Археалогія і нумізматыка Беларусі

Археалогія і нумізматыка Беларусі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
501.16 МБ
Селішча заснавана ў каменным веку, існавала да 5 ст. н. э., найб. інтэнсіўна выкарыстоўвалася пля-
мёнамі мілаградскай і зарубінецкай культур у 2—4 ст. н. э.
Літ.: 460. У. Ф. Ісаенка, A. А. Ега рэйчанка.
ВОСЦІ, старадаўняя рыбалоўная прылада; шматзубчасты вілападобны наканечнік, насаджаны на драўляны шост даўж. да 4 м. Зубцы (2—12) даўж. каля 0,25 м вострыя, на канцы са шчарбінамі, якія ўтрымлівалі рыбу на В. У стараж. часы рабілі драўляныя, касцяныя, пазней металічныя В. На Беларусі вядомы з неаліту.
ВОТНЯ, курганны могільнік радзімічаў каля в. Лазаравічы Быхаўскага р-на. Размепічана на паўн.
Сяміпрамянёвыя скроневыя кольцы (1, 2), скроневае кольца з дроту (3), пацеркі (4—7), лунніцы (8, 9), падвеска (10), пярсцёнак (11), драцяная спражка (12), срэбранік князя Уладзіміра (13) з могільніка Вотня.
Сярэбранае скроневае кольца (1), бронзавы віты бранзалет (2), жалезны нож з абмоткай тронак бронзавым дротам (3) з курганнага могільніка-1 Воўкавічы.
ускраіне вёскі, на правым беразе Дняпра, ва ўрочышчы Вотня. Дасле давалі 2 курганы ў 1873 штабскапітан Нячаеў, у 1880 — 13 курганоў A. С. Увараў. Пахавальныя абрады — трупаспаленне і трупапалажэнне на гарызонце. Знойдзены
4 срэбранікі Уладзіміра Святаславіча, дырхем Нуха ібн Мансура, сяміпрамянёвыя скроневыя кольцы, лунніцы, пярсцёнак, вітая грыўня і абломкі жал. грыўні, металічныя падвескі, пацеркі (сердалікавая, прызматычная, хрусталёвыя біпірамідальныя, шкляныя сінія) і інш. Датуецца канцом 10 — пач. 12 ст.
Літ.: 239, 1514.
У. У. Багамольнікаў. ВОУКАВІЧЫ, курганныя могіль нікі каля в. Воўкавічы Талачынскага р-на.
Могільнік-1 крывічоў. За 200 м на Пн ад вёскі, на беразе р. Крывая. 30 насыпаў (захавалася 18) дыям. 5—12 м, выш. 1—3 м. Абследавалі ў 1958 Л. В. Аляксееў, у 1972 A. Р. Мітрафанаў, у 1981 Ш. I. Бекцінееў. У 1969 3. М. Сяр геева раскапала 2 курганы.
У першым пахавальны абрад — тру папалажэнне. Парнае пахаванне (мужчынскае і жаночае) арыентавана галавой на ПдЗ. Знойдзены рэшткі жал. абручоў ад драўляных вёдзер, жал. нажы (тронкі аднаго мелі абмотку з бронзавага дроту), бронзавыя віты бранзалет з завязанымі канцамі і пяр сцёнак, сярэбранае скроневае кольца, пацеркі (85 бісерных, сінія зонная, цыліндрычная і лімонападобная). У другім пахавальны абрад — трупа спаленне. Выяўлена вогнішча памерам 4x4 м з попелам, вуголлем, перапаленай зямлёй і вял. колькасцю дробных кальцыніраваных касцей (частка 3 іх конскія). Знойдзены ганчарны гаршчок з лінейным арнаментам і кляймом, жал. нож.
Датуецца 11 ст.
Могільнік-2. За 300 м на ПдЗ ад вёскі, абапал лясной дарогі. 21 курган дыям. 6—8 м, выш. 1—2 м, адзін дыям. 10 м, выш. 2,5 м. Выявіў і абследаваў у 1981 Бекці нееў.
Могільнік-3. За 300 м на ПдЗ ад могільніка-2. 22 курганы дыям. 4—10 м, выш. 0,5—2 м, 2 насыпы выш. 3 і 5 м. Выявіў і абследаваў у 1981 Бекцінееў.
Літ.\ 34, 1089. Ш. I. Бекцінееў, В. М. Ляўко.
ВУСЦЕ, гарадзішча жал. веку і раннефеад. часу каля в. Вусце Аршанскага р-на. За 1,5 км на Пн ад вёскі, ва ўрочышчы Гарадзец, на мысе правага карэннага берага Дняпра. Пляцоўка выш. 20 м, памер 50x40 м, з боку поля ўмацавана дугападобным валам выш. 1—4 м, з астатніх трох бакоў абмежавана ярамі глыб. да 20 м. Выявіў у 1929 С. А. Дубінскі, абследавалі ў 1971 Л. Д. Побаль, у 1981 М. I. Лашанкоў, даследа вала 108 м2 у 1990 В. М. Ляўко. Культурны пласт 0,4—2 м, мае 2 гарызонты.
