Археалогія і нумізматыка Беларусі

Археалогія і нумізматыка Беларусі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
501.16 МБ
Літ.: 1, 258, 746, 1189. М. А. Ткачоў. «БЮЛЁТЫН НУМІЗМАТЫЧНЫ» («Biuletyn numizmatyczny», «Нумізматычны бюлетэнь»), часопіс Нумізматычнай камісіі Польскага археал. і нумізматычнага т-ва. Выходзіць на польскай мове з 1965, перыядычнасць — 10 выпускаў у год. Друкуе матэрыялы па нумізматыцы навуко-
ва-папулярнага кірунку, перавага аддаецца гісторыі грашовага абарачэння Рэчы Паспалітай.
БЯЗВОДНАЕ, гарадзішча штрыха ванай керамікі культуры каля в. Бязводнае Вілейскага р-на. За 500 м на ПнЗ ад вёскі, на паўд.-ўсх. краі ўзвышша. Пляцоўка авальная, памерам 67 Х50 м, схілы стромкія, выш. 15—17 м. 3 паўд.-ўсх. боку ўмацавана валам выш. 1,5—2 м і ровам глыб. ад грэбеня вала да дна 6 м, шыр. у верхняй частцы 13—15 м. Адкрыў і даследаваў у 1967 A. Р. Мітрафанаў. Культурны пласт у цэнтры 0,5, каля вала 1 м. Знойдзены фрагменты штрыхаванага посуду і
Бярдыш 12 ст. з Віцебска.
кавалкі абмазкі сценак жытлаў. Да туецца 1—4 ст.
«БЯЛАСТОЦКІ НУМІЗМАТЫК» («Bialostocki numizmatyk», «Бела стоцкі нумізмат»), часопіс Беластоц кай секцыі Польскага археал. і нумізматычнага т-ва. Выдаецца на польскай мове з 1986 неперыядычна. Змяшчае матэрыялы па нумізматыцы ВКЛ і Рэчы Паспалітай.
БЯЛЬМОНТЫ, пашыраная ў навук. л-ры назва курганнага могільніка 8—10 ст. Гл. Ахрэмаўцы.
Сярод знаходак — жал. і бронзавыя спражкі, пярсцёнак, 5 бронзавых лунніцападобных скроневых кольцаў, фрагмёнты бронзавага ўпрыгожання, ляп ныя пасудзіны. Магільнік належаў балта-славянскаму насельніцтву. Датуец ца 8—10 ст.
Літ.\ 916.
БЯРДЬІШ (польск. berdysz), старадаўняя халодная зброя ў выглядзе
сякеры з лязом у форме паўмесяца (даўж. 0,4—1 м) з доўгім драўляным дрэўкам (даўж. 1,8—2 м). Адсутнасцю вострага кап’я Б. адрозніваўся ад алебарды. Вядомы ў краінах Стараж. Усходу, у 15—пач. 18 ст.— ва ўсёй Еўропе. Б.— масавая зброя гараджан і сялян паўстанцаў, гар. варты і брамнікаў. 3 укарочаным і патоўшчаным дрэўкам Б. (з 1674 у войску Рэчы ІІаспалітай) выкарыстоўваўся як сякера для пабудовы драўлянай агароджы ваен нага лагера, стварэння лясных засек, завалаў і інш. Б. знойдзены ў Віцебску, Мінску, Брэсце, Мядзеле, Гродне і інш. гарадах. У Рус. дзяржаве 16—17 ст. ім былі ўзброены пераважна стральцы, якія насілі Б. на рамяні за плячыма. Б. служыў таксама падстаўкай-фаркетам для вядзення агню з агнястрэльнай зброі.
Літ.'. 526, 1423. М. А. Ткачоў.
