Археалогія і нумізматыка Беларусі

Археалогія і нумізматыка Беларусі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
501.16 МБ
Выяўлены неалітычны (на глыб. 0,1 — 0,5 м ад паверхні) і мезалітычны (на глыб. 0,8—1,1 м) культурныя пласты. У мезалітычным пласце знойдзены рэшткі агнішча і гасп. ям, прылады працы з шэрага крэйдавага «сожскага» крэменю: постсвідэрскія наканечнікі стрэл, канцавыя скрабкі, сярэдзінныя і бакавыя разцы, праколкі, вастрыі, пласціны, укладышы, скоблі, нажы, пласціны і адшчэпы з рэтушшу, нуклеусы. У неалітычным пласце выяўлены рэшткі 3 круглых вогнішчаў, размеш чаных па прамой лініі. Знойдзены фрагменты ляпной керамікі з дамешкамі арганікі і пяску ў гліне, арнаментаванай адбіткамі грабеньчыка і наколамі, крамянёвыя прылады працы (скрабкі, наканечнікі стрэл, пласціны, адшчэпы, нуклеусы, драўняны вугаль, попел, абпаленыя крэмні).
Датуецца 6-м тысячагоддзем да н. э.
Гарадзішча мілаградскай культуры. За 250 м на ПдУ ад вёскі, ва ўрочышчы Тарэлка, на левым беразе безназоўнага прытока р. Бя рэзіна. Выявіў у 1977 Ксяндзоў, даследавала 16 м2 паўн.-зах. часткі пляцоўкі Н. М. Дубіцкая. У куль турным пласце да 0,7 м знойдзены фрагменты керамічных пасудзін (часткова арнаментаваныя насечкамі, венчыкі прафіляваныя).
С е л і ш ч а ранняга жалезнага ве
ку. За 50 м на ПдЗ ад могілак, на дзюнным пагорку першай надпоймавай тэрасы Бярэзіны. Пл. 400 м2. Выявіў і абследаваў у 1977 Ксян дзоў. Культурны пласт 0,2 м. Знойдзены фрагменты грубаляпной таўстасценнай керамікі, абломкі рэчаў з жалеза першых стагоддзяў н. э.
Літ.: 619, 624.
Н. М. Дубіцкая, У. П. Ксяндзоў.
ГАРАДОК, археал, помнікі каля в. Гарадок Маладзечанскага р-на.
Гарадзішча ранняга жал. веку і сярэднявечча. Мясц. назва Замак. У паўн. частцы вёскі, паблізу р. Бя рэзіна. Пляцоўка памерам 60x40 м, выш. 4—5 м над узроўнем вады. Абкружана ровам шыр. 25—30 м, за якім размяшчаецца тэраса шыр. 10—12 м, за ёй — вал выш. да 10 м, часткова разбураны з усх. боку. Тут захавалася пляцоўка дыям. 7 м, дзе, магчыма, стаяла абарончая вежа. Мост цераз роў знаходзіўся на Пд. Даследавалі 72 м2 у 1966 Я. Г. Звяруга, у 1973 М. А. Ткачоў, больш за 500 м2 у 1989 Г. М. Сагановіч. Ніжні культурны пласт на глыб. 1,5 м пад нівеліраванай падсыпкай пяску і жвіру. На 3 пляцоўкі выяўлена праслойка пажарышча з аблом камі штрыхаванай керамікі і кавалачкамі жал. шлаку. У верхнім культурным пласце (0,3—0,4 м) знойдзена кераміка 14—17 ст. і вял. колькасць фрагментаў паліхромнай (зялёная, фіялетавая, карычнёвая, жоўтая, блакітная, белая) і аднаколернай зялёнай кафлі. Арнаментавана традыцыйным раслінным ці геам. малюнкам, узорам з гербам «ружа», сцэнамі палявання, казачнымі сюжэтамі, выявамі чалавека, амура, цмока і інш. Некаторыя даследчыкі звязваюць гарадзішча з летапісным Гарадцом, у якім у сярэдзіне 12 ст. княжыў Валадар Глебавіч.
С е л і ш ч а. Прымыкае да гарадзішча з ПдЗ і 3 (паміж гарадзіш чам і селішчам ёсць паніжаны, часткова забалочаны ўчастак шыр. 20— 40 м). Выявіў і абследаваў у 1985 Звяруга. У культурным пласце (0,4—0,5 м) знойдзена кераміка 14— 17 ст., адзінкавыя фрагменты посуду эпохі Кіеўскай Русі, кавалкі жал. шлаку, абпаленыя камяні.
Літ.: 424, 1200.
Я,. Г. Звяруга, Г. М. Сагановіч.
ГАРАДОК, гарадзішча каля хутара Гарадок Полацкага р-на. На паўд. беразе воз. Нявіда пры ўпадзенні ў яго безназоўнай рэчкі, на ўзгорку выш. 25 м. Пляцоўка авальная, памерам 35x50 м. На паўд. ускраіне захаваліся рэшткі вала выш. 1,2— 1,5 м, даўж. 16 м. Вядомы з 19 ст., даследаваў каля 100 м2 у 1979, 1981 В. I. Шадыра. Культурны пласт 0,5—2 м. Выяўлена кераміка днепра-
Паліхромная кафля 14—17 ст. з гара дзішча Гарадок (Маладзечанскі р-н).
