Археалогія і нумізматыка Беларусі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
выступамі (Слуцк, Гродна, Заслаўе, 10—13 ст.), куба (Полацк, 12— 13 ст.), куба з усечанымі вугламі (Маскавічы, 12—13 ст.). Жалезныя галоўкі (Полацк, Маскавічы) мелі вагу 110 і 175 г, бронзавыя са свінцовай заліўкай'—180, 195 г. 3 16 ст. як сімвал улады Б. аздаблялі каштоўнымі камянямі, золатам, серабром (у скарбніцы нясвіжскіх Радзівілаў у 17 ст. захоўвалася «Б. гетманская, апраўленая золатам, бірузой і рубінамі»), У бел. ваеннай тэрміналогіі «вялікая Б.» азначала ўладу вял. гетмана, а «Б. польная», ці «Б. меншая»,—гетмана польнага. У канцы 18 ст. Б. на Беларусі знікла.
Літ.: 277, 416, 479, 702, 847, 1346, 1347. М. А. Ткачоў.
БУЛКІН Валянцін Аляксандравіч (н. 30.11.1937, Ленінград), археолаг і мастацтвазнавец. Канд. мастацтва-
знаўства (1975). Скончыў Ленінградскі дзярж. ун т (1966). Дацэнт кафедры гісторыі мастацтва Ленінградскага ун-та (1978). Вывучае гісторыю стараж. рус. мастацтва і археалогію архітэктуры. Кіраваў раскопкамі Полацкага Сафійскага сабора, у выніку якіх зрабіў план яго рэканструкцыі, датаваў першапачатковую пабудову сабора (11 ст.), адкрыў рэшткі прыбудоў да яго 12—13 ст., выказаў меркаванне пра існаванне прамавугольнай вежы каля паўн.-зах. вугла сабора, праз якую траплялі на хоры, у фундаменце выявіў камень з надпісам, даказаў наяўнасць княжацкага магільнага склепа і другой царквы побач.
Тв.: Советское нсточннковеденне Кневской Руся: йсторногр. очеркн. Л., 1979 (у сааўт.); Проблемы нзучення Полоцкого Софнйского собора // Древнерусское государство н славяне. Мн., 1983; Надпясн на камне нз храма Софня в Полоцке (разам з Т. У. Раждзественскай) // Памятннкм культуры: Новые открытня: Ежегодннк 1982. Л., 1984; Соцнальный заказ н церковное стронтельство на Руся' // Отечественное н зарубежное нскусство XVIII в.: Основные пробл. Л., 1986; Софнйскнй собор в Полоцке: (К вопросу о зап. апсндах) // Древнерусское нскусство. М., 1988.
Г. В. Штыхаў.
БЎЛКІН Васіль Аляксандравіч (н. 9.7.1945, Ленінград), археолаг і гісторык. Канд. гістарычных навук (1973). Скончыў Ленінградскі дзярж. ун-т (1970). Дацэнт кафедры археалогіі Ленінградскага ун-та (1982). Вывучае пытанні развіцця Падзвіння і Верхняга Падняпроўя ў этнакультурных працэсах Усх. Еўропы ў 1-м — пач. 2-га тысячагоддзя н. э. Прымаў удзел у раскопках у Полацку, Мазыры, Янкавічах (Расонскі р-н).
Тв.: Археологнческне памятнякв Древней Русн IX—XI веков. Л., 1978 (разам з I. В. Дубавым, Г. С. Лебедзе вым); Советское нсточннковеденне Кн евской Русн: Нсторногр. очеркн. Л., 1979 (у сааўт.); Некоторые данные об нсторнческой географнн центральной Белорусснн // Древнерусское государство н славяне. Мн., 1983; Городніце в Кнмбаровке (разам з Г. М. Залашкам) // Археологнческне открытня 1983 года. М., 1985; К этнонсторнческой географнн Белоруссня (разам з A. С. Гердам) // Археологня н нсторня Пскова н Псков ской землн. Псков,1987; Река Полота н загадочный Турунт // К 1125-летню Полоцка: Конф. «Нсторня н археологяя Полоцка н Полоцкой землн»: Докл. на юбнл. чтеннях. Полоцк, 1987; О месте Полоцка на Западной Двнне (разам з В. Н. Смірновым) // Там жа; Герцнке н Кукенойс // Генезнс н развнтне феодалнзма в Росснн. Л., 1988; Об особенностях географнн смоленско-полоцкнх длннных курганов // Археологня н нсторня Пскова н Псковской землн. Псков, ^988. д х. Трусаў.
