• Газеты, часопісы і г.д.
  • Археалогія і нумізматыка Беларусі

    Археалогія і нумізматыка Беларусі


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 702с.
    Мінск 1993
    501.16 МБ
    Селішча-4. Побач з могільнікам-3, па схіле ўзвышша. У 1957 абследаваў Кухарэнка. Знойдзена
    невял. колькасць фрагментаў глінянага посуду.
    Літ.: 501,634, 637. A. А. Егарэйчанка. ВЕНЕДЫ, в е н е т ы, в е н д ы (лат. venedi, veneti), найстаражытнейшая назва славян. У першыя ст. н. э. сустракаецца ў працах Плінія Старэйшага, Тацыта, Пталамея і інш. Займалі тэр. ад Эльбы (Лабы) да Сейма і Акі і ад Прыкарпацця да Венедскага (Паморскага) заліва Балтыйскага мора. Магчыма, былі самастойнай групай слав. плямён. На рубяжы 7—8 ст. частка В., відаць, перасялілася на У і ўвайшла ў склад усх. славян.
    ВЁНЗАЎШЧЫНА, каменныя могільнікі каля в. Вензаўшчына Шчучынскага р-на.
    Могільнік-1. За 1 км на 3 ад вёскі, 50—80 м на Пн ад левага берага р. Скарбянка, на ўзвышшы ва ўрочышчы Ганчарыха. Магілы абкладзены камянямі (выш. 0,5— 0,8 м) купалападобна ў 3—4 слоі. У галавах пахаванняў стаялі вял. камяні. Выявіў і даследаваў у 1889 Э. А. Вольтэр, даследаваў у 1889—90, 1892 В. А. Шукевіч. Раскапана 46 пахаванняў. Пахавальны абрад — трупапалажэнне галавой на 3 (у адным — на У).
    У слоі гумусу пад муроўкай знойдзены фрагменты керамічнага посуду, у некаторых — цэлыя гаршкі. Магільныя ямы глыб. 0,7—1,6 м, 4-вугольныя, падоўжаныя. Амаль кожны нябожчык з усіх бакоў абстаўлены дошкамі, верхняя дошка ў некаторых магілах прагарэлая ці амаль спаленая. У муж чынскіх пахаваннях знойдзены сякеры, коп’і, каляровыя пацеркі на скураных шнурах, жал. нажы ў скураных вышытых чахлах, крэсівы з крамянямі, паясныя кольцы, кавалкі тканін ад адзення, скураных рамянёў, спражкі, тачыльныя брускі, пярсцёнкі, бронзавыя бразготкі і ўпрыгожанні на скураных мяшэчках, шпоры, у жаночых — шматпацеркавыя скроневыя кольцы, бляшкі рознай формы ад галаўнога ўбору, рознакаляровыя шкляныя пацеркі, бронзавыя бразготкі, бранза леты, пярсцёнкі, сімвалічныя ключы, кавалкі скуры і тканіны, нажы. У па хаваннях дзяўчынак — бляшкі да галаўнога ўбору, бранзалеты, пярсцёнкі. Некаторыя пахаванні без інвентару.
    Датуецца канцом 10—12 ст.
    М о г і л ь н і к 2. За 80 м на ПдЗ ад вёскі, за 150 м ад р. Скарбянка, на ўскрайку і схілах пагорка выш. 8—10 м, каля дарогі Вензаўшчына — Матылі, ва ўрочышчы Барок. Адкрыла і даследавала 133 пахаванні ў 1986—89 A. В. Квяткоўская. Пахавальныя абрады — трупапалажэнне (132) і трупаспаленне (1).