БЯРОЗАЎСКІ КЛЯШТАР КАР
ТЭЗІЯНЦАУ, помнік архітэктуры 17 ст, Пабудаваны ў 1648—89 у г. Бяроза. Агульная пл. больш за 1,5 га. Вызначаюць 2 функцыянальныя зоны: у знешняй (самай вялікай) размяшчаліся жылыя па мяшканні манахаў, бібліятэка, трапезная, шпіталь, аптэка, гасп. пабу довы з сажалкай і садам. У кляштар вяла брама, прыстасаваная да аба роны. Уся тэр. комплексу была абнесена мураванай сцяной з 5 абарончымі вежамі. Цэнтр. месца ў кляштары займаў касцёл і далучаныя да яго келлі манахаў-самотнікаў. Дамі нантай з’яўлялася 8-гранная шмат’ярусная вежа-званіца, прыбудава ная да гал. апсіды касцёла, на якой знаходзіліся гарматы. Археал. даследаванне помніка ў 1989 праводзіла экспедыцыя Бел. рэстаўрацыйнапраектнага ін-та (кіраўнік A. I. Дзярновіч). Раскопкамі ўста ноўлена, што падмуркі жылых памяшканняў кляштара зроблены на глыб. 1,5—2 м ад сучаснай паверхні. Іх аснаванні выкладзены з камянёў дыям. 20—70 см і крыху высту паюць з асн. аб’ёму. У муроўцы кляштара (у т. л. падмурка) выкарыстана цэгла светла-карычневага колеру, памеры 27,3—28X14,6— 15X6,1—6,6 см. Змацоўвалася муроўка вапнаваю рошчынай. У раскапаных памяшканнях знойдзена керамічная плітка ад падлогі, памеры 21—21,2X21—21,2X5—5,5 см. У шурфе, закладзеным у дворыку агульнай зоны, знойдзены рэшткі падмурка, выкладзенага з камянёў, змацаваных вапнавай рошчынай. Будынак, відаць, быў зруйнаваны ў час Паўн. вайны 1700—21. Выяўленыя падмуркі даюць падставу меркаваць, што ў кляштары ў 17— пач. 18 ст. былі іншыя будынкі, не пазначаныя на плане 19 ст. Ціка вая знаходка — фрагменты зялёнапаліванай дахоўкі 17 ст. (таўшч.
1,5—2,3 см, выш. трапецаідальнага шыпа 2,5—3 см). Каля брамы трапляюцца фрагменты дахоўкі 17 ст., пакрытыя карычневай палівай. Тое, што кляштар быў заснаваны на незаселеным месцы, пацвярджаецца знаходкамі, якія датуюцца не раней 17 ст. Стратыграфічна культурны пласт падзяляецца на 3 гарызонты: баласт 19—20 ст., пласты канца 17—18 ст і сярэдзіны 17 ст. (перыяд будаўніцтва кляштара). Знойдзены макотры, рынкі, талеркі і міскі, паліваныя і непаліваныя гаршкі
Бярозаўскі кляштар картэзіянцаў. Шурф каля былога галоўнага фасада касцёла.
Фрагмент плоскай дахоўкі сярэдзіны 17 ст. з Бярозаўскага кляштара картэзіянцаў.
з амаль вертыкальнай шыйкай і невял. патаўшчэннем на канцы. Такая форма венчыкаў характэрна для керамікі 17—19 ст. Асаблівасцю бярозаўскай керамікі з’яўляецца выкарыстанне белых тлустых глін. На большасці фрагментаў тэракотавай кафлі 17—18 ст. пераважна раслінны арнамент, у фармовачнай масе таксама значная частка белай гліны.
A. I. Дзярновіч.
БЯРОЗКІ, паселішча верхнедняпроўскай культуры каля в. Бярозкі Добрушскага р-на. На Пд ад вёскі, на 1-й надпоймавай тэрасе правага берага р. Іпуць, ва ўрочышчы Селішча. Адкрыў у пач. 1900-х г. Е. Р. Раманаў, даследавала ў 1975— 76 А. Г. Калечыц.
