Археалогія і нумізматыка Беларусі

Археалогія і нумізматыка Беларусі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
501.16 МБ
і 1644, гэты ўчастак вядомы як Узгорскі замак, меў 3 брамы, 7 вежаў, агульная даўж. драўляных умацаванняў каля 529 сажняў (каля 1030 м). 3 Ніжнім замкам злучаўся мостам цераз Віцьбу. Археал. рас копкі на тэр. замка праводзілі ў 1972 Г. В. Штыхаў на пл. 104 м2, у 1979—82,1984, 1988—89 В. М. Ляўко на пл. болып за 1000 м2. Культурны пласт 12—13 ст. на асобных участках да 0,7 м. Знойдзены пацеркі, шкляныя бранзалеты, шыферныя прасліцы. У 1979 на беразе Віцьбы выяўлены 3 ярусы драўлянай пры стані (канец 16—17 ст.), у паўн. частцы замка раскапаны фрагмент
Віцебскі манетны скарб, знойдзены ў 1893.
абарончай сцяны (драўляныя канструкцыі). У 1981—82 у цэнтр. частцы замка знойдзены рэшткі жытлаў 12 ст. з каменнымі агнішчамі, у мацерыковых ямах — кераміка 10 ст. У 1988—89 вывучаны стараж. рэльеф і вызначана мяжа паўд. схілаў Успенскай гары ўздоўж вуліцы Талстога, фрагменты драўлянай забудовы 12—17 ст., мураваных збу даванняў 18 ст. У час раскопак сабрана шмат вырабаў з гліны, шкла, жалеза, скуры.
Літ.: 46, 668, 1346. В. М. Ляўко. ВІЦЕБСКІ ЦАРКОУНА АРХЕА ЛАГІЧНЫ МУЗЁЙ. Існаваў у 1893—1919. Засн. Е. Р. Раманавым і А. П. Сапуновым. Першыя экспанаты сабраны ў Віцебску. Музей папаўняўся матэрыяламі археал. раскопак на Віцебшчыне, выпадкова знойдзенымі рэчамі. У 1905 у музеі было 1247 экспанатаў, у т. л. унікальныя калекцыі партрэтаў 18 ст., узоры нар. разьбы па косці і дрэве, царкоўнае начынне, манеты, медалі і інш. У 1919 большасць матэрыялаў музея перададзена Віцебскаму губернскаму музею (гл. Вгцебскі абласны краязнаўчы музей).
Діт.: 310, 411.
ВІЦЕБСКІЯ МАНЕТНЫЯ СКАР БЫ. 1) Знойдзены ў Віцебску ў 1893. Складаўся з 157 сярэбраных манет. Р а с і я. 52 экз. дзенгаў Іва-
на III, дзенгаў і капеек Івана IV, 21 экз. капеек Фёдара Іванавіча, 10 экз. капеек Барыса Фёдаравіча, 4 экз. капеек Міхаіла Фёдаравіча, 5 экз. капеек Аляксея Міхайлавіча. Рэч Паспалітая. Трайны грош 1598 Зыгмунта III Вазы, трыццаціграшовік 1663 Яна Казіміра. Ухаваны ў 3-й чвэрці 17 ст. Скарб паступіў у Віленскі музей старажытнасцей, далейшы лёс невядомы. 2) Знойдзены ў Віцебску ў 1909. Складаўся з 1017 білонных манет. РэчПаспал іт а я. 1,5-грашовікі Зыгмунта III Вазы. Шведская Прыб а л т ы к а. Драйпёлькеры Густава II Адольфа Вазы [1611—32], солі ды рыжскія Крысціны Аўгусты Ва зы [1632—54]. Ухаваны ў 3-й чвэр ці 17 ст. Лёс скарбу невядомы. 3) Знойдзены ў Віцебску на тэр. парку імя У. I. Леніна ў 1920. У гліняным гаршку было 792 сярэбраныя грошы пражскага (маса 2052 г) манетнага двара Кутна Гара: 6 экз. Карла I [1346—78]; 785 экз. Вацлава IV [1378—1419], з іх 2 з кантрамаркай г. Аўсбурга, 1 — г. Рэгенсбурга (гл. Контрамаркіраванне манет); 1 экз. Іржы Падэбрада [1458— 71] — адзіная знаходка на тэр. Беларусі. Ухаваны ў канцы 1450-х г. Болыпая частка скарбу (2000 г, 767 манет) захоўвалася ў Віцебскім аддзяленні Бел. дзярж. музея, астатнія — у Бел. дзярж. музеі (Мінск). Пасля 1941 лёс невядомы.