    На магілах з трупапалажэннем камен ная муроўка памерам 1,8—3,1X1,1 — 1,2x0,25 м у адзін слой. Зрэдку ў галавах пахавання ставілі вял. неапрацаваныя камяні. Магілы размешчаны групамі па 2—3 і болып, магчыма, сямейныя пахаванні. Адзначаны выпадкі больш позніх пахаванняў на месцы папярэдніх. На магіле з трупаспаленнем каменная муроўка памерам 2,6 X 2,1 X X 0,2—0,25 м; магільная яма глыб. 1,4 м, памерам 2X1,5 м, арыентавана ў на-
    прамку Пн — Пд, запоўнена вугалем, у якім на глыб. каля 1 м ад паверхні знойдзены фрагменты ляпной керамікі чырвонага і жоўтага колераў з дамешкамі жарствы і раслін у гліне, арнаментаванай адбіткамі пальцаў і штампам. У магілах з трупапалажэннем пад каменнымі муроўкамі ў пласце гумусу знойдзены вуголле і фрагменты ляпнога і ганчарнага посуду, арнаментаванага двух і шматраднымі хвалістымі лініямі і лініямі, рыфленнем. Побач з некаторымі магіламі выяўлены агні шчы, вугалі якіх насыпаны абапал галавы нябожчыка. У іншых пахаваннях вугалі выяўлены па перыметры магілы на шыр. 1,5—2 см. Магчыма, у магілах вакол нябожчыка клалі галінкі, падпальвалі іх, імітуючы абрад трупаспалення. Магільныя ямы авальныя, звужаныя каля доннай часткі, глыб. 0,75—1 м. У большасці пахаванняў выяўлены сляды дамавін (у адным знойдзена драўляная заклёпка ад труны). У некаторых пахаваннях дно магільных ям за межамі дамавін вы кладзена камянямі дыям. 5—10 см. Нябожчыкі арыентаваны галавой на Пд і ПдЗ, зрэдку — на 3. У мужчын скіх пахаваннях знойдзены фібула, нажы, тачыльныя брускі, крэсівы, жал. коп’і, сякеры, у пазнейшых пахаван нях — нажы, паясныя жал. кольцы, спражкі, кавалкі скураных паясоў, мя шэчкаў, кашалькоў, пярсцёнкі, грошы Вял. кн. Літоўскага, грош пражскі 15 ст. У жаночых пахаваннях — фібула, шматпацеркавыя скроневыя кольцы, сярэбраныя, бронзавыя і медныя пяр сцёнкі, бронзавыя гузікі, завушніцы. Па знаходках і тыпах пахаванняў можна меркаваць, што разам з карэнным балцкім тут жыла нязначная частка мазавецкага насельніцтва (кераміка, камяні ў запаўненні магільных ям).
    Датуецца канцом 10 — пач. 15 ст. Літ.: 272, 1465, 1492.
    A. В. Квяткоўская. ВЁНЗЕЛЬ (польск. wezel вузел), спалучэнне ў адной выяве складанапераплеценых пачатковых літар прозвішча, імя, тытулатуры, лічбаў, якое ўтварае ўзор. Шырока выкарыстоўваўся на манетах Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі 18 ст. Для В. расійскіх манет 1й пал. 18 ст. характэрна 2-дольная і нават 4-дольная сіметрыя, у 2-й пал. 18—19 ст. В. робіцца асіметрычным і спрашчаецца за кошт памяншэння колькасці элементаў.
    ВЕРАГОДНАЯ РАЗЛІКОВАЯ КОЛЬКАСЦЬ АСОБІН, метад пад: ліку колькасці асобін жывёл, рэшткі якіх выяўлены пры раскопках археал. помніка. Прапанаваны венгерскім вучоным Ш. Бекені (1969), з’яўляецца комплексным развіццём метаду вызначэння мінімальнай колькасці асобін. Сутнасць метаду заключаецца ў тым, што ўвесь астэалагічны матэрыял па кожнаму віду падзяляецца на 4 узроставыя групы: 1) маладыя; 2) не зусім дарослыя; 3) дарослыя; 4) сталыя і старыя. Рэшткі, падзеленыя па групах, дыферэнцыруюцца па памерах: у кожнай з груп вылучаюцца дробныя, сярэднія і буйныя. У выніку двайной
    дыферэнцыяцыі (па ўзросце і паме рах) вылучаецца 12 груп касцей пэўнага віду жывёл. Потым у кожнай асобнай групе вызначаецца міні ■мальная колькасць асобін і атрыманыя даныя падсумоўваюцца па ўсіх групах. Гэты метад складаны і працаёмкі, патрабуе значных затрат часу, але дае найб. дакладнае ўяўленне пра абсалютную колькасць асобных відаў сельскагасп. і паляў нічых жывёл на археал. помніку, які даследуецца. Гэты метад выкарыстаны пры апрацоўцы астэалагічных калекцый з раскопак помнікаў жал. веку і сярэднявечча на Беларуеі.
    Літ.: 108. Н. П. Александровіч.
    Агульны выгляд Верхаўлянскага свяцілішча.
    Драўлянае верацяно 12—13 ст. з шы ферным прасліцам з Мінскага зам чышча.
    ВЕРАЦІЛА Міхаіл Уладзіміравіч (н. 17.1.1937, в. Навасёлкі Ваўкавыскага р-на), беларускі краязнавец і калекцыянер. Удзельнічаў у археал. экспедыцыях Ін-та гісторыі АН БССР, выявіў і абследаваў шэраг стараж. помнікаў на Ваўка вышчыне: могільнік культуры шарападобных амфар, крэменездабыўныя шахты каля г. п. Краснасельскі, стараж.-слав. паселішча каля Нава сёлак, раннехрысціянскія могіль нікі, уніяцкую драўляную царкву на могільніку в. Калантаі і інш. Збірае калекцыі па нумізматыцы, філатэліі, у т. л. беларускіх марак, рэдкія кнігадрукі, мясц. фальклор, вывучае нар. медыцыну, выступае з краязнаўчымі нарысамі.
    Тв.: Работы неманского отряда (ра зам з М. М. Чарняўскім) // Археоло гнческне открытня 1971 года. М.. 1972; Адкуль бяруцца самародкі? (разам з С. Панізнікам) // Сучаснік-88. Мн., 1988.	М. М. Чарняўскі.
