Археалогія і нумізматыка Беларусі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
Гарадзішча-1 мілаградскай і зарубінецкай культур. За 500 м на ПдЗ ад вёскі, на правым беразе р. Бобр, ва ўрочышчы Акоп. Пля цоўка памерам 70x40 м. Умацавана дугападобным валам выш. 2—5 м, шыр. 10—12 м, з боку поля — ровам шыр. 8—12 м, глыб. 2—4 м. Абследавалі ў 1936 А. Дз. Каваленя, у 1979 А. Г. Калечыц, даследаваў у 1987 Л. Д. Побаль. Культурны пласт 0,3—0,4 м, пашкоджаны. Знойдзены фрагменты гладкасценнай і штрыха ванай керамікі, гліняная абмазка.
Г а р а д з і ш ч a 2. За 1 км на ПдЗ ад вёскі, каля 500 м ад гарадзішча-1, на схіле высокага правага берага р. Бобр. Пляцоўка памерам 50x35 м. Умацавана з боку поля валам выш. да 5 м, шыр. да 12 м, і ровам шыр. 5—6 м, глыб. 2— 2,5 м. Даследаваў у 1987 Побаль. Культурны пласт каля 0,6 м. Знаходак не выяўлена.
Курганны могільнік. За 1 км на Пн ад гарадзішча-1, каля могілак, 2 насыпы дыям. 6 і 8 м, выш. каля 1,5 м. Абследавала ў 1979 ДСалечыц. , Л. Д. Побаль. ВЯЛІКАЕ ЗАРЭЧЧА, стаянка ранняга мезаліту каля в. Вялікае Зарэчча Шклоўскага р-на. За 1,5 км на ПдУ ад вёскі, на другой надпоймавай тэрасе левага берага Дняпра. Памер 40X120 м. Выявіў у 1975, даследаваў 83 м2 у 1980 і 1982
В. Ф. Капыцін. Культурны пласт 0,1 м. Знойдзены тронкавыя наканечнікі стрэл, канцавыя скрабкі, сярэдзінныя разцы. Датуецца 8—7-м тысячагоддзямі да н. э.
Літ.; 566, 578,
ВЯЛІКІЯ ШЫЛАВІЧЫ, група ар хеал. помнікаў каля в. Вялікія Шы лавічы Слонімскага р на.
С е л і ш ч a 1. За 100 мад правага берага р. Шчара, ва ўрочышчы Папова Гара. Пл. 70x50 м. Выявіў у пач. 1970-х г. В. Р. Супрун, даследавалі ў 1986 М. М. Чарняўскі, у 1987—88 Н. В. Шаблюк. Культурны пласт 0,4 м. Выяўлена 80 нуклеусаў, 248 прылад працы, 2 вербалістыя наканечнікі стрэл, авальныя сякучыя прылады, ланцэтападобныя вастрыі, разцы, канцавыя скрабкі, скоблі, нажы, праколкі, фрагменты керамікі ранняга неаліту. Датуецца 6—4-м тысячагоддзямі да н. э.
Стаянка-1 неаліту і бронзавага веку. За 200 м на Пд ад вёскі, на краі надпоймавай тэрасы р. Шчара, ва ўрочышчы Палачышча. Ад крыў і даследаваў у 1963—64 Супрун, абследаваў у 1974 Чарняўскі. На паверхні сабраны ляпная кераміка, крамянёвыя скрабкі, ножападобныя пласціны, наканечнікі стрэл і коп’яў, нуклеусы і інш.
Стаянка-2 нёманскай культуры. На правым беразе Шчары, ва ўрочышчы Ніўкі. Памер 50x60 м. Адкрыў і даследаваў у 1963—64 Супрун, даследаваў у 1974 Чарняўскі. Культурны пласт да 0,5 м. Выяўлены крамянёвыя прылады працы.
Гарадзішча. За 1,5 км на ПнУ ад вёскі; на беразе р. Гараднянка, ва ўрочышчы Гарадок (Маргач). Пляцоўка авальная, памерам 15 X X 10 м, узвышаецца над поймай на 8 м. Адкрыў у 1895 Ф. В. Пакроўскі, абследавалі ў 1963 Супрун, у 1974 Л. Д. Побаль. Культурны пласт 0,2 м. Знойдзены рэшткі зерняцёркі, абломкі гаршкоў, па форме падобных да посуду мілаградскай і зарубінецкай культур. Датуецца канцом 1-га тысячагоддзя да н. э.— пач. н. э.
Селішча-2. Побач з гарадзішчам, на беразе ручая Студзянец (правы прыток ПІчары). Памер 300x50 м. Абследавалі ў 1973 В. Р. Супрун, у 1974 Л. Д. Побаль. Культурны пласт 0,2 м. Выяў лены кераміка з расчосамі 2—5 ст., фрагменты глянцаваных гаршкоў, ганчарны посуд эпохі Кіеўскай Русі.
Селішча-3. За 2 км на ПнЗ ад вёскі, на правым беразе Шчары. Пл. каля 1 га. Абследавалі ў 1963 В. Р. Супрун, у 1973 Л. Д. ГІо баль. На паверхні сабрана ляпная гладкасценная кераміка 6—8 ст.
