Археалогія і нумізматыка Беларусі

Археалогія і нумізматыка Беларусі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
501.16 МБ
Скроневыя кольцы з курганнага могільніка радзімічаў Ветачка.
Выяўлены ромба і лістападобныя наканечнікі стрэл, клінападобныя сякеры, пласціны з рэтушшу, канцавыя скрабкі, фрагменты пасудзін вял. паме раў з канічным дном, пукатым тула вам і адагнутым вонкі венчыкам, упры гожаных глыбокімі цыліндрычнымі ям камі, грабеньчатымі адбіткамі ў вы глядзе дыяганальных паясоў, вуглавых зігзагаў, малюнкам у «елачку». Сустра каецца кераміка з лапчастым арнаментам, зробленым канцом палачкі, абма танай ніткай ці вяровачкай. Выяўлена невял. колькасць фрагментаў пасудзін бронзавага веку, упрыгожаных карот кімі наразнымі паглыбленнямі і адбіткамі перавітай вяровачкі.
Знаходкі сведчаць пра кантакты мясц. неалітычных і прышлых сярэднедняпроўскіх плямён у перыяд рассялення апошніх на тэр. Верхня га Падняпроўя ў канцы 3 — пач. 2-га тысячагоддзя да н. э.
Курганны могільнік часоў Кіеўскай Русі. На паўн. ускраіне вёскі, на левым беразе старыцы Дняпра. 11 круглаватых у плане паўсферычных насыпаў. Вядомы з 1873, у 1964 часткова даследаваў Г. I. Іонэ. Знойдзены жаночыя ўпрыгожанні радзімічаў (бронзавыя бранзалеты, скроневыя кольцы).
Побач з могільнікам знаходзіцца селішча 6—8 ст.
Літ.: 76, 865, 1046.
А. Г. Калечыц, В. Ф. Капыцін. ВЕСКА, паселішча, жыхары якога займаюцца пераважна сельскай гас-
падаркай. Назва паходзіць ад стараж.-слав. слова «весь». Пры першабытнарадавых адносінах В. былі практычна ўсе паселішчы аселых земляробаў і жывёлаводаў. Пасля аддзялення рамяства ад сельскай гаспадаркі з агульнай масы пасе лішчаў пачалі вылучацца рамеснагандл. і адм.-палітычныя цэнтры, якія з цягам часу ператвараліся ў гарады. Гэтыя працэсы на тэр. Беларусі прасочваюцца ў археал. матэрыялах з 8—9 ст. 3 гэтага часу В, становяцца спецыфічнымі пасе лішчамі, якія паводле функцый і складу насельніцтва процістаяць усім іншым населеным пунктам. Археал. даследаванні дазваляюць прасачыць развіццё В. ад узнікнення да 14—15 ст., у перыяд, які слаба адлюстраваны ў інш. гіст. крыніцах. У канцы 1-га тысячагоддзя н. э. В., як і земляробчыя па селішчы папярэдняга часу, размяшчаліся на поймавых узвышшах і берагавых схілах, найчасцей не вышэй як 10 м над узроўнем ракі ці возера. Скопішчы паселішчаў перамяжоўваліся вял. незаселенымі прасторамі міжрэчных узвышшаў, водападзелаў, лясоў. Памеры і форма іх былі разнастайныя, але пераважалі невялікія і сярэднія В. пл. да 3 га, з бессістэмнай забудовай. У 8—9 ст. паяўляюода асобныя сялянскія двары-сядзібы, што адлюстроўвала пераход да суседскай абшчыны, Распад радавой абшчыны суправаджаўся гасп. прагрэсам: пашырылася саха, на змену ляднаму(падсечнаму) земляробству прыйшлі лясная аблога і пачатак папарнай сістэмы, замест паўзямлянак пачалі будаваць наземныя хаты, a паглыбленыя ў грунт пабудовы выкарыстоўваліся толькі ў гасп. мэтах. На 2-м этапе развіцця В. (канец 10—11 ст.— 2-я пал. 13 ст.) іх колькасць павялічылася болып як у 2 разы. Рассяленне стала болып шчыльным, але заставалася яшчэ шмат незаселеных зямель, у т. л. ўсе міжрэчныя ўзвышшы. Захавалася болыпасць ранейшых В., але павялічыліся іх памеры, вырасла колькасць сярэдніх і маладворных В., часам недаўгавечных, бо адбывалася інтэнсіўнае адасабленне паселішчаў, якія складаліся з невял. сямей. Захоўвалася і бессістэмная забудова, але часцей сталі трапляцца В. з рэгулярнай лінейнай планіроўкай. Пашыраліся папарная сістэма земляробства і карыстанне плугам, развівалася рамяство, асабліва апрацоўка металаў і ювелірная справа. Знаходкі шматлікіх упрыгожанняў і інш. рэчаў матэрыяльнай культуры на археал. помніках (паселішчах і пахаваннях) сведчаць пра даволі высокі ўзровень жыцця сялян, якія ў большасці выпадкаў заставаліся асабіста, а месцамі і пазямельна свабоднымі. 3 11 ст. ў В. пачало пранікаць хрысціянства,
якое ў 13 ст. поўнасцю выцесніла язычніцтва. Даволі шырокае распаўсюджанне з 11—12 ст. невял. умацаваных рэзідэнцый-замкаў сведчыла пра пашырэнне феад. землеўладання. У канцы 13—14 ст. пачалося асваенне міжрэчных узвышшаў і водападзелаў, на якіх раслі яшчэ некранутыя лясы. Драбнаконтурнасць палеткаў і інш. угод дзяў дазваляла будаваць толькі маладворныя В., якія і сталі пануючымі на некалькі стагоддзяў. За кошт такога перасялення паменшылася колькасць В. у рачных далінах. Змена структуры сялянскага рассялення была выклікана з аднаго боку гасп. прагрэсам — масавым распаўсюджаннем плуга і трохполля, з другога — складваннем феад. гаспадаркі.
