Археалогія і нумізматыка Беларусі

Археалогія і нумізматыка Беларусі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
501.16 МБ
БРЭСЦКІЯ СКАРБЫ.1) Знойдзе ны ў Брэсце ў 1834. Складаўся з ся рэбранай чары, 2 кавалкаў сярэбранага лома, 470 медных манет і 87 сярэбраных манет. Рэч П a с п а л ітая: Ян II Казімір Ваза — медныя соліды 1659—66 (470 экз.), 6-грашовікі 1660—68 (54 экз.); Ян III Сабескі — 6-грашовікі 1679—83 (9 экз.). П р у с і я: Фрыдрых Вільгельм — 6 грашовікі і орты 1679—86 (17 экз.), Фрыдрых III — манеты 1699 (6 экз.). Саксонія: Іаан Георг IV — манета 1694. Ухаваны ў канцы 17 ст. 39 сярэбраных манет захоўваюцца ў Эрмітажы. 2) Знойдзены ў Брэсце ў 1837. Складаўся з 1035 сярэбраных грошай агульнай масай 3027,692 г. Чэхія, манет. двор Кутна Гора: Карл I [1346—78] —
грош пражскі (114 экз.); Вацлаў IV [1378—1419] — грош пражскі (406 экз.); Казімір III [1333—70] — грош кракаўскі; 514 экз. нявыяўленага правіцеля Польшчы — Кракаўскі манетны двор. Ухаваны ў 1420 я г. Пасля вызначэння ў Эрмітажы перададзены ў Прыдворную Кантору (Пецярбург). Далейшы лёс скарбу невядомы. 3) Знойдзены паміж Варшаўска-Ціраспальскай чыгункай і яе Мухавецкай веткай у 1884. Складаўся з 153 сярэбраных манет. Рэч Паспалітая: Ян II Казімір Ваза — 6-грашовікі поль скія 1660—66, 6-грашовік літоўскі 1666; Ян III Сабескі — 6-грашовікі польскія 1678, 1679, 1681, 1682, 1684. Іспанскія Нідэрланд ы: Філіп IV — паўпатагон Брабанта 1657, Прусія: Фрыдрых Вільгельм 1—6 грашовікі 1679, 1682, 1683, 1685, 1686. Ухаваны ў 2-й пал. 1680-х г. Здадзены ў пераплаўку на Пецярбургскі манетны двор. 4) Зной дзены ў Брэсце ў 1960 каля 10 сярэбраных рублёвікаў Паўла I [1796— 1801 ]. Ухаваны ў канцы 18 — пач. 19 ст. Лёс скарбу невядомы. 5) У час рас копак Брэсцкага бескурганнага могільніка на тэр. былой в. Трышын (у 1968 злілася з г. Брэст). У 1961 зной дзены 2 медныя манеты Рымскай імперыі (выключна рэдкія знаходкі антычных манет на Беларусі). Захоўваюцца ў Брэсцкім абласным краязуаўчым музеі.
БУБЕНЬКА Таццяна Станіславаўна (н. 8.6.1957, г. Беразіно), бела рускі археолаг. Канд. гіст. навук (1991). Скончыла БДУ (1980). 3 1977 у Ін-це гісторыі АН Беларусі. Вывучае помнікі гарадоў і сельскіх паселішчаў Беларусі 9— 18 ст. Правяла раскопкі Віцебскага Ніжняга замка (1981—85, 1987 — 89), Клецкага пасада (1986). Абследавала археал. помнікі ў Баранавіцкім, Віцебскім, Мастоўскім, Пухавіцкім, Чашніцкім р-нах.
Тв.: Средневековый Внтебск (разам з М. А. Ткачовым, Л. У. Калядзінскім) // Труды V Междунар. конгресса славянской археологмн. М., 1987. Т. 3, вып. 16; Стеклянная посуда нз Внтебска // Древностн Лнтвы н Белорусснн. Внльнюс, 1988; Ремесло Внтебского посада // Города Верхней Русн: нсто кн п становленне: Матерналы науч. конф. Торопец, 1990; Подых незвычайнай эпохі: Клецкая кафля XVI ст. (ра зам з В. Пазняковым) // Мастацтва Беларусі. 1991. № 3.
БУДАЎШЧЫ ЯРУС у археал о г і і, комплекс стараж. рэшткаў сінхронных збудаванняў пэўнага перыяду (пабудовы, маставыя, агароджы і інш.) і знаходак іх у куль турным пласце. З'яўляецца каштоўнай крыніцай вывучэння старадаў няй планіроўкі і забудовы стараж. гарадоў. Тэрмін Б. я. упершыню ўжыты Л. У. Арцыхоўскім у 1932 у час раскопак у Ноўгарадзе. У стараж. гарадах з магутным культурным пластом, які добра захоўвае
рэшткі драўлянай забудовы, пачаргова вылучаюць некалькі ярусаў, якія аддзяляюцца адзін ад аднаго праслойкамі культурнага пласта, слоем пажарышча, нівеліраванымі пракладкамі з рэшткаў бярвён, дошак і інш. Працягласць практычнага існавання яруса — 20—50 гадоў. У выніку раскопак у Мінску выяўлена 20 Б. я., у Віцебску — 16, Полацку — 14, Брэсце — 12, Пінску, Слуцку, Давыд-Гарадку, Слоніме, Гродне, Мсціславе — 4—6. Б. я. фіксуецца ў справаздачы з раскопак з указаннем глыбіні залягання, апісаннем спадарожных знаходак, фотаздымкамі. Для датавання яруса
Т. С. Бубенька.