Селішча-4. За 2,5 км на ПдУ ад вёскі, на левым беразе Шчары, на месцы стаянкі каменнага веку.
Пл. каля 1 га. Абследавалі ў 1963 В. Р. Супрун, у 197'4 Л. Д. Побаль. На паверхні сабраны фраі менты ляпной гладкасценнай керамікі 6—8 ст.
Літ.: 1139.
Л. Д. Побаль, М. М. Чарняўскі, Н. В. ЦІаблюк.
ВЯЛЯЦІЧЫ, група археал. помнікаў каля в. Вяляцічы Барысаўскага р-на.
Селішча 6—10 ст. За 400— 500 м на Пд ад вёскі, на левым беразе р. Нача пры ўпадзенні яе ў р. Бобр. Пл. каля 1 га. Культурны пласт таўшч. 0,2 м, знойдзена ляпная і ганчарная кераміка, жал. нож,
Крамянёвыя наканечнікі (1, 2), трапецыі (3—6), мікрапласцінкі з рэтушшу (7—10, 12), сегмент (11), ланцэтападобныя вастрыі (13 18), скрабкі (19, 20, 24—27). разцы (21—23), нож (28), скоблі (29, 30), нуклеус (31), рубячыя прылады (32, 33) з паселішча Вялікія Шылавічы.
фрагмент глінянага прасліца, а такментам, бронзавая кручаная пацерсама рэчы болып ранняга часу — кі, медны бранзалет з круглага загатоўка для крамянёвай стралы, дроту, жал. нож. Датуецца крамянёвы скрабок. 10—11 ст.
Могільнік-1. За 450 м на Пд ад вёскі, ва ўрочышчы Перавоз. 12 насыпаў дыям. 5—9 м, выш. 0,5—1 м. У 1979 абследаваў, у 1986 раскапаў 3 курганы Ю. А. Заяц. Пахавальны абрад — трупаспаленне і трупапалажэнне на мацерыку. Рэшткі крэмацый знаходзіліся ў вяршыні насыпу. Знойдзены жал. прамавугольная спражка і фрагмент бронзавага ўпрыгожання. У кургане з трупапалажэннем парнае пахаванне размешчана на попельнай пляме ад рытуальнага вогнішча, арыентавана на 3 і ПнЗ. Знойдзены шкляныя залачоныя бочачкападобныя і рабрыстыя з кружковым арна-
М о г і л ь н і к-2. За 250 м на У ад паўд. ускраіны вёскі. 4 насыпы дыям. 8—10 м, выш. 0,8—1,5 м.
М о г і л ь н і к-3. За 3 км на ПдУ ад вёскі, на левым беразе р. Бобр, ва ўрочышчы Старая Маталыга. 2 насыпы дыям. 5 і 10 м, выш. 0,8 і 1,5 м. Адкрыў у 1986 Заяц.
Могільні к-4. За 2 км на ПдЗ ад вёскі, на левым беразе р. Бобр, ва ўрочышчы Пецкі Бор, 30 курганоў дыям. 6—14 м, выш. 1—2,5 м. Адкрыў у 1986 Заяц.
Літ.: Д362. Ю. А. Заяц.
ВЯРГЕЙ Валянціна Сяргееўна (н. 28.9.1946, г. Петрыкаў Гомельскай вобл.), беларускі археолаг. Канд. гіст. навук (1984). Скончыла БДУ (1968). Працавала ў БДУ (1969— 71), Гродзенскім педагагічным інце (1971—75), з 1978 у Ін-це гісторыі АН Беларусі. Асн. кірунак навук. дзейнасці — гістарыяграфія археалогіі Беларусі і гісторыя насельніцтва Бел. Палесся ў жал. веку. Выявіла і абследавала каля 100 археал. помнікаў на Бел. Палессі. Даследавала паселішчы Лемяшэвічы, Кура дава, Гарадзішча, Сошна (Пінскі р н), Струга (Столінскі р-н) і інш. Адна з аўтараў кнігі «Беларуская археалогія» (1987).
Тв.: Белорусское археологнческое краеведенне двадцатых годов // Матерналы науч. конф. молодых ясторнков Лнтвы н Белорусснн... Внльнюс, 1977; Вывучэнне палеаліту ў Беларусі // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1981. № 4; Первые шагн советской археологяческой наукн в БССР // Древностн Белорусснн н Лятвы. Мн., 1982; Жн лніца славянскнх поселеннй второй половнны 1 тыс. н.э. в Белорусском Поле сье // Проблемн нсторіі та археологіі давнього населен'ія Украіньскоі РСР. Кнів, 1989; Археалагічная навука ў Беларускай ССР, 1919—1941 гг. Мн., 1992. ВЯРЭНЬКА Францішак Леапольдавіч (15.3.1862, б. маёнтак Пуцілкавічы Ушацкага р-на — 4.3.1892), беларускі археолаг і краязнавец. Скончыў гімназію ў Мінску (1881), Варшаўскі ун-т (1887). У 1886 за навук. працу па нар. медыцыне ўзнагароджаны залатым медалём. Запісваў легенды і паданні роднага краю. У ваколіцы в. Пуцілкавічы выявіў 9 гарадзішчаў жал. веку і каля 50 курганных груп раннефеад. часу (раскапаў 36 курганоў). Рукапісы прац пра гэтыя даследаванні «Курганы ў Пуцілкавічах (1887— 1892)», «Курганы і два дагістарычныя пасяленні ў Пуцілкавічах», археал. карты і частка раскопак зберагаюпда ў Кракаўскім археал. музеі.
