Археалогія і нумізматыка Беларусі

Археалогія і нумізматыка Беларусі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
501.16 МБ
Літ.: 451, 636, 797.
A. А. Егарэйчанка. ГРАБЁНЬЧАТА-НАКОЛЬЧАТАЙ КЕРАМІКІ КУЛЬТЎРА, гл. Днепра-данецкая культура.
ГРАБЁНЬЧЫК, прылада для арнаментавання керамічнага посуду. Прадаўгаватая пласціна з нарэзанымі на вузкай грані зубчыкамі рознай шырыні і глыбіні. У археал. знаходках вядома з 14—15 ст. Г. наносілі 3-, 5-радковы прамы ці хвалісты арнамент, камбінацыі з наколаў. У познім сярэднявеччы такая традыцыя ўпрыгожання посуду ха-
рактэрна для ганчароў Гродзеншчыны. Касцяны Г. знойдзены на Старым замку ў Гродне.
Літ.: 206.
ГРАЗІВЕЦ, курганны могільнік 11—12 ст. каля былой в. Гразівец Аршанскага р-на (цяпер у межах г. Орша). Гл. ў арт. Аршанскія курганныя могільнікі.
ГРАН (англ. grain, ням. Gran, італьян. grano зерне), адзінка вымярэння вагі манет, неаднолькавая ў розныя часы ў розных краінах. Першапачаткова 1 Г. адпавядаў Ma­ce 1 зерня пшаніцы. У стараж. Месапатаміі каля 6 ст. да н. э. вагавая адзінка шэкель адпавядала масе 180 зярнят (каля 8,406 г). У Англіі Г. быў роўны 0,0455 г, з 1526 — 0,0648 г, у Нідэрландах — 0,0534 г, у Германіі з 1524—0,812 г; венскі Г. з 1766 — каля 0,0582 г. У 15 ст. ў Іспаніі замест зярнят выкарыстоўвалі манетныя бронзавыя гіркі, вага якіх адпавядала рознай колькасці зярнят.
ГРАФІЦІ (італьян. graffiti мн. лік ад graffito літар. надрапаны), старажытныя надпісы, зробленыя вострымі прадметамі на сценах будынкаў і розных рэчах. Г. 11 ст. знойдзены ў Сафійскім саборы ў Полацку — на вял. плоскім камені ў падмурку выдрапаны імёны людзей, якія будавалі сабор: «Давнд-ь, Тоума, Млкоула», а таксама «Петьрь Ворншько» і слова «Кьпьсь». Г., выяўлены на прасліцах і амфарах 12 ст., маюць звесткі пра імёны, бытавую лексіку: «Бабнно праслень», «марпно» (Віцебск), «Настаснно праслен», «ополче внно» (Пінск), «Олеквсн» (Навагрудак), «помозн» (Мінск), «кыіяжіігь» (Друцк), «монх» (Полацк). У надпісе на сцяне Кіеўскага сабора ў Кіеве («Воннегь пнсаль Журяговнць полоцяншгь») вызначана месца жыхарства яе аўтара — Полацк. На сцяне царквы Звеставання ў Віцебску выдрапаны малюнак воіна і надпіс 13 ст. «м(еся)ца нюля...». У царкве Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра ў Полацку Г. знойдзены на сценах, слупах, у алтарнай частцы храма. Болыпасць надпісаў памінальныя, напр. 13 ст.: «месяца августа во 3 день прьставнся Козумнная пнсьца, нконьного» (гаворка ідзе пра смерць жонкі іканапісца Кузьмы, які, магчыма, працаваў у храме ці кіраваў арцеллю мастакоў). Косці з надпісамі і малюнкамі выяўлены на гарадзішчы Маскавічы, у Мінску, Полацку і інш. Г. дапамагаюць вывучэнню стараж. пісьменнасці, мовы, рэлігіі.
Літ.: 177, 343, 466, 848, 977.
Г. В. Штыхаў.
ГРАШОВА-ВАГАВАЯ СІСТЭМА, форма існавання грашовай сістэмы на ранніх этапах з’яўлення і эвалюцыі грашовага абарачэння, калі існавала непарыўная сувязь паміж
адзінкамі вагі (масы) і грашовымі адзінкамі. Для Г.-в.с. характэрна выкарыстанне адзінай сістэмы лічэння для грошай і вагаў. У выніку псавання манет адасобілася грашовая сістэма, якая мела колькасць манетнага металу неабавязкова роўную або кратную вагавой адзінцы. Маса манет звязвалася і надалей праз стапу манетную з яе вагавой адзінкай, але ўжо не адпавядала яе фракцыям. Адзінкі вагі далі назвы грашовым адзінкам: драхма, марка, фунт, ліўр і інш. У ВКЛ, Каралеўстве Польскім і інш. дзяржавах зафіксавана выкарыстанне дуката, маса і проба якога былі стабільныя, у якасці адзінкі масы
Графіці на прасліцах 12—13 ст. з гарадзішча Маскавічы Браслаўскага р-на.
