Археалогія і нумізматыка Беларусі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
Знойдзены нажы, крэсівы, бранзалеты, пярсцёнкападобныя і 7-прамянёвыя скроневыя кольцы, фібулы, сярэбраны псеўдавіты пярсцёнак, бронзавыя паясныя кольцы, разнастайныя і шматлікія шкляныя (пазалочаныя, пасярэбраныя бочачкападобныя, зонныя, малінападобныя, бісер) і сердалікавыя пацеркі, вітая грыўня, бразготкі, медныя пярсцёнкі, бронзавыя падвескі — пятлістыя і манетападобныя (некаторыя з выявай галавы быка), лунніцы, сярод фрагментаў ганчарнай керамікі выяўлены 2 цэлыя гаршкі выш. 10 см: на адным з іх лінейны і хвалісты арнамент, у другога на днішчы кляймо — круг з крыжам. Частка курганоў без рэчаў, у адным разбураным пахаванне не знойдзена.
На думку Салаўёвай, група мужчынскіх пахаванняў — некропаль дружыннікаў (тут выяўлены бронзавыя паясныя бляшкі, якія маюць аналагі ў рэчах Гнёздаўскага могільніка дружыннікаў каля Смаленска). Датуецца 10—12 ст.
Побач з могільнікам каля старога рэчышча Дняпра існавала паселішча эпохі Кіеўскай Русі.
Літ.: 324, 718, 887, 1118.
A., М. Плавінскі, Г. Ф. Салаўёва. ГАДЛОЎСКІ (Godlowski) Казімеж (н. 9.12.1934, Кракаў), польскі археолаг-славіст. Д-р археалогіі (1969), праф. (1977). Скончыў Ягелонскі ун т у Кракаве (1955). 3 1976 дырэктар Ін та археалогіі Ягелонскага ун-та, з 1988 праф. Венскага ун-та. Вывучае гісторыю стараж. славян на тэр. Польшчы і за яе межамі, выкарыстоўваючы агульнаеўрап. археал. матэрыялы жал. веку, у т.л. Беларусі (з раскопак Чапліна, Адаменкі, Тайманава, Веляміч і інш.). Падтрымлівае сувязі з археолагамі Ін-та гісторыі АН Беларусі і БДУ, якія ўдзельнічалі ў яго раскопках.
Te.: Archeologia pierwotna і wczesnosredniowieczna. Cz. 4. Okres latenski w Europie. Krakow, 1977; Z badan nad zagadnieniem rozprzestrzenienia Slowian w V—VII w.n.e. Krakow, 1979; Prze miany kult,urowe i osadnicze w poludniowej i srodkowej Polsce w mlodszym okresie przedrzymskim i w okresie rzymskim. Wroclaw etc.. 1985.
ГАЙКбУКА, паселішча позняга мезаліту (5-е тысячагоддзе да н. э.) каля в. Гайкоўка Касцюковіцкага
р на. За 500 м на ПдЗ ад вёскі, у басейне р. Беседзь, на схіле ўрочышча Печанеж. Выявіў у 1926, даследавалі ў 1930 К. М. П а л ікарповіч, у 1972 В. Ф. Капыцін. Ускрыта 265 м2. Культурны пласт залягае пад ворывам на глыб. 0,4—0,5 м.
Знойдзена болып за 2000 прадметаў крамянёвага інвентару: тронкавыя наканечнікі стрэл, бакавыя, вуглавыя і сярэдзінна-вуглавыя разцы, канцавыя, паўкруглыя і двайныя скрабкі, скрэблападобныя прылады, авальныя сякеры і цёслы, пласціны-ўкладышы, вырабы з выемкамі, праколкі і вастрыі. Апрацоўка крэменю адбывалася непасрэдна на паселішчы, пра што сведчыць вял.
’Жаночыя ўпрыгожанні з курганнага могільніка Гадзілавічы.
Гайцюнішскі дом-крэпасць. План.
колькасць нуклеусаў, пласцін і адшчэпаў.
Літ.: 575, 864, 866. В. Ф. Капыціц.
ГАЙЦЮНІШСКІ ДОМ КРЭ ПАСЦЬ, помнік грамадзянскага будаўніцтва пач. 17 ст. Узведзены ў в. Гайцюнішкі Воранаўскага р-на ў 1611—12 з цэглы па ўласным праекце ўладальнікам, будаўніком і на-
чальнікам каралеўскіх збудаванняў у Вільні П. Нонхартам сумесна з інжынерам-фартыфікатарам Ван Дадэнам на паўд. ускраіне вёскі на левым беразе р. Жыжма. Пабудову абкружалі абарончыя збудаванні бастыённага тыпу і роў, запоўнены вадой.
