Археалогія і нумізматыка Беларусі

Археалогія і нумізматыка Беларусі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
501.16 МБ
На тэр. Беларусі выяўлены могільнікі вельбарскай культуры, пакінутыя готамі і роднаснымі ім гепідамі. Лінгвістамі выяўлена генетычная сувязь і ўзаемапранікненне германскіх і слав. моў. Вядома значная роля вікінгаў (варагаў) у гісторыі Кіеўскай дзяржавы. У бел. граматах 13—14 ст. трапляюцца германізмы, якія адлюстроўвалі гандл. зносіны паўн. гарадоў Беларусі з нямецкім насельніцтвам Рыгі і Гоцкага берага.
Літ.: 467.
ГЁРЦЫКЕ (Gercike, Герцык, Герсіке, Герсік, Гарцыке), старажытны горад Полацкай зямлі. На правым беразе Зах. Дзвіны, за 180 км ад Полацка, за 2 км ад сучаснага населенага пункта Ерсіка
Прэйльскага р-на Латвіі. Даследаваў у 1939 Ф. Балодзіс, ускрыта 600 м2. Гарадзішча авальнай формы, памер 70X100 м, выш. 14 м. На Пн ад яго пасад (750x200 м). За фіксавана 10 буд. гарызонтаў, найб. ранні з іх адносіцца да 10 ст. У 11 ст. пабудаваны земляныя ўмацаванні. Горад цесна забудаваны, пабудовы арыентаваны перпендыкулярна Зах. Дзвіне. На гарадзішчы выяўлены рэшткі драўляных пабудоў з печамі, знойдзены рэчы, тыповыя для прыбалтыйскіх і слав. народаў і характэрныя для гарадоў Полацкай зямлі.
Пасад заселены ў 11—12 ст., нанава адроджаны ў 14 ст. Непадалёку ад гарадзішча і пасада знаходзіцца могільнік 10—12 ст. Пахавальны абрад — трупапалажэнне. Мужчынскія касцякі арыентаваны галавой на У. Жаночыя ўпрыгожанні ў большасці латгальскія; знойдзены крыжыкі і 2 крутарогія лунніцы, характэрныя для славян.
Паселішча Г. існавала з 10 ст. У 2-й пал. 11—1-йпал. 13 ст. горад Г. належаў Полацкаму княству як фарпост і цэнтр феад. ўладання ў ніжнім Падзвінні. Насельніцтва складалася пераважна з латгалаў і славян. Упершыню ўпамі наецца ў «Хроніцы Лівоніі» Генрыха Латвійскага пад 1203 як багатая княжацкая рэзідэнцыя з некалькімі правасл. цэрквамі і як цэнтр падпарадкаванага Полацку ўдзела на чале з кн. Усеваладам. У 1209, 1214 і 1215 на горад нападалі крыжакі, разрабавалі і спалілі яго, Пасля смерці кн. Усевалада ў 1230 Г. перайшоў пад уладу рымскага епіскапа.
Літ.: 222, 364, 1346, 1406.
Г. М. Семянчук.
ГІДРАНІМІЯ (грэч. hydor вадаф +бпута імя), сукупнасць уласных назваў мораў, рэк, азёр, ручаёў, са жалак, балот і інш. гідронімаў пэўнай тэрыторыі. Адзін з раздзелаў та паніміі. Гідронімы падзяляюцца на акіянонімы — назвы акіянаў і іх частак (Атлантычны акіян.Балтыйскае мора, Рыжскі заліў), патамонімы — назвы рэчак (Нёман, Прыпяць), гелонімы — назвы балот (Выганаўскае балота), лімнонімы — назвы азёр, ставоў, віроў (Нарач, Судабле). Назвы невял. водных аб’ектаў абмежаванай тэрыторыі, вядо мыя толькі мясц. жыхарам, адносяцца да мікратапаніміі.
Г. з’яўляецца вынікам нар. творчасці і служыць багатай крыніцай інфармацыі пра этнасы, пасля якіх засталіся гідронімы. У Г. захоўваюцца пласты розных часоў і розных моў, архаічныя і дыялектныя рысы. Вывучэнне Г. дае магчымасць выявіць узаемаадносіны моў і этнічных супольнасцей у стараж. часы, межы рассялення і шляхі перасялення народаў; дапамагае ўзнавіць этнічную гісторыю краю. Вывучэнне Г. пэўнай тэрыторыі, устанаўленне лінгвістычнага характару гідронімаў, іх храналагічная стратыфікацыя ў шэрагу выпадкаў
дапамагаюць устанавіць этнічную прыналежнасць археал. культур, прасачыць стараж. міграцыі і на гэтай аснове рэканструяваць этнакультурную гісторыю, паслядоўнасць змены насельніцтва і стараж. межы кожнага этнасу.