Літ.: 326, 450, 582, 969, 974.
Я. Р. Рыер.
Від, асноўная гіст. ўстойлівая структурная і класіфікацыйная (таксанамічная) адзінка ў сістэме жывых арганізмаў; генетычна адзіная сукупнасць папуляцыі асобін, якія здольны да скрыжавання з утварэннем пладавітага патомства, маюць агульныя морфафізіялагічныя прыкметы і тып узаемаадносін з абіятычным і біятычным асярод дзем, насяляюць пэўную тэрыторыю (арэал) і аддзелены ад інш. такіх груп асобін практычна поўнай адсутнасцю паміж імі гібрыдаў. Агуль напрынятае вызначэнне В. пакуль што не распрацавана. У цяперашні час апісана больш за 1 млн. В., у т. л. на Беларусі больш за 20 тыс. В. жывёл і каля 3,5 тыс. В. раслін. Паводле разнастайных параметраў (экалагічных, гістарычных, эвалюцыйных, прыкладных і інш.) адрозніваюцца В. выкапнёвыя, зніклыя, рэліктавыя, шкодныя, сінантропныя і інш. Існуюць аб’ектыўныя цяжкасці ў параўнанні і гамалагізацыі сучасных В. з выкапнёвымі, абу моўленыя недастатковасцю выкапнёвага матэрыялу і складанасцю вызначэння межаў існавання В. ў часе. Для абазначэння паняцця, эквівалентнага В., у палеанталогіі прапанаваны тэрмін «фратрыя». Да зніклых у гіст. час на тэр. Беларусі В. жывёл, рэшткі якіх трапляюцца ў археал. знаходках, адносяцца: лясны конь — тарпан, пер шабытны бык — тур, расамаха, зубр. Да выкапнёвых В. верхнепа леалітычнага фауністычнага ком плексу належаць мамант, шарсцісты насарог, велікарогі алень, бі зон і інш.
Літ.: 374. Н. П. Александровіч. ВІДЗІБОР, курганны могільнік драўлян каля в. Відзібор Столін скага р-на. За 2,5 км на ПнЗ ад вёскі, на ўзвышшы каля балота, ва ўрочышчы Гуркі. У 1950-я г. было каля 40 насыпаў выш. 0,3— 0,7 м, дыям. 4—7 м (усе разараны). Вакол некаторых курганоў прасоч-
валіся кальцавыя раўкі. 13 курганоў у 1956 даследаваў Ю. В. Куха рэнка. Пахавальны абрад — трупаспаленне. Нябожчыкі былі пакладзены галавой на 3, у некаторых выпадках — на ПдЗ, на вугальнапопельнай праслойцы.
Пахавальны інвентар — сердаліка вая прызматычная пацерка, жал. нож, бронзавыя пярсцёнак і спражка з жал. язычком, ганчарныя гладкасценныя гаршкі, арнаментаваныя хвалістымі лініямі і кругавым рыфленнем. У насыпах курганоў знойдзены фрагменты ляпнога посуду зарубінецкай і пражскай культур.
Датуецца 11 ст.
Літ.: 633.	В. С. Вяргей.
ВІКІНГІ, скандынавы — удзельнікі марскіх заваёўніцкіх паходаў у канцы 8 — сярэдзіне 11 ст. ў краіны Еўропы. На Русі іх называлі ва рагамі.
ВІЛЁЙСКІ ГІСТОРЫКА КРАЯ ЗНАУЧЫ МУЗЁЙ. Заснаваны ў 1982, адкрыты ў г. Вілейка ў 1985. Mae каля 5,3 тыс. археал. прадметаў (1991): каменныя (крамянёвыя) прылады працы і іх загатоўкі, фрагменты керамікі, жал. крэсіва са стаянкі Сосенка, паселішчаў Малмыгі і Кастыкі, сякера-клін з лінзападобным сячэннем (2—1е тысячагоддзі да н. э.), знойдзеная каля в. Стахоўцы Мядзельскага р-на, касцяное долата (2-е тысяча годдзе да н. э.), 8 каменных сякер калунападобнага (трохвугольнага) тыпу (3—2-е тысячагоддзі да н. э.) з розных месцаў раёна. У нумізматычнай калекцыі каля 2 тыс. прад метаў, у т. л. Касцяневіцкі манетны скарб 1974.
