Археалогія і нумізматыка Беларусі

Археалогія і нумізматыка Беларусі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
501.16 МБ
Дзядзінец В. (мясц. назва Шведская гара) займае мысмарэннай грады выш. (ад асновы да вяршыні вала) 28—32,5 м. Пляцоўка амаль круглая ў плане, памерам 50x55 м, умацавана па перыметры
абарончым валам выш. з боку поля да 7 м. Уезд на дзядзінец размяшчаўся з паўд. боку. Абследавалі ў 1925 Ю. Ядкоўскі, у 1954 В. Р. Та расенка, у 1965,—66 Я. Г. Звяруга, ускрыта 540 м2. Культурны пласт ад 0,6 м у цэнтр. частцы пляцоўкі да 3,5 м каля вала. Выяўлены рэшткі паўзямлянкавых (зрубнай і слупа вой канструкцый) і наземных (зрубнай канструкцыі) жытлаў з печамікаменкамі і печамі, складзенымі з каменю і гліны.
Сцены наземных жытлаў былі абмазаны глінай, некаторыя з іх мелі шкляныя вокны. Сярод знаходак асабліва шмат прадметаў узбраення, рыштунку воіна-конніка і баявога каня (наканеч-
Прывескі абразкі (1, 13), гузікі (2, 12), ажурныя прывескі (3, 5), гравіраваны медальён (4), манетападобныя прывескі (6, 7), лунніца (8), амулет змеявік (9), бразготкі (10, 11), крыжыкі (14—18), завушніца (19), скроневае кольца (20), пярсцёнкі (21—24) з каляровых металаў з Ваўкавыска.
нікі коп’яў, стрэл, арбалетныя дэталі складаных лукаў і калчанаў, шпоры, страмёны, падковы, цуглі, вупражныя кольцы і інш.), прывазных рэчаў (амфары, ювелірныя вырабы, шкляныя бранзалеты, пацеркі, вырабы з бурштыну і інш.). Багата прадстаўлены прадметы гасп. і бытавога прызначэння, у т. л. сельскагасп. і прамысловыя прылады, інструменты рамеснікаў і іх разнастайныя вырабы. Знойдзена шмат рэчаў з косці, рога і каменю, ганчарнай керамікі, а таксама вял. колькасць касцей свойскіх і дзікіх жывёл.
Раскопкамі ўстаноўлена, што па-
селішча на дзядзінцы ўзнікла ў сярэдзіне або ў 2-й пал. 10 ст. Відаць, першапачаткова гэта крэпасць была сядзібай феадала (княжацкім замкам), а дзядзінцам горада стала з 1-й пал. 12 ст. У пач. 14 ст. жыццё тут спынілася.
Вакольны горад стараж. В. (вядомы пад назвай Замчышча) размяшчаўся на 3 ад дзядзінца і аддзяляўся ад яго шырокім ровам (цяпер моцна заплыў). Пляцоўка мае форму блізкую да трапецыі, кароткі бок якой прымыкае да
дзядзінца, памерам 81 X 123 м, з боку поля ўмацавана валам выш. да 5 м і ровам глыб. 4—7 м. У сярэдняй частцы вала захаваліся сляды стараж. ўезда. Абследавалі ў 1925 Ю. Ядкоўскі, у 1959 П. А. Рапапорт, у 1966 М. К. Каргер, раскопкі праводзілі ў 1948 і 1958 Г. I. Пех, у 1954—56 Тарасенка, у 1965 і 1967 Звяруга, даследавана 2196 м2. Культурны пласт ад 0,3 м (у цэнтр. і ўсх. частках пляцоўкі) да 2,1 м (каля вала). Выяўлены рэшткі паў-
зямлянкавых жытлаў (даўж. да 4,5 м, шыр. да 3,5 м, заглыбленых у мацярык на 0,1—1 м) і наземных жытлаў зрубнай канструкцыі з печамі-каменкамі ўсярэдзіне. Ускрыты падмуркі 3-нефавай, 6-стоўпнай царквы 12 ст. памерам 22X16 м. Па невядомых прычынах будаўніцтва царквы не было завершана (гл. Ваўкавыскі храм), выяўлены запасы плінфы, вапны, камянёўуставак з гладка зашліфаванымі паверхнямі. Знойдзены вырабы з жалеза і сталі (кавальска-слясар-
ныя і дрэваапрацоўчыя інструменты, сельскагасп, прылады працы, прадметы ўзбраення і рыштунак конніка, бытавыя рэчы і інш.), сярэбраныя, бронзавыя і шкляныя ўпрыгожанні, вырабы з рогу і косці, а таксама арабскі дырхем, пражскія грошы, візантыйская манета і інш. У выніку раскопак устаноўлена, што паселішча тут узнікла на мяжы 10— 11 ст. У пач, 12 ст. яно было ўмацавана абарончым валам і ператварылася ў вакольны горад. Жыццё тут спынілася ў 2 й пал. 14 ст.