Выяўлены шматлікія рэшткі крамянё вай вытворчасці, (адшчэпы, пласціны, нуклеусы), загатоўкі і гатовыя прылады працы (скрабкі, скоблі, сякеры, цёслы, праколкі, свярдзёлкі, адзінкавыя тра пецыі), пласціністыя наканечнікі стрэл, фрагменты ляпнога посуду, упрыгожаныя лапчастым і ямкавым арнаментам, наколамі, вуглом адступаючай лапаткі.
Літ.: 981.
БЯРЭЗІНСКІ КУРГАННЫ МО ГІЛЬНІК, каля г. Беразіно. Насупраць паўд. ускраіны горада, на левым беразе Бярэзіны, ва ўрочышчы Прыбар. 3 насыпы выш. 1—1,1 м,
Агульны выгляд гарадзішча Бяскатава.
Агульны выгляд раскопу аднаго з курганоў курганнага могільніка Бярэзніца.
дыям. 7—9 м. Адзін з іх пашкоджаны (раней тут было 12 курганоў). Адкрыў у 1930 I. Р. Калодкін, даследаваў 3 курганы ў 1931 A. М. Ляўданскі, абследавала ў 1979 Т. С. Бубенька. Пахавальны абрад — трупаспаленне. Знойдзены пацеркі,
бронзавыя ўпрыгожанні, ляпныя гаршкі. Датуецца 10—12 ст.
Літ.: 718.
БЯРЭЗНІЦА, курганны могільнік каля в. Бярэзніца Пружанска га р-на. За 1,1 км на ПдЗ ад вёскі, на ўскраіне сасновага бору, ва ўрочышчы Пель. 11 насыпаў выш. 0,35—0,8 м, дыям. 8,3—12,5 м, аплылі, зараслі кустамі, некаторыя — дрэвамі, 3 пашкоджаны ямамі. Вя домы з 19 ст., абследавалі ў 1970 A. Р. Мітрафанаў, у 1983, 1985 Т. М. Каробушкіна, у 1986 яна раскапала 1 курган. ІІахавальны абрад — трупаспаленне за межамі кур гана. У цэнтры насыпу ў ямцы дыям.
30 см, глыб. 27 см на пласце попелу знойдзены перапаленыя косці, у насыпе таксама спаленая драўляная прамавугольная канструкцыя памерам 1,1X1 м. Адзін з самых стараж. з вядомых на Сярэднім Пабужжы могільнікаў. Датуецца 6—7 ст. н. э.
Літ. : 591. Т. М. Каробушкіна.
БЯСКАТАВА, археал. помнікі каля в. Бяскатава Гарадоцкага р-на.
Г арадзішча днепра-дзвінскай і банцараўскай культур. На паўд. ускраіне вёскі, на пагорку выш. 20 м. Мясц. назва Папова Гара. Даследа ваў у 1965 К. П. Шут. Культурны пласт 1 м. Знойдзены ляпная гладкасценная і тэкстыльная кераміка, фрагменты ганчарных гаршкоў.
С е л і ш ч а банцараўскай культуры. Побач з гарадзішчам. Плошча 1 га. Сабрана ляпная гладкасценная кераміка. Датуецца 5—8 ст.
Курганны могільнік крывічоў. За 300 м на У ад гарадзішча. 12 насыпаў: адзін доўгі (25X10 м, выш. 2 м), 4 падоўжаныя (15X 10 м, выш. 2 м) і 7 круглых (дыям. 6—8 м, выш. 1—1,5 м). У 1975 Г. В. Штыхаў даследаваў 2 курганы.
У адным пад насыпам выяўлена попельна-вугальная праслойка: трупаспаленне нябожчыцы зроблена на месцы і змешчана ў авальную ямку. Знойдзены 2 касцяныя фігуркі птушак, бронзавае плоскае скроневае кольца з адтулінамі для трапецападобных падвесак, шкляная зялёная пацерка, касцяны • круглы гузік, ляпны гаршчок. У другім кургане на грунце сляды агню, у неглыбокай ямцы вуглі. Прыкмет пахавання няма.
