныя прасліцы, фрагменты шкляных бранзалетаў і глінянага посуду з раскопак гарадзішча Горы; выпадковыя знаходкі розных часоў. Нумізматычныя матэрыялы прадстаўлены манетамі Расіі 18—20 ст. A. А. Седзін. ГОРВАЛЬ, археал. помнікі каля в. Горваль Рэчыцкага р-на.
Стаянка эпохі неаліту. У вёсцы, каля могілак. Выявіў і абследаваў у 1977 У. П. Ксяндзоў. Культурны пласт на болыпай частцы помніка разбураны ветравой эро зіяй. На пл. 800 м2 знойдзены крамянёвыя скрабкі, наканечнікі стрэл, ножападобныя пласціны, адшчэпы, фрагменты грабеньчата-ямкавай керамікі. Датуецца 4—2-м тысячагоддзямі да н. э.
Гарадзішча мілаградскай, зарубінецкай культур і эпохі Кіеўскай Русі. За 1,5 км на Пд ад вёскі. Пляцоўка трохвугольная, пл. 600 м2. 3 боку поля ўмацавана валам выш. 1,5 м, даўж. 25 м і ровам глыб. 5 м. Даследавалі ў 1958 В. М. Мельнікоўская, у 1976 Г. В. Штыхаў. Культурны пласт 0,6 м. Знойдзены фрагменты ляпнога посуду, ганчарнай керамікі 11—13 ст. (у верхняй частцы).
Курганны могільнік. За 300 м на У ад вёскі, на правым беразе р. Бярэзіна. 30 насыпаў выш. 0,5—2 м, дыям. 9—12 м. Абследавалі ў 1958 Мельнікоўская, у 1976 Штыхаў.
Літ.: 1353. У. П. Ксяндзоў.
ГОРВАЛЬСКІ ЗАМАК. Існаваў у 16—18 ст. на ўсх. ускраіне в. Горваль Рэчыцкага р-на, на правым беразе р. Бярэзіна. Замчышча са слядамі земляных бастыёнаў з усх. боку мае блізкую да чатырохвугольнай форму (40x20 м). 3 Пн і Пд абаронена прыроднымі ярамі, з боку поля — штучнымі ровам і валам, з У ад Бярэзіны — высокім (да 13 м) схілам берага. Даследаваў у 1981 М. A. Ткачоў. Культурны пласт 0,2—0,3 м. Выяўлены рэдкія абломкі керамікі 16—18 ст.
Як мястэчка Горваль згадваецца ў 1503 у мірным дагаворы паміж Ма скоўскай дзяржавай і ВКЛ. У 1535 мястэчка разбурана рус. войскам. У 16 ст. мястэчкам і замкам валодалі дзяржаўца Б. I. Шалуха (з 1528), каралева Бона, кн. В. Сангушка. У 17 ст. замак — уладанне Віленскай капітулы (савета пры епіскапе). Паводле іка награфічных матэрыялаў, Г. з. у сярэ дзіне 16 ст. быў бастыённым, але былі і драўляныя ўмацаванні. У 1648 пад Горвалем укр. казакі разбілі войска стражніка ВКЛ кн. Мірскага і ава лодалі замкам, які з’яўляўся важным пунктам кантролю за пераправай це-
раз Бярэзіну і водным шляхам да Дняпра. У лістападзе 1654 казакі ўкр. гетмана I. Залатарэнкі былі вымушаны браць Г. з. штурмам, у выніку чаго чзамок Горволь позжено». Пазней Г. з. адноўлены і праіснаваў да Паўн, вайны 1700—21, у час якой быў канчаткова знішчаны.
Літ.: 258, 836, 904, 990, 1190.
, М. А. Ткачоў.
ГОРКІ, археал. помнікі ў г. Горкі Магілёўскай вобл.
Гарадзішча. Каля р. Капылкі, у пачатку вул. А. Матросава. Памер 20x18 м, з боку поля ўмацавана валам выш. 2 м, за якім прасочваецца аплыўшы роў. Культурны пласт 0,2—0,4 м. На схілах сабрана кераміка 13—14 ст.