    ВЕРАЦЯНО, прылада для скручвання ніткі ў прадзіве. Паявілася ў познім неаліце з узнікненнем прадзіва і ткацтва. У 10—13 ст. уяўляла сабой драўляны стрыжань даўж. 25 см з патончанымі канцамі. На ніжні канец В. надзявалі прасліцу для павелічэння яго вярчальнага
    руху. Вядомы знаходкі з раскопак у Полацку, Мінску, Віцебску, Брэсце, Слоніме, Давыд Гарадку і інш. гарадах.
    ВЕРБКІ, стаянкі каменнага веку каля в. Вербкі Бабруйскага р-на.
    Стаянка -1. За 300 м на ПдУ ад вёскі, на левым беразе р. Ваўчанка (правы прыток Бярэзіны). Памер 100x30 м. Выявіў і абсле даваў у 1982 У. П. Ксяндзоў. Культурны пласт 0,15 м, залягаў на глыб. 0,2—0,3 м ад паверхні, пашкоджаны ворывам. Сабраны крамянёвыя скрабкі, пласціны і адшчэпы з рэтушшу і без яе, нуклеусы.
    Стаянка-2. За 1 км на У ад вёскі, на другой надпоймавай Ta­pace правага берага р. Бярэзіна. Пл. 600 м2. Выявіў у 1982 Ксяндзоў. Культурны пласт таўшч. 0,2 м, залягаў на глыб. 0,25—0,45 м у цёмна-жоўтым пяску. Знойдзены нуклеусы, пласціны, адшчэпы, пры лады працы, зробленыя з цёмнаблакітнага крэменю высокай якасці. Тэрыторыя стаянкі знаходзіцца пад дачнымі ўчасткамі.
    Стаянка-3. За 1,3 км на ПдЗ
    ад вёскі, на першай надпоплаўнай тэрасе правага берага р. Бярэзіна, на мысе. Пл. 400 м . Выявіў і даследаваў у 1985 Ксяндзоў. Культурны пласт пашкоджаны ворывам. Знойдзены адшчэпы, пласціны, нуклеусы з крэйдавага крэменю.
    Літ.: 626. У. П. Ксяндзоў.
    ВЕРХАЎЛЯНСКАЕ СВЯЦІЛІ
    ШЧА, помнік язычніцкага культу каля в. Верхаўляны Бераставіцкага р-на. За 150 м на ПдЗ ад вёскі, за поплавам, каля лесу, на ўзроўні першай надпоплаўнай тэрасы р. Шэп-
    Верхаўлянскае свяцілішча. Рэканструкцыя Э. М. Зайкоўскага.
    шы. Мясцовая назва Гарадзішча. Круглая ў плане пляцоўка дыям. каля 7 м абкружана ровам глыб. 0,5— 1,2 м (на Пн больш за 2 м) і валам выш. 1,6—2,9 м. На ПнЗ у вале зроблены праход, злучаны з пляцоўкай земляной перамычкай. Выявіў у канцы 19 ст. Ф. В. Пакроўскі, абследаваў у 1973 Я. Г. Звяруга, даследаваў у 1986 Э. М. Зайкоўскі. Культурны пласт пляцоўкі 0,15— 0,23 м. Выяўлены праслойка вугольчыкаў, фрагменты ганчарнай кера мікі і крамяні са слядамі апрацоўкі. Культурны пласт у рове 0,4 м. Выбракоўка рову з камянёў выконвала рытуальныя функцыі (тут знаходзіліся «палаючыя ахвярнікі», куды кідалі мяса жывёл і рытуальна разбітыя пасудзіны). Знойдзены косці і зубы жывёл, слабаапрацаваныя крамяні, вуголле, фрагменты ганчарнай керамікі. Пад камянямі на мацерыку выяўлена вуголле і фрагменты керамікі 11—12 ст. Аналагічныя свяцілішчы выяўлены ў Паўн. Букавіне, на Смаленшчыне, у паморскіх славян.
    Літ.: 164.	Э. М. Зайкоўскі.
    ВЕРХНЕДНЯПРОЎСКАЯ КУЛЬ ТУРА, археал. культура неалітыч-
    ных плямён, якія ў канцы 5-га — 3-м тысячагоддзі да н. э. насялялі тэр. ўсх. Беларусі ў басейне Дняпра і яго левабярэжных прытокаў. Аснову гаспадаркі складалі паляванне, рыбалоўства і збіральніцтва, у канцы існавання культуры пачалі развівацца земляробства і жывёлага доўля. Насельніцтва жыло на паселішчах, якія размяшчаліся на дзюнных узгорках поймы Дняпра, Сажа і іх прытокаў і на краі надпоймавых тэрас. Пл. паселішчаў ад 50 да 10 000 м2. Жытлы былі драўляныя паўзямлянкавыя, заглыбленыя ў мацярык на 0,5 м, круглай або авальнай формы, пл. 8—12 м2.