Археалогія і нумізматыка Беларусі

Археалогія і нумізматыка Беларусі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
501.16 МБ
Літ.: 760, 1261. А. Г. Калечыц. ГАЛІНОВА, археал. помнікі каля в. Галінова Вілейскага р-на.
Г a р а д з і ш ч a. За 1,5 км на ПнУ ад вёскі, у лесе, на мысе прыроднага ўзвышша. Мясц. назва Скабеева Гара. Пляцоўка дыям. 55 м, па краі ўмацавана валам выш. да 3 м. 3 зах. і ўсх. бакоў ёсць дадатковыя дугападобныя валы выш. 1,5—2 м. Выявіў і абследаваў у 1850-х г. A. К. Кіркор, абследавалі ў 1980 A. Р. Мітрафанаў, у 1985 Я. Г. Звяруга.
Курганны м о г і л ь н і к-1,магчыма, балтаў. За 200 м на ПнУ ад гарадзішча, абапал дарогі ў в. Студзёнкі. Мясц. назва Валатоўкі. 77 круглых насыпаў, якія цягнуцца вузкай палосай з ПдЗ на ПнУ на 500 м. Дыям. насыпаў 5—11 м, выш. 0,6—1,7 м. Каля большасці насыпаў захаваліся кругавыя раўкі. Амаль трэцяя частка курганоў пашкоджана. 15 курганоў у 1934, 1937 даследавалі Г. Цэгак-Галубовіч і У. Галубовіч, абследаваў у 1985 Звяруга. Пахавальны абрад — трупаспаленне на гарызонце. Пахавальны інвентар— жал. нажы, фібулы, спражкі, тачыльныя камяні, бранзалеты з бронзы, трапецападобныя і круглыя падвескі, абломкі грыўняў, ляпныя слабапрафіляваныя гаршкі і пасудзіны слоікавай формы. Датуецца 7—10 ст.
Курганны могільнік-2. За 400 м на ПнУ ад могільніка-1. Тры расплывістыя насыпы дыям. 7—9 м, выш. 0,7—0,9 м. Выявіў і абследаваў у 1985 Звяруга.
Jlir.: 272, 1435. Я. Г. Звяруга. ГАЛКІ, археал. помнікі каля в. Галкі Брагінскага р-на.
С т а я н к а эпохі неаліту. За 250 м на ПдЗ ад вёскі, на пясчаным узвышшы першай надпоймавай тэрасы правага берага Дняпра. Выявіў і даследаваў 100 м2 у 1977 У. П. Ксян дзоў. Культурны пласт 0,2 м, пашкоджаны ветравой эрозіяй. Знойдзены крамянёвыя адшчэпы і ножападобныя пласціны з плоскай рэтушшу, ляпная танкасценная кераміка з гарызантальнымі радамі насечак і адбіткамі палачкі на венчыках. Датуецца 5—3-м тысячагоддзямі да н. э.
С е л і ш ч а ранняга жалезнага веку і эпохі Кіеўскай Русі. За 0,5 км на У ад вёскі, ва ўрочышчы Стонча. Пл. 1,5 га. Выявіў у 1929 I. X. Юшчанка, абследаваў у 1975 В. Е. Собаль. Культурны пласт 0,2—0,4 м. Знойдзена ляпная і ганчарна,я кераміка.
ГАЛОЎСК, група стаянак каменнага і бронзавага вякоў каля в. Галоўск Сенненскага р-на. Размешчаны на паўд. ускраіне тарфяніка Крывіна.
Стаянка Крывіна-1. За 0,8 км на ПнЗ ад вёскі, на паўд.-ўсх. краі выспы Ворлева, на левабярэжжы р. Крывінка. Выяўлена ў пач.
1930-х г. пры асушэнні тарфяніка. Першым на знаходкі звярнуў увагу У. С. Дактуроўскі, абследавалі ў 1934 А. Дз. Каваленя і К. М. ІІа лікарповіч, раскопкі праводзілі ў 1939 Палікарповіч, у 1959—60 П. А. Прыбыткін, у 1961—63 Я. Г. Краскоўская, у 1966—68 М. М. Чарняўскі. Ускрыта 510 м2. Культурны пласт перарэзаны асушальнымі канавамі. Выяўлены 2 гарызонты. У ніжнім, прымацерыковым, гарызонце знойдзены крамянёвыя і касцяныя вырабы, нешматлікія абломкі гладкасценных гаршкоў з ракушачнымі дамешкамі ў гліне, сціпла ўпрыгожаныя адбіт-
Бурштынавыя падвескі канца 3— пач. 2-га тысячагоддзя да н. э. са стаянкі-1 Галоўск.
Гаршчок з курганнага могільніка Галошава.
