Археалогія і нумізматыка Беларусі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
скарбы). Пра існаванне В. паміж вярхоўямі Мухаўца і Піны, які злучаў рэкі басейнаў Балтыйскага і Чорнага мораў, сведчаць назва «Мухаўлокі» і адкрыты ў г. п. Антопаль Драгічынскага р-на скарб арабскіх дырхемаў сярэдзіны 10 ст. На магчымасць выкарыстання В. паміж прытокам Случы р. Морач і прытокам Нёмана р. Лоша ўказвае знаходка вял. скарбу зах.-еўрап. дэнарыяў, куфіцкіх дырхемаў і сярэбраных упрыгожанняў, ухаванага каля 1050 г. на месцы в. Дзягцяны (гл. Дзягцянскі манетна рэчавы скарб). Стараж.-рус. В. выкарыстоўваліся не толькі ў гандл. і гасп. мэтах для перавозкі грузаў, але і княжац кімі дружынамі ў час паходаў.
Літ.: 46, 181, 369, 372, 389, 1090.
В. Б. Перхаўка. ВОЛЬТЭР Эдуард Аляксандравіч [6(19) 3.1856, Рыга 14.12.1941], археолаг, гісторык, этнограф, даследчык балтыйскіх і слав. народаў. Вучыўся ў Лейпцыгскім, Дэрпцкім (Тартускім) і Харкаўскім ун-тах. Прыват-дацэнт Петраградскага ун-та (1885 -1918). У 1919—22 кіраўнік Нац. бібліятэкі Літвы ў Каўнасе, у 1922—33 праф. Каўнаскага ун-та і дырэктар Каўнаскага гар. музея. У «Календары Паўночна-Заходняга краю на 1890 год» змясціў артыкул «Статыстыка племяннога складу народанасельніцтва Паўночна-Заходняга краю». У канцы 1890-х г. з В. А. ІІІукевічам раскопваў стараж. могільнікі ў Бел. Панямонні (Двар чаны, Апонаўцы, Пузелі, Вензаўшчына), збіраў археал. і этнагр. матэрыялы ў паўн.-зах. Беларусі.
Тв.: Археологнческне коллекцнн частных лнц в Северо-Западном крае. Внль на, 1889; О ятвягах // Ежегодннк Рус ского антропологнческого обіцества прн нмп. С.-Петербургском ун те. 1908. Т. 2; Город Мендовга, нлн где яскать Летовню ХШ века? // Йзв. Отд-ннярус. яз. н словесностн. 1909. Т. 14, кн. 3; Следы древннх Пруссов н нх языка в Гродненской губерннн // Там жа. 1911. Т. 16, кн. 4.
Літ.: 1099, 1417. М. В. Нікалаеў. ВОРАНЬ, археал. помнікі каля в. Ворань Лепельскага р-на.
Паселішча-1 позняга неаліту і бронзавага веку. За 1—1,5 км на У ад вёскі, на правым беразе р. Вароніца, за 300—500 м на Пн ад упадзення яе ў воз. Ворань. Прыблізныя памеры 50x50 м. Выявіў у 1867 A. М. Семянтоўскі, абследава лі ў 1956 Л. В. Аляксееў, у 1972 A. Р. Мітрафанаў, у 1981 Ю. А. Заяц, даследаваў 100 м2 у 1979 Э. М. Зайкоўскі. Культурны пласт каля 0,6 м.
Знойдзены прылады працы з светлашэрага крэменю: скрабкі, скрэблы, адшчэпы з падрэтушоўкай па краях, праколка, нажы, пласціны, тронкавы наканечнік стралы. Кераміка порыстая, з дамешкам у гліне тоўчаных ракавінак, пераважна неарнаментаваная, часам трапляюцца ўпрыгожанні ў выглядзе ямак, наколаў, зашчыпаў, адбіткаў
тканіны, грабеньчатага штампа. Выяўлена таксама гладкасценная керамі ка шэра жоўтага колеру з дамешкам пяску ў гліне эпохі позняй бронзы, кера міка банцараўскай культуры і сярэднявечча.
Паселішча 2 позняга неаліту. За 1,7 км на У ад вёскі, 0,5 км ад воз. Ворань, на першай надпоймавай тэрасе левага берага р. Вароніца, ва ўрочышчы Малінаўка. Пл. каля 0,5 га. Выявіў і даследаваў 24 м2 у 1979 Зайкоўскі. Культурны пласт 0,5—0,76 м.
Выяўлены крамянёвыя прылады пра цы (нож з трохграннай пласцінкі, бакавы скрабок на адшчэпе з невысокай спінкай, 3 ножападобныя пласцінкі
і інш.), мікрануклеус, адшчэпы і дроб ныя сколы, фрагменты ляпной порыстай керамікі, частка якіх упрыгожана насечкамі. У верхнім пласце знойдзены абломкі ганчарнай керамікі.
Датуецца 3-м тысячагоддзем да н. э.