Літ.897. 1493.
ВЯРЭНЬКА, каробка (часам заплечная), плеценая з палос бяросты, лубу, для пераносу прадуктаў, збору грыбоў, ягад. Мела прадаўгаватую ці авальную форму з ручкай і вечкам або без яго. Знойдзена пры раскопках у Мінску, Віцебску ў культурным пласце 17 ст.
ВЯЦІЧЫ, усходнеслав. племя, якое жыло на У ад крывічоў, радзімі чаў, севяран у бас. Акі. Паводле летапісных крыніц, В. прыйшлі з ляшскіх (прапольскіх) зямель і пра вадыры радзімічаў і В. (Радзім і Вятка) былі братамі, якія са сваімі родамі аселі — Радзім на Сажы, Вятка на Ацэ. Выяўленыя гарадзішчы і паселішчы В. належаць да 8—10 ст., з патрыярхальна-радавым ладам жыцця. 3 11 ст. развіваліся феад. адносіны. У 12 ст. землі В. падзелены паміж суздальскімі і чарнігаўскімі князямі, у 14 ст. ўвайшлі ў склад Маскоўскага вял. княства. Курганы В. 8—10 ст. з трупаспа
В. С. Вяргей.
Вярэнька з лазы. 17 ст. Мінск. Рэканст рукцыя Г. В. Штыхава.
леннем у 11—12 ст. выцясняюцца пахаваннямі з трупапалажэннем галавой на 3. Археолагі звяртаюць увагу на падабенства радзіміцкага і вяціцкага жаночага ўпрыгожання (племянная адзнака) — сяміпрамя нёвага скроневага кольца.
ГАВОРСКІ Ксенафонт Антонавіч [1821, Кіеў—17(29).6.1871], беларускі і рус. археолаг, гісторык. Скончыў Пецярбургскую духоўную акадэмію (1845). Працаваў выкладчыкам Полацкай духоўнай семінарыі. У 1857—58 рэдагаваў неафі-
К. А. Гаворскі.
цыйную частку «Внтебскнх губернскнх ведомостей», у 1862—69 рэдактар-выдавец час. «Вестннк Западной Росснн». У пач. 1850-х г. даследаваў 10 курганоў на Полаччыне, упершыню апісаў іх будову (трупаспаленне на гарызонце, пахаванне рэшткаў спалення ў ляпной урне ў насыпе). Вывучаў стараж. «Альгердаву» дарогу з Полацка на Вільню, некалькі гарадзішчаў, на якіх апісаў могільнікі больш позняга часу, вызначыў рэшткі стараж. пабудоў Полаччыны.
Тв.: Поездка (14 сент. 1852) нз г. Полоцка по направленню, так назы ваемой, Ольгердовой дорогн; Археологнческне розыскання в окрестностях г. Полоцка // Зап. нмп. Археологнческого о-ва. Спб., 1853. Т. 5; Древнне акты н документы XVI н XVII века... пренмугцественно относяіцнеся до Западного края, с прнмеч. н обьяснен. // Внтебскне губернскне ведомостн. 1858. №3—8, 12—14, 22—28, 35, 38; Псторнческне сведення о Полоцком Софнй* ском соборе. С двумя отрывкамн нз нензданной Нсторнн Полоцкой епархнн // Там жа. 1858. №39—52; Нсторнческое опнсанне полоцкого Борясоглебского монастыря // Вестн. Западной Росснн. 1865. Кн. 5, ноябрь.
Літ.:.іі, 513, 1270. Г. А. Каханоўскі. ГАДЗІЛАВІЧЫ, курганны могільнік радзімічаў каля в. Гадзілавічы Рагачоўскага р-на. Размешчаны за 1.5 км на ПнЗ ад вёскі,
на левым беразе Дняпра. Захава лася 124 (было каля 400) насы пы дыям. 5—12 м, выш. 0,5—2 м. Вядомы з 1873, абследавалі ў 1892 М. В. Фурсаў і С. Ю. Чалоўскі, даследавалі ў 1930 A. М. Ляўданскі, у 1964 Г. Ф. Салаўёва, у 1981 A. М. Плавінскі і В. Н. Рабцэвіч. Пахавальны абрад — трупапалажэнне на грунце на рытуальным вогнішчы галавой на 3 (часам з невял. адхіленнем на ПдЗ), у адзінкавых выпадках на У. Адметная рыса пахаванняў — попельнавугальнае («вогненае») кольца вакол многіх касцякоў.