золата. 3 1926 у СССР устаноўлена прамая адпаведнасць паміж грамам (фракцыяй адзінкі масы сістэмы СІ) і капейкай (фракцыяй грашовай адзінкі СССР) для манет наміналам 1—5 капеек, але гэтая залежнасць не ўплывае на грашовую адзінку і носіць выключна вытворчы характар, таму не з’яўляецца элементам Г.-в. с.
Літ.: 1532, 1542, 1620, 1640, 1732.
I. I. Сінчук.
ГРАШОВАЕ АБАРАЧЭННЕ, рух грошай у наяўнай і безнаяўнай формах у час забеспячэння аплаты тавараў і паслуг. Г. а. краіны забяспечваецца грашовай масай, велічыня якой залежыць ад хуткасці абарачэння грошай і агульнага кошту тавараў і паслуг гэтай краіны. Адным з рэгулятараў Г. а. з’яўляюцца скарбы.
ГРАШОВА ЛІКАВАЯ СІСТЭМА, прыстасаваная для патрэб грашовага абарачэння сістэма іерархічных лікавых адзінак. Вылучаюць простыя і складаныя Г.-л. с. У простых (прамых) сістэмах грашовая адзінка вышэйшага разраду мае такую ж колькасць (або ў ступені) адзінак ніжэйшага, як і ніжэйшы — больш ніжэйшага. Напр., у 2-й пал. 15— 16 ст. ў ВКЛ выкарыстоўвалася
дзесяцічная Г.-л. с. Рубель утрымліваў 100 грошаў, грош — 10 пенязяў (1:100:1000). У складаных (камбінаваных) сістэмах адзінка вышэйшага разраду не мела такую ж колькасць адзінак ніжэйшага, ніжэйшая — больш нізкага. Напр., у ВКЛ ужывалася «копавая» Г.-л. с.: Ka­na =60 грошам, грош= 10 пенязям (1: 60:600); у Каралеўстве Польскім у 16 — пач. 17 ст. існавала сістэма: злоты = 30 грошам, грош = 18 дэнарыям (1:30:540), у 1660-х г. злоты=30 грошам, грош=3 солідам (1:30:90). Існаванне складаных
Г.-л. с. тлумачыцца ўплывам суадносін паміж наміналамі на рэаліі ліка вай сістэмы. У ВКЛ, напр., у 2-й пал. 15—16 ст. існавалі грош і пенязь з закладзенымі эмітэнтамі суадносінамі 1:10, што давала магчымасць лічыць грошы на сотні (рублі) або на копы (60 грошаў). He ўсе адзінкі Г.-л. с. маюць адпаведнікі сярод наміналаў і наадварот. Толькі з 18 ст. ў Еўропе манетныя сістэмы маюць у выглядзе рэальных манет адзінкі Г.-л. с. У 20 ст. амаль усюды адбыўся пераход да манетных сістэм па дзесяцічным прынцыпе, таму адбылася адпаведная нівеліроўка нацыянальных Г.-л. с.
Літ.: 1545, 1558, 1585, 1615, 1669, 1751.	I. I. Сінчук.
ГРАПЮВАЯ РЭФОРМА, закана даўчыя мерапрыемствы эмітэнта, якія вядуць да поўнай або частковай змены грашовай сісгэмы. У дапапярова-грашовы перыяд Г. р. характарызуюцца змяненнем манетнай стапы або пробы манеты (звычайна ў бок памяншэння ўтрымання чыстага металу), паступовай ці раптоўнай заменай у грашовым абарачэнні старых манет новымі з фіксальнымі мэтамі (гл. Грашовыя рэформы Зыгмунта III Вазы), маскіруючы іх утварэннем новых наміналаў, грашовых адзінак, змяненнем суадносін
паміж наміналамі або сістэмы грашовага ліку (гл. Грашовая рэформа Аляксея Міхайлавіча, Грашовая рэформа Пятра 1, Грашовыя рэформы Станіслава Аўгуста Панятоўскага, Грашовыя рэформы Стэфана Баторыя), уніфікацыяй, аздараўленнем грашовага абарачэння, умацаваннем грашовай сістэмы. 3 увядзеннем папяровага грашовага абарачэння Г. р. замяняла асн. грашовы метал, на які апіралася грашовая адзінка (гл. Грашовая рэформа Вітэ, Грашовая рэформа Канкрына, Біметалізм, Монаметалізм), або сістэму эмісіі і забеспячэння банкнот, металічнага ўтрымання грашовай адзінкі, курсу ў замежнай валюце, назвы (гл. Грашовыя рэформы ў СССР).
I.	I. Сінчук.
ГРАПібВАЯ РЭФОРМА АЛЯК СЁЯ МІХАЙЛАВІЧА. Праведзена ў Маскоўскай дзяржаве ў 1654—63 з мэтай мадэрнізацыі грашовай сістэмы і прыстасаваннем яе да развітой сістэмы наміналаў Зах. Еўропы, што было выклікана ўключэннем левабярэжнай Украіны ў склад Маскоўскай дзяржавы і баявымі дзеяннямі на землях Беларусі, а таксама атрымання дадатковых даходаў.