Літ.: 1621, 1629. I. Ф. Масько. ВІШАНЬКА, стаянка і курганны могільнік каля в. Вішанька Рагачоўскага р-на.
С т а я н к а грэнскай культуры ранняга мезаліту. На паўд.-ўсх. ускраіне вёскі, на правым беразе р. Друць. Памер 50x30 м. Адкрыў у 1981 і даследаваў у 1982, 1988 В. Ф. Капыцін, раскапана 12 м2. Знаходкі залягалі на глыб. 0,3— 0,5 м у пласце пяску: крамянёвыя прылады працы (тронкавыя, асімет рычныя наканечнікі стрэл, рэтушаваныя разцы, канцавыя скрабкі, ножападобныя пласціны і адшчэпы), прадукты расшчаплення крэменю (нуклеусы, фрагментаваныя пласціны і адшчэпы). Невял. памеры пом ніка і крамянёвы інвентар даюць падставу аднесці яго да кароткачасовага паселішча першабытных паляўнічых.
Курганны могільнік дрыгавічоў. За 200 м на Пд ад стаянкі. 15 насыпаў (было 20) выш. 1,5— 3 м, дыям. 8—12 м. У 1966 Радзіміцкая экспедыцыя Ін-та археалогіі AH СССР даследавала 4 курганы выш. 1—1,5 м, дыям. 5—7 м. Пахавальны абрад — трупапалажэнне на гарызонце галавой на 3 (жаночае пахаванне) і на У (мужчынскія). Знойдзены пацеркі, падвескі (лунніцы, крыжык), трохпацеркавае скроневае кольца. Датуецца 11—12 ст.
Літ.: 568, 1116.
Г. Ф. Салаўёва, В. Ф. Капыцін.
ВІШЧЫН, гарадзішча канца 11— сярэдзіны 13 ст. тыпу феадальнаўладальніцкіх замкаў паміж вёскамі Вішчын і Кісцяні Рагачоўскага р-на. На правым высокім беразе Дняпра. Пляцоўка паўкруглая, пл. 0,63 га. 3 боку поля ўмацавана 3 паралельнымі лініямі валоў і равоў, якія складалі паласу абароны шыр. каля 30 м. 3 боку ракі абмежавана стромкім абрывам рачной тэрасы, штучных умацаванняў няма. Выш. вон кавых валоў 2,5—3 м, глыб. равоў 3,5 м. Вядома з 1873, абследавалі ў пач. 1880-х г. С. Ю. Чалоўскі, у 1931 A. М. Ляўданскі, у 1950 Ю. У. Кухарэнка, у 1956 В. М. Мель-
нікоўская, у 1976—85 раскопкі праводзіў Э. М. Загарульскі. Даследавана 2350 м2, што складае болып за 2/з усёй плошчы. Культурны пласт 0,4 м у цэнтры пляцоўкі і 1,5 м на краі каля ўнутранага вала, выш. якога каля 4 м.
Гарадзішча пабудавана на месцы стаянкі мезаліту і ранняга неаліту. На грэбені ўнутранага вала выяўлены і на працягу 30 м даследаваны рэшткі згарэлай абарончай сцяны, пабудаванай з гарызантальна пакладзеных бярвён, умацаваных кароткімі папярочнымі сценкамі. Месцамі захаваліся 3—4 бервяны дыям. 18—23 см, умацаваныя кароткімі папярочнымі сценкамі на адлег ласці 5—5,5 м адна ад адной. Тыльны
бок сцяны абмазаны глінай. Каля асновы ўнутранага вала прасочана яшчэ адна сцяна з часаных дошак, якая адгароджвала вал ад участка забудовы. На пляцоўцы выяўлены рэшткі 6 наземных драўляных пабудоў у адлегласці 10— 15 м адна ад адной, размешчаных уздоўж унутранага вала, у 2 жылых пабудовах захаваліся рэшткі падлогі з дошак і развалы печаў. Побач з жыллём знаходзілася гасп. пабудова тыпу свірна з абгарэлым зернем. У паўд.-зах. частцы гарадзішча знойдзены рэшткі майстэрні ювеліраў: абломкі гліняных трубак ад соплаў горна, гліняная льячка з застылай бронзай, невял.
Вішчынскі грашова-рэчавы скарб.
