Археалогія і нумізматыка Беларусі

Археалогія і нумізматыка Беларусі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
501.16 МБ
Літ.: 201, 257, 759, 1432a.
М. А. Ткачоў. ГЛЫБОЧЫЦА, курганны могільнік жалезнага веку каля в. Глыбочыца Лепельскага р-на. На беразе воз. Глыбочыца, ва ўрочышчы Княгінкі. Курганы выш. 1,5—2 м, дыям. не менш за 10 м. У 1851, 1859 М. Ф. Кусцінскі раскапаў некалькі курганоў, у 1951 A. Р. Мітрафанаў — адзін, у 1976 — тры курганы. Пахавальны абрад — трупапалажэнне.
Знойдзены жал. сякеры, коп’і, драцяны бранзалет з нанізанымі на яго паставымі пацеркамі; у жаночым пахаванні былі шкляныя пацеркі з пазалотай (12 ст.), бронзавая зярнёная пацерка дрыгавіцкага тыпу, драцяное скроневае кольца з пятлёй на адным канцы і кручком на другім (12—13 ст.).
Курганы насыпаны на месцы паселішча 3-й чвэрці 1-га тысячагоддзя н. э.
Лгт.-. 34, 630.
ГЛЯДНЕВІЧЫ, комплекс археал. помнікаў каля в. Глядневічы Ваўкавыскага р-на.
Стаянка-1 ранняга мезаліту. За 0,5 км на ПдУ ад вёскі, на першай надпоймавай тэрасе правага берага р. Рось. Выявіў у 1958 Л. С. Клейн, даследавалі 40 м2 М. М. Чарняўскі, у 1986 Н. В. Шаблюк. Культурны пласт 0,2 м. Знойдзены алоўкавападобны нуклеус, канцавыя скрабкі з пласцінак, адшчэпы і сколы ад нук леусаў, пласцінкі і іх рэшткі. Датуецца 8—7-м тысячагоддзямі да н. э.
С т а я н к а-2 ранняга мезаліту. За 250 м на ПнУ ад стаянкі-1. Памер 170x20 м. Выявіў у 1958 Клейн, даследавала 40 м2 у 1986 Н. В. Шаблюк. Культурны пласт 0,35 м. Выяўлены адшчэпы, пласцінкі, укладышы на адшчэпах, канцавыя скрабкі з адшчэпаў, праколкі, скоблі, канічны нуклеус. Датуецца 8—7-тысячагоддзямі да н. э.
С т а я н к а-3 позняга мезаліту. За 650—700 м на Пн ад стаянкі-2, па краі тэрасы правага берага р. Рось. Даўж. 150 м. Выявіла і даследавала ў 1986 Н. В. Шаблюк. Культурны пласт 0,65 м. Знойдзены нуклеусы, адшчэпы, пласцінкі і іх рэшткі, нажы, скрабкі, скоблі, праколкі. Датуецца 5—4 тыс. да н. э.
С т а я н к а-4 позняга мезаліту. За 300 м на Пн ад стаянкі-2, на схіле першай надпоймавай тэрасы правага берага р. Рось. Даўж. каля 200 м. Культурны пласт да 0,35 м. Знойдзены нуклеусы і іх сколы, адшчэпы, пласцінкі, праколкі, скрабкі, рэжучыя прылады, скобля, фрагменты керамікі бронзавага веку.
С т а я н к а-5 позняга мезаліту. За 400 м на ПнУ ад стаянкі-4, на схіле першай надпоймавай тэрасы правага берага р. Рось. Выявіў у 1985 В. У. Шаблюк, даследавала 80 м2 у 1986— 88 Н. В. Шаблюк. Культурны пласт каля 0,4 м.
Знойдзены нуклеусы, адшчэпы (некаторыя з рэтушшу), рэтушоры, разцы, скоблі, 2 праколкі, пласцінка-ўкладыш, канцавыя скрабкі, нажы, ланцэтападобныя пласцінкі, мікрапласцінкі з рэтуш шу, трапецыі, фрагменты ляпных пасудзін з дамешкамі шамоту ў гліне, упрыгожаных падвертыкальнымі расчосамі (2—5 ст.).
Датуецца 6—5-м тысячагоддзямі да н. э.
С елішча-1 позняга сярэднявеч ча. На паўд. ускраіне вёскі. Выявіла ў 1958 Ф. Д. Гурэвіч, абследаваў у 1973 Я. Г. Звяруга. Знойдзена ганчарная кераміка (фрагменты пасудзін з дамешкамі жарствы ў гліне).
Літ.-. 272.
В.	У. Шаблюк, Н. В. Шаблюк. гляк, глёк, лячок, гліняная шарападобная пасудзіна з вузкім (дыям. 3—6 см) горлам з літком, пляскатым шырокім дном і з адным ці двума вушкамі, ганчарны выраб. Памерамі ад цацачных да 8—10 л. 3 16 ст. выраблялі пераважна паліваныя Г., радзей задымленыя ці глянцаваныя. Паверхню часта ўпрыгожвалі геам. ці раслінным арнаментам, які наносілі гравіраваннем, штампікам, пакрывалі зялёнай, карычневай, светла-карычневай ці празрыстай глазурай. Выкарыстоўвалі Г. для захоўвання, транспартавання вады, квасу, алею, піва і інш.