Датуецца 8—9 ст.
Літ.: 895, 1368. Г. В. Штыхаў.
D
ВАГАВАЯ СІСТЭМА ў манет най с п р а в е, суадносіны вагавой адзінкі і яе фракцый, якія зафіксаваны, ў пэўнай лікавай сістэме. ВАГАНАВА Ала Мікалаеўна (н. 5.7. 1948, с. Старанікольскае Ленінскага р на Маскоўскай вобл.), беларускі археолаг. Канд. гіст. навук (1985), дацэнт (1986). Скончыла БДУ (1972). Супрацоўнік Дзярж. музея БССР (1973—75), з 1975 вы кладае ў БДУ. Даследуе праблемы сацыяльнай тыпалогіі паселішчаў эпохі Кіеўскай Русі, пытанні ўмацавання сядзіб-замкаў 11—13 ст. Адзін з аўтараў навучальнага дапаможніка для студэнтаў вну «Гістарычнае краязнаўства Беларусі» (1980). Удзельнічала ў археал. экспеды цыях БДУ у Рагачове, Вішчыне, Га радзішчы Мядзельскага р-на, Івані.
Тв. : йз нсторнн нзучення феодальных замков Древней Русн // Весн. Беларус. ун-та. Сер. 3. 1980. № 3; Нсторнческая географня н тнпологня древнерусскнх феодальных замков XI — XIII веков // Там жа. 1987. № 1; Матернальная культура древнерусскнх феодальных замков // Древнерусское государство н славяне. Мн., 1983. A. А. Егарэйчанка. ВАГІ, прылада для вызначэння масы каштоўных металаў і вырабаў з іх. Паяўленне В. звязана з выкарыстаннем у грашовым абара-
чэнні абрэзкаў і розных вагавых норм куфіцкіх дырхемаў, зніклі са спыненнем паступлення манетнага металу. У 2 й пал. 10—11 ст. на тэр. ўсх., паўн. і цэнтр. Еўропы былі пашыраны кішэнныя В., якія мелі складныя каромыслььрычагі (даўж. ў разгорнутым стане 12—14 см), трымальнік.-вушак, апорныя шчакавіны, правіла, балансірны штыфт, шалі (мацаваліся на льняной нітцы або металічным ланцужку). Найчасцей В. выраблялі з медных сплаваў (цынкавых або алавяністых са знач нымі дамршкамі свінцу), часам з жал. правілам; усе дэталі мацаваліся заклёпкамі. Складзеныя каро-
А. М. Ваганава.
мыслы (даўж. каля 7 см) укладалі ў шалі (дыям. 8—10 см), В. разам з наборам гірак — у футарал. В. прызначаліся для ўзважвання рэчаў масай да 100—150 г з дакладнасцю да 0,01 г. На Беларусі знойдзены цэлыя В. (без шаляў) у Лідзе, шалі ў Ваўкавыску. Дроздаве, Друцку.
Літ.: 806, 16'27, 1640. I. I. Сінчук. ВАДАЛЕЙ, металічная літая пасудзіна, якая выкарыстоўвалася ў сярэднявеччы для мыцця рук. Мела выгляд рэальных ці фантастычных жывёл, коннікаў, чалавечых галоў, бюстаў і інш. Адлівалі з бронзы ці серабра, аздаблялі чаканкай або гравіраваннем. Найб. цікавы В. 1-й пал. 13 ст. ў выглядзе коннага рыцара выяўлены ў Гродзенскай Барысаглебскай царкве. Зроблены ў Паўн. Германіі. Выш. 24 см, даўж. 19 см. Коннік у доўгай падперазанай кашулі без рукавоў, надзетай на кальчугу, на галаве каня капюшон з адтулінамі для вачэй і вушэй. Вада налівалася праз адтуліну ў ілбе каня і выцякала з яго рота.