Гарадзішча штрыхаванай керамгкі культуры. За 3 км на 3 ад вёскі, у лесе, на беразе воз. Азяруты, ва ўрочышчы Рачаўшчына, на падоўжаным узгорку. Пляцоўка авальная, памерам 50x31 м, здзірванелая, парослая лесам і хмызняком. Схілы стромкія, выш. паўн.зах. часткі 10—12 м, астатніх — 6—8 м. 3 паўн. і паўн.-зах. бакоў невял. тэраса шыр. каля 8 м, якая ляжыць ніжэй пляцоўкі на 5—6 м. Магчыма, гэта рэшткі апоўзлага вала і рова. Выявіў у 1867 Семянтоўскі, абследавалі ў 1931 A. М. Ляўданскі, у 1972 Мітрафанаў, у 1981 Заяц. Культурны пласт больш за 0,5 м. У паўн.-зах. частцы пляцоўкі закладзены шурф (0,25X Х0.25 м). Знойдзены фрагменты ляпнога посуду. Датуецца 4—1 ст. да н. э.
С е л і ш ч а банцараўскай куль туры і эгюхі Кіеўскай Русі. За 1 км
на У ад вёскі, на беразе безыменнай рэчкі, за 150 м на Пн ад месца ўпадзення яе ў воз. Ворань. Плошча каля 0,5 га. Выявіў у 1867 Семян тоўскі, абследавалі ў 1956 Аляксееў, у 1972 Мітрафанаў, у 1981 Заяц. Знойдзены абломкі ляпных гладкасценных і ганчарных пасудзін. Селішча ўзнікла на месцы стаянкі бронзавага веку. Датуецца 6—11 ст.
Курганны могільнік. За 0,5 км на У ад селішча. Ва ўрочы шчы Аўсянікі (б. хутар). Больш за 100 круглых у плане насыпаў, каля 30 з іх вялікія, дыям. 20—25 м, выш. 4—5 м, астатнія дыям. 5—13 м, выш. 0,5—2,5 м. Выявіў і даследаваў у 1867 М. Ф. Кусцінскі, абследавалі ў 1972 Мітрафанаў, у 1981 Заяц. Пахавальны абрад — трупапалажэнне. Знойдзены сярэбраныя скроневыя кольцы з напускнымі паставымі пацеркамі, жал. нож, апрацаваныя ра мяні. Датуецца 11—12 ст.
Літ.: 34, 391, 1075.
Э. М. Зайкоўскі, A. Р. Мітрафанаў. ВОРНАЎКА, гарадзішча мілаградскай і зарубінецкай культур каля в. Ворнаўка Кармянскага р на. За 1,5 км на Пд ад вёскі, ва ўрочышчы Грэнск, на правым беразе р. Сож. Пляцоўка авальная, памер 66x73 м. 3 ПнЗ умацавана дугападобным валам даўж. 85 м і выш. 2,5 м. 3 Пд і ПдЗ прасочаны 2 валы даўж. 30—40 м, шыр. 4—6 м і равы глыб. 0,4—0,6 м. Вядома з канца 19 ст., даследавалі 220 м2 у 1936 A. М. Ляўданскі і А. Дз. Каваленя, абследавалі ў 1957 В. М. Мельні коўская, у 1969 У. Дз. Будзько і Я. А. Шмідт, у 1975 В. I. Шадыра. Культурны пласт 0,5—1 м.
Знойдзены прасліцы, падвеска, касцяная іголка, зерняцёрка, бронзавае кольца, абломак і цэльх жал. кельт, гладкасценная ляпная і арнаментаваная (палачкай, пазногцем, штрыхаваная або з расчосамі) кераміка. Выяўлены 2 ка менныя агнішчы, больш 300 абпаленых камянёў, а таксама месцы выплаўкі жалеза, 2 ліцейныя формы, шлакі.
Датуецца 7—6 ст. да н. э.— 2 ст. н. э.
Літ.'. 904, 1046. В. I. Шадыра. ВОСТР АК АНЁЧНІК, каменная рэжучая прылада працы з завостраным канцом, даўж. да 10 см. Выраблялі з крамянёвага адшчэпа, абабітага па краях. У Еўропе вядомы з эпохі мусцье (100—40 тыс. г. да н. э.). Выкарыстоўваўся для разбірання жывёлы, апрацоўкі скуры, вырабу драўлянай зброі і інш. Адрозніваюцца па форме (трохвугольныя, авальныя), па контуры рэжучага краю (прама-, пукатаі ўвагнуталязовыя), па палажэнні рэ тушы (1і 2-баковыя) і інш. На Беларусі вядомы толькі 2 В. мусць ерскага тыпу па знаходках у в. Свяцілавічы Веткаўскага р-на і Бердыжы.
Літ.: 918, 919.
ВОСТРАЎ, археал. помнікі каля в. Востраў Пінскага р-на.
Стаянка 1 неаліту. За 1 км на ПдЗ ад вёскі, на пясчаных узгорках левага берага р. Стыр. Даўж. 80 м. Выявіў і даследаваў у 1964 У. Ф. Ісаенка. Знойдзены рэшткі 2 жытлаў, грубаапрацаваныя пікападобныя сякеры, пласціністыя наканечнікі стрэл, скрабкі, мікралітычныя вырабы, абломкі гаршкоў нёманскай культуры. Датуецца 5— 4-м тысячагоддзямі да н. э.
