Археалогія і нумізматыка Беларусі

Археалогія і нумізматыка Беларусі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
501.16 МБ
Бранзалеты з гарадзішча Гарошкаў.
Бронзавыя бранзалеты з гарадзішча Гарошкаў. 4—5 ст.
Гліняная фігурка каня з гарадзішча Гарошкаў.
Датуецца 3—2 ст. да н.э.
С е л і ш ч а-1 мілаградскай культуры. У вёсцы, з паўн. боку гарадзішча. Даследавала 400 м2 у 1954—55 і 1960 Мельнікоўская. Раскопкі паказалі, што існавала яно кароткі час. Культурны пласт слаба выражаны. Знойдзены рэшткі заглыбленай у мацярык пабудовы, шмат абломкаў посуду, значная частка якога аздоблена жамчужным арнаментам. Датуецца 6 ст. да н.э.
С е л і ш ч а-2 зарубінецкай культуры. За 200—300 м на Пн ад гарадзішча, уздоўж правага берага Дняпра. Даследавала 135 м2 у 1959 Мельнікоўская. На глыб. 0,25—0,3 м
Жалезныя матычка і сякера з гарадзішча Гарошкаў.
выяўлены рэшткі квадратнай у плане пабудовы памерам 6x6 м. Зной дзена раннезарубінецкая кераміка.
Бескурганны могільні к-2 зарубінецкай культуры. За 100— 200 м на Пн ад гарадзішча, уздоўж правага берага Дняпра. Даследавала 170 м2 у 1958 Мельнікоўская. Выяўлена 5 пахаванняў з трупаспаленнем у круглых (2) і падоўжаных (3) ямах.
Знойдзены фрагменты ляпнога по-
суду, вугольчыкі, камяні, наканечнік кап’я, нож з гарбатай спінкай, бронзавая авальная бляха з крыжападобнымі ўцісканнямі пасярэдзіне і кроп кавымі па краях, бронзавыя скроневае кольца і ланцужок з трубачак, жал. фібулы (падковападобная і сярэднелатэнская з трохвугольным шчытком).
Датуецца 1 ст. да н.э.
Літл 772, 847. М. I. Лашанкоў. ГАРПУН , кідальная зброя для палявання на звяроў і рыб; востры зубчасты наканечнік з каменю, косці ці металу, змацаваны з драўляным дзяржаннем. Пры ўдары наканечнік застаецца ў целе жывёліны. Вядомы з фінальнага палеаліту. У мезаліце зубцы наканечніка рабілі з крамянёвых укладышаў. Найбольш стараж. Г. знойдзены на тарфянікавых стаянках ці ў вадаёмах (Асавец, Зацэнне і інш.).	_
ГАРТ, дадатковая апрацоўка непаліваных ганчарных вырабаў для атрымання стракатай плямістай паверхні (кераміка рабая, абварная). Атрымліваецца ў выніку гартавання, г. зн. абварвання ў рошчыне з мукі з дабаўкамі попелу, квасу, кастрыцы распаленага дачырвана посуду. Вырабы набываюць большую тэрмічную ўстойлівасць і прыгажосць. Спосаб Г. вядомы з 12—13 ст., пашыраны ў познім сярэднявеччы на ўсёй Беларусі, за выключэннем усх. Палесся.
Літ.: 1045.
ГАРШЧОК, гліняная пасудзіна для гатавання гарачай стравы і захавання сыпкіх прадуктаў. Акрамя прамога функцыянальнага прызначэння, у археал. даследаваннях асаблівае значэнне маюць форма, тэхналогія вырабу і арнаментацыя Г. для вызначэння ўстойлівасці традыцый у розных груп насельніцтва, часу існавання, этнічнай прыналежнасці помніка, генетычнай сувязі паміж асобнымі культурамі, археал. спецыфіка культуры і інш. Г. як масавы археал. матэрыял патрабуюць адзінай сістэмы апрацоўкі, выкарыстання статыстычнага і параўнальнага аналізу. Для характарыстыкі комплексаў керамікі неабходны адзіная тэхналогія, методыка атрымання характарыстык, катэгорыі і групы паказчыкаў, іх адносныя і абсалютныя велічыні. Пры вялікай разнастайнасці канкрэтных форм Г. маюць агульныя састаўныя часткі: гарлавіну, тулава і дно. Гарлавіна (верхняя частка Г., яго вусце) уключае венчык (верхні абрэз або край), шыйку (верхняя частка пасудзіны асаблівай формы), аснову шыйкі (месца пераходу ад шыйкі да тулава); тулава — асноўная ёмістасць Г., склада ецца з плечука (верхняя частка тулава ад асновы шыйкі), самога тулава і прыдоннай часткі (ніжняя пераходная частка ад найб. дыяметра тулава да дна). Дно — аснова гаршка. Характарыстыка Г. складаецца па 4 асноўных катэгорыях па-
казчыкаў: абсалютныя памеры (дыяметры па венчыку, аснове шыйкі, найбольшы дыяметр тулава дна, вышыня шыйкі, плечука, прыдоннай часткі, форма, арнаментацыя (элементы малюнка, тэхніка іх выканання, ступень, насычанасць малюнка), тэхналогія вырабу (састаў гліны, тэхніка апрацоўкі паверхні Г., абпальванне). Посуд з гліны вынайдзены ў неаліце, таму Г.— выз начальная рэч гэтай эпохі.
