Археалогія і нумізматыка Беларусі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
Літ.: 1742, 1743.
ВАЛЬЦОЎКА, гл. ў арт. Тэхніка манетнай справы.
ВАНЮЖЫЧЫ, курганныя могіль нікі дрыгавічоў каля в. Ванюжычы Петрыкаўскага р-на.
Курганны могільнік-1. За 2 км на Пн ад вёскі, за 300 м на ПнУ ад могілак, ва ўрочышчы Кур ганы. 80 насыпаў, захаваліся 32 выш. 0,5—1,5 м, дыям. 6—8 м. Адкрыў і даследаваў 23 насыпы ў 1889 У. 3. Завітневіч, абследаваў у 1976 В. I. Шадыра. Пахавальны абрад — трупапалажэнне галавой на 3 на гарызонце, у ямах глыб. 1,2 м,
у дамавінах; у адным насыпе выяўлена 6 касцякоў.
Знойдзены пярсцёнкападобныя і трохпацеркавыя скроневыя кольцы, вял. зярнёныя і шкляныя залачоныя пацеркі, бронзавы крыжык з 2 пацеркамі, віты пярсцёнак, нож, прасліцы, гаршкі.
Курганны могільнік-2. За 700 м на У ад могільніка-1, ва ўрочышчы Студзёны Калодзеж. Было 10 насыпаў. Даследаваў 2 курганы ў 1889 Завітневіч. Пахавальны абрад — трупапалажэнне на гарызонце галавой на 3. Могільнікі дату юшіа 11 ст.
Літ.: 380, 641, 1063. Г. В. Штыхаў.
Да арт. Варагі. Скандынаўскія знаходкі: падвеска-качачка і раўнаплечая фібула з гарадзішча Маскавічы Браслаўскага р-на, падвеска вікінга з могільніка Калодзецкая Касцюковіцкага р-на.
ВАРАГІ (познагрэч. Barangoi, ад стараж.-сканд. vaeringjar), усходнеслав. назва жыхароў Скандынавіі. У 9—11 ст. варажскія воіныдружыннікі наймаліся на вайсковую службу да рус. князёў, удзельнічалі ў паходах супраць Візантыі і вандроўных плямён. Варажскія гандляры праз Фінскі заліў, Ладажскае воз., мноства малых рачулак і азёр волакам выходзілі на Волгу і спускаліся да Каспійскага мора, або па Зах. Дзвіне і Дняпры выходзілі да Чорнага мора. Шлях з Балтыйскага мора ў Чорнае атрымаў назву шлях «з варагаў у грэкі» (Балтыйскае мора да 18 ст. наз. Варажскім). В. ўпершыню ўпамінаюцца ў запісанай у «Аповесці мінулых гадоў» легендзе, у якой летапісец пачынаў гісторыю Рус. зямлі з запрашэння В. на Русь. На падставе гэтай легенды ў 18 ст. ўзнікла нарманская тэорыя паходжання Русі, якая пры пісвае В. ролю стваральнікаў стараж.рус. дзяржавы. Варажскія воіны і гандляры, не адыграўшы значнай ролі ў стараж.-рус. грамадстве, хутка аславяніліся. Стараж.-рус. летапісы (Лаўрэнцьеўскі, Іпацьеў
скі, Ніканаўскі і інш.) і скандынаўскія сагі (Эймундава сага, Сага пра Цідрыка Бернскага) сведчаць аб палітычных і эканам. кантактах В. з стараж. насельніцтвам на тэр. Беларусі. Скандынаўскія знаходкі (упрыгожанні, зброя, манеты і рунічныя знакі на касцях жывёл) сканцэнтраваны ў асноўным уздоўж Зах. Дзвіны і Дняпра, а таксама на Гро дзеншчыне. Дзве сярэбраныя антрапаморфныя падвескі і наканечнік кап’я, упрыгожаныя сярэбранай насечкай, знойдзены ў Ваўкавыску, мячы — у Гродне, паблізу Полацка, у кургане каля Лукомля, шлем у Слоніме, жал. ланцэтападобныя наканечнікі стрэл — у Полацку, Ві цебску, Лукомлі і в. Маскавічы (Браслаўскі р-н), падвескі з выявамі вікінгаў — у в. Лудчыцы (Быхаўскі р-н), Калодзецкая (Касцюковіц кі р-н). Нумізматычныя знаходкі прадстаўлены скарбам з Полацкага Верхняга замка, 2 скарбамі з в. Стражавічы (гл. Стражавіцкія манетна-рэчавыя скарбы) і скарбам з в. Новы Двор (гл. Навадворскі ма~ нетны скарб). На гарадзішчы Маскавічы знойдзены падковападобная фібула з выявамі звярыных галовак на канцах і папярочнай рыфленай дугой, раўнаплечая фібула, шырокапалосныя крыжыкі, падвеска ў выглядзе вадаплаўнай птушкі з ціснёным арнаментам на тулаве і больш за 100 абмломкаў касцей жывёл з нанесенымі на іх рунічнымі надпісамі і малюнкамі. Косць для гульні з рунічным надпісам знойдзена ў Полацку, касцяныя вастрыі са стылізаванымі выявамі галовак жывёл — каля вёсак Гарадзішча (Мінскі р-н) і Пруднікі (Міёрскі р-н), футарал ад касцянога грэбеня — у Навагрудку.