выкарыстоўваюць дэндрахраналагічны, стратыграфічны і інш. метады. Часам робяцца пэўныя захады для кансервацыі Б. я. (гл. Археалагічны музей «Бярэсце»),
Літ.: 206, 385, 423. 703, 900, 1196, 1346.	,	Л. У. Калядзінскг.
БУДЗЬКО Уладзімір Дзмітрыевіч (н. 30.12.1927, в. Ліскі Рагачоўскага р-на), беларускі археолаг. Канд. гіст. навук (1962). Скончыў БДУ (1957). 3 1961 навук. супрацоўнік, з 1965 заг. сектара археалогіі Ін-та гісторыі АН БССР. У 1970—72 дацэнт Гомельскага ун-та, з 1973 навук., ст. навук. супрацоўнік Ін-та мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі. Даследчык сярэдняга і верхняга палеаліту на тэр. Беларусі і сумежнай тэр. Расіі. Праводзіў раскопкі верхнепалеалітычных стаянак у Бердыжы, Елісеевічах, Юдзінаве, Юравічах, стаянкі фінальнага палеаліту ў Падлужжы, Грэнску, Рудні Споніцкай і інш., устанавіў іх геалагічны ўзрост (сумесна з Л. М. Вазнячуком) і адносную старажытнасць, вызначыў месцы гэтых помнікаў сярод аналагічных стаянак Усх. і Цэнтр. Еўропы, вылучыў самастойную грэнскую культуру. Адзін з аўтараў «Нарысаў па археалогіі Беларусі» (ч. 1, 1970), «Гісторыі Беларускай
ССР» (т. 1, 1972), «Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» (т. 1— 7, 1984—88).
Тв.: О жнлшцах Бердыжской палеолнтнческой стоянкн // Краткне сообпіення Нн та археологнн AH СССР. М., 1964. Вып. 101; Памятннкп свндерскогренской культуры на террнторнн Белорусснн // Матерналы н нсследовання по археологнн СССР. М.; Л., 1966. № 126; Юревнчская верхнепалеолнтнческая стоянка // Белорусскне древностн. Мн., 1967; Археологня Белорусснн за советскнй пернод (разам з A. Р. Мітрафанавым) // Сов. археологня. 1967. № 4.
У. Дз. Будзько.
БУДРАНЫ, курганны могільнік балтаў каля в. Будраны Астравецкага р-на. За 0,7 км на ПдЗ ад вёскі. Мясцовая назва Капцы. 12 насыпаў выш. 0,6—1 м, дыям. 6—9 м. Даследаваў 10 курганоў ( 9 круглых дыям. 6,5—15 м, авальны памерам 11,5x15,5 м) у 1895 Ф. В. Пакроўскі. Пахавальны абрад — трупаспаленне на гарызонце (2) і ў насыпе (2).
Пахавальны інвентар — сякеры, наканечнікі коп’яў, серп, нож, бронзавыя бляшкі, мініяцюрны ляпны гаршчок. У адным кургане выяўлены косці каня з жал. трохчасткавымі цуглямі і спражкамі; 5 насыпаў без пахаванняў.
Датуецца канцом 1-га тысячагоддзя н. э.
Літ.уЭІД.
БУЖАНЕ, усходнеслав. племя (магчыма, саюз плямён), якое засяляла ў 6—9 ст. басейн Зах. Буга. Іх суседзямі на Пд былі валыняне, на 3 — мазаўшане. Аселыя займа ліся земляробствам, жывёлагадоўляй, бортніцтвам, рамёствам. Упамінаюцца ў «Аповесці мінулых гадоў». На думку славацкага гісторыка П. I. Шафарыка, у 5 ст. да н. э. называліся будзінамі, у першыя ст. н. э. сербамі (беласербамі). Паводле звестак географа Баварскага (канец 9 ст.), мелі 231 «горад» (замак). 3 10 ст. Б. ў складзе Кіеўскай Русі.
3 12 ст. жыхары зямель Пабужжа называліся па гал. гарадах княст ваў — дарагічынцы, берасцейцы і г. д. 3 13 ст. пашыраецца новая назва гэтых зямель — Падляшша. У літаратуры 19 ст. Б. зрэдку атая самліваюць з валынянамі, палешукамі.
