Археалогія і нумізматыка Беларусі

Археалогія і нумізматыка Беларусі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
501.16 МБ
С е л і ш ч а ранняга жалезнага веку. Побач з гарадзішчам, з боку р. Іпуць. На пл. 0,5 км2 выяўлены фрагменты ляпной керамікі.
Курганны могільнік. За 3 км на ПдУ ад вёскі, на левым беразе р. Іпуць, ва ўрочышчы Часнакова Балота. 40 насыпаў
дыям. 8—17 м, выш. каля 1,5 м. Выявілі і даследавалі 12 насыпаў у 1910 М. М. Філонаў і Раманаў, у 1976 абследавала Ляўко. Выяўлены рэшткі пахавальных вогнішчаў, невыразныя сляды трупаспаленняў. Знойдзены 3 фрагменты ляпнога посуду бронзавага веку, кальцыніраваныя косці, абломкі глінянай статуэткі, кераміка 8—6 ст. да н. э.
Літ.: 981, 1046. В. М. Ляўко.
ВЫСОКАЕ, курганны могільнік дрыгавічоў каля в. Высокае Валожынскага р-на. За 200 м на ПдЗ ад вёскі, справа ад дарогі ў в. Кашчэлічы. Каля 40 насыпаў дыям. 3—6 м, выш. 0,5—1,2 м. Многія пашкоджаны, каля асноў месцамі прасочваюцца кругавыя раўкі. Да следаваў 1 курган у пач. 20 ст. С. Яроцкі, абследаваў у 1985 Я. Г. Звяруга. Пахавальны абрад — трупапалажэнне. Пахавальны інвентар — ганчарны гаршчок і бронзавы пярсцёнак.
Знойдзены меч даўж. 75 см, скроневыя кольцы з заходзячымі канцамі, бронзавыя падвескі са слядамі паза лоты і геам. арнаментам, бронзавая пацерка дрыгавіцкага тыпу.
ВЫСОЦКАЯ КУЛЬТЎРА, археал. культура познабронзавага і раннежал. вякоў (10—6 ст. да н. э.), пашыраная на 3 Валыні — Пн Прыкарпацця (Львоўская і Цярнопальская вобл. Украіны). Паводле сцвярджэнняў археолага Ю. У. Кухарэнкі, помнікі В. к. трапляюцца ў межах Беларусі ў сярэднім цячэнні р. Гарынь і на р. Сцвіга. В. к. вылучана ў 1930 я г., назву атрымала ад могільніка каля с. Высоцкае Львоўскай вобл. Насельніцтва жыло на неўмацаваных паселішчах у паўзямлянкавых жытлах з агнішчамі або каменнымі пячуркамі ўсярэдзіне, займалася земляробствам і жывёлагадоўляй, вырабляла цюльпанападобныя і слоікавыя пасудзіны, біканічныя кубкі, міскі і чар пакі, гліняныя культавыя фігуркі птушак, карысталася бронзавымі, радзей жал. прыладамі працы і зброяй, а таксама каменнымі свідраванымі сякерамі, крамянёвымі сярпамі і наканечнікамі стрэл, бронзавымі ўпрыгожаннямі. Пахаваль ны абрад — трупапалажэнне, радзей трупаспаленне ў бескурганных, а на заключным этапе і ў курганных могільніках. В. к. склалася на мясц. аснове пад уплывам лужыцкай культуры, у сваю чаргу аказала пэўны ўплыў на мілаградскую культуру на раннім яе этапе.
,	С. Я. Расадзін.
ВЫШАДКІ, археал. помнікі каля в. Вышадкі Гарадоцкага р-на.
Г арадзішча. На мысе воз. Вы шадскае. Пляцоўка памерам 70 X Х40 м, узвышаецца над вадой на 12 м, з зах. боку абмежавана балотам. Па краі гарадзішча заха валіся рэшткі вала выш. 0,5 м. Культурны пласт 1 м. Знойдзена
ляпная кераміка, прасліцы (днепрадзвінскай і банцараўскай культур).
Курганны могільнік крывічоў. Недалёка ад гарадзішча, каля дарогі ў в. Целяшова. 207 кур ганоў, большасць з іх круглыя, дыям. 3—8 м, выш. 0,3—2,5 м (самы вялікі адпаведна 20 і 5 м), некаторыя падоўжаныя. У 1971 і 1980 Г. В. Штыхаў даследаваў 25 насыпаў. У 11 курганах пахавальны абрад — трупаспаленне, у 8 — трупапалажэнне ў падкурганных ямах (ёсць у труне), у 6 пахаванняў не было.
Курганы з трупаспаленнем амаль без пахавальнага інвентару, зрэдку трапляецца кераміка. Знойдзены бран залетападобнае скроневае кольца, жал. бранзалет, шкляныя пацеркі. У адным малым насыпе было 300 фрагментаў бронзавых вырабаў (150 кавалкаў ад ланцужка), амулет у выглядзе фігуркі чалавека, трапецападобныя падвескі, буйныя сніралькі ад галаўнога ўбору, сердалікавыя, хрусталёвыя і шкляныя пацеркі, кавалак тыгля, ляпныя гаршкі з плечыкамі. У курганах з трупапала жэннем знойдзены абломак жал. сярпа, бронзавая падвеска конік, шкляныя і алавяныя пацеркі, ганчарны посуд.