В.	(летапісны Волковыеск) упамінаецца ў 1252 у Іпацьеўскім летапісе ў сувязі з уварваннем га-
ліцка-валынскіх князёў Данілы і Васількі Раманавічаў у землі Верх няга Панямоння, якое належала літ. кн. Міндоўгу (В. і Слонімам валодаў яго сын Войшалк). У летапісе сказана: «Даннло же н Васялко попдо ста к Новогороду. Даннл же н Васнлко, брат его, разгадав co сыном брата сн посла на Волковыеск, а сына на Услоннм, а сам нде ко Зднтову: н понмаша грады многы н возвратншася в домы». Паводле дагавора, заключанага каля 1254, Войшалк перадаў кн. Раману Данілавічу «Новгородок от Мнндовга н от себе Вослоннм н Волковыеск». Прызнаўшы сябе васалам вял. князя
Касцяныя пласцінкі-накладкі (1, 2, 10, 17), прадметы нявызначанага прызначэння (3, 7, 8, 24), грабяні (4, 6, 9), пласціна футарала для аднабаковага грэбеня (5), вухавёртка (11), крыжык (12), лыжачка (13), трубачкі для сукання нітак (14, 22), ручкі (15, 16, 23), гузікі (18, 19), муфта (20), свістулька-жалейка (21) з Ваўкавыска.
Касцяныя вырабы з раскопак Ваўкавыска.
Касцяны абразок 12 ст. з раскопак Ваў кавыска: правы і адваротны бакі.
літоўскага, Раман стаў княжыць у Навагрудку. У 1260-я г. ў летапісе паяўляецца імя ваўкавыскага кн. Глеба, з дачкою якога ажаніўся кн. Раман (ёсць меркаванне, што
цэнтрам асобнага феадальнага княства В. стаў значна раней). У 1256 войскі Глеба ваўкавыскага, Рамана навагародскага і Ізяслава свіслацкага ўдзельнічалі ў сумесным паходзе галіцка-валынскіх і польскіх войск на ятвягаў. У канцы 1250-х г. літ. князі Войшалк і Таўцівіл схапілі і, відаць, забілі кн. Рамана. У адказ Даніла Раманавіч зрабіў паход у Верхняе Панямонне, у 1266 ён захапіў В. і ўзяў у палон кн. Глеба, аднак трымаў яго «во честн». Чым закончыўся паход, летапіс не паведамляе, але верхнянёманскія гарады, у т. л. В., засталіся ў ва сальнай залежнасці ад Літвы. У 1277
Прадметы ўзбраення і рыштунку воіна з Ваўкавыска: наканечнікі коп’яў (1—4), сякера (5), наканечнікі дроцікаў (6, 18), шпоры (7, 8, 12—14, 19—22), наканечнікі ножнаў мячоў (9, 10), фрагмент кальчугі (11), кісцяні (15, 16), перакрыжжа
мяча (17).
Плітка з выявай фантастычнага звера. 12 — пач. 13 ст. Ваўкавыск.
войскі рус. кн. Мсціслава Данілавіча, Уладзіміра Васількавіча і Юрыя Львовіча «пондоша к Городну н бысть мннувшнм нм Волковыеск далеча, сташа на «ночь». Апошні раз горад упамінаецца ў летапісе пад 1289, калі «...лнтовскнй князь Буднкнд н брат его Буднвнд даша князю Мьстяславу город свой Волковыеск, абы с ннм мнр держал». У канцы 13 ст. або ў самым пач. 14 ст. В. разам з інш. панямонскімі гарадамі ўвайшоў у склад ВКЛ. Паселішчы на Швед скай гары і Замчышчы былі закінуты, горад перамясціўся на берагі Ваўкавыі.
Літ.: 424, 425, 492, 883а, 958, 1155a. Я. Г. Звяруга.
ВАЎКАВЫСКАЕ ГАРАДЗІПІЧА, на паўднёва-ўсх. ускраіне г. Ваўкавыска. За 500 м на У ад дзядзінца стараж. горада (гарадзішча Шведская гара), у нізінным забалочаным месцы. Вядома пад назвай Муравельнік. Пляцоўка авальная, памерам 120x60 м, умацавана валам выш. да 3 м, у паўд.зах. частцы вала знаходзіўся ўезд. У паўд. частцы пляцоўкі ёсць упадзіна памерам 20x35 м глыб. 5—6 м (тут, відаць, была студня). Абследаваў у 1959 П. А. Рапапорт, раскопкі на пл. 1024 м2 праводзіў у 1965—71 Я. Г. Звяруга. Куль турны пласт ад 0,2—0,3 м да 1,8— 2 м каля вала. Выяўлены рэшткі жытлаў паўзямлянкавага тыпу хутчэй за ўсё зрубнай канструкцыі, з печамі-каменкамі ўсярэдзіне.