ВІЛЕНСКАЯ АРХЕАЛАГІЧНАЯ КАМІСІЯ, установа, якая фікса вала і даследавала помнікі стара жытнасці на тэр. Беларусі і Літвы. Існавала ў 1855—65. Створана па ініцыятыве Я. П. Тышкевіча пры Віленскім музеі старажытнасцей. У склад камісіі ўваходзілі Я. П. Ты шкевіч (старшыня), М. Балінскі (віцэ-старшыня), A. К. Кіркор, I. Крашэўскі, Т. Нарбут, A. А. Пля тар, У. Сыракомля, К. П. Тышкевіч і інш. Камісія збірала матэрыялы па гісторыі краю, звесткі пра ўладальнікаў археал. матэрыялаў, на ладжвала археал. экспедыцыі, абмеркаванні вынікаў іх працы, заслухоўвала даклады і рэфераты па краязнаўству. Выпускала «Запнскн Внленской археологнческой комнс снн», краязнаўчыя працы. Закрыта паводле загаду генерал-губернатара М. М. Мураўёва.
Літ.: 513.	Г. А. Каханоўскі.
ВІЛЕНСКІ МАНЁТНЫ ДВОР, га лоўны цэнтр манетнай вытворчасці Вял. кн. Літоўскага. Існаваў з канца 15 ст. да 30.12.1667. Выпускаў дэнарыі, соліды, паўгрошы, грошы, 6-грашовікі, талеры, дукаты, парту галы. Да вытворчасці В. м. д. адносяць сярэбраныя дэнарыі Вітаўта
[1392—1430], Пры Аляксандры Ягелончыку [1492—1506] выпускаў сярэбраныя манеты наміналам ад дэнарыя да гроша, пры Жыгімонце I Старым [1506—48] — паўгрошы і грошы пры Жыгімонце II Аўгусце [1548—72] быў агульнадзярж. манетным дваром Рэчы Паспалітай, вырабляў манеты ад дэнарыя да партугала, пры С. Баторыі [1576— 86] — наміналы ад дэнарыя да дука та, пры Зыгмунце III Вазе [1587— 1632] — ад соліда да партугала, пры Уладзіславе IV [1632—48] — парту галы, пры Яне II Казіміры [ 1648— 68] — ад соліда да дуката. Да Люб лінскай уніі 1569 манеты выпускаліся з выявай «Пагоні» па асобнай стапе. У часы С. Баторыя з уніфікацыяй грашовай вытворчасці Рэчы Паспалітай на манеце адціскаліся гербы Вял. кн. Літоўскага і Кара леўства Польскага, а пры Яне II Казіміры як своеасаблівае праяўленне сепаратысцкіх тэндэнцый кіруючых колаў ВКЛ — толькі «Пагоня». Манеты В. м. д. вылучаюода па гербах падскарбіяў вял. літоўскіх або па знаках арандатараў двара. Медныя соліды 1664—66 падобныя на соліды 1665—66 Брэсцкага ма нетнага двара, асобныя выпускі не адрозніваюцца нават дробнымі пры кметамі. Вядомы жэтоны лічыльныя сярэдзіны 16 — пач. 17 ст. са знака мі падскарбіяў літоўскіх, што працавалі на В. м. д.
Літ.: 1667.	I. I. Сінчук.
ВІЛЕНСКІ МУЗЁЙ СТАРАЖЫТ НАСЦЕЙ. Заснаваны 29.4.1855 Я. П. Тышкевічам, адкрыты 1.12. 1856 у будынку бібліятэкі Віленскага ун-та. У сувязі з паўстаннем 1863—64 паводле загаду генерал-губернатара М. М. Мураўёва музей быў зачынены і падвергнуты «рэвізіі». Шмат каштоўных экспанатаў было адпраўлена ў Маскву. У знак пратэсту кіраўнік В. м. с. Я. П. Тыіп кевіч зняў з сябе гэтыя паўнамоцтвы і выехаў з Вільні. Пад націскам гра мадскасці частка экспанатаў вярнулася ў музей. Рэканструяваны і зрусіфікаваны В. м. с. праіснаваў да пач. 1 й сусветнай вайны. Аддзелы: археалогія, этнаграфія, мастацтва, зброя, мінералогія, арніталогія. Свае калекцыі музею перадалі Я. П. і К. П. Тышкевічы, У. Сыракомля, A. К. Кіркор, Т. У. Нарбут, М. I. Ба лінскі, Ф. К. Багушэвіч, I. Р. Кулакоўскі, К. А. Буйніцкі, A. А. Плятар і інш. У канцы 19 ст. ў фондах было болып за 12 тыс. экспанатаў, у т. л. стараж. рукапісы, інкунабулы, рэдкія выданні 15—18 ст., багатыя калекцыі зброі, слуцкіх паясоў, габеленаў, графікі, скульптуры, партрэтаў магнацкіх родаў (Радзівілаў, Тышкевічаў, Хадкевічаў, Храптовічаў, Сапегаў), гербаў гарадоў, манет, этрускіх ваз, японскіх, італьян-