БУНАК Віктар Валяр’янавіч [ 10(22).9.1891, Масква —11.4.1979], савецкі антраполаг. Д-р біялагічных навук (1935), прафесар (1925). Заслужаны дзеяч навукі РСФСР. У 1923—48 заг. кафедры
антрапалогіі і дырэктар Ін-та антрапалогіі Маскоўскага дзярж. ун-та. 3 1948 у Ін-це этнаграфіі імя М. М. Міклухі-Маклая AH СССР. Аўтар першага сав. падручніка па антра палогіі. Укараніў у антрапалогію гісталагічныя, сералагічныя, біяхі мічныя, папуляцыйна-генетычныя і дэмаграфічныя, блізняковыя і пасямейныя метады даследаванняў. Рас працаваў асн. прынцыпы антрапалагічнага даследавання. Пад яго кіраўніцтвам і пры яго ўдзеле праведзены антрапалагічныя даследаванні ў
Вал. А. Булкін.
раёнах на Пд і ПдЗ Беларусі (Бабруйск, Бяроза, Глуск, Івацэвічы, Любань, Ляхавічы, Пінск, Слуцк, Старобін, Целяханы, Чырвоная Слабада). Сабраў даныя па размеркаванню груп крыві на тэр. Усх. Еўропы, у т. л. і на Беларусі.
Te.: Раса как нсторнческое понятне // Наука о расах н раснзм. М.; Л., 1938; Антропологнческне нсследовання в Южной Белорусснн // Антропологнческнй сборннк. М., 1956. № 1; Череп человека н стаднн его формнровання у нс копаемых людей н современных рас. М., 1959.
JJir.: 823. Л. I. Цяіака.
БУРАЗЬ, комплекс археал. помнікаў каля в. Буразь Жыткавіцкага р-на. За 1 км на Пд ад вёскі, на выцягнутай дзюне ўздоўж правага берага высахлага рэчышча р. Язда, ва ўрочышчы Казаргаць. Абследавалі ў 1927 г. А. Дз. Каваленя, С. С. Шутаў, Я. Р. Калодкін, В. П. Тарановіч, даследавалі ў 1961 Ю. У. Кухарэнка, Л. Д. Побаль, у 1968 У. Ф. Ісаенка.
Паселішчы каменнага і бронзавага вякоў. Знойдзены тронкавыя наканечнікі стрэл на ножападобных пласцінах і інш. вырабы эпохі меза літу, крамянёвыя прылады працы і фрагменты керамічнага посуду
днепра данецкай, сярэднедняпроўскай і тшцінецкай культур.
С е л і ш ч ы жалезнага веку. Паблізу паселішчаў. Знойдзены посуд мілаградскай культуры з круглым і пляскатым вузкім дном, высокімі адагнутымі ці прамымі гарлавінамі, з ямкамі пад краем венчыка.
У канцы 1-га тысячагоддзя да н. э.— пач. 1-га тысячагоддзя н. э. тут існавала селішча зарубінецкай культуры.
Бескурганны могільнік зарубінецкай культуры. Побач з се-
Падвеска з бурштыну сярэдзіны 2-га тысячагоддзя да н. э. з курганнага могільніка Ходасавічы Рагачоўскага р-на.
лішчамі. У 1930-я г. выяўлена і даследавана 19 пахаванняў. Пахавальны абрад — трупаспаленне, рэшткі крэмацыі ссыпаліся ў невял. яму. Пахавальны інвентар — грубаляпны посуд (міска, гаршчок, кубак), фрагменты жал. і бронзавых вырабаў (падвесак, скроневых кольцаў).
Ва ўрочышчы выяўлены слав. старажытнасці 6—9 ст., рэчы ранне феад. перыяду.
Літ.-. 454, 472, 637, 638, 899, 1148.
М. М. Крывальцэвіч. БУРНОСЫ, стаянка каля в. Бурносы Лідскага р-на. На паўн.-ўсх. ускраіне вёскі, каля в. Бурносы Лідскага р-на, уздоўж краю правабярэжнай тэрасы Нёмана. Выявіла ў 1951 С. Н. Тараканава, абследаваў у 1962, 1985 М. М. Чарняўскі. Захаваўся толькі невял. вольны ад пасадак край паселішча, культурны пласт да 0,5 м. Знойдзены матэрыялы мезалітычнага часу (лістапа добныя наканечнікі стрэл, ланцэта падобныя вастрыі, бакавыя разцы, трапецыі, частка з іх мае рысы свідэрскай культуры, фінальнага этапу палеаліту). Зрэдку сустракаюцца рэчы бронзавага веку (сэрца падобныя наканечнікі стрэл).
Літ.\ 1146.
БУРШТЫН (ням. Bernstein палаючы камень), зацвярдзелая выкапнёвая смала некаторых парод хваёвых дрэў палеагенавага і неагенавага перыядаў (65—2 млн. г. таму назад).
Б., які сустракаецца ва Усх. Еўропе, пераважна жоўты і жоўта-чырвоны з рознымі адценнямі. У Сіцыліі вя домы блакітны, чырвоны або зялёны, у Румыніі — чорны Б. Найбліжэйшыя ад Беларусі і найболыпыя ў свеце радовішчы Б. знаходзяцца на паўд. беразе Балтыйскага мора (у Калінінградскай вобл. і на балтыйскім беразе Полыпчы). Адсюль па рэках Зах. Дзвіна, Нёман, Зах. Буг і ўніз па Дняпры Б. трапляў на тэр. Беларусі, Украіны, на Верхняе Паволжа і Усх. Міжземнамор’е (гл. Бурштынавыя шляхі). У пераадкладзеным россыпным выглядзе Б. сустракаецца ад вусця Рэйна да Пад-
Да арт. Бурштын. Бурштынавыя ўпрыгожанні з тарфянікавых стаянак позняга неаліту і ранняга бронзавага веку Віцебшчыны.