ГЛЯНЦАВАННЕ, спосаб апрацоўкі керамічнага посуду, у выніку якога ўшчыльнялася яго паверхня і ёй надаваўся бляск. Для вырабу глянцаваных пасудзін выкарыстоў-
валі глінянае цеста, ачышчанае ад прыродных дамешкаў, але ў яго дабаўлялі дробны кварцавы пясок і шамот. Сфармаваныя вырабы прасушвалі, потым іх паверхню старанна загладжвалі каменнай або касцяной глянцавалкай і дадаткова паліравалі да бляску кавалкам скуры. Паводле колеру пасудзіны былі карычневыя і чорныя. Карычневы колер утвараўся пры абпаль ванні керамікі на адкрытым вогнішчы. Для атрымання чорнага колеру выкарыстоўвалі чарненне або абварванне. Пры чарненні абпаленыя вырабы ўтрымлівалі ў аднаўленчым асяродку. Для гэтага ў печ клалі паліва, якое давала шмат дыму, а печ замуроўвалі. Пры абварванні распаленыя пасудзіны апускалі ў ёмістасць з цёплым хлебным растворам, пасля зноў змяшчалі ў зачыненую печ або астуджвалі на адкрытым паветры. Упершыню на тэр. Беларусі глянцаваная кераміка паявілася ў плямён паморскай культуры, але найбольшае пашырэнне атрымала ў зарубінецкай культуры. Выкарыстоўвалася пераважна ў якасці пахавальных урнаў і пахавальнага інвентару, на паселішчах трапляецца вельмі рэдка. У 2-й чвэрці 1-га тысячагоддзя н. э. яна бытавала ў плямён вельбарскай культуры і кіеўскай культуры, пасля чаго выйшла з ужытку.
Літ.: 135, 875. A. А. Егарэйчанка. ГНЕСІЧЫ, стаянка каля в. Гнесічы Навагрудскага р-на. За 200 м ад правага берага Нёмана, на дзюне памерам 120X150 м, на нізкім поплаве. Выявіў у 1973 г. М. А. Ткачоў. Помнік у значнай ступені раз веяны, на краях захаваўся культурны пласт да 0,3 м.
На пясчанай паверхні сабраны разнастайны крамянёвы інвентар і кераміка: мезалітычныя знаходкі — лістападобныя наканечнікі стрэл і інш. вы рабы, блізкія да познасвідэрскіх, прылады працы і фрагменты керамікі нёманскай неалітычнай культуры, матэрыялы сярэднябронзавага часу тшцінецкай культуры, а таксама ганчарная кераміка.	М. М. Чарняўскі.
ГОЖА, стаянка свідэрскай культуры эпохі ранняга мезаліту (10—7-е тысячагоддзі да н. э.) каля в. Гожа Гродзенскага р-на. За 500 м на Пд ад вёскі, на краі высокай правабярэжнай тэрасы Нёмана, каля левага берага р. Гожа і аўтадарогі Гродна — Друскінінкай. Выявіў у канцы 19 ст. 3. Глогер, даследавалі ў пач. 20 ст. Ю. Ядкоўскі, у 1976 М. М. Чарняўскі. Культурны пласт да 0,4 м.
У ім на пясчаных выдмах знойдзены крамянёвыя вырабы: лістападобныя наканечнікі стрэл, скрабкі на пласцінках, разцы, рубячыя прылады, двух пляцовачныя прызматычныя нуклеусы і інш.
Літ.: 910.	М. М. Чарняўскі.
ГОМЕЛЬ, летапісны Г о м е й, Г омнй, Гомнн, Гомь, Гомье,
горад абл. падпарадкавання, цэнтр Гомельскай вобл. на р. Сож. За 301 км на ПдУ ад Мінска. Эканамічны і культ. цэнтр, вузел чыгунак (на Жлобін, Калінкавічы, Чарнігаў, Шчорс, Навазыбкаў) і аўтамабіль ных дарог (на Магілёў, Калінкавічы, Бабруйск, Чарнігаў). Рачны порт. Аэрапорт.
Дзядзінец стараж. горада ўзнік на месцы гарадзішча жал. веку, якое размяшчалася на мысе правага карэннага берага р. Сож у вусці ручая Гамяюк. У 10—11 ст. яго плошча менш за 1 га. 3 боку поля дзядзінец быў умацаваны дугападобным ровам і земляным валам, а па перы-
Наканечнік ножнаў мяча 11—13 ст. з раскопак у Гомелі.
Пярсцёнкі і пацеркі 11—13 ст. з раскопак у Гомелі.
