Археалогія і нумізматыка Беларусі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
нула 4 га і заставалася нязменнай да ўтварэння Верхняга замка. У 1-й пал. 14 ст. ў часы княжання вял. кн. ВКЛ Альгерда на земляным вале пастаўлены мур «з баштамі вынеслымі і вежамі». Паводле пісьмовых крыніц, з 1351 дзядзінец атрымаў назву «Верхні замак Віцебска», у 16—17 ст. яшчэ наз. «Вышні горад каменны». У плане замак нагадваў трапецыю. Дакументы дазваляюць рэканструяваць яго пер шапачатковы выгляд. У 14—17 ст. ён меў 8 вежаў: Вялікую браму («Цёмную»), браму да Дзвіны, «фортку» да Віцьбы і 5 вежаў памерамі 7 X 7 і 8,8 X 8,8 м. Вышыня
Пліткі для падлогі 12 ст. з Віцебскага Верхняга замка.
Бронзавыя бранзалеты 12 ст. з Віцебскага Верхняга замка.
Рукамыйнік 18 ст. з Віцебскага Верхняга замка.
праслаў абарончых сцен, зробленых з валуноў у тэхніцы трохслойнай
муроўкі, на розных участках была рознай і складала ад 7,5 да 4,5— 5,7 м. Таўшчыня іх каля падмурка, які быў апушчаны ў вал і апіраўся на вапнавую падушку, дасягала 3 м. Сцены Верхняга замка разам з ком плексам мураваных умацаванняў Ніжняга замка ў 14—17 ст. складалі адзіную сістэму абароны Віцебска. Паводле пісьмовых крыніц і ў выніку раскопак устаноўлена, што ў 15 ст. схілы абарончага вала былі пакрыты панцырным пластом гліны, іх стромкасць да сягала 45°. Магчыма, у гэты час насып вала быў расшыраны. Вышыня замкавых вежаў, якія мелі як мінімум 2 ярусы бою, была не менш за 12 м. У выніку шматлікіх войнаў замак неаднойчы быў разбураны. У час руска-польскай вайны 1654—67 у лініі яго абароны паявіліся драўляныя вежы і сценыгародні. Новая драўляная брама «Цёмная» памерам 11X8,9 м была 4-ярусная і мела 3 гарматныя і мушкетныя баі, пад дашчаным дахам знаходзілася трапіла (спец. прыбудова над дахам вежы для варты). У той жа час паявілася васьмікантовая вежа «Шарамецьеў круглік», сцены якой сечаны ў 1, 2, 3 бервяны ў залежнасці ад яруса бою. Вянчала вежу 6-граннае трапіла. 3 боку Віцьбы ўмацаванні былі менш магутныя. Малая драўляная вежа, насечаная на стары разбураны мураваны «бычок» — ве жу 14 ст. памерам 7,5 X4,6 м, мела трапіла, дзе вісеў звон (9 пудоў 30 фунтаў). Была «фортка» да Віцьбы, вежа «Танкова» памерам 6,4 X 6,4 м з 3 ярусамі баёў. Вуглавая вежа «Падзвінская» («Бабарыкін круглік») была сечана ў 8 кантаў з 4 ярусамі баёў. Яе выш. да абламаў дасягала 12,8 м. 3 боку Зах. Дзвіны размяшчаліся 2-ярусная Храпавіцкая вежа памерам у аснове 7,5 X 7,5 м, старая мураваная вежа памерам 10,7X10,7 м (упамінаецца ў інвентарах як «Каменная палата»). Вежы замка злучаліся прасламі мураваных сцен, якія былі моцна разбураны, таму на іх зверху ўзводзілі драўляныя сцены — гародні і тарасы, месцамі стаялі толькі 2-ярусныя гародні. Інвентары Віцебска за 1638, 1639 і 1641, а таксама карты 17 ст. сведчылі, што на тэр. замка была яшчэ адна «вялі кая Вышняя башта», якая стаяла справа ад уваходнай Вялікай («Цёмнай») брамы. Звестак пра яе ніякіх не захавалася. Яшчэ адна лінія абароны — драўляныя ўмаца ванні — існавала на першапачатковым гарадзішчы, дзе стаяла царква архангела Міхаіла. У рус. дакументах за лістапад 1654, якія расказвалі пра аблогу і штурм Віцебска, гаварылася, што ў гэтым «деревянном городе шляхта н мегцаня заперлнся н бнютлся». Напярэдадні вайны ў замкавым двары стаялі
52 дамы. Пасля шматлікіх войнаў і аблог мураваныя сцены Верхняга і Ніжняга замкаў у 2-й пал. 17 — 1-й пал. 18 ст. былі ў значнай ступені зруйнаваны і на іх месцы ўзведзены драўляныя сцены і вежы. 28.9.1708 войскі Пятра I, якія адступалі, спалілі іх разам з гар. забудовай. Адноўлены В. В. з. згарэў у выніку пажараў 1752 і 1757 і больш не аднаўляўся.
