Археалогія і нумізматыка Беларусі

Археалогія і нумізматыка Беларусі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
501.16 МБ
ГАЛЫПАНСКІ	КЛЯШТАР
ФРАНЦЫСКАНЦАЎ, помнік архітэктуры 16—18 ст. у в. Галыпаны Ашмянскага р-на. У комплекс ува-
ходзяць касцёл Іаана Хрысціцеля, кляштар і жылы корпус. Касцёл — 3-нефавая прамавугольная ў плане базіліка. Цэнтр. неф перакрыты цыліндрычным, бакавыя нефы — кры жовымі скляпеннямі. 3 ПдЗ да касцёла прымыкае П-падобны ў плане 2-павярховы будынак кляштара. Раскопкі ў 1985—87, 1990 праводзіў A. М. Кушнярэвіч. Даследаваннямі ўстаноўлена, што касцёл і кляштар будаваліся ў некалькі этапаў. Кожнаму з іх адпавядае свая тэхніка ўзвядзення падмуркаў. Паміж гэтымі муроўкамі адсутнічае пе равязка. Яна не прасочваецца і паміж асобнымі прасламі сцен,. што
Гальшанскі манетны скарб.
Металічныя падвескі (1,3, 8—11), бранзалет (2), фібула (4), ключ (5), спіралька (6), пацерка (7), прасліцы (12, 13, 15), спражка (14), іголка (16), пласціна накладка (17) з Гальшанскіх гарадзішча і селішча
Наканечнікі стрэл (1 5), нажы (6, 12), шыла (7), сярпы (8, 13), вядзёрнае вушка (9), жалезныя вырабы (10, 21), скобы (11, 14), пласціна ад панцыра (15), цвік (16), рыбалоўны кручок (17), шпора (18), наканечнік кап’я (19), фігурная акоўка (20) з Гальшанскіх гарадзішча і селішча.
сведчыць пра несінхроннасць іх будаўніцтва. У інтэр’еры касцёла выяўлены падмуркі з квадратных у плане (памер 1,35X1,37 м) апорных слупоў, расчышчаны падмуркі храма, які існаваў раней, прасочаны 2 ярусы падлогі 16—19 ст., якія зна ходзяцца пад сучасным яе пакрыццём. Стратыграфія выяўленых тыпаў муровак і абрысы сутарэнняў усх. часткі касцёла дазволілі Кушнярэвічу і архітэктару У. С. Маскалёву рэканструяваць першапачатковую структуру касцёла. Гэта было, напэўна, прамавугольнае 3-нефавае збудаванне з добра развітым трансептам і паўкруглай апсідай. Яно ўзведзена ў 2-й пал. 16 ст. У сярэдзіне 2-й пал. 17 ст. касцёл быў па вялічаны ў шырыню. У пач. 18 ст. перароблена яго ўсх. частка, што прывяло да пераарыентацыі храма. У 16—18 ст. да паўд. фасада касцёла прыбудаваны кляштар. У працэсе археал. даследаванняў на яго паўд.-ўсх. баку расчышчаны рэшткі дзвюх 6-гранных вежаў, унутры два ра — падмуркі галерэі, якая злучала ўсх. і зах. карпусы кляпітара з кас цёлам. Падмуркі вежаў і галерэі складзены ў тэхніцы мяшанай муроўкі. У інтэр’еры храма ў 3 шурфах знойдзены фрагменты фрэскавай ра.змалёўкі 16 ст. У двары кляш-
тара выяўлены 4 фрагменты скульптур з алебастру 17 ст., што зпахо дзіліся ў капліцы Сапегаў, а таксама архіт. дэталі ад іх надмагілля.
Сярод знаходак пераважаюць кера мічныя вырабы 17—18 ст.: бытавы посуд (гаршкі, макотры, рынкі, талеркі, міскі, збаны, кубкі і інш.), тэракотавая, палі ваная і паліхромная кафля 17 ст. з раслінным, геаметрычным, геральдычным арнаментам, кафля 18 ст. з гладкай паверхняй, буд. кераміка (цэгла, паліва ныя пліткі падлогі, плоская і хвалістая дахоўка). Знойдзена шмат шкляных вы рабаў 17—19 ст. (кілішкі, чаркі, кварты, пляшкі і інш.). Калекцыя металічных вырабаў складаецца з нажоў, відэльцаў, цвікоў, ключоў, манет, падкоў, абутковых падковак і інш.
