Археалогія і нумізматыка Беларусі

Археалогія і нумізматыка Беларусі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
501.16 МБ
Літ.-. 637, 895, 899. A. А. Егарэйчанка.
ВАРОНЧА, археал. помнікі каля в. Варонча Карэліцкага р на.
Гарадзішча. На паўн. ускраіне вёскі, паміж р. Карчоўка і дарогай на в. Райца. Пляцоўка 110X Х46 м, выш. 8—9 м над поплавам. На 3 гарадзішча роў у напрамку Пд — Пн, глыб. 5 м, шыр. 5—7 м. Схілы пляцоўкі штучна апрацаваны для надання болыпай стромкасці, на Пд — 2 штучныя тэрасы даўж. 35—40 м. На ўсх. і зах. краях гарадзішча глыбокія ямы дыям. 8—10 м. Абследаваў у 1987, даследаваў 100 м2 у 1988—89 У. У. Хартановіч. Культурны пласт да 1 м па краях пляцоўкі, у цэнтры — не праглядаецца. Выяўлены гасп. ямы, каменныя агнішчы, развал глінабітнай печы.
Знойдзены фрагменты штрыхаванага, гладкасценнага, глянцаванага і неглянцаванага ляпнога посуду (рабрысты і слоікападобны) з дамешкамі жарствы ў гліне, гліняныя грыбападобныя грузікі, фрагменты і цэлыя прасліцы розных форм і памераў (гладкія і арнаментаваныя), гліняная льячка, крыца, абломкі сярпоў, нажоў, утулкавы наканечнік кап’я, шпора, косці жывёл, шлакі і абпаленая абмазка.
Датуецца 1-й пал. 1-га тысячагоддзя н. э.
Селішча. На 3 прымыкае да гарадзішча. Даўж. да 300 м. Абследаваў у 1987 Хартановіч. Культурны пласт выяўлены часткова. Знойдзены фрагменты штрыхаванай керамікі. Датуецца 2-й пал. 1-га тысячагоддзя н. э. У. У. Хартановіч. ВАРШАЎСКІ АРХЕАЛАГІЧНЫ МУЗЁЙ. Адкрыты ў 1928 як Цэнтральны дзярж. музей перадгісторыі. Утвораны на аснове збораў старажытнасцей Э. Маеўскага. У фондах матэрыялы з раскопак больш за 6 тыс. археал. помнікаў (гарадоў, гарадзішчаў, могільнікаў, стаянак, паселішчаў), у т. л. ранняга жал. веку на тэр. Беларусі [Скорбічы (гл. Дружба) Брэсцкага' р-на, Трасцяніца, Нача], раннефеад. перыяду (Віцебск, Вароніна Лепельскага, Арловічы Слонімскага, Відагошча Лагойскага р-наў, Навасёлкі і Засвір), рэчы з раскопак курганоў Лагойшчыны, што праводзілі ў 19 ст. археолагі К. П. Тышкевіч і Я. П. Тышкевіч.
Літ.: 897.	Г. В. Штыхаў.
ВАРШАЎСКІ МАНЁТНЫ ДВОР 18 — 19 ст., цэнтр манетнай вытворчасці Рэчы Паспалітай (1765— 95), Варшаўскага герцагства (1807— 15), Царства Польскага ў складзе Расійскай імперыі (з 1815). У 1765— 95 перыядычна чаканіў медныя соліды, траякі, сярэбраныя грошы, двайныя грошы (паўзлотыя), 4-грашовікі (злотыя), шэсць грошаў, 8-грашовікі (двайныя злотыя), 10-грашовікі, паўталеры, талеры, залатыя дукаты, 1.5 дуката (паўстаніслаўдор), 3 ду каты (станіслаўдор). На манетах змяшчаліся ініцыялы адміністрата-
раў: G. або G (П. Гартэнберг, 1765 68), FS (Ф. Сульм, 1765—67), IS (Ю. Шрэдэр, 1768—72), АР (А. Партэнштайн, 1772—74), ЕВ (Э. Брэн, 1774-92), у 1791—95— абрэвіятуры MV (манета варшаўская) або MW (Варшаўскі манетны двор). У час прускай акупацыі 1795 В. м. д. закрыты. У 1810—14 чаканіў манеты герцагства Варшаўскага з ініцыяламі адміністратараў: IS (Я. Стокман, 1810—11), IB (Я. Бенік, 1811—15). У 1816—41 чаканіў медныя манеты Каралеўства Польскага з легендамі на польскай мове. У час паўстання 1830—31 паводле рашэння рэвалюцыйнага ўра да ў лютым — верасні 1831 чаканіліся манеты «мяцежныя» з гербам Рэчы Паспалітай і ініцыяламі адміністратара двара KG. У 1834—50 чаканіў манеты двухмоўныя расій ска-польскія, таксама медныя 1 (ма са 2,86 г) і 3 грошы (маса 8,57 г), білонныя 5 грошаў 1836, 1838—40 (залатніковая проба 182/з, маса 1,45 г) і 10 грошаў 1835—40 (проба 18 2/з, маса 2,91) з адзнакай наміналу на польскай мовё. 3 1842 чаканіліся агульнарус. сярэбраныя і залатыя, з 1850 медныя манеты: палушка, дзенежка (гл. Дзенга), 1, 2, 3, 5, 10, 20, 25 кап., палціна, рубель і 5 рублёў. У 1857 В. м. д. чаканіў медныя манеты (грошы, траякі) з датай 1815. Апошняя манета з дакладнай датай — капейка 1864, пасля чаканіў траякі, білонныя 5і 10-грашовікі з датай 1840. За 1816—65 адчаканена манет на суму 17 371 179 руб. 76 кап. з ініцыяламі адміністратараў IB (1815—27), FH (Ф. Хунгер, 1815—27), KG (К. Гранаў, 1829— 1934), ЕР (Е. Пуш, 1834—35). У 1842—57 манеты меціліся абрэвіятурай MW, у 1850—64 — ВМ (варшаўская манета). 1.1.1868 В. м. д. закрыты.
