Археалогія і нумізматыка Беларусі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
Верхнедняпроўская культура: венчыкі пасудзін, форма пасудзін, донцы пасудзін.
На познім этапе В. к. жытлы раз мяшчалі найчасцей па адной лініі
ўздоўж найбольш высокай часткі тэрасы ці пясчанага астанца. У цэнтры жытлаў у невял. паглыбленнях у падлозе былі агнішчы адкрытага тыпу і ямы-паграбы глыб. да 1 м. Каля жытлаў на адлегласці да 10 м выяўлены агнішчы і ямы-сховішчы (для захавання ежы, паліва і інш.), а таксама месцы апрацоўкі крэменю і вырабу керамічнага посуду. На раннім этапе В. к. насельніцтва вырабляла таўстасценны вастрадонны посуд з прамымі сценкамі і прамым або ледзь адагнутым вонкі венчыкам з вял. колькасцю раслінных дамешкаў у гліне. Паверхню пасудзін часам упрыгожвалі гарызантальнымі радамі авальных ямкавых уцісканняў або адбіткаў буйнога грабеньчыка ці зусім не арнаментавалі. Пазней паявіліся шыракагорлыя пасудзіны выш. да 0,4 м, дыям. да 0,3 м, з вострым, радзей круглаватым дном, яны былі падоўжаныя, пукатыя з адагнутымі венчыкамі, радзей — невысокія прамасценныя ці круглаватыя выш. да 0,1—0,15 м, дыям. да 0,15 м. У гліну дабаўлялі пясок, дробны кварц, радзей раслінныя рэшткі. Унутраную і знешнюю паверхню часта загладжвалі зубчастым штампам. Характэрнай рысай В. к. з’яўляецца наяўнасць у некаторых пасудзін (магчыма, рытуальных) двухбаковай арнаментацыі, асабліва венчы каў і днішчаў. Асн. элементамі арнаменту былі адбіткі грабеньчатага штампа, разнастайныя ямкавыя ўмяціны (круглаватыя, авальныя, падоўжаныя, трохвугольныя, серпа-, ромбападобныя і інш.), лапчастыя наколы, нарэзкі, насечкі і пра вільныя ямкі з негатывамі на адвароце. 3 дапамогай усіх гэтых элементаў ствараліся дыяганальныя, гарызантальныя, шахматныя, зігзагападобныя, трохвугольныя кампазіцыі, якія ўскладняліся па меры развіцця культуры. На раннім этапе В. к. крамянёвы інвентар меў шмат архаічных рыс, якія засталіся з эпохі мезаліту. Для позняга этапу характэрны ромбападобныя і трох вугольныя наканечнікі стрэл і коп’яў, сякеры, цёслы, скрабкі на круглаватых адшчэпах, вуглавыя і нуклеусападобныя разцы, нажы, свярдзёлкі, вастрыі, часам трапля юцца мікраліты. Помнікі В. к. доўгі час былі аб’яднаны ў лакальныя варыянты днепра-данецкай культуры (гомельска-чарнігаўскі на другім этапе, рагачоўскі на трэцім этапе развіцця). Пасля даследаванняў I. М. Цюрынай і А. Г. Калечыц вылучана самастойная В. к. Мела адчувальныя ўплывы дзяснінскай культуры і неалітычных культур Волга-Окскага рэгіёна.
Літ.: 479, 847. А. Г. Калечыц.
ВЕРХНЯВОЛЖСКАЯ КУЛЬТЎ РА, археал. культура ранненеалітычных плямён, якія ў сярэдзіне 5-га — апошняй чвэрці 4-га тысяча-
годдзя да н. э. насялялі тэр. вярхоўяў Волгі і Волга-Окскага між рэчча (Калінінская, Іванаўская, Яраслаўская, Маскоўская вобл. і некаторыя раёны суседніх абласцей). Вылучылі Дз. А. Крайноў і М. А. Хацінскі. Насельніцтва зай малася пераважна рыбалоўствам, a таксама паляваннем і збіральніцтвам. Вырабляла крамянёвыя скраб кі на адшчэпах, мікраскрабкі на круглых адшчэпах, канцавыя скрабкі на пласцінках і пласціністых адшчэпах, скрабкападобныя пры лады на адшчэпах і скрэблы, наканечнікі стрэл постсвідэрскага тыпу на пласцінах і рамбічныя, разцы на рагу зламаных пласцінак, укладышавыя прылады з сячэнняў пласцін, касцяныя наканечнікі стрэл, гарпуны, нажы, кінжалы, праколкі, шылы, сякеры. Гліняны посуд быў разнавіднасцю пашыранай на У Еўропы грабеньчата накольчатай керамікі. У гліну дадаваліся пясок і дробнапатоўчаны камень, зрэдку раслінныя і ракавінныя дамешкі. Пасудзіны мелі шырокае адкрытае