Літ.: 755.	A. М. Кушнярэвіч.
ГАЛЫПАНСКІ МАНЁТНЫ СКАРБ. Знойдзены каля в. Гальшаны Ашмянскага р-на ў 1976. Складаў ся з 838 сярэбраных манет агуль най масай 1326,626 г: 4 пражскія грошы Карла I [1346—78], 666 экз. Вацлава IV [1378—1419] — манет ны двор Кутна Гора; 14 дэнарыяў і 154 паўгрошы Аляксандра Ягелончыка [1492—1501] — Віленскі манетны двор. Ухаваны ў 1501—06. Зберагаецца ў Нумізматычным кабі неце БДУ.
ГАЛЫПАНСКІЯ ГАРАДЗІШЧА I СЕЛІШЧА, археал. помнікі ранняга сярэднявечча (12—14 ст.) каля в. Гальшаны Ашмянскага р-на.
Гарадзішча. За 1,5 км на У ад вёскі, на правым беразе р. Ка рабель (левы прыток р. Гальшанка), на мысе валападобных узвышшаў. Пляцоўка прамавугольная з закругленымі вугламі, памерам 70x80 м. 3 ПнУ і Пн умацавана валам выш. да 2 м і стромкімі схіламі, з Пд — шырокім ровам. Адкрыў і даследа ваў у канцы 19 ст. В. Савіцкі, даследаваў 160 м2 у 1966 і 1970 Я. Г. Звяруга. Культурны пласт ад 0,4 м у цэнтры пляцоўкі да 1,5 м каля вала.
Выяўлены рэшткі печаў-каменак. Рэшткаў жытлаў выявіць не ўдалося, але бясспрэчна, што яны былі наземныя, бо ніякіх значных паглыбленняў у мацерыку не прасочана. Знойдзены прадметы ўзбраення (наканечнікістрэл, шпоры, фрагменты пласціністых даспе хаў, рыштунак конніка), упрыгожанні (фібулы, спражкі, спіралькі, пацеркі, бранзалеты), металічныя амулеты (ключыкі, сякеркі, бразготкі), прылады працы (сярпы, нажы, іголкі, рыбалоўныя кручкі, гліняныя і шыферныя прасліцы), прылады гасп. прызначэння (ключы, петлі, прабоі, цвікі, заклёпкі), фрагмен ты шклянога посуду, гліняных ляпных пасудзін, ганчарнай керамікі.
У бел.-літ. летапісах узнікненне гарадзішча звязваюць з легендарным кн. Гольшысам (Галыпанам), братам Доўманта.
С е л і ш ч а. Прымыкае з 3 і ГІнУ да гарадзішча. ІІл. каля 1 га. Выявіў і абследаваў у 1970-я г. Звяру-
га. Культурны пласт 0,2 м. Знойдзены вял. колькасць ляпной і ганчарнай керамікі, гліняныя прасліцы, бронзавая бразготка, бурштынавая шасцігранная пацерка.
Літ.\ 424, 1263. Я. Г. Звяруга. ГАЛЫПАНЫ, вёска ў Апімяіі скім р-не, на левым беразе р. Гальшанка. Цэнтр сельсавета і саўгаса «Галыпаны». За 20 км на Пд ад Ашмян, 12 км ад чыг. ст. Багданаў. Аўтобусная станцыя на шашы Ашмяны — Валожын. Упершыню ў пісьмовых крыніцах упамінаецца ў 13 ст. як уладанне кн. Галыпанскіх. Паселішча знаходзілася за 2 км ад сучаснай вёскі (гл. ў арт. Галыйанскія гарадзішча і селішча). Жыццё там спынілася ў 17—18 ст., а назва замацавалася за новым суседнім паселішчам, якое даследаваў (23 м2) у 1982 A. К. Краўцэвіч. Культурны пласт ад 0,4 м па краях і да 1,4 м у цэнтры паселішча.
