Археалогія і нумізматыка Беларусі

Археалогія і нумізматыка Беларусі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
501.16 МБ
Літ.: 200а, 668, 669, 1346.
В. М. Ляўко.
ВІЦЕБСКАЯ РАТУША, помнік архітэктуры 16 18 ст. у Віцебску. Размешчана ў цэнтры горада. Даследаванні на тэр. ратушы праводзіла ў сярэдзіне 1980-х г. В. М. Ляў ко, архіт.-археал. назіранні ў ходзе рамонтных работ помніка — I. М. Чарняўскі і I. А. Цішкін. Першая драўляная ратуша была пабудавана ў Віцебску пасля надання яму магдэбургскага права ў 1597, цагляная—у 1775 (захавалася да нашага часу). На «Чарцяжы места Віцебска» (1664) змеіпчана першая графічная выява віцебскай ратушы. Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак быў на крыты 4-схільным дахам і завершаны 8-граннай назіральнай вышкай з купалам і шпілем. Гал. фасад ратушы арыентаваны на забрукаваную гандл. плошчу, абкружаную з трох бакоў жыллёва-гандл. пабудовамі. Да бакавых фасадаў ратушы прымыкалі будынкі гасцінага двара. У падвале ратушы 18 ст. выяўлены рэшткі муроўкі 2-й пал. 17 ст,, якая, верагодна, з’яўляецца фрагментам гал. фасада будынка, паказанага на «Чарцяжы». У муроўцы выкарыстана цэгла-пальчатка памерам	28,5—29X13,5—
14,5x5—5,5 см, а таксама невял. камяні. Есць падставы меркаваць, што мураванымі ў будынку былі сцены паўпадвала і 1-га паверха. Другі паверх ратушы і яе завяршэнне складзены з дрэва, што характэрна для архітэктуры Беларусі 17 і пазнейшых стагоддзяў. На фрагмен це фасада помніка 17 ст. захаваліся аконныя праёмы паўпадвала шыр. 0,98 і 0,85 м, аконны (1,03 м) і дзвярны (0,7 м) праёмы 1-га паверха; дзвярны праём шыр. 1,25 м вёў у памяшканне паўпадвала. Верхні абрэз аконных праёмаў паўпад-
вала знаходзіўся на выш. 1,5—1,7 м ад паверхні брукоўкі гандл. плопічы. Каля ратушы знойд.зены абломкі і цэлыя экземпляры зялёнапаліванай кафлі, з якой маглі быць выкладзены печы будынка. У 18 ст. яны аблямоўваліся «галандскай» кафляй з выявамі расліннага характару ў складанай геам. рамцы. У малюнку кафлі выкарыстаны ультрамарынавы, зялёны і карычневы колеры. I. М. Чарняўскі. ВІЦЕБСКАЯ УЗГОРСКАЯ СЛА БАДА, пасад Віцебска ў 17—18 ст., тэрыторыя паміж р. Зах. Дзвіна і Віцьба, на Пн ад Віцебскага Узгорскага замка. У 16 ст. быў
Віцебская ратуша.
забудаваны толькі ўчастак паміж Ярковым ярам, Ніжнім замкам і «вялікай дарогай вулічнай», на астатняй тэр. размяшчаліся гар. зямельныя ўчасткі. У 17 ст. забудавана ўся слабада, сфарміраваліся вуліцы Узгорская, Падтычынская, завулак Багаслоўскі, на ВострайСпаскай гары (Вострая магіла) пабудавана Спаская царква (не захавалася). Паводле інвентароў 1641 і 1664, у слабадзе жылі майстры па апрацоўцы жалеза і шкляры. Археал. раскопкі на тэр. Узгорскай слабады праводзіла ў 1979, 1980— 82, 1984 В. М. Ляўко. Культурны
пласт да 1—1,3 м. Знойдзены выра бы з гліны, жалеза, шкла 17—18 ст.
Літ.: 200а, 668.	В. М. Ляўко.