Эпізадычны збор і даследаванні гідронімаў Беларусі пачаліся ў 1-й пал. 19 ст. У сярэдзіне 19 ст. А. Кіркор заклікаў даследаваць назвы старажытнейшых месцаў, рэк, азёр і ініп. Гідронімы Беларусі вывучалі A. А. Качубінскі, A. А. Пагодзін, I. П. Філевіч, Я. Ф. Карскі, М. Фасмер. Пытанні аб шырокім рассяленні балтаў у старажытнасці на сучаснай тэр. Беларусі да басейнаў Бярэзіны
Металічныя гіркі-разнавагі 10—11 ст. Полацк.
на У і Прыпяці на Пд першым паставіў Качубінскі. На пач. 20 ст. значную ўвагу гідронімам на Беларусі аддаў у сваіх працах літ. мовазнавец К. Буга, які меркаваў, што паўд. мяжа рассялення стараж. балтаў (па яго тэрміналогіі айстаў) праходзіла па Прыпяці, на Пд ад якой жылі славяне. Нямецкі мовазнавец X. Краэ прапанаваў гіпотэзу, паводле якой існавалі старажытнаіндаеўрап. групы населЬніцтва, што мелі слабы, але пастаянны кантакт паміж сабой. 3 часам у іх развіліся мовы: прагерманская, праілірыйская, прабалцкая і праславянская. Гэта насельніцтва існавала ў 2-м тысяча годдзі да н. э. і займала тэр. ад Брытанскіх астравоў да ПдУ Прыбалтыкі. Асобныя старажытнаіндаеўрап. гідронімы Краэ знаходзіў і на тэр. Беларусі; асаблівая іх кан цэнтрацыя назіраецца ў ніжнім цячэнні р. Нёман. У. М. Тапароў і A. М. Трубачоў падлічылі, што ў Верхнім Падняпроўі захавалася ка ля 700—800 балцкіх гідронімаў, якія раўнамерна распаўсюджаны па гэтай тэрыторыі. На гэтай і іншых падставах аўтары робяць выснову, што балцкае насельніцтва не адступіла пад націскам слав. асіміляцыі на ПнЗ, а паступова асімілявалася. Пазней яны перагледзелі паўд. мяжу балцкай Г., выявілі балцкія гідронімы і на Пд ад Прыпяці. На Пн балцкая Г. Верхняга Падняпроўя пераходзіць у бас. Зах. Дзвіны. У Падняпроўі найб. ўдзельная вага балцкай Г. ў басейне Бярэзіны. Як лічаць даследчыкі, рассяленне ўсх. славян на Пн ішло па рэках Дняп-
роўскага басейна, найперш па Дняпры. Гіпотэзы мовазнаўцаў пра познюю славянізацыю Верхняга Падняпроўя і Падзвіння выкарыстаны ў працах маскоўскага археолага В. В. Сядова, які абгрунтаваў палажэнне пра вызначальную ролю балцкага субстрату ў паходжанні бел. народ насці. Балцкі гідранімічны пласт мог скласціся ў раннім жал. веку (1-е тысячагоддзе да н. э.— пачатак н. э.). Шэраг даследчыкаў вылучаюць у Падзвінні, уздоўж мяжы з Латвіяй і Літвой асобныя фіна-угорскія гідронімы, пакінутыя, як мяркуецца, неалітычнымі плямёнамі тыповай грабеньчата-ямкавай керамікі культуры. Працы па Г. Беларусі, у першую чаргу Падзвіння, належаць A. М. Катонавай, якая выпрацавала гіпотэзу, што тапонім «Палессе» мае не слав. паходжанне, як лічылася да гэтага, а паходзіць ад балцкага кораня pal, які азначае балота. У Падзвінні Катонава вылучыла 2 розначасовыя гідранімічныя пласты: славянскі (найб. позні) і балцкі, a таксама асобныя фіна-угорскія назвы. Разам з іншымі відамі тапонімаў гідронімы разглядаліся ў працах бел. географа В. А. Жучкевіча. Даследаванні балцкай гідраніміі па ўсх.-слав. тэр. праводзіць Р. А. Агеева і інш. мовазнаўцы. Этымалогіяй гідронімаў тэр. Літвы, многія з якіх аднатыпныя з гідронімамі Беларусі, займаецца А. Ванагас.
Літ.: 11, 509, 1060, 1208, 1416, 1504.
,	, Э. М. Зайкоўскі.