Знойдзены гаршкі з фігурным вусцем, макотры, накрыўкі, талеркі, збаны, кубкі, фрагменты гаршковай, каробчатай. тэракотавай і паліванай кафлі з раслінным, геаметрычным і геральдычным ар наментам, фрагмент глінянай формы для вырабу кафлі (канец 15—16 ст.).
У 14—15 ст. цэнтр удзельнага княства ў Вял. кн. Літоўскім, з 2-й пал. 16. ст. належалі Сапегам. У 16 — пач. 17 ст. пабудаваны Гальшанскі замак і кальвінскі збор, у 17 ст.— Гальшанскі кляштар францысканцаў. 3 канца 16 ст. тут выраб лялі паперу для пісьма і друку. У 17 — пач. 20 ст. мястэчка Ашмянскага пав. Віленскай губ., з 1795 у складзе Расійскай імперыі.
,	A. К. Краўцэвіч.
ГАЛЫІГГАЦКАЯ КУЛЬТУРА, культура ілірыйскіх і кельцкіх плямён, што жылі на Пд Сярэдняй Еўропы ў раннім жал. веку (8—5 ст. да н. э.). Назва ад могільніка каля г. Гальштата (Аўстрыя), адкрытага ў 1846. Пры раскопках болып за 2 тыс. пахаванняў знойдзены жал. і бронзавая зброя, прылады працы, упрыгожанні, керамічныя вырабы з геам. арнаментам. Насельніцтва Г. к. зай малася земляробствам, здабывала медную руду і соль, вырабляла бронзавыя, пазней жал. рэчы; жыло ў драўляных дамах слупавой канструкцыі, а таксама ў паўзямлянках і пабудовах на палях. Грамадскія адносіны характарызаваліся распадам роду і пераходам да класавага грамадства. На тэр. Гомельскай вобл. пры раскопках помнікаў мілаградскай культуры знойдзены рэчы гальштацкага тыпу: шкляныя пацеркі, бронзавыя шпількі і кельты, жал. наканечнікі коп’яў, матыка з двума бакавымі выступамі і інш.
Літл 90., 1453.	Л. Д. Побаль.
ГАМАЛІЦКІ Міхаіл Лявонавіч [22.11(3.12).1791, в. Бялавічы Іва цэвіцкага р-на — 21.1(2.2).1861], бе-
ларускі вучоны ў галіне медыцыны, гісторыі і літаратуры. Д-р медыцыны (1815), прафесар (1824). Скончыў Віленскі ун-т (1815), там жа і працаваў у 1816—27. 3 1857 чл. Віленскай археал. камісіі. 3 1830-х г. даследаваў помнікі палеаграфіі, займаўся вывучэннем стараж. Вільні і зах. зямель Беларусі. Дапамагаў А. Кіркору ў арганізацыі і прымаў удзел у яго археал. экспедыцыях, збіранні археал. матэрыялаў. Шмат рэдкіх дакументаў перадаў у Віленскі музей старажытнасцей.
Літ.: 515.
ГАНАРАТА, стаянка нёманскай культуры (4—3-га тысячагоддзяў да н. э.) каля в. Пескі Мастоўскага р-на. За 2,5 км на ПдУ ад вёскі, на Пд ад хутара Ганарата, на выступе тэрасы выш. 2—2,5 м, абмежаваным з Пд поймай р. Зальвянка, з 3 — старыцай. Памер 120x60 м. Выявіў у 1969 М. М. Чарняўскі. Культурны пласт да 0,6 м. Знойдзены крамянёвыя вырабы і кераміка лысагорскага этапу неаліту.