Датуецца 10—11 ст.
,	Г. В. Штыхаў.
ВЫШЫЎКА, від дэкаратыўна-прьь кладнога мастацтва, у якім узор ці выява выкананы ўручную іголкай, з дапамогай шыдэлка рознакаляровымі льнянымі, шарсцянымі, шаўковымі ніткамі, воласам, бісерам, каштоўнымі камянямі на тканінах, скуры, лямцы. На Беларусі В. вядома з глыбокай старажытнасці, прыёмы яе звязаны з ткацтвам і пляценнем. ГІаводле археал. даследаванняў, найб. стараж. ўзоры В. вядомы на скураным абутку 10—13 ст., выяўленым пры раскопках стараж. гарадзішчаў Брэста, Ваўкавыска, Мін ска, Полацка і інш. Сярод знаходак у Брэсце, Віцебску, Гарадку, Мінску, Пінску, Полацку, Тураве, акра мя абутку, сустракаюцца вышываныя скураныя кашалькі, сумкі, футаралы нажоў і грабеньчыкаў. Малюнкі са спіралепадобных завіт коў, кружкоў, хвалістых і гладкіх палосак вышывалі шарсцянымі ніткамі сіняга, зялёнага, жоўтага і чырвонага колераў шыўком «вяровач ка», «гусёк», «назад іголкай», сцябліністым. Найб. пашыраны матыў — выява крына, або геам. малюнак. Шаўковыя тканіны вышывалі малюнкамі з геам. фігур, птушак залатымі ніткамі (каўнер з Лісна, плашчаніца 11 ст. з Гродна), a льняныя і шарсцяныя — каляровымі, часам скручанымі ўдвая ніткамі, упрыгожвалі нашыўкамі з каляровых шнуркоў. Вядома В. пацеркамі (вянок з Чарэйскай воласці), дробнымі бронзавымі ўпрыгожаннямі (з Рагачоўскага рна), бронзавымі спіралькамі і шкляным бісерам (фрагмент скураной вопраткі з Вен заўшчыны).
Літ.: 206, 520, 1086, 1238a.
Л. У. Дучыц.
«ВЯДАМОСЦІ , НУМІЗМАТЫЧ НА-АРХЕАЛАГІЧНЭ» («Wiadomo sci numizmatycznoarcheologiczne», « Нумізматычна-археалагічныя ведамасці»), часопіс, орган Кракаўскага нумізматычнага т-ва. Выходзіў у Кракаве на польскай мове ў 1889—1939, апошні том у 1949. Друкаваў матэрыялы па нумізматы цы Вял. кн. Літоўскага і Рэчы Паспалітай.
«ВЯДАМОСЦІ НУМІЗМАТЫЧ
НЭ» («Wiadomosci numizmatyczne», «Нумізматычныя ведамасці»), часопіс, орган польскіх археал. т-ва (1957—72), археал. і нумізматычна га т-ва (1972—80), Нумізматычнай камісіі Польскага археал. і нумізматычнага т-ва (з 1981). Выдаецца з 1957 у Варшаве штоквартальна на польскай мове. Змяшчае матэрыялы па нумізматыцы Вял. кн. Літоўскага і Рэчы Паспалітай. вяз, стаянкі каменнага веку каля в. Вяз Пінскага р-на.
Стаянка-1. За 500 м на 3 ад вёскі, на паўд. беразе воз. Пагосцкае (цяпер пад дамбай вадасховішча). Даўж. 220 м, шыр. 80 м. Выявіў і даследаваў у 1969, 1987 У. Ф. Ісаенка. Культурны пласт да 0,2 м. Знойдзены рэшткі жытлаў, 270 крамянёвых прылад працы, фрагменты каля 20 гліняных гарш коў і інш. Болыпасць знаходак нёманскай культуры, астатнія — шнуравой керамікі Палесся культуры. Датуецца 5—4-м тысячагоддзямі да н. э.
Стаянка 2 эпохі мезаліту. За 1 км на 3 ад вёскі, на востраве сярод вадасховішча. Даўж. 60 м. Выявіў і даследаваў у 1970, 1987 Ісаенка. Знойдзена 300 апрацаваных крамянёў, 35 крамянёвых пры лад працы і інш., тыповых для мясц. макралітычнай культуры.
Літ.: 460.
ВЯЗЕНКІ, рукавіцы з грубых шарс цяных нітак, звязаныя стараж. тэхнікай іголкавага пляцення з асобным размяшчэннем вял. пальца. Для іх вырабу выкарыстоўвалі тоўстыя роўныя ніткі, што надавала вырабу шаўкавісты бляск, а пукатая фактура ўскладняла візуальна малюнак пляцення. В. 13 ст. знойдзены пры раскопках у Брэсце (дзіцячая, трох вугольнай формы), Віцебску (памер 24X14 см, з правай рукі).
