Археалогія і нумізматыка Беларусі

Археалогія і нумізматыка Беларусі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
501.16 МБ
Сярод масавых знаходак пераважаюць матэрыялы 16—18 ст.: кераміч ныя вырабы з суглінку і глін мясц. паходжання, кафля з суглінкаў і лёсападобных супескаў, розныя віды тарнага і сталовага шклянога посуду, аконныя дыскавыя і прамавугольныя шыбы, плоская непаліваная і зялёнапа ліваная дахоўка 17 ст. з паўцыркульным наском і «кубічным» мацавальным шыпам, цэгла-пальчатка з прамымі і косымі барознамі і інш. У ліку адзінкавых знаходак — пісталетны ствол 2-й пал. 17 ст., жал. акоўка рыдлёўкі 17 ст., пакеты прамавугольных аконных
шыбак 17—18 ст., зялёнапаліваны лялечны збанок і фрагмент непаліванай кафлі з дыдактычным сюжэтам 1-й пал. 17 ст., медны солід Рэчы Паспалітай 1664 і інш.
Б. (Стары Быхаў) упершыню ўпамінаецца ў грамаце кн. Дзмітрыя Сямёнавіча ад 31.5.1393 як княжацкае ўладанне, у канцы 14 — пач. 15 ст. ў «Спісе рускіх гарадоў да лёкіх і блізкіх». У 1430 быў уладаннем вял. князя ВКЛ Свідрыгайлы, у 2-й пал. 15—1-й пал. 16 ст. належаў княжацкаму роду Гаштольдаў, у 1542—1625 — магнатам ВКЛ Хадкевічам, з 1628 — княжацкаму роду Сапегаў. У 17—1-й пал. 18 ст. Б.— горадкрэпасць (гл. Быхаўскія
Быхаў. План 1781. Паводле А. Квіт ніцкай.
Быхаўскі замак. План 1 га паверха.
гарадскія ўмацаванні, Быхаўскі за мак), важны стратэгічны цэнтр. У 1590 Б. захапілі казакі данскога гетмана Мацюшы Федаровіча, у 1648 на горад хадзілі прыступам паўстанцы пад кіраўніцтвам Гаркушы. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 Б. вытрымаў 18-месячную (1654—55) аблогу казакоў Запарожскага войска, з 1655 — рускіх войск. Паводле Вілен-
скага перамір’я 1656, была асобна абумоўлена недатыкальнасць Б., але ў 1657 горад быў захоплены рус. войскамі і казакамі і стаў рэзідэнцыяй «беларускага палкоўніка» Івана Нячая, які ў 1658 перайшоў на бок Рэчы Паспалітай. У 1659 царскія войскі пасля аблогі прыступам узялі Б., дзе былі размешчаны маскоўскія ратныя людзі. У 1660 войска Рэчы Паспалітай асадзіла гарнізон і ў 1661 дамаглося яго капітуляцыі. У час Паўночнай вайны 1700—21 Б. пасля аблогі і гарматнага абстрэлу ў 1701 здаўся войскам антышведскай кааліцыі. Пасля пераходу гарнізона на бок праціўніка ў 1707 горад быў захоплены царскімі войскамі і да 1716 у ім размяшчаўся рус. гарнізон. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расіі.
Літ.: 118 а, 233, 1189.
Т. I. Ляўкова, I. I. Сінчук.
БЫХАЎСКІ ГІСТОРЫКА КРАЯ ЗНАЎЧЫ МУЗЁЙ. Заснаваны ў 1979 на базе музея пры рэдакцыі раённай газеты «Маяк Прыдняпроўя», адкрыты ў 1984. Mae каля 200 археал. экспанатаў (1991): біўні і зубы маманта, крамянёвыя вырабы эпохі мезаліту з пасялення Баркала бава, свідраваныя каменныя сякеры бронзавага веку, выпадковыя зна ходкі з тэр. Быхаўскага і суседніх з ім раёнаў, нажы, рыбалоўны кручок, шыла, фрагменты ляпнога керамічнага посуду жал. веку з раскопак гарадзішчаў Тайманава і Адаменка. Сярод нумізматычных матэрыялаў рус. і зах.-еўрап. манеты 16—20 ст.