Аснову планіроўкі В. В. з. складалі вуліцы, падпарадкаваныя мясц. рэльефу (ускрыта 6 ярусаў вулічных маставых 13—16 ст.). Вуліцы шыр. каля 2 м (у 17 ст. іх шыр. была 2,5—5 м) былі арыентаваны ў напрамку 3—У, вялі на Замкавую гару. Вулічныя насцілы клаліся на лагі з дошак, аполкаў, бярвення. Планіроўка замка заставалася нязменнай да 2-й пал. 17 ст., калі ўтварыўся новы цэнтр — рыначная плошча з ратушай і гандл. радамі. Гэта прасочана ў час археал. да следаванняў на ўчастку раскопу 1977, дзе на месцы жылой забудовы больш ранняга часу пралягала вуліца, узведзеная з бярвення рубкі 1661 і пазначаная на плане Ві цебска 1664. У выніку раскопак на замку ўскрыта каля 100 пабудоў жылога і гасп. прызначэння 12— 17 ст. Жытлы і клеці мелі зрубную, хлявы — зрубную і слупавую канструкцыю. Да канца 13 ст. пл. жытлаў складала 16—25 м2, пазней — 36—42 м2. Яны мелі падлогу, ставіліся на падмуркі з падкладак, слупоў, рэшткаў больш ранніх збудаванняў і інш. Да 16 ст. ў жытлах пераважалі глінабітныя печы, пазней — цагляныя. Дах зрубных пабудоў быў двух схільны на лемягах, слупавых пабудоў — аднасхільны на сохах, дашчаны, з 16 ст.— гонтавы, з 2-й пал. 16 ст. ўжывалася керамічная дахоўка. Столь скляпеністая. Кам пазіцыйна пабудовы замка аб’ядноўваліся ў сядзібы, якія нагад валі ў плане вянковы двор, традыцыйны для домабудаўніцтва Паўн. Беларусі. Тапаграфічнае апісанне замка ў 16—17 ст. пакінулі М. Стрыйкоўскі, А. Гваньіні, у 19 ст.— Р. Пінкертон, Д. Мацкевіч, М. Я. Нікіфароўскі, А. П. Сапуноў. Знешні выгляд замка зафіксаваны на карце ВКЛ 16 ст., плане Віцебска 1664, акварэлях Ю. Пешкі сярэдзіны 19 ст. і інш. Археал. даследаванні праводзілі ў 1895—96 Сапуноў, у 1975 Г. В. Штыхаў, у 1976 В. М. Ляўко, у 1977—79 М. А. Ткачоў і Л. У. Калядзінскі, у 1982—83, 1988 Калядзінскі; вывучана болып за 1 тыс. м2. Культурны пласт 6—6,8 м, месцамі да 8—13,7 м, залягае нераўнамерна, што выклікана спецыфікай стараж. рэльефу. У культурных напластаваннях вылучаюць 4 стратыграфічныя пласты: баластны пласт 20—18 ст. (1,2—3,2 м); пласт 17 ст. таўшч.