Знойдзены наканечнік кап’я з пяром 3-вугольнай формы, наканечнікі стрэл (ланцэтападобны, двухшыпавы, ром бападобны, трохгранны з простым упорам і інш.), шпоры з шыпам у вы глядзе круглага стрыжня, нажы, ключы, гліняныя і шыферныя прасліцы, вырабы з бронзы, косці, рога і каменю, ганчарная кераміка, косці свойскіх і дзікіх жывёл, птушак і рыб. Нека торыя рэчы маюць аналогіі ў старажытнасцях краін паўн. Еўропы.
Гарадзішча датуецца канцом 10— 11 ст., належала ўсх. славянам.
Літ.: 424. 425, 958.“ Я. Г. Звяруга.
ВАЎКАВЫСКІ ВАЁННА ПСТА РЫЧНЫ МУЗЁЙ імя П. I. Баграціёна. Заснаваны ў 1935 на гра мадскіх асновах як краязнаўчы му зей, з 1.1.1940 дзяржаўны, з 1950 ваенна гістарычны. Mae больш за 23,8 тыс. археал. прадметаў (1991). Асн. колькасць знаходак з раскопак Ваўкавыскага замчышча, Ваўка выскага гарадзішча Муравельнік і Ваўкавыскага гарадзішча Швед ская гара: вырабы з каванага, загартаванага і зварнога жалеза 10—13 ст. (сякеры, косы, нажніцы, замкі, цвікі, сашнікі), з косці 11— 1-й пал. 14 ст. (грабяні, тронкі, накладкі, наканечнікі стрэл, засцежкі да адзення, шахматныя фігуркі, лыжачка), гліняны посуд 10—13 ст. з арнаментам і гасп. інвентар (міскі, гаршкі з клеймамі мясц. майстроў, грузілы, цацкі, прасліцы, галаснікі), калекцыя ўзбраення воіна і рыштунку каня (наканечнікі стрэл, коп’яў, зброя бліжняга бою, арбалетныя стрэлы, дэталі складных лукаў), ювелірныя вырабы (бранзалеты, пярсцёнкі, спражкі, медальёны, падвескі) і формы для вырабу крыжыкаў і падвесак 12—13 ст., знаходкі, што сведчаць пра заняткі насельніцтва земляробствам (абгарэлае зерне жыта і пшаніцы), жывёлагадоўляй, паляваннем. Экспануюцца бівень
маманта, знойдзены ў 1890 пры будаўніцтве чыг. вакзала, а таксама рэчы немясцовай вытворчасці (шкляныя бранзалеты і пацеркі, посуд, пісалы, фрагменты амфары, бур штын з Прыбалтыкі, шыферныя прасліцы з Оўруча, зах.-еўрап. пляскатае аконнае шкло). У нумізматычнай калекцыі 328 манет, у т. л. рымскі дынарый, паўгрош, паўта ракі, дынарыі, злотыя, капейкі, грывенікі, шастакі. А. П. Чарныш.
ВАУКАВЫСКІ ХРАМ , помнік стараж. архітэктуры на тэр. вакольнага горада Ваўкавыска (Замчышча). Выяўлены падмурак царквы (па невядомых прычынах будаўніцтва храма было спынена). Калі меркаваць па падмурку і форме плана, будынак павінен быў уяўляць сабой 6-слуповую 3-нефавую царкву, падобную на Ніжнюю царкву ў Гродне. Памер прыблізна 22 X16 м. Падкупальная прастора павінна была стварацца 4 заходнімі (а не ўсходнімі) крыжападобнымі ў плане слупамі. Цэнтр. апсіда паўкруглая, бакавыя прамавугольныя. Да паўд.зах. вугла будынка павінна прымыкаць квадратная ў плане вежа, у якой, верагодна, магла б зна,ходзіцца лесвіца на хоры. Месцазнаходжанне храма папярэдне вызначыў і адкапаў склад стараж. плінфы ў 1925 Ю. Ядкоўскі. ГІадму рак храма выявіў у 1956 В. Р. Тарасенка. Поўную зачыстку фундамента зрабіў у 1958 Г. I. Пех. Пазней храм вывучалі П. А. Рапапорт (1959), М. К. Каргер (1966), будаўнічы матэрыял царквы даследаваў Я. Г. Звяруга (1967). Побач з падмуркам знойдзены складзеная ў штабелі плінфа, вял. яма з вапнай (пл. болып за 30 м2, пласт вапны 1—1,2 м), шмат камянёў з адшліфаваным бокам, падрыхтаваных для будаўніцтва і пакладзеных у адзін рад. Выяўленая на Замчышчы плінфа некалькіх тыпаў: прамавугольная памерам 3,5—4,5 X X 14,7—16,5 X 26—28,5 см, трапецападобная, з круглаватым вуглом, з паўкруглым кароткім канцом, на тарцах плінфаў ёсць рэльефныя знакі. Адны даследчыкі датуюць падмуркі 1-й пал. або сярэдзінай 12 ст., другія — 2-й пал. 12 ст.