Літ.: 274, 343, 1017. Л. У. Дучыц.
ВАРАНІНО, курганны могільнік раннеслав. часу каля в. Вараніно Быхаўскага р-на. За 1 км на ПдЗ ад вёскі, на левым беразе Дняпра. 12 курганоў выш. 0,5—1,4 м, дыям. 7—12 м. Выявіў у 1963 I. I. Арцёменка, даследавалі ў 1963 Арцёменка (1 курган), у 1964—65 Г. Ф. Салаўёва. Пахавальны абрад — трупаспаленне за межамі кургана.
Выяўлены перапаленыя косці на.гарызонце ў скопішчы попелу і вугалю (5 пахаванняў) і ў круглаватых ямах дыям. 0,5—0,9 м (4 пахаванні); адно пахаванне ў скрыні з плах (памер 30x84x58 см) арыентавана ў напрамку ПнУ — ПдЗ. Два курганы без пахаванняў. Знойдзены аплаўленыя абло мак бронзавай пласціны і шкляныя пацеркі, жал. нож і кольца, ляпная кераміка паводле формы і арнаменту падобная да керамікі роменска-боршаўскай культуры.
Датуецца 7—10 ст.
Літ.-. 1114. Г. Ф. Салаўёва.
ВАРАЦІІПЫН КАМЕНЬ, Вара ці шын х р э с т, помнік эпіграфікі
ў цэнтры в. Камена Вілейскага р-на. За 100 м ад правага берага р. Вілія. Звесткі пра камень апублікаваў у сярэдзіне 19 ст. К. П. Тышкевіч. У канцы 19 ст. яго даследаваў А. П. Сапуноў, на пач. 20 ст.— Е. Р. Раманаў, у 1976 — Я. Г. Звяруга. Камень шэрага колеру, па форме падобны на звон. Выш. 1,9м, акружнасць 10,8 м. На камені высечаны шасціканцовы крыж (выш. 1,72 м, шыр. верхняй перакладзіны 0,43 м, ніжняй 0,61 м) і надпісы «ІС ХС» «ННКА»'«ВОРОТШІШН ХРЬСТЬ». Захаваліся сляды паіпкоджанага нечытэльнага надпісу. Паводле палеаграфічных даных мяркуюць, што надпісы выбіты ў 1-й трэці 12 ст. Народнае паданне звязвае камень з аратым, ператвора ным у камень за працу ў святочны дзень.
Літ.-. 759, 983, 1147.
Л. У. Дучыц, Я. Г. Звяруга. ВАРГАНЫ, археал. помнікі каля в. Варганы Докшыцкага р на.
Г арадзішча дзвінскай і штры хаванай керамікі культур. На ўскраіне вёскі на вял. узвышшы, злева ад шашы на Глыбокае. Мясцовая назва Варганская гара. Пляцоўка памерам 60X50 м. Абследаваў у 1949, 1965 і 1972 A. Р. Мітрафанаў. Культурны пласт 0,4—0,6 м. Выяўлена ляпная гладкасценная і штрыхаваная кераміка.
С е л і ш ч а банцараўскай культу ры. 3 Пд прымыкае да гарадзішча. Выявіў і даследаваў у 1965 Г. В. Штыхаў, абследаваў у 1972 Мітрафанаў. Культурны пласт 0,2— 0,8 м. Знойдзены рэшткі наземнага жытла зрубнай канструкцыі з печчукаменкай, жал. серп і шылы, 2 гліня ныя формачкі для адліўкі бронзавых упрыгожанняў, біканічныя прасліцы, кераміка. Датуецца 6—8 ст.
Курганны могільнік-1 кры вічоў. За 500 м на ПдУ ад гарадзішча. 3 насыпы даўж. 8—9 м, піыр. 5—7 м, выш. 1 м. 2 курганы даследаваў у 1972 Мітрафанаў. Паха вальны абрад — трупаспаленне. У адным кургане пахаванне пад насыпам у грунце, у другім — у ямцы, накрытай гаршком. У пасудзіне знаходзіліся перапаленыя косці і жал. гітарападобная спражка. Датуецца 8—9 ст.
Курганны могільнік2. За 1 км на Пд ад вёскі, ва ўрочышчы Калдоба. 3 насыпы выш. да 1,5 м, дыям. 7—8 м. Вядомы з канца 19 ст. Абследавалі ў 1965 Штыхаў, у 1972 Мітрафанаў.
Курганны могільнік-3. За 2,5 км на Пд ад гарадзішча, каля дарогі ў в. Грабучае. 40 курганоў выш. да 1 м, дыям. 7—8 м. Вядомы з канца 19 ст. Абследавалі ў 1965 Штыхаў, у 1972 Мітрафанаў.