ВІЦЕБСКАЯ ЦАРКВА АРХАН ГЕЛА МІХАІЛА, Пабудавана на дзядзінцы стараж. Віцебска. Віцебскі летапіс прыпісвае ўзвядзенне храма княгіні Вользе. На самай справе царква магла быць пабудавана на мяжы 11 12 ст. як патра
нальны храм у час вылучэння Віцебскай зямлі ў самастойнае княства. Тэхніка муроўкі мяшаная са схаваным радам плінфы таўшч. 3,7 см і часанага вапняку таўшч. 3—3,5 см. Храм меў драўляныя вокны з дыскападобнымі шыбамі
зеленаватага колеру. Алтарная частка аздоблена залачонаю мазаікай. Падлога была вымашчана керамічнымі пліткамі стрэлападобнай і трохвугольнай формы. Стрэлападобныя пліткі мелі даўж. верхняй грані 11,5—12 см, шыр. 7,5, у вузкай частцы 4 см, трохвугольныя — даўж. бакоў 7,5 см. Таўшч. плітак — 2,5—3 см, бакі скошаны, ніжняя грань на 2—4 см карацейшая за верхнюю. Пліткі пакрыты палівай ярка-жоўтага (свінцова-крэменязёмнае шкло з вокісам жалеза ў якасці фарбавальніка) і травяніста -зялёнага (вокіс медзі і невял. дамепіак
вокісу волава) колераў, мацаваліся на рошчыне, якая рабілася з вапны і пяску ў роўных прапорцыях. Кампазіцыйна малюнак падлогі ўяўляў сабой чаргаванне жоўтых і зялёных палос у абрамленні зубцоў такога ж колеру. Дах храма быў пакрыты алавянымі лістамі. Шкло з царквы зах.-еўрапейскага, смальта візантыйскага паходжання. Знешняе аблічча храма, магчыма, мела рысы, уласцівыя чарнігаўскай школе дойлідства, якая ў 12 ст. зрабіла пэўны ўплыў на фарміраванне архітэктурнай школы Полацкай зямлі. Рэпіткі муроўкі царквы прасочаны ў час назіранняў за землянымі работамі ў 1964. У час раскопак 1977—88 знойдзены смальта, плінфа, пліткі ад падлогі і інш. Царква была разбурана ў час пажару 1335 або ў час аблогі Віцебскага Верхняга замка вял. кн. літоўскім Вітаўтам у 1396, пазней яна аднаўлялася, але ў інш. тэхніцы і з інш. матэрыялу. На плане Віцебска 1664 царква паказана як драўляная. Гэта двухкамерны зруб, адна з камер, меншая памерамі, з’яўлялася алтарнай часткай. Храм быў узведзены ў домабудаўнічай традыцыі хатаф + сенцы. Вокны прамавугольныя. Гал. фасад быў упрыгожаны невял. адкрытай галерэяй з балясавай агароджай. Будынак завяршала чацверыковая йіатровая вежачка.