У ніжнім гарызонце выяўленыя матэ рыялы (ляпны посуд, нож з гарбатай спінкай, посахападобная шпілька) маюць аналогіі ў позназарубінецкіх помніках 2—3 ст. н. э. Верхняга Пад няпроўя і Падзісення. Раскапана на земнае жытло (ускрытая частка
3,8 X 3,2 м) слупавой канструкцыі з заглыбленым на 0,5 м у падлогу круг лаватым каменным ачагом дыям. 1,4 м і прыачаговая яма даўж. 1,4 м, шыры нёй 0,1—0,3 м. Падлога з шчыльна ўтрамбаванай загартаванай цэглы, на 0,4—0,5 м прыўзнята над мацерыком. У запаўненні ачага знойдзены фрагменты ляпнога посуду позназарубі нецкага часу. У верхнім гарызонце выяўлены матэрыялы эпохі Кіеўскай Русі (шкляныя бранзалеты, прадметы з жалеза, кераміка, прасліцы 10— 13 ст.), а таксама матэрыялы 14 — 1-й пал. 16 ст.
Паводле стратыграфіі, вал насы паны ў 14 ст., калі гарадзішча, верагодна, выконвала функцыі ўмацаванага замка.
Літ.: 330. Ю. У. Каласоўскі, В. М. Ляўко.
ВУСЦЕ, курганны могільнік каля в. Вусце Браслаўскага р-на. За 1 км на Пд ад вёскі, у лесе, злева ад дарогі на в. Казяны. 74 круглых і авальных насыпаў выш. 0,2—2,3 м, дыям. круглых 2—12 м. Авальныя выцягнуты па лініі 3—У ці Пн—Пд. Раўкі мала прыкметныя. У 1893 Ф. В. Пакроўскі раскапаў 4 курганы, у 1972 абследаваў М. М. Чар няўскі, у 1982, 1986 і 1987 Л. У. Дучыц і В. I. Шадыра раскапалі 16 курганоў. Насыпы з жоўтага пяску з украпінамі дробнага вуга лю, каля асновы попельныя праслойкі. Пахавальныя абрады — трупаспаленне: на гарызонце (6 насыпаў), у мацерыковых ямах (3 насыпы, 2 з іх з упускнымі пахаваннямі каля вяршыні), каля вяршыні (1 на сып); у адным кургане былі 3 пахаванні; трупапалажэнне на гарызонце (1 насып); 4 курганы без пахаванняў (у 3 з іх былі валуны на грунце).
Знойдзены нажы, сякеры, наканеч нік кап’я, драцяны бранзалет, 2 грушападобныя бразготкі, шкляныя лімона падобныя і з вочкамі пацеркі, ланцуж кі і ланцугатрымальнікі, трапецападобныя падвескі, жал. і бронзавая спраж кі, падковападобная фібула са спіралепадобнымі канцамі, ляпны і ганчарны посуд. Могільнік належаў балта сла вянскаму насельніцтву, адлюстроўвае працэс асіміляцыі славянамі мясц. насельніцтва на зах. ускраіне Полацкага княства.
Датуецца 9—11 ст.
Літ.: 916. Л. У. Дучыц, В. I. ПІадыра. ВУСЦЕ, курганны могільнік полацкіх крывічоў каля в. Вусце Полацкага р-на. 29 курганоў, большасць круглыя ў плане, астатнія падоўжаныя. Даследаваў 1 падоўжаны курган у 1974 Г. В. Штыхаў. Пахавальны абрад — трупаспален не. Знойдзены ляпны гаршчок 9 ст.
Літ.: 1355.
ВЫБАРАЧНЫ МЁТАД, матэма тычны метад, які прымяняецца ў статыстыцы, адзін з асн. метадаў археал. даследавання. Генеральная выбарка (усіх рэчаў) пэўнай археал. культуры прынцыпова недасягальная, зрэдку яна атрымліваецца пры поўных раскопках археал. помніка.
Звычайна даследчык мае справу з малымі выбаркамі, атрыманымі пры частковых раскопках помніка, збіранні матэрыялу на паверхні, даследаванні некалькіх помнікаў, а таксама з музейнымі калекцыямі. Іх звычайна ачышчаюць ад выпадковых рэчаў, упарадкоўваюць па месцы раскопу, тыпах, памерах і інш. Аднак мяркуецца, што такія парушэнні, унесеныя гэтым выпад ковасці былі невялікія і яны слаба адбіваюцца на дакладнасці працэнт ных падлікаў пры ўмове, што выбарка дастаткова шматлікая. Статыстыка дазваляе даць ацэнку паўнаты выбаркі. ГІачынаючы з некаторага аб’ёму, дакладнасць падліку працэнтнай долі аднатыпных рэчаў у генеральнай сукупнасці перастае істотна павялічвацца. Таму немэтазгодна імкнуцца да ўсё больш шматлікіх або генеральных выбарак. Занадта малыя выбаркі рэзка зніжаюць дакладнасць — на некалькі працэнтаў. У гэтых выпадках падлікі з дакладнасцю да працэнта, а тым болып долей працэнта губляюць сэнс. Працэнтныя падлікі маюць верагодны характар.