БЫХАЎСКІ ЗАМАК, комплекс земляных і мураваных палацавазамкавых збудаванняў 16—18 ст. Уваходзіў у сістэму Быхаўскіх гарадскіх умацаванняў. Узведзены на высокім правым беразе Дняпра, на месцы больш ранняга паселішча 14—15 ст. Да 1590 Б. з. меў драўляна-земляныя ўмацаванні — кальцавы вал, драўляныя сцены ў выглядзе гародняў, вежы і ўязную браму. У тым жа годзе замак вытрымаў напад атрада «нізавых казакоў» данскога гетмана Мацюшы Федаровіча, якія, «наехавшн гвалтовне..., шкоды немалые... почнннлн». У варотах брамы і ў драўляных сценах засталіся «есьмо куль н стрел нема ло». Тады ж гаспадар горада гетман ВКЛ Ян Хадкевіч атрымаў ад караля грамату на ўзвядзенне новага замка. Будаўніцтва яго зацягнулася і закончылася ў 1619 пры Л. Сапегу, да якога ў 1628 перайшоў Быхаў, узведзена бастыённая фартыфікацыя. Новы Б. з. займаў участак берага ў выглядзе няправільнага прамавугольніка памерам 77 X X 100 м, замак з Пд, 3 і Пн быў умацаваны глыбокімі і шырокімі
(да 22—27 м) равамі, па краях пляцоўкі — земляным валам з бастыёнамі. Па перыметры дзядзінца размяшчаліся жылыя і гасп. пабудовы, у т. л. комплекс мураванага палацава-замкавага ансамбля. «Прыступны» зах. бок абароны замка з уязной брамай быў дадаткова ўмацаваны 8-кантовымі 2-яруснымі ца глянымі вежамі, якія мелі па 7— 8 байніц і фланкіравалі подступы да брамы. Брама была таксама мураваная, 2-ярусная з скляпеністым перакрыццем, з купалам — «галкай» і ветранікам (флюгерам) з гербам Сапегаў. Двухстворкавыя вароты былі дадаткова ўмацаваны герсай і спец. сістэмай жал. запораў. Да брамы вёў драўляны мост, пасярэдзіне якога стаялі дадатковыя «краты з дрэва сталярскай работы». На восі ўезда ў замак знаходзіўся палац, на ніжнім паверсе якога размяшчаліся розныя службы, на верхнім — пакоі і сталовая зала, пад палацам — скляпеністыя падвалы. Справа ад брамы была казарма, на замкавым двары — студня. У Б. з. пастаянна знаходзіўся значны воінскі гарнізон, які падначальваўся «губернатару», а таксама вял. колькасць агнястрэльнай зброі і амуніцыі. На патрэбу абароны працавала спец. «людвісарня» (ліцейны гарматны двор), дзе высокакваліфікаваныя майстры «Юрко» і «Мнколай» выраблялі гарматы розных калібраў і тыпаў, ядры, кулі і гранаты. Зброя і металічныя даспехі, вырабленыя быхаўскімі замкавымі збройнікамі, карысталіся вял. попытам на Беларусі і за яе межамі. Паводле звестак 1692, у цэйхгаузе Б. з. было: 34 гарматы (шротаўніцы, палявыя, марціры, шматствольныя «арганы»), 5 з іх выраблены ў замку, 32 «свінні» волава, салетра, ядры, картузныя зарады для 3-, 4-, 6-, і 10-фунтовых гармат, артылерыйскія і ручныя гранаты (апошнія 3 тыпаў: жалез ныя, драўляныя і шкляныя). Сярод інш. зброі — 1200 мушкетаў, 8 «арганаў» (мнагаствольных артылерыйскіх установак), 38 гакаўніц, старасвецкая аркебуза, 50 пар «блях гусарскіх», косы «проста насаджаныя», формы для адліўкі ядраў, жал. пікі, а таксама харугвы (бая выя сцягі). Замак перажыў шмат аблог і штурмаў. У 1648 атрад укр. казакоў на чале з Ф. Гаркушам не здолеў яго ўзяць. 3 жніўня 1654 на працягу 11 месяцаў яго беспаспяхова асаджалі казацкія атрады I. і В. Залатарэнкаў, якія не здолелі пераадолець «гордыню і непокоренне дьявольское» быхаўскага гарнізона. У маі 1655 раззлаваны Б. Хмяльніцкі загадаў адступіць ад Б. з. і «оставнть курятннк» у спакоі. Мужнасць быхаўскага гарнізона адзначыў спец. граматай ад 31.5.
1655 кароль Ян Казімір, які вызваліў горад на 20 гадоў ад усіх па даткаў. Пасля казакоў Б. з. штурмавалі 11 палкоў рус. войска. Толькі ў пач. 1657 пасля 18-месячнай аблогі рус. войскі разам з казакамі I. Нячая штурмам узялі замак. Пасля пераходу Нячая на бок польскага караля з 14.5.1659 Б. з. асаджалі групоўкі карных атрадаў ваявод Лабанава-Растоўскага і Змеева. 4.12.1659 у выніку здрады каменданта замка немца Шульца, які адчыніў браму, замак быў узяты рус. войскам, якое ўсіх абаронцаў, асабліва шляхту, «вырубнло в пень». Рус. гарнізон, які захапіў замак, у 1660 сам апынуўся ў аблозе і ў снеж ні 1661 здаўся 7-тысячнаму войску Рэчы Паспалітай на чале з гетманам Чарнецкім. У час Паўн. вайны 1700—21 замак двойчы быў у аблозе. Уладальнік Быхава К. Сапега перайшоў на бок шведаў, быхаўскі гарнізон рабіў напады на войскі Пятра I і караля Аўгуста II. Хутка замак быў абкружаны, і генерал ар тылерыі ВКЛ Сініцкі дамогся яго здачы. Неўзабавеі Сініцкі перайшоў на бок Карла XII. Пётр I тэрмінова накіраваў супраць яго некалькі рус. палкоў. Пасля аблогі і бамбардзіроўкі гарнізон Б. з. капітуляваў, усю замкавую артылерыю рус. войскі вывезлі па Дняпры ў Кіеў. У да лейшым Б. з. моцна пацярпеў і быў перабудаваны.