Літ.: 46, 960. Л. У. Калядзінскі. ВІЦЕБСКАЯ ЦАРКВА ЗВЕСТА ВАННЯ, Віцебская Б л а г авеінчанская царква, помнік стараж. архітэктуры. Пабудавана ў 1 й пал.— сярэдзіне 12 ст. ў Віцебску на левым беразе р. Зах. Дзвіна, на тэр. Ніжняга замка. Уяўляла сабой выцягнутую 3-нефавую 6-слуповую пабудову, якая мела з У адну паўкруглую апсіду і 2 паўкруглыя нішы ў тоўшчы ўсх. сцяны. Шыр. храма 11,1 м, даўж. без апсіды 18,2 м, з апсідай — 21 м. У зах. сцяне (таўшч. каля 1,5 м) размяшчалася лесвіца, якая вяла на хоры. Таўшч. астатніх сцен каля 1,1 м. Фасады і інтэр’еры царквы былі ўпрыгожаны плоскімі аднасту пеньчатымі лапаткамі (шыр. вон кавых лапатак 0,8 м). Апсіду аздаблялі плоскія вертыкальныя цягі. Сцены будынка былі складзены ў тэхніцы дэкаратыўнай мяшанай муроўкі: часаныя вапняковыя блокі чаргаваліся з радамі плінфы, мелі закамары, на якія абапіраўся дах. Знешнія муры храма былі пакрыты вапняковай абмазкай, размалява най белымі палоскамі шыр. 1,5 см, адпаведна памерам каменных блокаў. У муроўцы выкарыстоўвалася плінфа памерам 3—3,7X19—20 X Х27—29 см (асн. фармат), 2,8 X X 15x21 см і 6x27x30 см. На тарцах і шырокіх баках плінфы трапляюцца знакі і клеймы. Царква мела фрэскавую размалёўку. Упершыню помнік у канцы 19 ст, дасле-
даваў A. М. Паўлінаў, ён падрабяз на апісаў муроўку 12 ст., склаў план храма і прапанаваў яго рэканструкцыю. У 1944 абмеры царквы зрабіў П. Бараноўскі. Раскопкі каля бу дынка праводзілі ў 1964 Г. В. Штыхаў, у 1968 М. К. Каргер. Была вызначана глыбіня падмуркаў, складзеных з невял. камянёў, не змацаваных растворам, і сцен, амаль на метр укапаных у мацярык. У 1982 даследаванні рэшткаў хра ма прадоўжылі A. А. Трусаў, П. А. Рапапорт і Т. С. Бубенька. У выніку раскопак устаноўлена, што падлога складзена з невял. часаных камянёў, яе ўзровень пад
Муроўка сцяны Віцебскай царквы Звеставання.
Фрагмент дэкаратыўнай мяшанай муроўкі Віцебскай царквы Звеставання
няты на 105 см вышэй цокаля будынка. Пад першапачатковай падлогай ла глыб. да 1 м знаходзіцца пласт вапнавай рошчыны з дамешкамі дробных камянёў, пад якім залягае культурны пласт 0,4—0,6 м з керамікай 11—1-й чвэрці 12 ст. Да 1961 сцены будынка захоўваліся амаль на ўсю вышыню, у снеж ні 1961 храм быў разбураны. У 1977 рэшткі будынка закансерваваны.
Літ.: 848, 959, 1226. A. А. Трусаў.
ВІЦЕБСКІ АБЛАСНЫ КРАЯ ЗНАЎЧЫ МУЗЁЙ. Заснаваны ў кастр. 1918 на базе калекцый краязнаўца A. Р. Брадоўскага. Адкрыты ў чэрвені 1919. Пазней папоўнены матэрыяламі А. П. Са пунова (1845 прадметаў), Е. Р. Раманава, калекцыямі краязнаўцаў, археолагаў-аматараў, прыватнага музея В. П. Федаровіча. У 1924 аб’яднаны з Віцебскім царкоўна археалагічным музеем, музеем Ві цебскай вучонай архіўнай камісіі. У Вял. Айчынную вайну часткова