метры пляцоўкі, верагодна,— драўляным парканам. He пазней пач. 12 ст. першапачатковыя фартыфікацыі былі знівеліраваны, пл. павялічана да 1,4 га. Паводле плана Гомеля 1799, дзядзінец меў авальнатрапецападобную форму, ад ваколь нага горада аддзяляўся ровам шыр. болып за 30 м. У 12 ст. тут узводзіліся мураваныя будынкі, пра што сведчаць знаходкі плінфы жоўтага колеру. У пач. 13 ст. пляцоўка дзядзінца дадаткова ўмацавана ўнутраным кальцом абароны, якое складалася з рова і землянога вала з драўлянымі канструкцыямі. Гэтыя
ўмацаванні дзядзінца згарэлі ў 1-й пал. 13 ст. ў час штурму Гомеля мангола-татарскімі атрадамі (упласце пажару выяўлены мангольскія наканечнікі стрэл). Археал. раскопкі дзядзінца праводзілі I. X. Юшчанка (1926), М. А. Ткачоў (1975), A. А. Макушнікаў (1988). Культурны пласт да 2,5 м.
Знойдзены фрагменты ганчарных пасудзін, у т. л. паліваных, асколкі шклянога посуду, бронзавыя ўпрыгожанні (шкляныя пацеркі і бранзалеты), жал. нажы, замкі, ключы, крэсівы, каменныя жорны, наканечнікі стрэл, шпоры, абломкі візантыйскіх амфар, касцяных грабеньчыкаў, каменны крыжык і інш. Да рэдкіх знаходак належаць абрыўкі кальчуг, жал. перакрыжжа мяча, касцяны нацельны крыжык у свінцовых аправах, касцяное дзяржанне, інкруставанае каляровымі металамі, а таксама шыфернае прасліца з літарападобнымі знакамі (магчыма, рэшткі надпісу). I Іра заняткі насельніцтва ювелірнай і бронзаліцейнай справай сведчаць знаходкі тыгляў, аплаўленых кавалкаў бронзы, пінцэта і інш. У 14—18 ст. на месцы дзядзінца існаваў Гомельскі замак.
На Пн і 3 ад дзядзінца паміж ярамі Гамяюк і Кіеўскі спуск у 10—13 ст. і пазней знаходзіўся вакольны горад. Даследаваў 953 м2 у 1986—87 Макушнікаў. Культурны пласт 0,5 м. Раскопкамі ўстаноўлена, што вакольны горад узнік на месцы слав. паселішча 2-й пал. 1-га тысячагоддзя. У ніжнім гарызонце (6—7 ст.) выяўлены рэшткі жытла калочынскай культуры (паўзямлянкавага, квадратнага ў плане, слупавой канструкцыі) з печчу-каменкай у куце, рэшткі вытворчай пабудовы па апрацоўцы балотнай руды, бескурганнае ямнае пахаванне па абраду трупаспалення, грубыя ляпныя неарнаментаваныя рабрыстыя і слабапрафіляваныя пасудзіны, гліняныя ўсечана-біканічныя прасліцы, бронзавая пальцавая фібула. У 10 ст. функцыяніраваў абарончы пояс, які складаўся з рова, невял. землянога вала з драўлянымі канструкцыямі, ахопліваў плошчу ад 3 да 8 га. У сувязі з ростам горада ў пач. 1-й пал. 11 ст. першапачатковыя ўмацаванні былі знівеліраваны. У 12—13 ст. плошча ўмацаванага вакольнага горада перавышала 12 га (паводле плана Гомеля 1799). Пры раскопках выяўлены рэшткі наземных і паглыбленых у зямлю пабудоў зрубнай і слупавой канструкцыі з каменнымі і глінабітнымі печамі, гасп. будынкаў, у т. л. зброевай майстэрні.
Яна ўяўляла сабой паглыбленае на 0,9—1 м у мацярык падклецце прамавугольнай формы з рэшткамі зруба з бярвення памерам 4,4 X 4,2 м. Да падклецця прымыкалі рэшткі ганкасенцаў. У куце падклецця вышэй узроўню мацерыка выяўлены развал глінабітнай печы (пласт абпаленай гліны памерамі 1,5x0,75x2x0,85 м), у цэнтры памяшкання — агнішча дыям. 1— 1,2 м. Пабудова згарэла ў час пажару, ніжняя частка яе запаўнення пера
крыта абвугленымі драўлянымі кан струкцыямі. На падлозе сабраны нешматлікія абломкі ганчарных пасудзін, 12 фрагментаў шкляных бран залетаў, некалькі навясных замкоў, абвугленае збожжа і інш. Сярод прылад працы свярдзёлкі, фрагменты тачыльнага каменя, больш за 20 асялкоў, на пільнік. На падлозе знойдзена каля 1500 цэлых і зламаных жал. пласцін для зборкі пласціністых панцыраў, 10 фрагментаў кальчужнага пляцення для зборкі розных кальчуг (ад 1 —10 да 150— 200 кольцаў у кожным фрагменце, усяго больш за 600 плоскіх і круглых кольцаў), абломкі жал. наручаў, 1 брон