ГАНЧАРНЫ ГОРАН, спецыяльная печ для абпальвання бытавой і архітэктурна-дэкаратыўнай керамікі. На тэр. Беларусі пры раскопках знойдзены 3 горны 16—18 ст. для абпальвання кафлі і дахоўкі. Найб. ранні горан 16 ст. выявіў У. Е. Собаль у Мінску. Ен выраблены з чырвонай, добра абпаленай гліны. Таўшч. сценак 12 см. Паўтарае архаічную канструкцыю 2-яруснага цыліндрычнага горна, вядомага па матэрыялах раскопак па-за межамі Беларусі помнікаў эпохі Кіеўскай Русі. У ніжнім ярусе знаходзілася топка, у верхнім змяшчалася прадукцыя для абпальвання, у перагародцы паміж ярусамі зроблены адтуліны для паступлення гарачага паветра. Прадукцыю загружалі і вымалі праз адтуліну ўверсе, якая на час абпальвання замазвалася глінай. Горан 17 ст. выявіла В. М. Ляўко на тэр. Куцеінскага манастыра ў Оршы. Меў цыліндрычную форму. Быў складзены з баразнаватай цэглы памерам 31X15,5X13 см. Таўшч. сценак каля асновы і ў ніжняй частцы 0,26—0,3 м. Чарэнь (под) верхняга яруса таксама выкладзены з цэглы. У цэнтр. частцы горна знаходзіўся чатырохвугольны слуп з скразной адтулінай для паступлення гарачага паветра з топкі. Верхняя камера для абпальвання была запоўнена вял. колькасцю дахоўкі. Горан 18 ст., выяўлены A. К. Краўцэвічам у Міры, паводле канструкцыі аналагічны горну з Куцеінскага манастыра.
Літ.: 1102, 1227. В. М. Ляўко. ГАНЧАРНЫ КРУГ, прыстасаванне для фармоўкі ганчарных вырабаў. Яго дзеянне засн. на цэнтраваным вярчэнні ў адной плоскасці пры дапамозе вертыкальнай восі. На Г. к. загладжвалася паверхня пасудзіны, зробленай ад рукі, або з камяка
гліны выцягвалася полае цела nayHaft формы. Вынаходства і пашырэнне Г. к. сведчыла пра пераход да рамеснай вытворчасці. Першапачаткова выкарыстоўваўся на паўд. землях Усх. Еўропы, адкуль у 10 ст. пашырыўся на лясную палосу, у т. л. на тэр. Беларусі. Найб. архаічны — р у ч н ы Г. к. (прыводзіўся ў рух рукамі) з нерухомай або рухомай воссю. Кругу з нерухомай воссю папярэднічала круглая фармовачная падстаўка, якая стала выкарыстоўвацца пры пераходзе ад вастрадонных пасудзін да пласкадонных. Найпрасцейшы круг з нерухомай воссю быў аднадыскавым. Дыск з сасны ці бярозы дыям. 25—40 см, таўшч. 4—8 см выраблялі разам з ножкай, у цэнтры якой прасвідроўвалі адтуліны для восі («шпяня», «шворна») з дубу або жалеза. У выніку развіцця канструкцыі ўзнік ручны Г. к. з крыжавінай, спіцамі, 2 дыскамі. 3 сярэдзіны 16 ст. на Беларусі ў культурных пластах гар. і сельскіх паселішчаў шырока фіксуецца кераміка, выкананая на н а ж н ы м Г. к. (прыводзіўся ў рух нагамі). Яго таксама цалкам выраблялі з дрэва. Складаўся з 2 дыскаў, злучаных на адлегласці 35—45 см 4—8 спіцамі. Праз адтуліну ў ніжнім дыску насаджваўся на вось, наглуха замацаваную ў зямлі або крыжавіне. Самым познім з’яўляецца нажны Г. к. з рухомай воссю («станок», «варштат», «пагон>). Складаецца з верхняга малога дыска («галоўка», «верх», «вярхняк», «верхнік», «вяршок», «крутэлка», «кружка», «кацёлка») дыям. 20—27 см і ніжняга вял. дыска («сподак», «спадняк», «споднік», «круг», «крыжэлка», «кацёлка») дыям. 65—80 см. Дыскі таўшч. 8—10 см, кожны цвёрда прымацаваны да восі, якая ніжнім канцом упіраецца ў падстаўку з гняздом — порпліцу' («паўпрыца», «бабка», «чашачка», «панеўка», «мітэрка»). Вось круцілася разам з дыскамі. Нажны Г. к. выкарыстоўвалі ў фаянсавай вытворчасці, чым тлумачыцца яго пашырэнне на Беларусі з сярэдзіны 18 ст. разам з паяўленнем фаянсавых мануфактур.