ГІРКІ-РАЗНАВАГІ, прылады метралагічнага кантролю для ўзважвання каштоўных металаў і вызначэння колькасці грашовавагавых адзінак у манетах, сярэбраных злітках, упрыгожаннях. Вядомы з 2-й пал. 10 ст. На Беларусі выраблялі з медзі, бронзы, бранзаванага жалеза, свінцу, шкла і каменю рознай формы (шарападобныя з пляцоўкамі з двух бакоў, цыліндрычныя, пляскатыя, у выглядзе кубікаў і інш.). Для вызначэння колькасці адзінак на кожную бірку наносілі ўмоўныя знакі: кропкі (вочкі), крыжы (з адпаведнай колькасцю промняў), лініі, літары, лічбы. Змена манет аднаго тыпу другім адбівалася на афармленні Г.-р. Часам у якасці дапаможных гірак выкарыстоўвалі абломкі ўпрыгожанняў, манет, пацеркі, каменьчыкі і інш. Знойдзены камплекты і асобныя гіркі і вагі ў курганных могільніках (каля в. Даўборы, Дроздава, ва ўрочышчы Цёмныя Крамкі Віцебскай вобл.), на раскопках населеных пунктаў (найб. на Падзвінні).
Літ.: 110, 1513. III. I. Бекцінееў. «ГІСТАРЫЧНА АРХЕАЛАГІЧНЫ ЗБОРНІК», даклады і рэфераты па археалогіі 1926—27, выдадзеныя Ін-там бел. культуры ў 1927 у Мінску на бел. мове. Змяшчае працы па гісторыі і археалогіі, у т. л. пра неалітычныя стаянкі ў Смаленскай
губ. (A. М. Ляўданскі), каля балота Печанеж у Касцюковіцкім р-не (К. М. Палікарповіч), раскопкі ў 1925 у ваколіцах Мінска, вёсак Пятроўшчына і Рылаўшчына (I. А. Сербаў), пра пражскія грошы і манетныя скарбы Бел. дзярж. музея (П. Харламповіч), палеалітычную стаянку Бердыж, новыя раскопкі каля Гомеля і дзейнасць гіст.-археал. камісіі Ін-та бел. культуры ў 1925— 26 (Дз. I. Даўгяла), пра раскопкі Банцараўскага гарадзішча ў 1926 (С. А. Дубінскі), новыя архіўныя матэрыялы Полацкага Сафійскага сабора (М. М. Шчакаціхін), Полацкую Спасаўскую царкву (I. М. Хозераў). Змешчана бібліяграфія (77 ра$от).	Г. В. Штыхаў.
ГІСТАРЫЧНАЯ АРХЕАЛОГІЯ, галіна археалогіі, якая вывучае археал. помнікі эпохі класавага грамадства (цывілізацыі) —стараж. гарады, замкі, некропалі, археал.-архіт. комплексы і інш., звесткі пра якія шырока прадстаўлены ў пісьмовых крыніцах. Сумесна з археал. матэрыяламі выкарыстоўвае гістарычныя крыніцы, што дае магчымасць пераправеркі і атрымання больш дакладных высноў. Г. а. прымяняецца ў адносінах да стараж. цывілізацый Блізкага Усходу і ErinTa з 3—2-га тысячагоддзяў да н. э., сярэдневяковых помнікаў Беларусі, пачынаючы ад эпохі Кіеўскай Русі (9—10 ст.), асабліва пры даследаванні помнікаў дамангольскага і познафеад. перыядаў (14— 18 ст.).	У. Ф' Ісаенка.
ГІСТАРЫЧНАЯ ПЕРЫЯДЫЗА ЦЫЯ, падзел адзінага гіст. працэсу на эпохі (вякі) і перыяды ў адпаведнасці з вылучанымі ступенямі сацыяльна-эканам. развіцця грамадства, якія паслядоўна праходзіў пэўны этнас (племя, народнасць, нацыя) або насельніцтва рэгіёна, краіны, кантынента.
Паводле матэрыялістычнага погляду на гісторыю, пераход ад больш нізкай да больш высокай фармацыі грамадскаэканамічнай мае наступную паслядоўнасць: першабытнаабшчынны лад — рабаўладальніцтва — феадалізм — капіталізм — камунізм. Кожная фармацыя характарызуецца сукупнасцю фактараў, ад якіх залежалі формы жыцця этнасу, абшчыны, роду, сям’і, дзяржавы і інш. Час існавання фармацыі вылучаецца ў асобную гіст. эпоху, а ў адпаведнасці са ступенямі яе развіцця вызначаюцца перыяды ўнутры эпохі. Першабытнаабшчынны лад («першабытны камунізм») часам лічаць «дагісторыяй» або «перадгісторыяй» чалавецтва. Пасля яго наступіла т. зв. цывілізацыя. Гісторыя першабытнаабшчыннага ладу падзяляецца на 2 эпохі — першабытнага статка, або праабшчыны («дзікунства»), і радавога ладу («пер шабытнай камуны»), У апошняй разглядаюць перыяды мацярынска-радавога ладу (ранняй і позняй радавой аб шчыны) і патрыярхату («варварства», «ваеннай дэмакратыі>, познапершабытнай сельскай, суседскай, ці тэрытары-