камі грэбеня, насечкамі, накольчатымі і ямкавымі паглыбленнямі. Матэрыялы адносяцца да крывінскага варыянта нарвенскай культу ры і датуюцца 2-й пал. 3-га тысячагоддзя да н. э. У.верхнім гарызонце выяўлены рэшткі пабудоў
з кары і жэрдак, абломкі вастрадонных гаршкоў з заштрыхаванымі паверхнямі (шчыльна аздоблены насечкамі, грабеньчатымі адбіткамі, тычкамі, наколамі, ямкавымі ўцісканнямі, шнуравымі ўзорамі), прылады працы з рога і косці (наканечнікі стрэл, сякеры, праколкі, рыбалоўныя кручкі і інш.), крамянёвыя вырабы (наканечнікі стрэл і коп’яў, сякеры, скрабкі, нажы), бурштынавыя і касцяныя ўпрыгожанні. Матэрыял верхняга гарызон ту адносіцца да паўночнабеларускай культуры (канец неаліту — бронзавы век) і датуецца 1-й пал. 2-га тысячагоддзя да н. э.
' СтаянкаКрывін а-2. За 100 м на Пн ад стаянкі-1, на ўсх. краі выспы Ворлева. Выявіў і даследаваў. у 1963 Прыбыткін (даследава на 25 м2), у 1980—81 раскопваў Э. М. Зайкоўскі (даследавана 55 м2). Культурны пласт да 0,4 м. Знаходкі адносяцца да крывінскага варыянта нарвенскай і паўночнабел. культур, аналагічныя знаходкам на стаянцы Крывіна-1.
Стаянка Крывіна-3. За 400 м на У ад выспы Ворлева, абапал магістральнага канала, якім выпрастана рэчышча р. Крывінка. Вы яўлена ў 1978, раскопвалася ў 1978—79 Зайкоўскім (даследавана 81 м2). У культурным пласце знойдзены матэрыялы паўночна-бел. культуры, як і ў верхніх пластах папярэдніх тарфянікавых стаянак.
Лгт.: 119, 398, 922, 1303.
М. М. Чарняўскі. ГАЛОШАВА, курганны могільнік крывічоў на ўсх. ускраіне в. Галошава Талачынскага р-на. Збераг ліся 5 курганоў: па 2 абапал дарогі на г. п. Коханава і 1 на могілках. Дыям. 7—10 м, выш. 0,8— 2 м, на паверхні сляды ям. Выявіў і абследаваў у 1885 М. М. Турбін, абследавалі ў 1956 Л. В. Аляксееў, у 1972 A. Р. Мітрафанаў, у 1981 В. М. Ляўко. У 1988 Ляўко раскапала курган каля дарогі. Выяўлены 2 пахаванні — адно ў насыпе (безынвентарнае), другое на грунце на падсыпцы таўшч. 0,2 м.
Пахавальны абрад — трупапалажэнне з частковым трупаспаленнем. Знойдзены бронзавы пласціністы пярсцёнак, жал. выраб дрэннай захаванасці (маг чыма, фібула), хрусталёвая пацерка, гаршчок, вуголле.
Датуецца 1-й паловай 11 ст.
Літ ; 34, 1229.	В. М. Ляўко.
ГАЛОШАЎСКІ КАМЁННЫ КРЫЖ, гранітны крыж каля в. Галошава Талачынскага р-на. Знаходзіцца на ўсх. беразе воз. Глухое. Выш. наземнай часткі 1,5 м, шыр. лопасцей 1 м, таўшч. 0,4 м. Мясцовыя назвы «баба» і «кацярынінскі крыж». У старадаўнія часы каля крыжа спраўлялі малебны, рабілі прынашэнні (тканіны, манеты), у наш час яго ўпрыгожваюць фартушкамі і кветкамі. Паводле паданняў, крыж — акамянелая жанчы
на, адзнака мяжы Друцкага і Мсціслаўскага княстваў, месца закапаных скарбаў, што вывезлі французы ў 1812 з Масквы.
Побач быў малы каменны крыж, умураваны пазней у фундамент маёнтка.
Літ.: 813, 1229.
ГАЛУБОВІЧ Уладзімір |7(20).6. 1908, Екацярынадар — 7.4.1962], беларускі і польскі археолаг. Скончыў Віленскі ун-т (1932), працаваў у археал. музеі ун-та. 3 1944 навук. супрацоўнік Ін та гісторыі АН БССР, у 1946—62 праф. Торуньскага і Вроцлаўскага ун-таў, кіраўнік Вроцлаўскага аддзялення Ін-та
ў 2-й пал. 18 ст. і ў пач. 20 ст., што значна змяніла яго знешні выгляд і аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю (страчаны галерэі, надбрамная вежа, дэкаратыўнае афармленне сцен, да фасадаў прыбудаваны 2 пяцігранныя 2-павярховыя прыбудовы). Замак — мураваны прамавугольны ў плане 3-павярховы буды нак (94,9x78,4 м), Яго карпусы з 4 шасціграннымі шатровымі вежамі ўтваралі замкнёны амаль квадратны двор (65,4x57,4 м). Арачны праезд зроблены ў шматграннай надбрам най вежы, якая была ўбудавана ў паўн.-ўсх. корпус. Захаваліся палавіна паўн.-зах. корпуса і прыбудо-
рам 28,5—29,5X15—16x5,5—7 см пабудавана астатняя частка паўн.зах. корпуса, паўд.-ўсх. і паўд.зах. карпусы. На заключным этапе з цэглы-пальчаткі памерам 31,5 X Х17,7Х7 см пабудаваны паўн.-ўсх. корпус з надбрамнай паўд. і зах. вуглавымі вежамі. Аб іх пазнейшым паходжанні сведчаць і памер цэглы, і штрабы, да якіх яны прыбудоўваліся пазней. Паводле буд. матэрыялу і характару муроўкі 1-ы этап будаў ніцтва можна датаваць 2-й пал.— канцом 16 ст., 2-і і 3-і этапы — пач.