дзвінскай і банцараўскай культур, фрагменты ганчарнага посуду, гліняныя біканічныя прасліцы, жал. сярпы, нажы, шылы, шпоры, бранзалет. Датуецца 1—13 ст.
Літ.: 1314, 1315.
ГАРАДОК, стаянка позняга мезаліту днепра-дзяснінскай культуры ка ля г. Новалукомля Чашніцкага р-на. На паўд.-ўсх. ускраіне горада, ва ўрочышчы Гарадок, на другой надпоймавай тэрасе берага воз. Лукомскае (10—12 м над узроўнем вады). Адкрыў і раскапаў 120 м2 у 1968 I. М. Ціханенкаў. Культурны пласт 0,3—0,4 м.
Знойдзены постсвідэрскія і асіметрычныя тронкавыя наканечнікі стрэл з рэтушшу з брушка, канцавыя і аваль ныя скрабкі, мікраскрабкі, разцы, пра колкі, пласціны-ўкладышы, ножападобныя пласціны, пласцінкі з прытупленым рэтушшу краем і без рэтушы, абломкі нуклеусаў, крамянёвая луска.
Літ.: 1184.
ГАРАДОК, гарадзішча ранняга жалезнага веку каля в. Гарадок Шклоўскага р-на. За 300 м на 3 ад вёскі, на левым беразе Дняпра, за 1,5 км ад рэчышча, на мысе берагавой тэрасы паміж ярамі. Мясц. назва Барсукова Гара. Пляцоўка авальная, памерам 64x46 м, выш. 17,5— 19 м, выцягнута з ПнУ на ПдЗ. 3 У 2 валы выш. 2 і 3 м, паміж якімі роў глыб. 2,5 м, шыр. 8 м, з ПдЗ невысокі вал. Даследавалі ў 1936 В. Р. Тарасенка, у 1988 A. А. Седзін, абследавалі ў 1977 В. Ф. Капыцін, у 1983 В. М. Ляўко. Культурны пласт 0,45— 0,5 м.
Знойдзена шмат фрагментаў штрыха ванага і гладкасценнага ляпнога керамічнага посуду, часткова арнаментаванага, рэшткі глінабітнай печкі домніцы, шлакі, вогнішча з камянёў.
Літ.: 1155.	A. А. Седзін.
ГАРАДОЦКАЕ СЁЛІШЧА, археал. помнік у г. Гарадок Віцебскай вобл. На паўд.-зах. ускраіне горада, на першай і часткова другой надпоймавай тэрасах правага берага р. Гаражанка. У 1934 абследаваў А. Дз. Каваленя, у 1986, 1988—89 даследавала В. М. Ляўко, раскапана 560 м2 у т. л. 140 м2 пад курганом (гл. Гарадоцкі курганны могільнік). Культур ны пласт 0,4—1 м. Прасочаны сляды жытлаў 6—8 ст. (ямкі ад слупавых канструкцый у мацерыку, развалы агнішчаў з ляпной керамікай, гліняная абмазка, абгарэлае дрэва і інш.). Культурны пласт 3—5 ст. утрымліваў пераважна таўстасценную ляпную кераміку з расчосамі, заіпчыпамі, косымі насечкамі па краі венчыка (частка пасудзін мела плечукі). Знойдзена спіралепадобная пацерка з светла-зялёнага шкла 2—3 ст. Ніжні пласт перакрыты цёмна-карычневым пластом 6—9 ст., у якім знойдзены ляпная гладкасценная кераміка, жал. наканечнік кап’я, гліняныя прасліцы і інш. У верхніх напластаваннях знойдзены кераміка
10—12 ст., шкляныя пацеркі, бранзалеты, жал. нажы і інш. рэчы эпохі Кіеўскай Русі, а таксама асобныя прадметы 17—18 ст. (курыльныя люлькі, гліняныя цацкі, посуд). На думку Ляўко, кераміка ніжняга пласта селішча блізкая да матэрыялаў кіеўскай культуры, Абідні ў Бел. Падняпроўі, селішчаў і гарадзішчаў у міжрэччы рэк Ловаць і Вялікая на Пскоўшчыне. Знаходкі 8—9 ст.— венчыкі пасудзін з плечукамі тыпу пасудзін доўгіх курганоў Смаленшчыны. Кераміка 6—8 ст. адносіцца да банцараўскай культуры і тушамлінскай культуры.
Літ.: 669.	В. М. Ляўко.
Рэчы з Гарадоцкага селішча.
Фрагменты керамікі з Гарадоцкага селішча.