кавадла, матрыцы для вырабу крыжападобных падвесак, раснаў, колтаў з выя вай грыфонаў, вырабы з каляровых і каштоўных металаў (розныя тыпы бран залетаў і падвесак, пярсцёнкі, пацеркі, шпількі, нацельныя крыжы, бразготкі, шкляныя і хрусталёвыя пацеркі і бран залеты). Мяркуецца мясц. вытворчасць перагародчатых эмалей. Знойдзены разнастайны рэчавы матэрыял. 3 рознымі галінамі гасп. і вытворчай дзейнасці звязаны знаходкі: абломкі 2 сашнікоў, 2 матык, сярпоў, жорнаў, шлакі, зубілы, молаты, нажы, ножны, шылы, іголкі, гарпуны, рыбалоўныя кручкі, прасліцы. Шмат прадметаў ваеннай справы: наверша і крыжавіны мяча, шарападобны бронзавы кісцень, кавалкі кальчуг, пласціны ад панцырных даспехаў, наканечнікі стрэл і коп’яў, інкруставаныя меддзю і серабром шпоры, серыя страмён, цуглі. Каля крапасной сцяны на вале выяўлены Вішчынскі грашова-рэчавы скарб, закапаны, маг чыма, у апошнія часы жыцця паселі шча. Знаходка свінцовай пячаткі Мсціслава Расціславіча Храбрага сведчыць пра сувязь замка з дынастыяй смален скіх князёў.
Літ.: 183, 388. A. М. Ваганава. ВІШЧЫНСКІ ГРАШОВА-РЭЧАВЫ СКАРБ. Знойдзены каля в. Ві шчын Рагачоўскага р-на ў час даследавання крапасной сцяны гарадзі шча ў 1979. Адзін з найб. выдатных па мастацкай каштоўнасці скарбаў, знойдзеных на Беларусі. Складаўся з рэчавай і грашовай частак. Рэча вая прадстаўлена жаночымі ўпрыго жаннямі: фрагменты караляў з 3 авальных сярэбраных пацерак і 4 крынападобных падвесак; 2 колты з выявамі птушак на шчытках, выкананых у тэхніцы перагародчатай эмалі; зоркавы 6-прамянёвы колт з зерню і колт з ажурным краем і выявамі 2 птушак і крына ў цэнтры (тэхніка чэрні); фрагменты расен — ланцужкоў з ціснёных калодачакпаўцыліндрыкаў, на якіх падвешваліся колты; 2 падвескі з канічнымі верхавінкамі і прымацаванымі да іх ланцужкамі з круглымі бляшкамі з скразнымі адтулінамі, упрыгожаныя сканню і зерню, апраўленыя дробнымі кольцамі; масіўны бранзалет, скручаны з 3 жгутоў з канцамі ў выглядзе стылізаваных галовак змей; двухстворкавы пласціністы бранзалет з раслінным арнаментам і гравіраванымі выявамі птушак. Усе рэчы з высакапробнага серабра, колты з эмалямі, крыжападобныя падвескі, пацеркі і пласціністы бранзалет залачоныя. Грашовая частка складаецца з сярэбраных зліткаў-грыўняў: 2 наўгародскія, 8 Літоўскіх, 6 кіеўскіх і 2 палціны наўгародскага і літ. тыпаў. Ухаваны скарб у канцы 12—1-й трэці 13 ст. Зберагаецца ў Нумізматычным кабінеце БДУ.
Літ.: 183, 388. A. М. Ваганава. ВОЙСКАЯ, курганны могільнік дрыгавічоў каля в. Войская Камя нецкага р-на. За 1,8 км на ПнУ ад
вёскі, за 400 м на ПдУ ад хутара Прыходы, справа ад дарогі на в. Лісоўчыцы. Мясц. назва Шведскія магілы. Захавалася 13 пясчаных насыпаў выш. 0,2—0,6 м, дыям. 3—6 м, па контуры абкладзены валунамі. Выявіў і даследаваў 31 курган у 1959 I. В. Біруля, абследавала ў 1980, 1985, даследавала ў 1981—83 (8 курганоў) Т. М. Каробушкіна. Пахавальны абрад — трупаспаленне (2 насыпы) і трупапалажэнне (28), 9 насыпаў без пахаванняў. Адзіночныя пахаванні на гарызонце ці ў невял. прамавугольных ямах глыб. 15—50 см, галавой на 3 (18) і У (10).