Будынак прамавугольны ў пла не, двухпавярховы пад высокім ва льмавым дахам. Па цэнтры гал. фа сада размешчана трохпавярховая прамавугольная ў плане вежа. Паз ней да яе прыбудаваны ганак у выглядзе невысокага кубічнага аб’ёму з арачнымі праёмамі і тэрасай наверсе. Па вуглах будынка
размешчаны цыліндрычныя вежы з шатровымі завяріпэннямі і вузкімі вокнамі-байніцамі. У 1986 помнік даследавала архіт.-археал. экспеды цыя Спец. навукова-рэстаўрацыйных вытворчых майстэрняў (цяпер Бел. рэстаўрацыйна-праектны ін-т). Даследаваннямі ўстаноўлена, што падмуркі надуваходнай і вуглавых вежаў не заглыблены ў мацерыковы грунт. Падмурак асн. будынка дастаткова глыбокі. Гэта звязана з наяўнасцю падвалаў, перакрытых цаглянымі скляпеннямі, і высокім узроўнем грунтавых вод, што паўплывала на выкарыстанне ў муроўцы і пры будаўніцтве падпорных слупоў у падвалах толькі камянёў, змацаваных вапнавай рошчынай. Падмуркі ў аснове прыблізна на 1 м шырэйшыя за цагляныя сцены будынка, што таксама звязана з балоцістым характарам мясцовасці. У будаўніцтве выкарыстоўвалася
цэгла-пальчатка памерам 29,3 X Х15х6—7 см. Камяні падмуркаў маюць у папярочніку 20—30 см, закладзеныя бліжэй да асновы — каля 50 см. У шурфе, закладзеным на сярэдзіне тыльнага фасада бу дынка, знойдзены рэшткі муроўкі з камянёў і цэглы на вапнавай рошчыне. Таўшчыня цаглін (5—5,5 см) і выяўленыя фрагменты кафляў даюць падставы меркаваць, што прыбудова да замка была зроблена ў 2 й пал.— канцы 17 ст. Знойдзены фрагменты пляскатых дахо вак таўшч. 1,5 см, якімі накрывалі будынак. Дом-крэпасць — прыклад пабудовы загараднай рэзідэнцыі ў выглядзе мініяцюрнага замка,. I. М. Чарняўскі.
ГАКАЎНІЦА, агнястрэльная зброя, прызначаная для абароны замкавых і гар. умацаванняў. Паявілася ў канцы 14 ст. ў выніку ўдасканальвання ручной стрэльбы, найперш — дастасавання гака, які аслабляў аддачу ў момант стрэлу. На Беларусі найб. распаўсюджаная ў 15— 17 ст. Даўж. Г. 1,5—1,8 м, вага да 25 кг. Стралялі жал. і алавянымі кулямі дыям. 2—2,6 см, «падвойныя» Г.— 3—3,3 см. Парахавы зарад запальваўся з дапамогай гарачага металічнага стрыжня, пазней кнота, з 16 ст.— кнотавага замка.
Літ.: 1159, 1458.
ГАЛАСНІКІ, керамічныя пасудзіны ў выглядзе высокага збана з доўгім вузкім горлам, якія ўмуроўвалі ў сцены і скляпенні храмаў горлам у інтэр’ер. Г. паляпшалі акустыку па мяшкання, аблягчалі мураваную сцяну. На Беларусі вядомы з 12 ст., выкарыстаны ў муроўцы сцен Гро дзенскай Барысаглебскай царквы і Гродзенскай Ніжняй царквы.
Літ.: 206.
ГАЛАЎНЫЯ ЎБОРЫ, састаўная частка адзення. У мінулым маглі адлюстроўваць сацыяльнае становішча чалавека, а жаночыя — і сямейнае. Паводле археал. знаходак найб. раннія Г. ў. вядомы з эпохі неаліту — скураныя ці футравыя шапачкі, часам упрыгожаныя бурштынавымі гузікамі. У раннім жал. веку насілі шапачкі накшталт балцкіх, упрыгожаныя спіралепадобнымі ці вочкападобнымі падвескамі. Г. ў плямён зарубінецкай і мілаградскай культур нагадвалі скіфскія і сармацкія (у жанчын — чапец і пакрывала, расшытае пацеркамі). Найб. даследаванымі з’яўляюцца Г. ў. часоў Кіеўскай Русі. Дзяўчаты насілі вянкі з бяросты ці лубу, абшытыя скурай або тканінай (в. Аўсяннікі на Магілёўшчыне), часам з шаўковай тасьмой, металічнымі венчыкамі (Радашковічы). Упрыгожвалі іх вышыўкай ніткамі, шклянымі пацеркамі, зрэдку залачонымі бляшкамі (Навагрудак, Камена, в. Жукавец Бярэзінскага р-на). Вясельныя Г. ў. выяўлены каля царквы
12 ст. ў Мінску: вянок з кветак, з расшытым ачэллем на бяросце, рэіпткамі лёгкай тканіны. Жанчы ны на сколатыя валасы надзявалі чапец, шапачку, кіку, аснову якіх рабілі з бяросты ці лубу, абцягвалі тканінай ці скурай (Узноснае, Дзям’янкі), расшывалі, як і дзяво чыя вянкі. Да Г. ў. жанчын і дзяўчат прымацоўвалі скроневыя кольцы. Для балцкіх плямён 7—13 ст. характэрны жаночы галаўны вянок упрыгожанне — вайнага. 3 іх найб. пашыраныя лентападобныя з 3—6 радоў бронзавых спіралек уперамежку з бронзавымі пласцінамі, нанізанымі на тонкія лыкавыя жгуты
Галаснік 12 ст. Гродна.