Планавалася ўвесці сярэбраны ру бель у 100 капеек, які паводле лігатурнай масы і пробы адпавядаў талеру і перабіваўся з талернай манеты, ся рэбраны паўпалціннік, які адпавядаў ’/« талера ў дадатках да традыцыйных сярэбраных капеек з дроту. 3 медзі павінны былі выпускацца непаўнавартасныя рубель, палціна, паўпалціна, грыўня, алтын і грашовік. Рэальная вартасць новых сярэбраных манет складала 2/з ад намінальнай, кошт медзі ў новых манетах складаў 1/то—1 /20 намінальнай вартасці ў цэнах пачатку — сярэдзіны 1650-х г. Гэтыя манеты павінен быў выпускаць Новы Маскоўскі «Англійскі» манетны двор (гл. Манетныя двары Расійскай дзяржавы). Вядомы сярэбраныя рублі і паўпалціннікі, медныя палціннікі, алтыны і грашовікі. 3 за дрэннага асваення тэхналогіі вырабу буйных «рэгулярных» манет увосень 1655 сталі выпускаць «яфімкі з прызнакам» і медныя капейкі з дроту, рэальная вартасць якіх з улікам вытворчых выдаткаў складала ў цэнах канца 1650 — пач. 1660-х г. 7зз намінальнай. Контрамаркіраваныя (гл. Контрамаркіраванне манет) у 1655 талеры (курсавая вартасць 64 кап.) прызначаліся выключна для далучаных тэрыторый. На Беларусі і Украіне медныя капейкі трапляліся разам з сярэбранымі манетамі, у еўрап. частцы Маскоўскай дзяржавы з красавіка 1659 у грашовым абарачэнні афіцыйна былі толькі дробныя медныя манеты здроту — у першую чаргу капейкі, а таксама алтыны, грашовікі. 3 1656 рэформа набыла выключна фіксальны характар. Да сярэдзіны 1663 лаж на медную капейку склаў 1400—1600 %, пасля паўстання 1662 у Маскве(«Медны бунт») была адноўлена старая грашовая
сістэма з сярэбранымі капейкамі з дроту пробы талера ў 0,44—0,46 г лігатурнай масы. Медныя капейкі былі выкуплены дзяржавай за 1 % намінальнай вартасці.
Літ.: 1512, 1515, 1517, 1554, 1556, 1557,1558,1559,1590, 1604.1. I. Сінчук. ГРАШОВАЯ РЭФОРМА ВІТЭ. Праведзена ў 1895—97 па ініцыятыве міністра фінансаў С. Ю. Вітэ з мэтай упарадкавання грашовага абарачэння і ўмацавання грашовай сістэмы Расіі.
У 1895 у краіне ўведзены залаты монаметалізм. Паводле ўказа ад 3.1. 1897 пачаўся выпуск новых наміналаў у 7 руб. 50 кап. і 15 руб. з масай і пробай былых у абарачэнні манет у 5 і
Медныя капейкі 1844, выпушчаныя паводле грашовай рэформы Канкрына.
10 руб. У выніку адбылася дэвальвацыя рубля на '/з. Умоўнай грашовай адзінкай стаў рубель з наяўнасцю золата ў 0,774235 г. У 1897 уведзены свабодны абмен крэдытных білетаў на золата. Указы 1897 і 1898 увялі выраб новых манет у 5 і 10 руб. з залатым парытэтам на 1 /з меншым за ранейшы. Залаты монаметалізм існаваў да пач. 1-й сусветнай вайны.
Літ.: 1521, 1531a, 1553.
ГРАШОВАЯ РЭФОРМА КАНКРЫНА. Праведзена ў 1839—43 па ініцыятыве міністра фінансаў Я. Ф. Канкрына для пераадолення крызісу грашовай сістэмы Расіі, які быў выкліканы празмерным выпускам асігнацый (папяровых грашовых знакаў, забяспечаных меднай манетай).
Пасля Айчыннай вайны 1812 рынак перапоўніўся асігнацыямі, выпушчанымі расійскім урадам для пакрыцця ваенных выдаткаў, і фальшывымі, вырабленымі паводле загаду Напалеона. У выніку папяровыя і медныя грошы абясцэніліся, іх курс знізіўся ў адносінах да сярэбранай манеты. У 1839 уведзены сярэбраны монаметалізм, які паклаў пачатак абарачэнню сярэбранага рубля, роўнага 3 руб. 50 кап. асігнацыямі. На працягу 1843—49 асігнацыі здымаліся з абарачэння і абменьваліся на крэдытныя білеты, якія ў сваю чаргу разменьваліся на сярэбраную і залатую манеты. У 1839—48 выпускаліся манеты ў '/«, 'А, 1,2 і 3 кап. па стапе 16 руб. з пуда медзі, у абазначэнне наміналаў якіх было ўведзена слова