Сярэбраныя і бронзавае скроневыя кольцы (1, 3), шкляныя пацеркі (2), гліняны гаршчок (4) з курганнага могільніка Войская.
У 19 курганах пад дзёрнам выяўлены каменныя вымасткі.
Пахавальны інвентар — ганчарныя гаршкі з высокім, злёгку адагнутым венчыкам, хвалістым арнаментам, рыфленнем (адзін гаршчок чорнаглянцаваны), фрагменты гаршкоў, маленькі трубчасты замок, каваныя цвікі, прасліцы з ружовага сланцу, пацеркі (шкляныя рознакаляровыя і пасярэбраныя, металічныя зярнёныя, гліняныя белыя), скроневыя кольцы (трохпацеркавае зяр нёнае, драцяныя ў паўтара абарота, S падобнае), вітыя пярсцёнкі.
Доказам прыналежнасці могільніка дрыгавічам з’яўляецца тыповы камплект рэчаў: гаршкі, трохпацеркавае скроневае кольца, зярнёныя металічныя пацеркі. На думку В. В. Сядова, могільнік належаў
нашчадкам ятвягаў, асіміляваных славянамі (каменныя вымасткі, абкладка валуноў вакол насыпаў). Датуецца 10—12 ст.
Літ.: 131, 584, 586, 588, 1052, 1056. Т. М. Каробушкіна.
ВОЛАК, волакі, старажытна-рус. назва месца найб. збліжэння 2 суседніх суднаходных рэк, дзе карацейшым і найзручнейшым шляхам рач ныя судны, чаўны перацягвалі (ва лаклі) на катках і колах па сушы або выгружаныя з іх тавары перавозіліся на фурманках ці пераносіліся з аднаго воднага басейна ў другі. Вядомы па пісьмовых крыніцах («Аповесць мінулых часоў», Дагавор Смаленска з Рыгай і Гоцкім берагам 1229 і інш.) В. паміж верхнім Дняпром і левымі прытокамі Зах. Дзвіны, яе правымі прытокамі і Ловаццю, што злучалі адрэзкі шляху з сварагаў у грэкі». Адлегласць паміж крайнімі пунктамі В. звычайна не перавышала 20—30 км. В. маглі выкарыстоўвацца ў перыяд навігацыі (з вясны да восені) рэгулярна ці зрэдку, у абодвух напрамках руху ці ў адным, што залежала ад зручнасці перамяшчэння і прыроднага рэльефу мясцовасці, наяў насці схілу на водападзеле, балот, азёр. Даследчыкі М. П. Загоскін, В. А. Жучкевіч і інш. на аснове «волакавай» тапаніміі, аналізу тапаграфіі і геамарфалагічнага характа ру мясцовасці адзначылі на тэр. Беларусі каля 20 сярэдневяковых В., якія злучалі таксама левыя пры токі Прыпяці і правыя Дняпра з прытокамі Зах. Буга і Нёмана. Дадатковыя звесткі пра існаванне стараж.-рус. В. даюць археал. і нумізматычныя матэрыялы. Нярэдка на іх месцы сустракаюцца рэшткі стараж. паселішчаў і курганныя могільнікі, якія належалі насельніцтву, што абслугоўвала В., а таксама знаходзяць грашова-рэчавыя скарбы, захаваныя гандлярамі або мясц. жыхарамі ў час небяспекі. Так, каля В. паміж прытокам Бярэзіны р. Сергуч і прытокам Зах. Дзвіны р. Эса знаходзяцца некалькі курганоў (Асецішчы Докшыцкага р-на, Домжарыцы, Ствольна Лепельскага р-на) і дзве вёскі з назвамі Волак і Завалочча. Л. В. Аляксееў і 3. М. Сяргеева ў 1960 — пач. 1970-х г. праводзілі раскопкі курганных пахаванняў 10—12 ст. каля Друцкага В., які злучаў стараж.рус. гарады Друцк (на р. Друць, прыток Дняпра) і Лукомль (на р. Лукамка, праз р. Усвейка, прыток Зах. Дзвіны), дзе таксама выяўлены розныя імпартныя рэчы (залачоныя пацеркі, буршты навыя ўпрыгожанні, паліваная кераміка, чырвонагліняныя прычарнаморскія амфары, сярэбраны арабскі дырхем 10 ст.) і 2 манетнарэчавыя скарбы сярэдзіны 11 ст. недалёка ад в. Стражавічы (гл. Стражавіцкія манетна-рэчавыя