С е л ішча. За 1 км на Пд ад студэнцкага гарадка Бел. с.-г. акадэміі, на мысе пры ўпадзенні безназоўнага ручая ў р. Паросіца. Выявіў А. Храмчанкаў, абследаваў у 1990 A. А. Мяцельскі. Памер 100 X 100 м. Культурны пласт 0,5 м. Знойдзены шыферныя прасліцы, біпірамідальная сердалікавая пацерка, кераміка 12—14 ст.
A. А. Мяцельскі. ГОРКІ, стаянкі позняга мезаліту і курганны могільнік часоў Кіеўскай Русі каля в. Горкі Чэрыкаўскага р-на.
Стаянка-1. За 1 км на ПдЗ ад вёскі, на першай надпоймавай тэрасе правага берага р. Сож, на выш. 6—7 м над узроўнем вады, ва ўрочышчы Угароўка. Адкрыў у 1928 К. М. Палікарповіч, даследаваў 1688 м2 у 1974—80 В. Ф. Капыцін.
У культурным пласце на глыб. 0,2—0,5 м знойдзена больш за 55 тыс. прадметаў, сярод якіх больш за 1,4 тыс. нуклеусаў, больш за 1 тыс. крамянёвых прылад працы (скрабкі круглаватыя, канцавыя з прамым пукатым ці ско шаным рабочым краем, двайныя праколкі сярэдзінныя і вуглавыя, вырабы з выемкай, клінападобныя сякеры і розныя сякеркі), прылады палявання (наканечнікі стрэл «свідэрскага» тыпу, вастрыі, ножападобныя пласціны). На месцы паселішча, магчыма, існавала майстэрня па апрацоўцы крэменю, пра што сведчаць шматлікія дроб ныя асколкі, луска, адшчэпы і пласціны.
Датуецца 6—5-м тысячагоддзямі да н. э.
Стаянка-2. За 200 м на ПдУ ад стаянкі-1, на левым беразе ручая Крынічны, што ўпадае ў старыцу р. Сож. Выявіў у 1928 Палікарповіч, даследавалі ў 1977—78 В. Л. Ліпніцкая, у 1972 і 1984 Капыцін (334 м2).
У культурным пласце на глыб. 0,6 м знойдзена больш за 10 тыс. прадметаў з цёмна-шэрага мелавога крэменю, паклады якога знаходзяцца на беразе старыцы р. Сож: нуклеусы, тронкавыя наканечнікі стрэл, вастрыі, пласцінкі з прытупленым рэтушшу краем, прылады сякучых форм, вырабы з выемкай, скрабкі канцавыя, двайныя і паўкруг-
лыя разцы, бакавыя, вуглавыя і caps дзінныя.
Датуецца 6—5-м тысячагоддзямі
да н. э.
Курганны могільнік. На паўн. ускраіне стаянкі-1. 9 насыпаў выш. 0,5—1,8 м, дыям. 8—14 м. Адкрыў у 1928 Палікарповіч, абследаваў у 1972 Капыцін.
Літ.: 572, 574, 575, 683, 921.
В. Ф. Капыцін.
ГОРСКІ КРАЯЗНАУЧЫ МУЗЁЙ. Адкрыты ў 1986 у сярэдняй школе в. Горы Горацкага р-на на грамадскіх асновах, з 1987 — народны. Mae каля 200 археал. прадметаў і нумізматычную калекцыю (1991).
Скроневае кольца канца 10— пач. 11 ст. з гарадзішча Горы.
У экспазіцыі матэрыялы з калекцыі настаўніка A. С. Малярова і археал. раскопак помнікаў жал. веку, перыяду 6—8 ст. і ранняга феадалізму, у т. л. з гарадзішчаў Нікадзімава (жал. вырабы, фрагменты глінянага ляпнога посуду, зерне культурных раслін), Горы (наканечнікі коп’яў, шпора, сашнікі, нажы, сякеры, цвікі, замкі і ключы, шыферныя прасліцы, касцяныя вырабы, фрагменты ганчарных вырабаў) і інш. Захоўваюцца выпадковыя знаходкі з наваколля вёскі. Нумізматычныя матэрыялы прадстаўлены манетамі Расіі 18—20 ст. A. А. Седзін. ГОРЫ, комплекс археал. помнікаў каля в. Горы Горацкага р-на.