Літ.'. 1671, 1737. В. С. Касмылёў. ВАРЫУНЯ, стопка, істопка, тып старадаўняй гасп. пабудовы для хавання на зіму агародніны, садавіны, малака, гатавання ежы для жывёлы. Абаграецца печкай-каменкай ці жарам. На Беларусі стараж. варыянт В. выяўлены пры раскопках Верхняга замка ў Віцебску ў культурным пласце 2-й пал. 13 ст. Зруб памерам 2,96x2,98 м з сасновага бярвення дыям. 18—20 см. 3 трох вянкоў зрубу, якія захаваліся, 2 ніжнія з неабчасанага яловага бярвення. Захавалася падлога з плах, замацаваных на 4 лагах. Выяўлена печ-каменка з камянёў памерамі 3— 5x4,6—6x7—8 см. В. ўпамінаецца ў лісце канца 13 ст. рыжскіх купцоў да віцебскага кн. Міхаіла. У традыцыйным будаўніцтве В. вя дома да сярэдзіны 20 ст.
Літ.\ 646, 829. Л. У. Калядзінскі.
ВАСІЛЁВІЧЫ, стаянкі каля в. Васілевічы Навагрудскага р-на. Выявіў у 1975 М. М. Чарняўскі.
Стаянка-1. За 1,5 км на ПнЗ ад вёскі, каля ўрочышча Пагарэлае, на выступе надпоймавай тэрасы, зарослай лесам. Знойдзены нешматлікія крамяні і фрагменты керамікі нёманскай культуры.
С т а я н к а-2. За 800 м на ПнЗ ад вёскі, на вузкім мысе левабярэжнай тэрасы Нёмана. Знойдзены крамянёвыя прылады працы і кера міка бронзавага веку.
С т а я н к а-3. За 600 м на ПнЗ ад вёскі, на высокай левабярэжнай дзюне, выцягнутай уздоўж берага Нёмана. За 150 м на Пд ад берага ракі. На цэнтр. участку памерам 40x80 м сабраны крамянёвы матэрыял часоў мезаліту і бронзавага веку, фрагменты керамікі сярэдняга этапу нёманскай культуры, ганчарных вырабаў позняга сярэднявечча.
С т а я н к а-4. За 200 м на У ад стаянкі-1, каля зах. берага Нёмана. Памер 50X90 м. Культурны пласт да 0,4 м. Знойдзены крамянёвыя прылады працы, фрагменты керамікі неаліту і бронзавага веку.
,	М. М. Чарняўскі.
ВАСІЛЁВІЧЫ, археал. помнікі каля в. Васілевічы Слонімскага р-на. Да следавалі ў 1955 Ф. Д. Гурэвіч, у 1963—64 В. Р. Супрун.
Селішча-1 жал. веку. За 800 м на ПдУ ад вёскі, на ўзвышаным беразе р. Шчара ва ўрочышчы Кут. Знойдзены ляпная гладкасценная кераміка, ганчарныя вырабы з лінейным арнаментам, рэтушаваны трохвугольны наканечнік стралы і інш. крамянёвыя прылады.
Селішча 2 У паўн.-ўсх. част цы вёскі. Знойдзены ганчарныя вырабы.
Курганнымогільнік. Уцэнтры вёскі. 31 насып выш. да 1,3 м, дыям. 7—12 м. Выяўлена 11 пахаванняў, сярэбраная манета 16 ст. У 1965 могільнік знішчаны.
Літ.: 2Т2, 1340. В. Р. Супрун. ВАСІЛЁУІПЧЫНА, археал. помнікі каля в. Васілеўшчына Дзяржынскага р-на.
Селішча. За 1,1 км на ПнЗ ад вёскі, за 300 м ад могільніка-1, на ўзгорку каля леса. Пл. 0,4 га. Культурны пласт да 0,15 м. Адкрыў у 1987 Ю. А. Заяц. Знойдзена кераміка 11—1-й пал. 13 ст.