Напрыклад, калі выбарка складаецца з 35 рэчаў, становяцца недакладнымі падлікі працэнтнай долі ў комплексе вырабаў пэўнага тыпу, якая менш за 10 %. Для выбаркі, якая налічвае 100 рэчаў, губляе сэнс падлік долі аднатыпных вырабаў менш за 3%. Каб дакладнасць падліку працэнтнай долі была болып за 1 %, патрабуецца выбарка 350 рэчаў і болей. Пры выбарцы 800 рэчаў дакладнасць 0,5%. Падлічваць з дакладнасцю да дзесятых долей працэнта мэтазгодна толькі пры выбарках, большых за 3 тыс. прад метаў. Многія археал. факты выяў ляюцца ў працэсе статыстычнай апра цоўкі матэрыялу і таму носяць вера годны характар.
Літ.: 543, 1243. У. Ф. Ісаенка. ВЫГОДА, група стаянак каля в. Выгода Мастоўскага р-на. Выявіў і даследаваў у 1966 і 1978 М. М. Чарняўскі.
Стаянка-1. За 300 м на Пн ад вёскі, на выступе левабярэжнай надпоймавай тэрасы р. Зальвянка (цяпер тут жывёлагадоўчы комплекс). Знойдзены мезалітычныя крамянёвыя матэрыялы, абломкі танкасценных штрыхаваных гар шкоў бронзавага веку. На Пд ад стаянкі выяўлена крэменеапрацоўчая майстэрня з вял. колькасцю нуклеусаў.
Стаянка-2. За 500 м на ПнУ ад вёскі, на паўд.-зах. краі пясча нага ўзвышэння левабярэжнай поймы р. Зальвянка. Пл. 1000 м2. Культурны пласт каля 0,4 м. Даследавана 40 м2. Знойдзены аднапляцовачныя нуклеусы, крамянёвыя скрабкі на пласцінках і адшчэпах, цяслападобныя вырабы, скоблі і інш. прылады працы, а таксама
кераміка нёманскай культуры неаліту, кераміка тшцінецкай культуры бронзавага веку. Выяўлены печка каменка і невял. ляпны гаршчок 7—8 ст.
Стаянка-3. За 250 м на ПнУ ад стаянкі-1, на зах. беразе старыцы Зальвянкі. Пл. каля 600 м2. Выяўлены знаходкі часоў неаліту і брон завага веку.
С т а я н к a 4. За 1 км на ПнУ ад вёскі. Пл. каля 200 м2. Раскапана 40 м2. Выяўлены крамянёвыя скрабкі на адшчэпах, нажы. пра колкі, вузкаабушковыя сякеры, нуклеусы, кераміка бронзавага веку, абломкі ляпных гаршкоў жалезнага веку.
На ПнУ і У ад вёскі сустракаюцца рэшткі інш. паселішчаў са знаходкамі неаліту, бронзавага і жал. вякоў.	М. М. Ч арняўскі.
ВЫЗНАЧЭННЕ ВІДАУ, метад археазаалагічных даследаванняў, заснаваны на выяўленні дыягнастычных прыкмет віду і па іх сукупнасці аднясенне данага экземпляра да пэўнага віду жывёл. Пры В, в. выкарыстоўваюць атласы і вызначальныя табліцы — ілюстраваныя апісанні касцей, дапаможнікі па параўнальнай анатоміі жывёл і эталонныя калекцыі касцей вядо мых відаў. В. в.— першы і найб. важны этап даследавання знаходак рэшткаў касцей. У фауністычных астэалагічных калекцыях з раскопак археал. помнікаў на Беларусі можа быць вызначана больш за 20 відаў млекакормячых жывёлін.
Літ.: 260.
ВЫЛЕВА, археал. помнікі каля в. Вылева Добрушскага p ita.
Гарадзішча мілаградскай і зарубінецкай культур. На ўсх. ускраіне вёскі, на правым беразе р. Іпуць, ва ўрочышчы Гарадзец. Пляцоўка памерам 75X46 м, прамавугольная з закругленымі вугламі, выцягнута з ПнУ на ПдЗ. Выш. 9,5 м ад узроўню ракі. 3 боку поля ўмацавана 2 валамі (адзін разбураны пры будаўніцтве шашы, выш. другога 3—5 м, шыр. 8,5—13,5 м) і равамі. Вядома з 1873, абследавалі ў 1910 Е. Р. Раманаў, у 1957 I. I. Арцёменка і В. М. Мельнікоў ская, у 1976 В. М. Ляўко. Культурны пласт 1,5 м. Знойдзены ляпная кераміка, ажурная бронзавая бляха з пятлёй для прымацавання да адзення, фрагменты керамікі бронзавага веку. Датуецца 7 ст. да н. э.— 2 ст. н. э.