У. Галубовіч.
археалогіі Польскай АН. У 1935— 39 з жонкаю Г. Цэгак-Галубовіч рабіў раскопкі ў Глыбоцкім, Міёрскім, Пастаўскім, Навагрудскім, Лідскім і інш. раёнах, склаў археал. карты гэтых тэрыторый. Даследаваў стараж. Вільню, Мінск, апрацоўваў матэрыялы раскопак Гродна, вывучаў ганчарную вытворчасць у Зах. Беларусі. Даследаваў помнікі ў Зах. Плошчы (г. Аполе) і ГДР. Займаўся этнаграфіяй і тапанімікай.
Тв.: Крнвой город — Внльно (разам з Г. Галубовіч) // Краткне сообіцення йн-та нсторнн матернальной культуры AH СССР. М., 1945. Вып. 11; Славянскне поселення правобережной Днсны в Внлейском округе БССР (з ёй жа) // Там жа; Oarncarstwo wiejskie zachodnich terenow Bialorrusi. Torun, 1950. ,	, Л. Д. Побаль.
ГАЛЫПАНСКІ 3AMAK, помнік naлацава-замкавай архітэктуры 17— 20 ст. Пабудаваны ў канцы 16— пач. 17 ст. на паўд.-ўсх. ускраіне в. Гальшаны Ашмянскага р-на, на левым беразе р. Галыпанка. Да сярэдзіны 16 ст. феад. рэзідэнцыя размяшчалася на гарадзішчы, што знаходзілася за 1,5 км на У ад вёскі, на правым беразе р. Карабель (левы прыток Гальшанкі). На новае месца перанесена, відаць, Багданам Сапегам. Помнік неаднойчы быў разбураны, перабудаваны
Гальшанскі замак у 1-й пал. 17 ст. Рэканструкцыя Дз. С. Бубноўскага.
ва да яго, больш за палавіну паўн.-ўсх. корпуса і паўн. вугла вая вежа. Даследаванні праведзены ў 1981—83 архіт.-археал. экспедыцыяй Спец. навукова-рэстаўрацыйных вытворчых майстэрняў (цяпер Бел. рэстаўрацыйна-праектны ін т). Пры абследаванні замка выяўлены 3 розначасовыя этапы буд. работ, якія адрозніваюцца характарам цэглы і тэхнікай муроўкі. Паміж розначасовымі муроўкамі няма перавязкі. Найб. ранняй уцалелай часткай помніка з’яўляецца зах. палавіна паўн.-зах. корпуса, збудаванага з цэглы-пальчаткі памерам 29X13X Х7 см, сустракаецца клінкерная цэгла. Пазней з цэглы-пальчаткі паме-
17 ст. У час раскопак выяўлены рэшткі 5-граннай надбрамнай вежы, у тоўшчы паўн.-зах. мура якой былі вітыя прыступкі, што вялі з брамы на 2-і паверх палаца. У ніжняй частцы яе падмурка разам з цэглай выкарыстоўвалі камяні. Падмуркі паўн.-ўсх., паўд.-ўсх. і паўд.-зах. карпусоў (2 апошнія захаваліся) былі менш глыбокія, чым падмуркі паўн.-зах. корпуса, пад якім зроблены глыбокія падвалы. Пасярэдзіне паўд.-зах. корпуса пабудавана замкавая капліца з гранёнай апсідай. У тыльнай сцяне корпуса., бліжэй да паўд. вежы, знаходзіўся смеццеправод, ад якога захавалася адтуліна, абкладзеная пляскатымі
камянямі. Мяркуючы па знаходках кавалкаў кафлі, керамічнага і шклянога посуду, ён выкарыстоўваўся з канца 16 да канца 17 ст. Падобная адтуліна, але з паўцыркульным цагляным перакрыццем выяўлена ў паўн.-зах. грані паўд. вежы, што дае падставы меркаваць пра выкарыстанне паўд.-ўсх. часткі замка для гасп. мэт. Будынкі замка былі накрыты плоскай дахоўкай, падлога з плітак (таўшч. 5 см) тэракотавых зорка і крыжападобных з завостранымі канцамі і прамавугольных з зя
лёнай палівай. Печы аздоблены каф ляй, пакрытай зялёнай і паліхром най палівай, з раслінным, геамет рычным, зааморфным арнаментам. Трапляецца кафля з гербам роду Сапегаў, фрагменты тэракотавай кафлі, пазначанай 1665, калі памёр П. Сапега. Вынікі даследаванняў замка даюць падставу меркаваць, піто ён з’яўляўся помнікам архітэктуры часоў маньерызму. Найбліжэйшыя аналагі — галандскія замкі гэтага ж перыяду./. М. Чарняўскі.