Археалогія і нумізматыка Беларусі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
Літ.: 425,, 959, 1226. A. А. Трусаў. ВАЎЧУНЫ, познамезалітычнае паселішча яніславіцкай культуры каля в. Ваўчуны Слонімскага р-на. За 200 м на Пн ад вёскі, на левым беразе р. Іса (прыток р. Шчара). Памеры 150x40 м. Выш. над узроўнем вады 6—7 м. Выявіў у 1985 I. I. Падгарадзецкі, даследавала ў 1987—88 Н. В. Шаблюк. Культурны пласт 0,2 м. Знойдзены 6 нуклеусаў, вастрыё, ланцэтападобны наканечнік, прылада тыпу сякеры, праколкі, пласцінкі, нажы, канцавыя
скрабкі з ножападобных пласцінак і адшчэпаў, шмат адшчэпаў сколаў з нуклеусаў. Датуецца 6—5-м ты сячагоддзямі да н. э.
ВЕВЯРЫЦА (ад вавёрка), в е к ш а, старажытнаруская плацежная адзі нка. Назву атрымала ад вавёрчынай шкуркі, якая была таварам-грошамі. У 10—11 ст. гэта манетны фрагмент (0,33—0,50 г) куфіцкага дырхема або заходнееўрап. дэнарыя. У 11 ст. складала '/юо—'/iso грыўні кун, '/$—'/8 нагаты, '/і—’/6 куны, 1 /2—1 /з разаны. У 12—13 ст. устарэлы тэрмін, што азначаў крайне нязначную, мізэрную суму.
Літ.: 1585, 1640.
План падмурка Ваўкавыскага храма. Графічная рэканструкцыя П. А. Рапапорта.
Вастрыі (1, 2, 11), скрабкі (4, 5, 10, 12, 17), разцы (8, 9, 14, 15), трапецыя (3), скобля (13), нуклеус (16), пласціны са скошаным рэтушшу канцом (6, 7) з паселішча Ваўчуны.
ВЕВЯРЭСК, летапісны горад. Упамінаецца ў «Спісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх» у канцы 14 ст. сярод гарадоў Вял. кн. Літоўскага. У даследчыкаў няма адзінага пункта гледжання наконт яго месцазнаходжання. Рус. гісторык М. М. Ціхаміраў адносіў яго да ліку загад кавых, археолаг В. В. Сядоў атаясамліваў летапісны В. з гарадзішчам каля в. Касцянёва Шчучынскага
р-на і лічыў, што назва горада паходзіць ад гідроніма — назвы р. Вавёркі (левы прыток р. Лебяды, што ўпадае ў Нёман). Але малаве рагодна, каб гідронім даў назву пасяленню, ад якога р. Вавёрка працякае за 16—18 км, а побач знаходзіцца р. Касцянёўка. Больш ве рагодна, што летапісны В. існаваў на месцы сучаснай в. Вавёрка Лідскага р-на, што размяпічаецца на р. Вавёрка Лідскага р-на. У дакументах 16 ст. ўпамінаецца пад назвай Гарадзішча.
Літ.: 1054, 1182. С. А. Піваварчык. ВЕЖА, гл. ў арт. Абарончыя збудаванні.
ВЕЙНА, курганны могільнік каля в. Вейна Лагойскага р-на. За 1,2 км на ПнУ ад вёскі, недалёка ад могілак. 41 курган выш. 1—2,5 м, дыям. 6—10 м. У 1970 у разбураным кургане знойдзены касцяк, пры якім была жал. сякера 11 ст. У 1978 Г. В. Штыхаў даследаваў 2 насыпы. У адным выяўлены рэшткі трупапалажэння, у другім — 2 пахаванні па абрадах трупаспалення і трупапалажэння. Датуецца канцом 10— 11 ст.
Літ.: 1353a.
ВЕЙНА, бескурганны могілБнік бронзавага веку каля в. Вейна Ма гілёўскага р-на. Выяўлены ў 1930 пры распрацоўцы кар’ера. Абследаваў В. Р. Тарасенка. Пахаванні знаходзіліся на глыб. 2,5 м, у адным з іх знойдзена каменная свідраваная сякера, у другім — канцавы скрабок з рэтушаванымі краямі.
Літ.: 79, 1153.