М о г і л ь н і к 1. За 0,8 км на Пн ад вёскі, у лесе, злева ад дарогі на в. Слабодка. 11 курганоў выш. 0,5—1,5 м, дыям. 4—11 м. Адзін насып пашкоджаны ямай і норамі. Адкрыў у 1983, раскапаў у 1987 За яц. У аснове насыпу на мацерыку прасочваецца пляма попелу ад рытуальнага вогнішча, на якім знойдзены рэшткі ганчарнага гаршка канца 13—14 ст.
Могільнік-2. За 650 м на Пн ад вёскі. 7 насыпаў. Знішчаны ў 1976.
ВАСІЛЬКОЎКА, археал. помнікі штрыхаванай керамікі культуры каля в. Васількоўка Лагойскага р-на.
Гарадзішча. Мясцовая назва Замак. За 1,5 км на ПдУ ад вёскі, на правым беразе р. Цна, на стрэлцы доўгага ўзгорка, абмежаванага з трох бакоў поймай, з захаду ручаём. Пляцоўка амаль круглая, дыям. 57—59 м, пукатая ў цэнтры. Умацавана 2 кальцавымі валамі шыр. 7—10 м і ровам глыб. 1,5 м, шыр. 9—10 м, які праходзіць паміж імі. Вядома з 1924, даследаваў у 1964, 1966, 1967 A. Р. Мітрафанаў 402 м2. Культурны пласт пляцоўкі 0,2—
Жалезныя фібулы (1, 8), спражкі (2, 7, 21), крэсівы (3—5), вушка з кальцом (6), шпількі (9, 10), ключы (11, 19, 20, 22), нажніцы (12, 13), нажы (14—16), пісалы (17,18), двайныя кручкі(23, 24), блешня (25), рыбалоўныя кручкі (26—27), зубы састаўных восцяў (28—29), гарпун (30) з Ваўкавыска.
0,25 м, на краі 2—2,24 м. Выяўлены рэшткі жылых і гасп. пабудоў слупавой канструкцыі.
Адно жытло 2-камернае, памер ка мер 4,3—4,6x2,8 м. унутры размяшчалася агнішча падковападобнай формы (памер 1,4X1,1 м), абкладзенае напалавіну ўкапанымі ў мацярык камя нямі. Гасп. пабудова падзелена на 4 памяшканні (3 памерам 3,8X 2,8 м, чацвёртае, меншае, трапецападобнай формы), магчыма, гэта стойла для жывёлы. Выяўлены таксама 2 авальныя ямы-паграбы: адна памерам 1,2x0,8 м, глыб. 0,4 м, сцены абкладзены дроб нымі камянямі; другая памерам 3,2 X X1.95 м, урэзана ў схіл пляцоўкі, магчыма, мела перакрыцце. Знойдзены фрагменты гліняных гладкасценных і штрыхаваных (пераважна) пасудзін, жал. сярпы, шылы, абломак падковападобнай фібулы, гліняныя прасліцы, абломкі сякеры, грузіка дзякоўскага тыпу і ніжняга каменю зерняцёркі.
Курганны могільнік-1. За 1 км на 3 ад вёскі. 21 курган выш. 1,1—2,5 м, дыям. 8—12 м. Адкрыў і даследаваў 2 насыпы Мітрафанаў, у 1976 абследаваў С. I. Лашанкоў. Пахавальны абрад — трупаспаленне. У адным кургане пахаванні размешчаны 5 ярусамі, у другім — 2 пахаванні, адно ў цэнтры насыпу. Знойдзены невял. гаршчок конусападобнай формы.
Курганны могільнік-2. За 0,5 км на 3 ад курганнага могільніка-1. 37 насыпаў выш. 1,2—3,1 м, дыям. 8—15 м. Адкрыў і абследа ваў у 1976 Лашанкоў.
Літ.: 785.	A. Р. Мітрафанаў.
ВАСТРЫЕ, каменная прылада працы з завостраным рэтушшу кан цом. На Беларусі вядома з камен нага веку (27—2-е тысячагоддзі да н. э.). У залежнасці ад віду рэтушы, месца яе размяшчэння, формы рэтушаванага краю адрозніваюода В. з затупленым краем, косыя і лістападобныя, па якіх можна вызначыць тып культуры археал. помніка. В. з затупленым краем тыпу іравет (Юравічы), падобныя на лязо сцізорыка, характэрны для культур позняга палеаліту, а тыпу Ставінога і яніславіцкага тыпу — для каморніцкай і яніславіцкай культур мезаліту. Косыя В., папярочныя краі якіх апрацаваны стромай ці паўстромай рэтушшу, тыповыя для розных культур палеаліту і неаліту. Лістападобныя В., абабітыя з аднаго ці абодвух бакоў плоскай адціскальнай рэтушшу,— для неаліту.
ВАУКАВЫСК, горад, цэнтр Ваўкавыскага р-на, на р. Рось, пры ўпадзенні ў яе р. Ваўкавыя. За 102 км на ПдУ ад Гродна, вузел чыгунак на Баранавічы, Масты, Бераставіцу, Свіслач, аўтадарог на Масты, Слонім, Ружаны, Бераставіцу.