горла, прамыя сценкі, вострае ці закругленае донца, венчык звычайна завостраны і скошаны ўнутр пад вострым вуглом да прамой сценкі (ёсць венчыкі з прамым арнаментаваным зрэзам). Таўшч. сценак 0,4—0,6 см, трапляюцца 0,8—1,3 см. На паверхню керамікі часам нано сіліся расчосы. Асн. элементамі арнаменту былі тычкова-накольчаты, а таксама пракрэслены, разнастайны грабеньчаты (пункцірны, дробна-, сярэднеі буйназубчасты) і ямкавы. Частка посуду арнаментавана псеўдашнуравым арнаментам, нанесеным адбіткамі адступаючай лапаткі ў выглядзе паралельных ліній. Грабеньчатыя ці зубчастыя элементы арнаменту дамінавалі ў арнаментацыі ранненеалітычнага часу, ямкавы элемент меў дапаможны характар. Арнаментыка керамікі В. к. ўяўляла сабой даволі складаныя матывы і ўзоры. Па шэрагу рысаў да керамікі В. к. блізкі найболыв ранні посуд Бабінавіцкага тыпу помнікаў, помнікаў у вярхоўях Друці і на 3 Смаленшчыны. Падабенства найперш выяўлена ў складзе гліны (у яе дадавалі сумесь пяску і жарствы), на паверхню пасудзін наносіліся расчосы, сустракаецца псеўдашнуравы арнамент і ўзоры з кропкавых і кроплепадобных узораў, арнамент з косых грабеньчатых адбіткаў паміж радамі ямак ці наколаў.
Літ.: 599. Э. М. Зайкоўскі.
ВЕРХНЯДЗВІНСК (да 25.12.1962 Д р ы с а, летапісныя назвы Дрысь, Дрнса, Дрнза), горад, цэнтр раёна, на правым беразе р. Зах. Дзвіна, пры ўпадзенні ў яе р. Дрыса. Упершыню ўпамінаецца ў «Хроніцы польскай, літоўскай, жамойцкай і ўсяе Русі» М. Стрыйкоўскага пад 1386, калі ў час міжусобнай вайны
ў ВКЛ горад захапіў і спаліў Дрысенскі замак кн. Андрэй Полацкі. У 1503 у пагадненні паміж вял. князем ВКЛ Аляксандрам і вял. кн. маскоўскім Іванам III называецца асобнай воласцю, падпарадкаванай Полацку. У 1547 у Дрысе створана мытніца (таможня). У Лівонскую вайну 1558—83 стаў арэнай бітааў. У 1563 захоплены войскамі Івана IV Грознага і ўтрымліваўся імі да 1582. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) далучаны да Расіі. 3 1776 павятовы горад Полацкай, з 1796 Беларускай, з 1802 Віцебскай губ. У 1781 зацверджаны герб горада («Пагоня» на залатым полі). Куль
Упрыгожанні з курганнага могільніка радзімічаў Ветачка.
Чырвонагліняныя люлькі 18 ст. Верхня дзвінск.
турны пласт пашкоджаны, сярэдне вяковыя ўмацаванні не захаваліся. У 1986—87 В. Я. Зайцава даследавала іпурфоўкай 36 м2. Знойдзены фрагменты ганчарных гаршкоў, шкляныя пацеркі, рэшткі кафлянай печы 17 ст., металічны дрот, шары з пятлёй (пячная арматура), гліняныя курыльныя трубкі, касцяныя гузікі і накладкі і інш.
Літ.: 157, 1075a, 1487. В. Я. Зайцава.
ВЁРХНЯЯ АЛБА, археал. помнікі каля в. Верхняя Алба Жлобінскага р-на.
С т а я н к а ўсходнепалескага варыянта днепра-данецкай культуры. За 300 м на Пн ад могілак, на правым беразе Дняпра. Выявіў і даследаваў 42 м2 у 1977 У. П. Ксяндзоў. Знойдзены крамянёвыя адшчэпы, пласціны, скрабкі, разцы, скоблі і фрагменты грабеньчата-накольчатай керамікі.
Курганны могільнік. За 0,5 км на У ад вёскі, за могілкамі.
ва ўрочышчы Курганне. 8 насыпаў выш. 1,5—2 м, дыям. 6—8 м. Абследавала ў 1983 Н. М. Дубіцкая.
«ВЁСЦІ АКАДЭМІІ НАВЎК БССР», навуковы часопіс у 7 серыях. Выдаецца з 1940 у Мінску (у 1942—46 не выходзіў), частка матэрыялаў на бел., частка на рус. мовах. Спачатку выдаваўся як агульны часопіс, з 1956 падзелены на серыі грамадскіх, біялагічных і фізіка-тэхнічных навук, з 1968 выходзіла 7 серый. Да 1969 перыядычнасць часопіса 4 разы на год, потым — 6. У серыі грамадскіх навук асвятляюцца і пытанні гісторыі і археалогіі, змяшчаюцца матэрыялы навук. даследаванняў бел. археолагаў, біяграфічныя артыкулы пра іх.