БУЗДЫГАН (ад турэцкага «боздоган» — палка, булава), старажытная металічная зброя бліжняга бою ў выглядзе булавы з дзяржаннем (даўж. да 0,6 м) і галоўкай з 6—20 металічнымі пер’ямі (шырэйшыя на канцах). Часта ў дзяржанні быў схаваны стылет. На Беларусі сустракаліся прывазныя Б. (Турцыя, Зах. Еўропа) і мясц. вытворчасці. 3 17 ст. Б. стаў знакам афіцэрскай годнасці і ўпрыгожваўся каштоўнымі металамі і камянямі. Знік Б. у канцы 18 ст. У 1675 быхаўскія залачоныя Б. вывозілі на продаж у Маскву. Паводле актаў і запісаў Нясвіжскай збраёўні 17 ст., тут знаходзіўся Б. «дамаскі ў бронзу апраўлены». У Віцебскім абл. краязнаўчым музеі захоўваецца заходнееўрапейскі стальны Б. 16 ст. тыпу «моргенштэрн», у Брэсцкім абл. краязнаўчым музеі — тыпу «шастапёр».
JJiT.: 1, 1423, 1510. М. А. Ткачоў. БУЙНІЧЫ, археал. помнікі каля в. Буйнічы Магілёўскага р-на.
Г арадзішча ранняга жалезнага веку. За 0,8 км на Пд ад вёскі,
чыц, у 1988 A. А. Седзін. Пляцоўка авальная, памерам 46x26 м, выцягнута з Пн на Пд, выш. над поймай 12,5—13,5 м. 3 паўн. боку ўмацавана валам выш. 4,5 м, шыр. да 25 м, ровам глыб. 1 м. Пляцоўка здзірва нелая, пашкоджана траншэямі, ямай ад бліндажа часоў Вял. Айч. вайны, вал — ярамі і варонкамі ад бомб. Знойдзена ляпная кераміка з дамеш камі жарствы ў гліне.
Стаянка эпохі мезаліту. На паўд. ускраіне вёскі, на першай надпоймавай тэрасе правага берага Дняпра. Памер 18x30 м. Выявіў і абследаваў у 1975 В. Ф. Капыцін. Культурны пласт 0,1 м. У агаленнях
Агульны выгляд гарадзішча Буйнічы.
БУЛА, металічная віслая пячатка, якая прывешвалася на шнурку да дакументаў. Назва паходзіць ад свінцовага шарыка (праз яго працягваўся шнурок), на якім адціскаўся адбітак спец. шчыпцамі («булаторыі>). З’явіліся Б. ў Рыме ў канцы 4 ст., адціскаліся са свінцу, золата, серабра. 3 канца 10 ст. вядома ў Стараж. Русі. Знойдзены ў Брэсце, Ваўкавыску, Віцебску, Гродне, Мінску, Полацку. Б. полацкага кн. Ізяслава і ігуменні Ефрасінні Полацкай выяўлену ў Ноўгарадзе.
БУЛАВА, старадаўняя халодная зброя бліжняга бою, якая мела форму паліцы, даўж. 0,5—0,8 м з галоў
Булы з выявай тураўскага князя Ізяслава Яраславіча (11 ст.) з Ваўкавыска (1) і Бярэсця (2); з выявай св. Георгія і знакам Рурыкавічаў (трызубец) з в. Залатуха Калінкавіцкага р-на 2-й пал. 12 ст. (3).
на правым беразе Дняпра (за 400 м ад рэчышча), ва ўрочышчы Благадаць. Выявіў у пач. 20 ст. Е. Р. Раманаў, абследавалі ў 1928 А. Дз. Каваленя, у 1977 Л. У. Ду-
тэрасы знойдзены крамянёвыя канцавыя скрабкі, бакавыя разцы, нуклеусы і адшчэпы. Датуецца 8—5 тыс. да н. э.
Літ.: 470, 989.
кай рознай канфігурацыі. Найб. характэрна для народаў стараж. Ус ходу, з сярэднявечча вядома на тэр. Еўропы, у т. л. ўсх. славян. 3 16 ст. стала сімвалам вайсковага
старшынства. На Беларусі Б. з ка меннай галоўкай вядома з канца неаліту (Гронаў). У бронзавым веку яе выраблялі з каменнай або касцяной галоўкай эліпса-, шарападобнай і чатырохвугольнай форм (в. Ляды Барысаўскага, в. Віць Хойніцкага, г. п. Сапоцкін Гродзенскага, в. Дружылавічы Іванаўскага р-наў і інш.). 3 10—11 ст. выраблялі металічныя Б. (бронзавыя, свінцовыя, жалезныя). Мела розную форму: шарападобную васьмідольную (Лу комль, 12—13 ст.), грыбападобную (Давыд-Гарадок, 12 ст.), грушападобную (Нясвіж), бочачкападобную з пірамідальнымі шыпамі або
Эліпсападобная каменная булава 2-га тысячагоддзя да н. э. з в. Дружылавічы Іванаўскага р-на.