Літ.: 84, 118а, 212, 677, 1189.
М. А. Ткачоў.
БЫХАУСКІЯ ГАРАДСКІЯ ЎМА ЦАВАННІ, комплекс умацаван няў Быхава ў 16—18 ст. Мелі выгляд землянога вала (даўж. 800 м, выш. 7—8 м, шыр. ў аснове да 30 м) з бастыёнамі, равелінамі і мураванымі ўязнымі брамамі. Амаль такую ж даўжыню меў абарончы роў, у якім пастаянна была вада. Уваход і выхад з горада ажыццяўляўся праз брамы: Падольную (Дольную), што вяла на бераг Дняпра, Магілёўскую (у паўн. частцы го рада) і Рагачоўскую (Навабыхаўскую), якая адкрывала шлях у гарады Падняпроўя. Будаўніцтва Б. г. ў. пачата ў 1590 уладальнікам Быхава Янам Хадкевічам, паводле каралеў скай граматы, скончана пасля 1625 пры новым уладальніку горада Л. Сапегу. Падобна інш. бел. гарадам Быхаў меў вайсковую аргані зацыю мяшчан і валашчан, аб’яднаных у дзесяткі і сотні. Яны былі ўзброены халоднай і агаястрэльнай зброяй, мелі свае харугвы (баявыя сцягі), бубны і трубы, рэгулярна ставіліся на «попіс» перад мясц. адміністратарам — «губернатарам». Традыцыя «попіса» была старажьітнай і яе прытрымліваліся «водлуг давнего звычаю». Павятовая шляхта таксама штогод «попнсывалася на святого Мнхала водлуг древнего звычаю». Паводле даўняй традыцыі, усе жыхары горада штогод з вясны
да замаразкаў займаліся фартыфікацыйна-буд. работамі. Яны пад наглядам «губернатара» бясплатна ра мантавалі і насыпалі валы, чысцілі і паглыблялі роў. Сяляне быхаўскай воласці летам (пасеяўшы яравыя) і восенню («з поля сойдя») да замаразкаў мусілі «водлуг давней повннностн своее валовую работу полннтн» ў адпаведнасці з распараджэннем адміністрацыі. Мяшчанскае апалчэнне Быхава ў 16—18 ст. было першакласна ўзброена. У дакументах 16 ст. ўпамінаюцца ручні цы, гакаўніцы, пулгакі, сагайдакі (лук з калчанам і стрэламі), коп’і, панцыры кольчатыя і інш., а таксама артылерыя калібрам ад 1 да 100 фунтаў. Апрача разнастайнай халоднай зброі, як правіла, мясц. вытворчасці, у 17—18 ст. у дастатковай колькасці былі аркебузы, мушкеты, пісталеты, абушковая зброя, амуні цыя. У 1590 казакі гетмана М. Федаровіча разбурылі Быхаў, у 1648 горад быў абложаны, яго штурмава лі ўкр. казакі Ф. Гаркушы. На пачатку рус.-польскай вайны 1654— 67 Быхаў выстаяў у час 1 І месяч най аблогі войск укр. казакоў на чале з В. і I. Залатарэнкамі. У снеж ні 1654 Быхаў дэблакіравала войска Я. Радзівіла, аднак з 7.5.1655 I. Залатарэнка зноў працягваў аблогу, пагражаючы гараджанам у граматах, што «колн вас достанем праз меч, а малого днтятн жнвнтн не будем». Жыхары адказалі: «сда ваться... мы не хотнм, а будем... сндеть покаместа нашей мочн будет». Неўзабаве казакі адступілі, a на іх месца прыйшлі войскі рус. ваяводы A. М. Трубяцкога, якія з кастрычніка 1655 асаджалі горад зноў разам з казакамі I. Залатарэнкі (сам Залатарэнка 8 кастрычніка быў забіты ў час вылазкі быхаўцаў). У канцы 1655 аблога была спынена, але ў пач. 1657 горад быў заняты рус. і казацкімі войскамі I. Нячая. Пасля пераходу у 1658 Нячая на бок польскага караля рус. войскі ў 1659 зноў захапілі Быхаў і ўтрымлівалі яго да снежня 1661. У час Паўночнай вайны 1700—21 Б. г. ў двойчы ў 1701 і 1707 удала штурмавалі войскі Пятра I і яго саюзніка караля Рэчы Паспалітай Аўгуста II. У 1716 рус. войскі канчаткова пакінулі Быхаў, разбурыўшы гар. брамы і бастыёны ўмацаванняў, а «место выпалнть хотелн, но убогне меіцане co слезамн едва отпросшшсь». Толькі праз шмат гадоў пасля вайны Б. г. ў. былі адноўлены і праіснавалі да канца 18 ст.