ВЕТАЧКА, курганныя могільнікі на ПдУ ад в. Ветачка Рагачоўскага р-на.
М о г і л ь н і к радзімічаў. За 1 км ад вёскі, каля дарогі на Гарадзец. 47 насыпаў выш. 1,5 м (10 выш. 1,5—5 м), дыям. 5—25 м. Вядомы з 1873. Даследавала ў 1963—65 Г. Ф. Салаўёва. Пахавальны аб-
рад — трупапалажэнне на грунце ў межах рытуальнага вогнішча, жаночыя галавой на 3, мужчынскія — на 3 і У. Вакол многіх касцякоў попельна-вугальныя («вогненныя») кольцы.
У жаночых пахаваннях знойдзены нажы. сярпы, прасліцы, упрыгожанні: пярсцёнкападобныя несамкнутыя скроневыя кольцы, каралі з пацерак і бісе ру, грыўня, бранзалеты, пярсцёнкі, язычковыя і пятлістыя прывескі, лун ніцы, крыжыкі, рэшткі галаўнога вянка. У ранніх курганах пахавальны абрад трупаспаленне за межамі могільніка. Рэшткі крэмацыі звычайна ў насыпе, часам на рытуальным вогнішчы. Выяў лены часткі паяснога набору, касцяное дзяржанне нажа, кераміка гнёздаўска га тыпу.
У 1983-84 A. М. Плавінскі і В. Н. Рабцэвіч раскапалі 7 курга ноў. Пахавальны абрад — трупапа лажэнне.
Мужчынскія касцякі арыентаваны галавой на ПнУ, жаночыя — на ПдЗ, адзін мужчынскі і адзін жаночы на крыты плахамі, 2 пахаванні парныя жанчыны з дзецьмі. У жаночых паха ваннях знойдзены пацеркі (шарападоб ныя і біпірамідальныя сердалікавыя, пікляныя пазалочаныя і пасярэбраныя бочачкападобныя), бісер, бронзавыя трохдрацяная грыўня, 7-прамянёвыя скроневыя кольцы, зоркападобная фі була, пярсцёнкі, разнастайныя касця ныя прывескі амулеты. У нагах пяці гадовай дзяўчынкі ляжалі загорнутыя ў бяросту 8 арыгінальных скроневых кольцаў.
Датуецца 10—12 ст.
М о г і л ь н і к дрыгавічоў. За 150 м ад вёскі, каля пясчанага кар’ера. 32 насыпы выш. 0,5—4 м, дыям. 5—16 м. Вядомы з 1873. Даследавалі ў 1963 Салаўёва, у 1983 Плавінскі і Рабцэвіч. Пахавальны абрад — трупапалажэнне на попельнай падсыпцы галавой на 3 (жаночыя), 3 і У (мужчынскія).
У жаночых пахаваннях знойдзены трохпацеркавае скроневае кольца, ся рэбраныя буйназярністыя і разнастайныя шкляныя пацеркі, пярсцёнкі, браз готкі, фрагменты ганчарнага посуду. Адзін моцна парушаны курган паха вання не меў.
Датуецца 11 -12 ст.
Літ.: 889, 1046, 1113.
A. М. Плавінскі, Г. Ф. Салаўёва. ВЕЦЬ, археал. помнікі каля в. Вець Быхаўскага р-на.
Стаянка-1 позняга неаліту. За 0,5 км на Пд ад вёскі, на левым беразе р. Гутлянка, пры ўпадзенні яе ў Дняпро, на пясчаным узвышшы, што выступае на 1—1,5 м над поймай. Памер '70x40 м. Зах. і цэнтр. часткі помніка разбураны ветравой эрозіяй. Выявіў у 1926 К. М. Палікарповіч, даследаваў 80 м2 у 1959 I. I. Арцёменка. Культурны пласт 0,2—0,25 м, залягае ў падзолістым гарызонце глебы.
Знойдзены крамянёвыя скрабкі, клінападобныя сякеры, нажы, тронкавыя наканечнікі стрэл, рэтушор, каменны
адбойнік, адшчэпы, фрагменты шыра кагорлых пасудзін, арнаментаваных грабеньчатымі адбіткамі, неглыбокімі ямачнымі ўцісканнямі і насечкамі. Пасудзіны вырабляліся ўручную стужачным спосабам з прамымі ці зве дзенымі ў верхняй частцы сценкамі і канічным дном.
Стаянка-2 позняга неаліту і бронзавага веку. За 400 м на Пд ад стаянкі-1, на беразе воз. Станавое, на пясчаным узвышшы, якое выступае на 1,6 м над поймай. Выявіў у 1926 Палікарповіч, даследаваў 120 м2 у 1954 Арцёменка. Выяўлена больш за 100 фрагментаў ганчарнай керамікі 12—13 ст. Культурны пласт 0,3-0,35 м.