няпроўя і ад паўд. Швецыі да Карпат. На Беларусі Б. у невял. колькасці трапляецца ў глыбіні марэнных адкладаў Палесся. Матэрыял шырока выкарыстоўваецца для вы рабу ўпрыгожанняў. На Беларусі вядомы з неаліту, нярэдка сустракаецца пры раскопках археал. помнікаў — стаянак, бескурганных і кур-
ганных могільнікаў, селішчаў, гарадзішчаў і стараж. гарадоў.
М. М. Чарняўскі.
БУРШТЫНАВЫЯ ШЛЯХІ , шляхі пашырэння бурштыну і вырабаў з яго з паўд. ўзбярэжжа ГІрыбалтыкі. У познім неаліце (2-я пал. 3 га тысячагоддзя да н. э.) праходзілі праз тэр. паўн. Беларусі па Зах. Дзвіне — з усх. Латвіі на сучасную Віцебшчыну і ў вярхоўі Зах. Дзвіны. У пач. бронзавага веку гэты шлях стаў больш ажыўленым, узнік лі яго адгалінаванні на Бел. Падняпроўе і праз водападзел на Валдайскім узвышшы ў басейн Верхняй Волгі. На 3 Беларусі трапляў па Нё
мане і па Зах. Бугу (апошнім шляхам яго транспартавалі з нізоўяў Віслы на 3 Украіны). У сярэдзіне 2-га тысячагоддзя да н. э. функцыяніравалі шляхі, што звязвалі Паўд. Прыбалтыку з эгейскімі гарадамі і інш. раёнамі ўсх. Міжземна мор'я — праз Зах. Дзвіну і Дняпро ў Чорнае і Эгейскае моры, праз Віслу
і Зах. Буг у Паўд. Буг або Дняпро і далей у тыя ж моры. Да канца 2-га тысячагоддзя да н. э. прыбалтыйскі бурштын пранікае ў рознай колькасці на б. ч. еўрап. тэрыторыі. У канцы 1-га тысячагоддзя да н. э. з пашырэннем гегемоніі Рыма ў Міжземнамор’і найб. важным стаў шлях вывазу бурштыну па Вісле з адгалінаваннем на Зах. Буг. У сярэднявеччы са змяншэннем попыту на бурштын і захопам Прычарнамор’я мусульманскай Турцыяй, саперніцтвам з Рускай дзяржавай традыцыйныя Б. ш. праз Беларусь заняпалі.
М. М. Ч арняўскі.
БУЦЬКІ, курганны могільнік каля в. Буцькі Пружанскага р-на. За 0,6 км на ПдЗ ад вёскі, на тэр. старых могілак. 4 насыпы дыям. 5,6—8,5 м, выш. 0,5—0,8 м, на адлег ласці 5—12 м адзін ад аднаго. Выявіла і даследавала ў 1986 Т. М. Ка робушкіна, раскапаны 1 курган. Па хавальны абрад — трупапалажэнне ў труне галавой на 3. Пахаванне можна датаваць II ст. Раней тут існаваў грунтавы могільнік, аб чым сведчаць 4 пахаванні на глыб. 0,7 м у трунах галавой на ПдЗ.
Побач з курганамі — каменны язычніцкі ідал (каменная баба), на грудзях якога высечаны крыж у коле, датуецца 1 ст. н. э.
Літ.: 591.
БЫХАЎ, горад, цэнтр Быхаўскага р-на, прыстань на Дняпры. За 44 км на Пд ад Магілёва, чыг. станцыя на лініі Магілёў — Жлобін, аўтадарогамі звязаны з Магілёвам, Рагачовам, з аўтамагістралямі Магілёў — Гомель і Магілёў — Бабруйск.
Межы гіст. часткі горада акрэслены берагам Дняпра і абарончым валам пач. 17 ст., рэшткі якога захаваліся да нашага часу. Пл. ўмацаванай часткі Б. каля 60 га. Даследаваў 1.1. Сінчук, у 1988 ускрыта 24 м2 у час назіранняў за землянымі работамі, у 1989 раскапана 120 м2. Культурны пласт 0,5—2,5 м. У паўн.-ўсх. частцы горада выяўлены пласт знаходак, пашкоджаных пажарам 1650-х г. На глыб. 0,7 м адкрыты рэшткі аднаяруснага насцілу з бярвён маставой 17 ст. шыр. 4,5 м, што вяла да Магілёўскай брамы ў паўн. частцы горада. Пад маставой выяўлены культурны пласт 15—17 ст. таўшч. 0,6 м.