ВЕЛІКАСЁЛЬСКІ МАНЁТНЫ
СКАРБ. Знойдзены ў в. Вялікае Сяло Верхнядзвінскага р-на ў 1977. Вядомы 321 сярэбраная і білонная манета. ВКЛ: паўгрошы Аляксандра Ягелончыка [ 1492—1506], Жьь гімонта I Старога [1506—48], Жыгімонта II Аўгуста [1548—72] — манетны двор Вільні. Польшча: паўгрошы Казіміра IV Ягелончыка [1447—92], Яна I Ольбрахта [1492— 1501], Аляксандра Ягелончыка [1501—06], Жыгімонта I Старога — Кракаўскі манетны двор. Рэч П аспалітая: рыжскі грош і траяк, літоўскі траяк С. Баторыя [1576— 86], рыжскія і польскія соліды, грошы польскія, траякі і шэсць грошаў Зыгмунта III [1587—1632] — манетныя двары Рыгі, Мальбарка, Быдгошчы, Познані, Вільні. Рыга (вольны горад): соліды С. Баторыя — манетныя двары Рыгі, Гданьска. Курляндыя (герцагства): солід Фрыдрыха і Вільгельма [1596—1616] — манетны двор Мітава. Гданьск (вольны горад): солід С. Баторыя. Прусія: грош Жыгімонта I Старога — манетны двор Торн, гроніы Альбрэхта Бран дэнбургскага [1525—68] — манетны двор Кёнігсберга. Вял. кн. Ма скоўскае: дзенгі і капейкі Івана IV Грознага [1533—47] — гра-
шовы двор Масквы. Расія (царства): капейкі Івана IV Грознага [1547—84], Фёдара Іванавіча
[1584—98], Барыса Гадунова [1598—1605], Ілжэдзмітрыя I [1605—06], Васілія IV Шуйскага [1606—10], Уладзіслава Жыгімонтавіча [1610—12] — грашовыя двары Ноўгарада, Пскова, Масквы. Венгрыя (каралеўства): дэнарыі Фердынанда I [1526—64], Максіміляна II [1564—76], Рудольфа [1576—1612] — манетны двор Крэм ніц. Тэўтонскі ордэн: солід Марціна Трухзеса [1477—89], Германская імперыя: солід, паў грош, паўбатцэн (‘ /2 крэйцэра трай-
Бронзавыя шпількі з бескурганнага могільніка 1 Велямічы.
размяшчаліся па берагах рэк, у паглыбленых у мацярык або наземных слупавых 2-камерных жытлах з глінабітна-каркаснымі сценамі пл. 60—120 м2 (трапляюцца навял. пабудовы да 20 м2). Вырабляла ляпныя прысадзістыя шыракагорлыя гаршкі з храпаватай паверхняй, а таксама міскі, кубкі, арнаментаваныя рэльефнымі геам. ўзорамі. Нешматлікая ганчарная кераміка прадстаўлена гаршкамі, міскамі, збанамі, вазамі разнастайных форм. Пахавальны абрад — трупапалажэнне і трупаспаленне на бескурганных могільніках. Рэшткі спаленых за межамі могільніка нябожчыкаў разам з попелам ссыпаліся ў ямкі глыб. да 1 м або змяшчаліся ў урны. У пахаваннях вы яўлены рэчы, часам папсаваныя агнём; набор пахавальнага інвентару складаўся найчасцей з глінянага гаршка, бронзавай фібулы і касцянога грэбеня. На могільніках трапляюцца ахвярныя ямкі, запоўненыя попелам, часам у іх знаходзяць камяні-валуны, абломкі глінянага посуду, косці жывёл. Некаторыя тыпы ляпных гаршкоў маюць аналагі ў пшэворскай культуры, a ганчарных — у чарняхоўскай культуры. На думку многіх даследчы-
Бронзавыя і жалезныя фібулы (зверху), ка 2 Велямічы.
гліняны посуд з бескурганнага могільні-
нога), драйпёлькеры — манетныя двары Вісбадэн, Кёльн, Міндэн, Нортхайм, Свідніца. Манеты фальшывыя: падробкі венгерскага дэнарыя Фердынанда I і рыжскага соліда Зыгмунта III Вазы. Ухаваны ў канцы 1610-х г. Скарб захоўваецца ў Нумізматычным кабінеце БДУ. В. Н. Рабцэвіч.
ВЕЛЬБАРСКАЯ КУЛЬТЎРА, ар хеал. культура плямён, якія з сярэдзіны 1 ст. н. э. насялялі тэр. паўн.-ўсх. Польшчы. Назву атрымала ад могільніка каля мяст. Вельбарк (цяпер Мальборк-Вельбарк) у Ніжнім Павісленні. Mae 2 стадыі развіцця: вельбарскалюбавідскую (1—2 ст. н. э.) і вельбарска-цэцэльскую (2—4 ст. н. э.). На 2-й стадыі пачынаецца прасоўванне вельбар1 скіх плямён на ПдУ, у 2 ст. яны занялі тэр. на правабярэжжы Зах. Буга да р. Гарынь. Насельніцтва жыло на адкрытых селішчах, якія
каў, у фарміраванні В. к., акрамя карэннага насельніцтва, прынялі ўдзел усходнегерманскія плямёны готаў і гепідаў. На тэр. Беларусі вядомы могільнікі В. к. з трупаспаленнем: Брэсцкі бескурганны могільнік, Дружба (Брэсцкі р-н), Велямічы (Столінскі р-н), Вялічкавічы (Камянецкі р-н) і інш.