разрабаваны нямецка-фашысцкімі акупантамі, адноўлены ў 1945. Mae больш за 10 тыс. археал. прадметаў (1991). Экспануюцца матэрыялы з раскопак у Віцебску, на гарадзішчах, стаянках і могільніках Абрамава, Багрынава, Дзявічкі, Дзянісенкі, Дроздава, Жукава, Сцяпанавічы, Замошша, Зашчырына, Кісялі, Навінка, Узноснае, Чаркасава і інш. на Віцебшчыне. Сярод экспанатаў крамянёвыя прылады працы, адшчэпы, наканечнікі стрэл, нажы, гарпуны, сякеры, долаты, жал. нажы, замкі, крэсівы, нажніцы, стамеска, сярпы, скураны абутак і яго фрагменты 12—13 ст. (чаравікі, поршні), берасцяная гра мата 13—14 ст., пісалы, засцежкі для кніг, шалі і гіркі і інш. У ліку разнастайных упрыгожанняў рознакаляровыя шкляныя і бронзавыя бранзалеты, спіральныя пярсцёнкі, пацеркі (шкляныя, сердалікавыя, хрусталёвыя, са смальты, бурпіты ну, гліны), скроневыя кольцы, спражкі, а таксама формы для адліўкі ўпрыгожанняў з бронзы, тыглі. ІПмат вырабаў з косці (грабеньчыкі, накладкі для нажоў, тронкі,
пласціны, шахматныя кароль, слон, ладдзя, ферзь). 3 керамічных вырабаў экспануюцца ляпныя (9— 10 ст.) і ганчарныя гаршкі рознай формы, прызначэння і арнаментацыі, міскі, рукамыйнік, курыльныя трубкі, шыферныя прасліцы, кафля з раслінна геам. і геральдычным арнаментам, цацкі-свістулькі, аптэч ныя ступкі 17—18 ст. і інш. У нумізматычнай калекцыі манеты 9— 20 ст. краін Арабскага халіфата, Вял. кн. Літоўскага, Расіі, Рэчы Паспалітай, Германіі, Чэхаславакіі, Прусіі (дырхемы, соліды, паўгрошы, грошы, шасціграшовікі, орты, талеры, драйпёлькеры, шылінгі, фларыны, капейкі, рублі і інш.), манетны скарб з Віцебска (гл. ў арт. Віцебскія манетныя скарбы), Доб рынскі манетна-рэчавы скарб і інш.
Н. Г. Лагойка.
ВІЦЕБСКІ ВЁРХНІ ЗАМАК. Існа ваў у 14—18 ст. Размяшчаўся на левым беразе р. Віцьба пры ўпадзенні яе ў Зах. Дзвіну. 3 Пн быў абмежаваны Віцьбай, з 3 — Зах. Дзвіной, на Пд і У межаваў з Ві цебскім Ніжнім замкам. Ва ўсх. яго частцы знаходзілася Замкавая гара (у пісьмовых крыніцах наз. гара Ламіха, або Ваксальная гара), выш. 15 м, пл. 0,7 га (у канцы 19 ст. амаль поўнасцю скапана). У 1928 на ўцалелай яе частцы A. М. Ляўданскі праводзіў археал. раскопкі. Культурны пласт да 1 м. Знойдзены фрагменты ляпной керамікі, што пацвердзіла існаванне на ёй у раннім жал. веку гарадзішча днепрадзвінскай кулыуры, у 6—8 ст.— банцараўскай культуры. У 9—10 ст. тут існавала селішча крывічоў, на базе якога ў 10—11 ст. узнік дзядзінецстараж. Віцебска. Пляцоўка дзядзінца авальная, выцягнутая з ПнУ на ПдЗ, умацавана земляным валам з драўляным парканам наверсе. У 12 ст., калі Віцебск стаў цэнтрам удзельнага княства, на дзя дзінцы пачалося будаўніцтва царквы св. Міхаіла (гл. Віцебская царква архангела Міхаіла). У 12— 13 ст. у склад дзядзінца ўключана другое паселішча крывічоў, якое знаходзілася на мысе пры ўпадзенні Віцьбы ў Зах. Дзвіну і з’яўлялася часткай пасада. Новы дзядзінец быў умацаваны гліністапясчаным валам шыр. у аснове да 14 м, выш. і шыр. верхняй часткі каля 6—8 м, перыметр яе складаў 770 м. Унутры насып быў арміраваны драўлянымі перакладнымі канструкцыямі. Прасочана да 12 накатаў унутрывальных канструкцый. Паводле дэндрахраналагічнага аналізу бярвён з унутрывальных канструкцый, вал узводзіўся ў 1136— 40, што прыпадае на час княжання Васілька Святаславіча [1132—44], Пл. дзядзінца ў 12—13 ст. дасяг-