A. Р. Мітрафанаў.
Гліняныя ліцейныя формы (4, 5), прасліцы (2, 3, 6), жалезныя серп (1), шылы (7, 8) з селішча Варганы.
Гліняны ляпны посуд з могільніка Вароніна (Жыткавіцкі р-н).
ВАРДЭЙН, мінцвардэйн (ням. wardein ад італьян. guardare назіраць), упаўнаважаны па назіранню за дзейнасцю манетнага двара. Кантраляваў службовых асоб, у т. л. дзейнасць мінцпрабірэра і мінцмайстра, вагі і гіры, адбор і захаванне кантрольных проб кожнай плаўкі, пробу лігатурнага металу, ажыццяўляў кантроль за рэмедыумам. Пасада В., характэрная для манетных двароў Еўропы, на расійскіх манет ных дварах існавала ў 18 ст.
Літ.: 1527.
ВАРОНІН Мікалай Мікалаевіч [30. 11(13.12).1904, г. Уладзімір— 4.4. 1976], савецкі археолаг і гісторык мастацтва. Д-р гіст. навук., праф. (1946). Скончыў Уладзімірскі ін т нар. асветы (1923), Ленінградскі ун-т (1926). У 1932—76 навук. супрацоўнік Дзярж. акадэміі гісторыі матэрыяльнай культуры (з 1959 Ін т археалогіі AH СССР). Вывучаў гісторыю культуры і дойлідства гарадоў Стараж. Русі. У 1949 рабіў раскопкі на Замкавай Гары ў Грод не, выявіў 2 цагляныя крапасныя вежы 12 ст., храм з маёлікавай падлогай, жылыя будынкі. Вывучаў таксама збудаванні і фрэскі Бельчыцкага Барысаглебскага манастыра каля Полацка. Рэдактар і адзін з аўтараў «Гісторыі культуры Старажытнай Русі» (т. 1 — 2, 1948—51). Дзярж. прэмія СССР 1952, Ленінская прэмія 1965.
Тв.: Древнее Гродно. М., 1954. (Матерналы н нсслед. по археологнн СССР; № 41); Бельчнцкне рунны // Архнтектурное наследство. М., 1956. Вып. 6; Зодчество Северо-Восточной Русн XII —XV веков. Т. 1—2. М.. 1962.
Літ.-. 185, 186. Т. М. Каробушкіна.
ВАРОНІНА, археал. помнікі ранняга жалезнага веку каля в. Вароніна Жыткавіцкага р-на.
Селішча-1. За 300 м на Пн ад вёскі, на правым беразе старыцы р. Вароніна, ва ўрочышчы Ніва. Даўж. да 200 м. Абследавалі ў 1961 Ю. У. Кухарэнка, у 1961 і 1974 Л. Д. Побаль. Культурны пласт 0,6—0,7 м. Знойдзены ляпная кераміка зарубінецкай культуры і сярэднявечча, абпаленая гліна, косці і зубы жывёл.
Селішча-2. За 800 м на Пн ад вёскі, на левым беразе р. Струмень. Даўж. 200 м. Даследаваў у 1954 12 м2 Кухарэнка, абследаваў у 1961 і 1974 Побаль. Культурны пласт 0,7 м. Выяўлены фрагменты грубаляпных і чорнаглянцаваных пасудзін зарубінецкай культуры.
Бескурганны могільнік. У цэнтры вёскі. У 1952—54 даследаваў 50 пахаванняў Кухарэнка, 2 пахаванні раскапаны мясц. жыхарамі. Пахавальны абрад — трупаспаленне за межамі могільніка.
Кальцыніраваныя косці змешчаны ў прадаўгаватых (арыентаваны на 3 — У) або круглых ямах, у двух паха ваннях — у пасудзінах-урнах ва ўсх.
частцы магіл. Пахавальны інвентар — гліняныя, пераважна глянцаваныя пасудзіны розных форм (розная колькасць у кожным пахаванні). Знойдзены 18 драцяных фібул, сярод іх 7 зарубінецкага тыпу з трохвугольным шчытком, бронзавыя шпількі з кальцавымі і пляската-спіральнымі галоўкамі і спіралепадобныя бранзалеты, жал. кольцы і нажы, спражкі, бронзавая трапецападобная падвеска, сіняя шкляная пацерка з мўаравым арнаментам. Па-за межамі пахаванняў выяўлены рэшткі грубаляпных і глянцаваных пасудзін, упрыгожаных часткова бара зёнкамі, зашчыпамі, уцісканнямі, расчосамі, наляпнымі валікамі, 2 бронзавыя шпількі і фібула з трохвугольным шчытком, 3 гліняныя прасліцы, абломкі пляскатых нечак.
М. М. Варонін.
Гліняныя грузікі (1, 2), прасліца (3), льячка (4), выява жывёлы (5), фрагмент гаспадарчага вырабу (6), жалезныя шпора (7), часткі сярпа (8, 9), гаспадарчай рэчы (ІО) з гарадзішча Варонча.