Найболып стараж. Г.— ляпныя, розных памераў, мелі канічную форму тулава, найчасцей з шырокім вусцем, тоўстымі сценкамі. Для трываласці посуду ў гліну дамешвалі драбнарэзаную траву або тоўчаныя ракавіны. Арнаментацыя
Да арт. Гарт. Фрагмент гартаванага гар шка канца 17—1-й пал. 18 ст. Мсціслаў.
Назвы асобных частак гаршка: венчык (1), шыйка (2), аснова шыйкі (3), плячук (4), прыдонная частка (5), тулава (6), дно (7).
Параметры гаршка: дыяметры — па венчыку (1), па аснове шыйкі (2), найбольшы па тулаве (3), дне (4); вышыні — агульная (5), шыйкі (6), плечука (7), прыдоннай часткі (8).
іх складалася з ямкавых уцісканняў, адбіткаў грабеньчыка, пракрэсленых ліній і інш. У познім неаліце ў гліну дамешвалі жарству ці буйназярністы пясок, сценкі пасудзін сталі больш тонкія. Разам з вастрадоннымі Г. сталі выкарыстоўвацца круглаі пласкадонныя, багацейшай стала арнаментацыя (гарызантальныя палосы на тулаве, утвораныя ямкамі і пракрэсленымі лініямі наколаў, лініямі грабеньчыка). У брон завым веку пераважалі Г. з шарападоб-
ным або яйцападобным тулавам або пляскатым дном, звужанай шыйкай і адагнутым венчыкам. У гліну дамешвалі пясок, жарству, шамот. Арнаментавалі Г. адбіткамі перакручанай вяровачкі, палачкай, абматанай шнуром, лінейным або зубчастым штампам, наразнымі лініямі. У Г. сярэднедняпроўскай, тшцінецкай культур найб. арнаментавана яго верхняя частка (заштрыхаваныя трохвугольнікі, ёлачныя ўзоры, гарызантальныя і дыяганальныя радкі, зігзагі). Для Г. жал. веку характэрна разнастайнасць форм і далейшае ўдасканаленне тэхналогіі іх выпрацоўкі. Г. мілаградскай і зарубінецкай культур
Ляпныя гаршкі з могільніка Юркавічы Веткаўскага р-на.
Гаршчок 12 ст. Гродіы.
Паліваны гаршчок сярэдзіны 17 ст. Мсціслаў.
(на Пд Беларусі) былі глянцаваныя, па краі венчыкаў упрыгожаны зашчыпамі і насечкамі, штрыхаванай керамікі культуры (цэнтр. раёны Беларусі) — вастрарэберныя, на Пн пераважалі слоікапа добныя Г., арнаментаваныя скразнымі адтулінамі, ямкамі, лініямі. Г. банцараўскай культуры былі неарнаментава ныя. Г. крывічоў (культура доўгіх курганоў Паўн. Беларусі) мелі плячук, які выступаў у верхняй частцы, і шыйку з адагнутым ці прамым венчыкам; некаторыя з іх арнаментаваны па краі насечкамі ці зашчыпамі.
3 10 ст. пашыраецца выраб Г. на ручным ганчарным крузе, што садзейнічала вырабу танкасценнага посуду з моцнапрафіляваным тулавам і выразным венчыкам розных контураў. У 10—11 ст. найб. распаўсюджаны Г. са знешнім выступам на верхняй частцы (карнізік або манжэта) і рыфленым тулавам, усю іх паверхню пакрываў лінейны арна мент. У 12—13 ст. пераважалі Г. сярэдніх памераў з хвалістым ці лінейным арнаментам на плечуках, высокай шыйкай і краем, прыстасаваным для накрыўкі. На днішчах сустракаюцца клеймы. У 13—15 ст. у зах. рэгіёнах Беларусі Г. мелі S-naдобны профіль або выразнае рабро на плечуку, былі арнаментаваны аднаці шматраднымі хвалямі або простым рыфленнем; ва ўсх. рэгіёнах Г. мелі авальнае тулава і амаль цыліндрычную шыйку, былі арнаментаваны пераважна наколкамі і насечкамі; на Палессі захоўваўся раўчук па краі венчыка, была петлепадобная ручка, арнамент дапаўняўся 2—3 рыфленымі стужкамі. 3 канца 15 ст. пачалася вытворчасць паліваных, задымленых, пазней і чорнаглянцаваных, пакрытых анго бам Г. 3 16 ст. з пераходам на нажны круг Г. набылі больш прысадзістую форму і звычайна не арнаментаваліся, за выключэннем Магілёўшчыны, дзе хвалісты ці серпападобны арнамент захаваўся да канца 17 ст. На працягу 18 ст. форма гліняных Г. наблізілася да формы чыгунка.