0,5—1,2 м (месцамі з рэчамі арганічнага паходжання і рэшткамі драўлянай забудовы); пласт канца 17—16 ст. таўшч. 3—3,7 м (рэчы арганічнага паходжання і рэшткі стараж. пабудоў); пласт 11—9 ст. таўшч. 1,7—1,8 м (часам утрымлівае матэрыялы больш ранняй пары).
У працэсе раскопак выяўлена болыв за 3 тыс. знаходак: вырабы з металу, дрэва, косці, скуры, каменю, шкла і гліны. Сярод знаходак жал. наканечнікі стрэл, нажы, крэсівы, шпількі, спражкі, замкі, ключы, шпоры, бронза выя бранзалеты, пярсцёнкі, гузікі, нацельны крыж; білонныя завушніцы і шпілька, касцяныя грабяні, праколкі,
Энкалпіён 14 ст. з Віцебскага Ніжняга замка.
Пацеркі з бісеру і шкла, смальты і крышталю 10—13 ст. з Віцебскага Ніжняга замка.
іголкі, накладкі, шахматныя фігуркі; шкляныя бранзалеты, пярсцёнкі, пацеркі (бочачкападобная пазалочаная, па сярэбраная, паласатая, шарападобная сіняя, бітрапецападобная светла-зялёная, цёмна-сіняя зонная, эліпсападобная фіялетавая і інш.); драўляныя прылады працы, посуд, рытуальныя рэчы; скураныя абутак, сумкі, рука-
віцы; керамічныя сталовы і кухонны посуд, кафля, курыльныя люлькі, цацкі і інш. На тэр. замка прадугледжана стварэнне археал. музея.
Літ.: 46, 668, 1189, 1197, 1202, 1346. М. А. Ткачоў, Л. У. Калядзінскі. ВІЦЕБСКІ ГУБЁРНСКІ СТАТЫ СТЫЧНЫ КАМІТЭТ, афіцыйная ўстанова, якая займалася зборам статыстычных звестак пра губерню, яе паветы, гарады, насельніцтва, прамысловасць, колькасць .зямель і інш. На падставе правераных і апрацаваных звестак складаліся статыстычныя ведамасці і табліцы, якія прадстаўляліся ў Цэнтр. статыстычны к-т, а таксама прыкладаліся да гадавых справаздач віцебскіх губернатараў пра становішча ў губерні. Створаны 4.5.1835, працаваў да жніўня 1836, пасля чаго з-за адсутнасці матэрыяльных сродкаў закрыты. Аднавіў дзейнасць 15.4. 1853, але да 1863 існаваў намінальна, вынікі дзейнасці былі вельмі нязначныя. Зноў дзейнічаў з 22.9. 1863 да 1917. Старшынёй к-та з’яўляўся губернатар. У склад к-та ўваходзілі памочнік старшыні, сакратар, неадменныя, правадзейныя і ганаровыя члены. У розны час сакратарамі і справаводамі к-та працавалі К. А. Гаворскі, A. М. Семянтоўскі, А. П. Сапуноў, A. М. Сазонаў. Сабраныя матэрыялы друкаваліся ў «Внтебскнх губернскнх ведомостях», «Памятных кніжках Віцебскай губерні» і асобных манаграфіях. К-т па меры неабходнасці збіраўся на чарговыя сходы. Пратаколы сходаў друкаваліся ў «Внтебскнх губернскнх ведомостях». Справаздачы пра дзёйнасць за год дасылаліся ў Цэнтр. статыстычны к-т. 29.10.1868 г. пры к-це створаны музей старажытнасцей. Рэчавыя ахвяраванні ў яго ўносілі М. Ф. Кусцінскі, В. ГІ. Фе даровіч, М. Я. Нікіфароўскі і інш. У 1890 г. Е. Р. Раманаў перадаў музею 200 прадметаў з раскопак Люцынскага могільніка. Камітэтам распаўсюджваліся апытальныя лісты і збіраліся звесткі пра гарадзішчы, курганы і могільнікі для скла дання археал. карты Віцебскай губ. Падтрымліваў цесныя сувязі з Маскоўскім археал. т-вам і археалагічнай камісіяй у Пецярбургу. Члены к-та ўдзельнічалі ў рабоце археал. з’ездаў.