Літ.: 636, 1386. В. С. Вяргей.
ВЕЛЯМІЧЫ, група бескурганных могільнікаў ранняга жалезнага веку і селішчаў зарубінецкай культуры каля в. Велямічы Столінскага р-на.
Бескурганны могільн і к -1. За 4 км на У ад вёскі, ва ўрочышчы Турска, на высокім участку доўгай дзюны. У 1953—56 даследаваў 4680 м2 Ю. В. Кухарэнка. Выяўлена 157 пахаванняў, з іх 11 належаць да 3—4 ст., 10 — старажытна-рускія курганы, астатнія пахаванні зарубінецкай куль-
туры. Пахавальны абрад — трупаспаленне за межамі могільніка.
Перапаленыя косці ссыпаліся на дно круглых і авальных ям або ў гліняныя урны. У адным пахаванні выяўлены няспалены жаночы чэрап. Пахавальны інвентар размешчаны на Пн або ПнУ ад касцей: грубаляпныя і глянцаваныя гаршкі (арнаментаваны ўцісканнямі на плечуках або краях венчыка, налепленымі псеўдавушкамі, расчосамі і «жамчужнымі» ўцісканнямі), міскі, кубкі, стопкі, 77 бронзавых і жал. фібул (раннія экземпляры з дроту сярэдне латэнскай схемы, большасць якіх зарубінецкага тыпу з трохвугольным шчытком на спінцы, астатнія — позналатэнскай схемы), бронзавыя буйныя шпількі з кальцавой і пляската-спіральнай галоўкамі, арнаментава ныя трапецападобныя падвескі, пярсцёнкі.
Датуецца другой пал. 2 ст. да н. э.— 1 ст. н. э.
Бескурганны м о г і л ь н і к 2. За 1,5 км на 3 ад могільніка-1, ва ўрочышчы Пугачэнец, на невял. пясчаным узвышшы. У 1954 1955 і 1957 даследавалі 1868 м2 Кухарэнка, у 1960—62—6116 м2 К. В. Каспарава. Выяўлены 2 пахаванні 3—4 ст., 116 зарубінецкай культуры.
У большасці пахаванняў рэшткі крэмацыі ссыпаліся на дно круглых і авальных ям, у адным — у глінянай урне, у другім яма выкладзена аблом камі глінянага посуду, 12 — кенатафы.
Раскопкі аднаго з пахаванняў бескурганнага могільніка 1 Велямічы.
Адно пахаванне абкладзена абломкамі глінянага посуду, што імітуе скрыне выя пахаванні паморскай культуры. Частка пахавальнага інвентару анала гічная рэчам могільніка 1, за выключэннем бронзавых пласціністых шпілек (2) і трапецападобнай падвескі, паяснога кручка, жал. званочка з кручком і інш. Сярод 89 фібул 63 сярэднелатэнскія зарубінецкага тыпу, астатнія — позналатэнскай схемы: адначленныя «воінскія» (19) і рамачныя (7).
Датуецца пач. 1 ст. да н. э.— 2 ст. н. э.
Бескурганны м о г і л ьн і к 3. За 2 км на ПдЗ ад могільніка-1. На хутары Дуброўка, на невял. узвышшы сярод балот. У 1957 Кухарэнка правёў невял. раскопкі. Знойдзены фрагменты пасудзін за рубінецкай культуры.
С е л і ш ч a -1. На Пд ад могільніка-1, на пакатым схіле дзюны. Даследаваў Кухарэнка. Культурны пласт 0,8 м. Выяўлены фрагменты ляпных гаршкоў зарубінецкай культуры, косці жывёл, жал. шлакі.
Селішча-2. За 0,5 км на ПнУ ад могільніка-2. У 1953—57 даследавалі 600 м2 Кухарэнка, у 1962— 102 м2 Каспарава. Культурны пласт 0,4—0,8 м. Выяўлены рэшткі 4 па-
будоў і некалькі гасп. ям. Адна з пабудоў зрубная, няправільнай прамавугольнай формы, памерам 6Х Х4 м, паглыбленая на 0,8 м у мацярык. У ёй выяўлены рэшткі глінабітнага вогнішча дыям. 1 м, абпаленыя камяні. Знойдзены косці жывёл, абломкі каменных зерняцёрак, фрагменты грубаляпнога і глянцаванага посуду, жал. нож, бронзавыя падвескі, кавалкі глінянай абмазкі.
Селішча-3. На У ад могільніка-2. Памер 0,5 X 0,2 км. У 1962 даследавала 276 м2 Каспарава. Культурны пласт 0,3—0,4 м. Выяўлены рэшткі грубаляпных і глянцаваных пасудзін.
Спражка (1), бляшка ад галаўнога ўбо ру (2), бразготка (3), пярсцёнак (4), скроневае кольца (5) з каменнага могільніка-1 Вензаўшчына.