Г арадзішча банцараўскай культуры і ранняга феадалізму. За 300 м на ПнЗ ад вёскі, каля сутокаў рэк Карчаваха і Быстрая, на мысе выш. 10 м над іх поймай. Мясц. назва Курган. Пляцоўка авальная, памер 180 X 70 м. У цэнтр. яе частцы круглая ў плане пляцоўка выш. 1,5 м, дыям. 8 м. Выявіў у 1936 А. Дз. Каваленя, даследавалі ў 1975 М. А. Ткачоў, у 1978 В. I. Шадыра, у 1982—83 III. I. Бекцінееў. Культурны пласт 1,2—1,5 м, складаецца з 2 слаёў, адзін з якіх падзяляецца на 3 гарызонты.
Знойдзены фрагменты зерняцёркі, ляпнога і ганчарнага посуду, тачыльныя брускі, шыферныя прасліцы, жал. цвікі, нажы (1 скандынаўскі), шпоры, ключы, падкоўкі, наканечнікі стрэл і рагаціны, сякера, крэсіва, іголкі, прабоі, свярдзёлак, шпілька, спражка, фрагменты цугляў і касы-гарбушы, медныя двухбаковы крыжык і скроневыя кольцы, шкляныя бранзалеты, шкляныя пацеркі (з іх 8 візантыйскіх), касцяныя праколкі, фрагмент аздаблення тронкаў нажа, падвеска, косці свойскіх і дзікіх жывёл.
Замчышча. На ПдУ ад гарадзішча. Мясц. назва Вал. Даўж. 214 м, шыр. 110—160 м. Умацавана валамі выш. 3 м, шыр. 8 м і равамі шыр. каля 10 м, глыб. 3 м. Выявіў у 1936 Каваленя, абследавалі ў 1975 Ткачоў, у 1982 Бекцінееў. На пляцоўцы, дзе былі вежы, выяўлена кераміка і дахоўка 16—18 ст.
П a с а д. На Пд ад замчышча. Пляцоўка памерам 190 X 140—160 м з Пд умацавана валам даўж. каля 220 м, выш. 4 м. Абследаваў у 1982 Бекцінееў. Культурны пласт 0,6— 0,8 м. Знойдзена ганчарная кераміка 18 ст.
Літ.: 111, 112. Ш. I. Бекцінееў. ГОТЫ (лац. Gothi, Gothones, Gutones, герм. gutans, gytos), адно з усх.-германскіх плямён, якое ў пачатку нашай эры перасялілася з Скандынавіі на паўд. ўзбярэжжа Балтыйскага мора. У сярэдзіне 1 ст. н. э. ў ніжнім цячэнні Віслы асімілявалі мясц. насельніцтва, у выніку чаго ўтварылася вельбарская культура. У апошняй чвэрці 2 ст. н. э. пачалі актыўную экспансію на ПдУ і ў 3 ст. дасягнулі Паўн. Прычарнамор’я. У саюзе з інш. плямёнамі Г. неаднойчы ўрываліся ў межы Рымскай імперыі, захапілі Дакію. Падзяляліся на вестготаў (тэр. Малдовы) і остготаў (тэр. Паўн. Прычарнамор’я на У ад Днястра). У 375 саюз плямён Г. на чале з остгоцкім канунгам Германарыхам разгромлены гунамі, пасля чаго болыпая частка остготаў вымушана была пакінуць Паўн. Прычарнамор’е. На тэр. Беларусі выяўлены могільнікі вельбарскай культуры, пакінутыя Г. і роднаснымі ім гепідамі каля в. Вялічкавічы (Камянецкі р-н), Дружба (Брэсцкі р-н; гл. таксама Брэсцкі бескурганны могільнік).