Літ.; 221а, 847, 1286.
A.	А. Егарэйчанка, Н. I. Здановіч. ГАРЫВАДА, курганны могільнік дрыгавічоў каля в. Гарывада Рэчыц кага р-на. За 2 км на У ад вёскі. У 1890 У. 3. Завітневіч даследаваў 8 курганоў. Пахавальныя абрады — трупаспаленне на гарызонце (3) і трупапалажэнне на гарызонце галавой на 3 і Пн (5). Знойдзены бранзалетападобныя скроневыя кольцы, каралі з пацерак і бразготак, спражка, бранзалет, крэсіва, нажы, гаршкі.
Літ.: 379, 1340.
ГАРЭЦКІ Гаўрыла Іванавіч [28. 3(10.4). 1900, в. Малая Багацькаўка Мсціслаўскага р-на — 20.11.1988], беларускі геолаг. Акад. АН БССР (1928), д-р геолага-мінералагіч-
ных навук (1946). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1972). Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію (1924). 3 1927 дырэктар Бел. НДІ сельскай і лясной гаспадаркі. Незаконна арыштаваны ў 1930, датэрмінова вызва лены ў 1934. У 1931—41 працаваў у інжынерна-геалагічных экспедыцыях, у 1943—68— у арганізацыях Гідрапраекта СССР. Рэабілітаваны 22.4.1958. 3 1969 заг. аддзела геалогіі і палеапатамалогіі антрапагену Ін-та геахіміі і геафізікі АН БССР. Удзельнічаў у раскопках сектара археалогіі Ін-та гісторыі АН БССР верхнепалеалітычных стаянак Бердыж і Юравічы, што дазволіла яму зрабіць важныя вывады аб умовах залягання культурнага пласта, a таксама Елісеевічы і Юдзінава (Бранская вобл). Пры вывучэнні даліны р. Нёман адкрыў стаянкі каменнага веку (Кавальцы, Беліца і інш.). Старшыня Сав. секц'ыі Міжнар. саюза па вывучэнні чацвярцічнага перыяду. Як старшыня Камісіі па вывучэнні чацвярцічнага перыяду пры AH СССР і Бел. антрапагенавай камісіі прымаў удзел у арганізацыі Міжнар. рабочай нарады па стратыграфіі і перыядызацыі палеаліту Усх. Еўропы (1959) і Міжнар. сімпозіума па вывучэнню палеаліту Усх. Еўропы (1965). Дзярж. прэмія СССР 1971.
Літ.: 129.
ГАСПАДАРЧА КУЛЬТЎРНАЯ КЛАСІФІКАЦЫЯ ў археало гіі, класіфікацыя этнасаў (родаў, плямён, народнасцей) па тыпах гасп. дзейнасці і культуры, асн. рысы якіх абумоўліваюцца эканомікай. Гаспадарча-культурныя тыпы (ГКТ) фар міруюцца ў працэсе гіст. развіцця і з’яўляюцца вынікам прыстасавання гасп. дзейнасці этнасу да наваколь нага асяроддзя. Наяўнасць пэўнага ГКТ незалежна ад этнічнага складу вызначаецца экалогіяй, жыццядзейнасцю ў пэўнай прыродна-геаграфічнай зоне, узроўнем развіцця прадукцыйных сіл, гасп. і культурнымі традыцыямі насельніцтва, характэрнымі для адпаведнай эпохі. Падабенства ГКТ можа існаваць у этнічна розных груп насельніцтва і ў розныя гіст. эпохі. Наадварот, адзін этнас можа развіваць розныя ГКТ у залежнасці ад месца жыхарства пры адначасовым захаванні этнічна-вызначальных прыкмет у складзе культуры (скіфы-земляробы і скіфыжывёлаводы). Кожная эпоха характарызуецца пэўным наборам ГКТ, з іх вылучаюцца пануючыя, якія найб. адпавядаюць агульнаму ўзроўню грамадска-эканам. развіцця. Нераўнамернасць гіст. працэсу вядзе да звужэння адных, паіпырэння іншых і нават складання новых, больш прагрэсіўных ГКТ. Гасп,культурныя тыпы аб’ядноўваюцца ў групы па эпохах, рэгіёнах, відах гасп. дзейнасці і інш.