ГАРАДОДКА ЗДОЎБІЦКАЯ КУЛЬТУРА, археал. культура канца 3-га — 1-й чвэрці 2-га тысячагоддзя да н. э., пашыраная ў Зах. Валыні і паўд. раёнах Валынскага Палесся (ад Случы на У да Зах. Буга на 3). Вылучыў I. К. Свешнікаў. Назву атрымала ад паселішчаў каля сёл Гарадок і Здоўбіца (Ровенская вобл.). Падзяляецца на 2 этапы: ранні (гарадоцкі, 21—18 ст. да н. э.) і позні (здоўбіцкі, 18—17 ст. да н. э.). На раннім этапе насельніцтва жыло ў наземных жытлах прамавугольнай або авальнай фор мы слупавой канструкцыі з адкры тымі агнішчамі пасярэдзіне, карысталася глінянымі пасудзінамі з шарападобным тулавам, міскамі, амфарамі з 2 ручкамі, крамянёвымі,
каменнымі і касцянымі вырабамі. Пахавальны абрад — трупапалажэнне ў скурчаным становічшы на курганных могільніках. На познім этапе вядомы жытлы, у якіх прасочваюцца наземныя і паглыбленыя часткі, грунтавыя пахаванні з трупапалажэннямі, характэрны гліняныя гаршкі з пукатым тулавам, амфары, цыліндрычныя кубкі і чарпакі, крамянёвыя сякеры, сярпы, кінжалы, наканечнікі коп’яў, каменныя зерняцёркі, свідраваныя сякеры, касцяныя наканечнікі стрэл, металічныя падвескі, пранізкі, завушніцы, скро невыя кольцы, драцяныя пярсцёнкі, пацеркі і інш. Адзначаецца пэўная тоеснасць Г.-з. к. і стшыжоўскай культуры з старажытнасцямі эпохі ранняга бронзавага веку Бел. Па лесся, найперш з зах.-палескімі пом нікамі. Есць некаторае падабенства ў кераміцы, крамянёвых і каменных вырабах. На паселішчы Камень (Пінскі р-н) знойдзена бескурганнае пахаванне з пахавальным абрадам трупапалажэння ў скурчаным становішчы. Валынскі ўплыў адзначаецца і на ўсходнепалескіх помніках ся рэднедняпроўскай культуры. Г.-з. к. была асн. кампанентам больш позняй тійцінецкай культуры.
Літ.: 86а, 87, 1384.
,	Л/. М. Кпывальцэвіу.
ГАРАДОЦКІ БАСТЫЕННЫ ЗА МАК. Узведзены ў 1-й пал. 17 ст. на надпоймавай тэрасе правага берага р. Гаражанка, на процілеглым баку ад г. Гарадка. Адкрылі і абследавалі ў 1981 М. А. Ткачоў, A. А. Мяцельскі і Г. М. Семянчук. Меў форму пяцівугольніка, разгорнутага выступаючай усх. стараной у бок поля. 3 Пн, У і часткова 3 захаваўся абарончы роў глыб. да 3,3 м, шыр. да 16 м. Такімі, відаць, былі і памеры землянога вала, які цяпер знівеліра ваны. 3 паўн. і ўсх. бакоў захаваліся сляды бастыёнаў, якія калісьці размяшчаліся праз кожныя 20 м. Паўн.-зах. ўчастак замчышча прыкрываўся балотам, адкуль выцякаў і ўпадаў у абарончы роў ручай. Пляцоўка замчышча мае значны ўхіл на Пд, разворваецца. Культурны пласт да 0,4 м. Знойдзены нязначныя абломкі посуду 17—18 ст., цвікі, нажы і інш.
Літ.: 1195.	М А. Ткачоў.
ГДРАДОЦКІКРАЯЗНАУЧЫ МУ ЗЕЙ. Адкрыты ў 1976 у г. Гарадок Віцебскай вобл. Mae каля 100 археал. прадметаў (1991). Экспануюцца косці маманта, каменныя сякеры, зерняцёркі, крамянёвыя прылады працы, жал. замкі, ключы, цвікі, падковы, падкоўкі для абцасаў, нажы, сярпы, гліняныя цацкі, прасліцы, посуд, курыльныя люлькі, шкляныя вырабы, бронзавыя ўпрыгожанні з раскопак селішча 3—12 ст., курганнага могільніка часоў Кіеў-
скай Русі, замка 16—17 ст. у Гарадку, гарадзішчаў каля в. Новы Болецк, замка 14—17 ст. у г. п. Езярышча. У нумізматычнай калекцыі куфіцкі дырхем, медныя і сярэбраныя манрты 16—17 ст.
ГАРАДОЦКІ КУРГАННЫ МОГІЛЬНІК. На паўд. ускраіне г. Гарадок, на правым беразе р. Гаражанка, каля воз. Лугавое. 4 круглыя курганы выш. 1,1—3,5 м, дыям. 11—13 м і адзін доўгі памерам 25X12 м, выш. 2,5 м, на левым беразе ракі. Выявіў у 1934 А. Дз. Каваленя, абследавалі ў 1971 Г. В. Штыхаў, у 1981 В. М. Ляўко, даследавала 1 курган у 1986 Ляўко. Пахавальны абрад — трупаспаленне (3 урны ў паўд.-ўсх. частцы насыпу).