Літ.‘. 1043. Л. У. Хмяльніцкая. ВІЦЕБСКІ НІЖНІ ЗАМАК. Раз мяшчаўся на Пд і ПдУ ад Віцебскага Верхняга замка. Плошча 7—7,5 га. 3 Пд і У абмежаваны ручаём, з 3 — р. Зах. Дзвіна. Першыя звесткі пра замак належаць польскаму храністу 16 ст. М. Стрыйкоўскаму і адносяцца да 14 ст. Паводле пісьмовых крыніц, замак узведзены каля 1330—50-х г. кн.
Альгердам як знешняя лінія абароны вакол гандл. рамесніцкага пасада (гл. Віцебскі пасад), што пацвяр джаецца матэрыяламі раскопак. Даследаваннямі ўстаноўлена, што фартыфікацыйныя ўмацаванні ства раліся ў 2 этапы: спачатку ўзводзіўся каменны пояс, пазней дадатковыя глініста-земляныя ўмацаванні. Апісанні віцебскіх замкаў, прыведзеныя ў Інвентары 1638 і «Каш тарысных кнігах» за 1656, дазва ляюць рэканструяваць першапачатковы іх выгляд. Даўжыня ўмацаванняў Ніжняга замка складала 1160 м. Па краі пляцоўкі была ўзведзена магутная крапасная сцяна, умацаваная з боку поля земляным абарончым валам, які адсутнічаў у месцах будаўніцтва вежаў, што выступалі за перыметр сцен. У лініі ўмацаванняў замка было 7 мураваных вежаў. Усе «глухія» вежы сканцэнтраваны ва ўсх. частцы горада, адкуль найб. верагодны быў удар праціўніка. Абарончыя сцены шыр. 1,6—3,2 м рабілі з валуннага каменю на вапне ў тэхніцы «Grand аррагеіі». Планіроўка і тэхніка будаўніцтва вежаў пра сочана на прыкладзе вуглавой вежы «Духаўскі круглік» («Нарожнай»). Яна нагадвала перакошаны розна баковы чатырохвугольнік з паме рамі бакоў ад 6,7 да 8,2 м. Ніжні ярус вежы, як і сцен, выкананы ў тэхніцы «Grand аррагеіі», 2 верхнія, відаць, у тэхніцы лусковай муроўкі, калі шчокі выкладвалі з буйнапамернай цэглы, а ядро забутоўвалі валунным каменем. За вяршалася вежа стромкай 4-схільнай страхой з манастырскай дахоў кай. На думку М. А. Ткачова, выш. не перавышала 12—13 м. У першапачатковым выглядзе мура ваныя замкі праіснавалі нядоўга. У 1437 Віцебск заваяваў кн. Міхаіл Жыгімонтавіч, які дашчэнту разбу рыў замкавыя ўмацаванні. У канцы 15 ст. яны па загаду літ. кн. Аляк сандра «даводзяцца да абарончага становішча». Пасля рамонту Ніжні замак ператварыўся ў камбінаванае драўляна-мураванае ўмацаванне, якое да 18 ст. стала поўнасцю драўляным. Аснову планіроўкі замка складалі вулічныя маставыя. Першапачаткова цэнтральная магістраль — вуліца Вялікая — праходзіла ва ўсх. частцы замка, злучала Завіцебную браму з Задунайскай. Да яе прымыкала вуліца Прабойная, якая вяла на Верхні замак. У канцы 16 ст. вуліца Вялікая прадоўжана да Заручайскай праезнай брамы. Адрэзак вуліцы, што вёў да Задунайскай брамы, атры маў назву Задунайскай, а пазней Веліказамкавай. У 17 ст. існавалі вуліцы, што вялі ад Валконскага кругліка да Жыдоўскай брамы і ад