(Укля, Навінка). У 11—12 ст. вянкі дапаўняліся трапецападобнымі падвескамі і званочкамі. На ПнЗ Беларусі жанчыны насілі шапачкі, упрыгожаныя спераду металічнымі пласцінкамі (Апонаўцы, Пузелі, Вензаўшчына), наміткі (зашпільвалі булаўкамі), павой, убрус (накшталт сучасных шаляў), якія выраблялі з розных тканін белага ці чырвонага колераў, упрыгожвалі вышыўкай, нашывалі металічныя бляшкі рознай формы (Казлоўцы). Простыя га раджанкі насілі ачэлле з двух сагнутых драўляных валікаў, абшытых тканінай, на якой замацоўвалі да 20 металічных дужак, заможныя на шалі надзявалі шапкі, аздобленыя футрам. Мужчыны насілі суконныя ці лямцавыя каўпакі з нізкім паўкруглым, конусападобным верхам, з аколышам, часта абшытыя футрам (Брэст, Полацк), а таксама выявы на шахматных фігурках з Лукомля, Гродна, Ваўкавыска.
Літ.-. 660, 780, 1026, 1028.
, Л. У. Дучыц.
ГАЛАЦІЧАСК, старажытны горад Полацкай зямлі. Упамінаецца ў «Аповесці мінулых гадоў» пад 1071: «Пабедзі Яраполк Усеслава ў Галацічьска». Месцазнаходжанне яго не выяўлена. Даследчыкі атаясам лівалі Г. з в. Галоўчын Бялыніцкага і Голацк Пухавіцкага р наў. Але рэшткі стараж. горада там не знойдзены.
Літ.: 46, 906, 1346.
ГАЛАЦЭН (грэч. holos увесь + kainos новы), позналедавіковая эпоха, апошні яшчэ не завершаны адрэзак антрапагену (чацвярцічнага перыяду) у геалагічнай гісторыі Зямлі, сучасная геалагічная эпоха.
Пачаўся прыкладна 10 тыс, г. таму назад, калі ў сувязі са значным пацяпленнем валдайскі ледавік канчаткова адышоў, пакінуўшы шырокі пояс марэнных узвышшаў ад сярэдняй Шве цыі, праз катлавіну Балтыйскага мора да ПдУ Фінляндыі. Да пач. Г. склаліся ўсе кампаненты сучасных ланд шафтаў, вызначылася сучасная за нальнасць расліннага свету, адбыліся значныя змены ў складзе жывёльна га свету (вымерлі маманты, шарсцістыя насарогі і інш.). Паводле схемы БлітаСернандэра, распрацаванай для Скан дынавіі і Прыбалтыкі, Г. падзяляюць на 5 перыядаў: перадбарэальны
(10 200—9500 г. таму назад) — пераход ад арктычных і субарктычных умоў позналедавікоўя да ўмерана цёплага клімату; барэальны (9500—8000 г. таму назад) — паступовае пацяпленне і пе раход ад самага халоднага этапу Г. да яго оптымуму; атлантычны (8000— 5000 г. таму назад) — цёплы і вільгот ны оптымум Г.; суббарэальны (5000— 2200 г. таму назад) — умераны і сухі клімат; субатлантычны (ад 2200 г. да сённяшніх дзён) — умераны і вільготны клімат. Болыпасць даследчыкаў вылучаюць у Г. 3 этапы развіцця клімату, расліннасці і жывёльнага свету: ранні, сярэдні і позні. Ранні адпавядаў перадбарэальнаму і барэальнаму перыядам. У гэты час раслі бярозавыя і бярозава хваёвыя, пазней мяшаныя хвойна-шыракалістыя лясы, знік паўн. алень, пашырыліся лось, бабёр, казуля.
Пачатак ранняга Г. лічаць мя жой палеаліту і мезаліту, на працягу этапу (у эпоху мезаліту) адбылося засяленне чалавекам тэр. Беларусі. Сярэдні Г. адпавядае атлантычнаму і суббарэальнаму перыядам. У гэты час пачалося развіццё хваёвых і мяшаных хвойна-бярозавых лясоў, пашырыліся таежныя прадстаўнікі жывёльнага свету, а таксама зубр, казуля, барсук і інш. Канец 1-й пал. сярэдняга Г. з’яўляецца мяжой мезаліту і неаліту, у 2-й пал. суббарэальнага перыяду пачаўся бронзавы век, узніклі і развіваліся прымітыўныя земляробства і жывёлагадоўля. Позні Г. адпавядае субатлантычнаму перыяду. У гэты час павысіўся ўзро вень вады ў азёрах, паскорыўся працэс забалочвання і намнажэння торфу, пераважалі яловыя, хваёвыя і мяшаныя хвойна-бярозавыя лясы. На тэр. Беларусі адклады Г. складаюць ад некалькіх дзесяткаў см да 20—25 м. 3 імі звя заны радовішчы торфу, прэснаводныя, вапнавыя адклады, сапрапелі, балотныя жал. руды і інш.