Літ.: 485.
ВЯЗЫНКА, гарадзішчы штрыхава най керамікі культуры каля в. Вя зынка Маладзечанскага р-на.
Гарадзішча 1. Мясцовая назва Замэчак. За 100—200 м на У ад вёскі, на левым беразе р. Вязын ка, на пагорку выш. 6—7 м. Пляноў ка авальная, памерам 61x51 м. У 1952 абследаваў К. М. Палікарповіч, раскопкі правёў A. Р. Мітра фанаў на пл. 284 м2. Гарадзішча было ўмацавана абарончай драўлянай сцяной, якая згарэла. Пазней насыпаны вал, на грэбені якога збу
давана новая абарончая сцяна, так сама згарэла. Пасля трэцяга пажару пляцоўка расшырана, па краі насыпаны вал з пяску і суглінку, збудавана новая абарончая сцяна з гарызантальна пакладзеных бярвён дыям. 30—35 см, вертыкальна ўмацаваных слупамі. У 4—5 ст. з паўн.зах. боку гарадзішча насыпаны вал і выкапаны роў, па краі пляцоўкі і на схілы падсыпаны тоўсты пласт пяску і суглінку.
У 2 буд. гарызонтах выяўлены рэшткі драўляных жытлаў: у ніжнім — вялікае, 4-вугольнае ў плане, 3-камернае (памяшканні пл. 48, 31 і 26 м2. мелі падковападобныя агнішчы), у верхнім — жытлы, верагодна, мелі слупавую кан-
Крамянёвыя наканечнікі стрэл (1, 2), коп’яў (4. 5), вастрыі (3, 6, 10, 11), серпападобныя нажы (7, 8), нажы (9. 13, 14), разец (12), скоблі (15, 16, 19—21), скрабкі (17, 18, 22), сякеркаадбойнік (23) са стаянкі 1 Вяз.
струкцыю. Каля жытлаў размяіпчаліся круглыя і авальныя ў плане ямы паграбы. Знойдзены фрагменты глянцаванага і падглянцаванага посуду, абломкі венчыкаў рабрыстых і слоікавых пасудзін, жал. нож, сярпы, шылы, гліняныя прасліцы, грузікі дзякоўскага тыпу.
Г а р а д з і ш ч a 2. За 500 м на ПнУ ад вёскі, на левым беразе канала Вілейска Мінскай воднай сістэмы. Пляцоўка авальная, памерам 45x35 м, выш. 3,5—8 м, з даволі стромкімі схіламі, акрамя паўднёвага. Выявіў у 1954 Мітрафанаў, абследаваў у 1985 Я. Г. Звяруга. Знойдзена штрыхаваная кераміка, косці жывёл, абпаленыя камяні. Датуюц ца 2—5 ст.
Літ.: 784, 785. A. Р. Мітрафанаў, Я. .Г. Звяруга. ВЯЛАУСК, археал. помнікі каля в. Вялаўск Петрыкаўскага р-на.
Паселішча-1 палескага ва-
рыянта днепра-данецкай культуры (3-е тысячагоддзе да н. э.). За 1 км на ПдУ ад вёскі, на левым беразе р. Скалодзіна, на выш. 2—3 м над поймай і 3 м над узроўнем вады ў рацэ. Даўж. 120 м. Выявіў і даследаваў у 1965 У. Ф. Ісаенка. Культурны пласт 0,25 м. Знойдзены 150 апрацаваных крамянёў, 31 к'рамянёвая прылада працы, каля 180 фраг ментаў 18—20 гліняных пасудзін, рэшткі вогнішча.
П асе л і ш ч a 2 палескага варыянта днепра-данецкай культуры (3-е тысячагоддзе да н. э.). За 300 м на ПдУ ад паселішча-1, на правым беразе р. Скалодзіна, у месцы яе вытоку з воз. Глінніцкае. Даўж. каля 150 м. Выявіў і абследаваў у 1976 Ісаенка. Знойдзены крамянёвыя прылады працы і фрагменты керамікі.
Курганны могільнік 11— 13 ст. За 2 км на ПнЗ ад вёскі, ва ўрочышчы Прыбітуха. 7 насыпаў выш. 0,8—1 м, дыям. 5—8 м. Адкрыў і даследаваў 3 курганы ў 1889 У. 3. Завітневіч, абследавалі ў 1956 Ю. У. Кухарэнка, у 1976 Ісаенка, В. I. Ша дыра. Пахаванняў пад насыпамі не выяўлена. Хутчэй за ўсё, гэта кенатафы.
Літ.; 460.	,	У. Ф. Ісаенка.
ВЯЛІКАЕ ГОРАДНА, археал. пом нікі жал. веку каля в. Вялікае Горадна Крупскага р-на.