Крамянёвыя наканечнікі стрэл (1—5), разцы (6—10), вастрыі (11, 12, 17), скобля (13), нажы (14—16), трапецыі (18. 19, 22, 23), праколкі (20, 24, 26), устаўка (21), скоблі (25. 27, 28), скрабок (29), фігурны крэмень (30), сякера (31) са стаянкі-1 Востраў.
Стаянка-2 неаліту. За 1 км на ПнУ ад вёскі, на пясчаным узгорку левага берага р. Стыр. Даўж. 150 м. Выявіў і даследаваў у 1964 Ісаенка. Знойдзена каля 300 апрацаваных крамянёў і абломкаў ляпнога посуду. Датуецца 5—3-м тысячагоддзямі да н. э.
Стаянка-3 канца неаліту. За 0,5 км на ПдЗ ад вёскі, на астанцы першай надпоймавай тэрасы права га берага р. Стыр. Даўж. 60 м. Выявіў і даследаваў у 1965 Ісаенка. Знойдзены грубаабабітыя сякеры, трохвугольныя наканечнікі стрэл, фрагменты гліняных пасудзін. Датуецца 3-м тысячагоддзем да н. э.
Стаянка-4 ранняга бронзавага веку. За 0,5 км на У ад вёскі, уздоўж дарогі на в. Ласіцк. Даўж. 200 м. Выявіў і даследаваў у 1973 Ісаенка. Знойдзены крамянёвыя прылады працы і абломкі ляпных
гаршкоў з вельмі бугрыстай паверхняй. Датуецца 3—2-м тысячагоддзямі да н. э.
Селішча жалезнага веку. За 1 км на 3 ад вёскі, на левым беразе старыцы р. Стыр, ва ўрочышчы Марфенец, на невысокім пясчаным узвышшы, на месцы паселішча каменнага веку. Памер 140x85 м. Абследаваў і раскапаў 296 м2 у 1987 A. А. Егарэйчанка. На паверхні раскопу знойдзены жал. з утулкай наканечнік дроціка з падоўжана-рамбічным пяром і бочачкападобная сіняя пацерка з вочкам з празрыстага шкла, пад якім знаходзілася залатая фольга, вочка акантавана чорным, жоўтым і чырвоным кругамі. Культурны пласт 0,1—0,35 м. Знойдзены рэшткі трох зрубных пабудоў.
Першая няправільнай чатырохвугольнай формы, памер 3,1 X 2,5 м. Падлога роўная, паглыбленая на 0,15 м у мацярык. У паўн. ўсх. куце жытла выяў лена вогнішча, абкладзенае кавалкамі жал. шлаку. Знойдзены вял. фрагменты 2 ляпных гаршкоў, абломак глінянага прасліца, жал. нож. Другая пабудова чатырохвугольная, памер 3x2,9 м. Падлога няроўная, у асобных месцах паглыбленая ў мацярык на 0,1 м. У падлозе побач са сцяной яма (дыям. 0,3 м, глыб. 0,4 м) ад слупа, які ўмацоўваў сцяну і падтрымліваў страху, у паўн.-зах. частцы жытла вогнішча, аналагічнае першаму. Знойдзены 2 біканічныя гліняныя прас ліцы, больш за 100 абломкаў груба ляпных і 5 глянцаваных пасудзін. Трэцяя пабудова прамавугольная, памер 3,7 X 3,1 м, сцены паглыблены ў мацярык на 5—25 см. У вогнішчы, што знаходзілася ў паглыбленні пола (абкладзена кавалкамі жал. шлаку і абломкамі глінянага посуду), знойдзены развал вял. слабапрафіляванага гаршка, буйныя фрагменты верх ніх частак і днішчаў некалькіх пасудзін. У памяшканні знойдзены абломак біканічнага глінянага прасліца, 14кантовая пацерка з глухога сіняга шкла. Каля кожнай пабудовы знаходзіліся гасп. ямы дыям. 0,85—1,15 м, глыб. 0,1—0,2 м, у якіх знойдзены фрагменты ляітных пасудзін. Найб. шматлікая са знаходак ляпная кераміка: грубаляпная (слабаі моцнапрафіляваныя гаршкі, арнаментава ныя нарэзкамі па краі венчыка, зашчы памі на плечуках) і глянцаваная (міскі з тоўстымі сценкамі і нераўнамерна абпаленыя). Сярод асобных знаходак крамянёвы скрабок, круглае пляскатае прасліца, залачоныя і з глухога сіняга шкла пацеркі, 2 бронзавыя пранізкі, абломкі брон завых і жал. рэчаў. Па-за межамі раскопу знойдзена шмат вырабаў з бронзы (спінка падвязанай фібулы 4 ст., трапецападобныя арнаментаваныя падвескі, пранізкі, ланцужкі), шкла (залачоныя, 14-кантовыя сінія, белыя з сінімі вочкамі, сінія з бірузовымі кольцамі пацеркі, сіні бісер і інш.; іл. гл. на стр. 280), жалеза (абломкі нажоў, рыбалоўны кручок, спражка і інш.), гліны, крэменю.