Археалогія і нумізматыка Беларусі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
Літ.: 135, 777. В. М. Ляўко.
ГАНЧАРЫ, стаянка мезаліту, ранняга неаліту і бронзавага веку каля в. Ганчары Лідскага р-на. За 1 км на ПнУ ад вёскі, на краі правабярэжнай тэрасы р. Дзітва, ва ўрочышчы Ціханавічаў Брод. Памер 60x40 м, выш. 2,5 м. Адкрыў і даследаваў 38 м2 у 1962 М. М. Чарняўскі. Культурны пласт 0,8 м. Вы яўлены рэшткі вогнішча з перапаленымі камянямі і крамянёвыя вырабы, у т. л. ланцэтападобныя наканечнікі стрэл яніславіцкай культуры, архаічныя сякеры, трохвугольныя наканечнікі стрэл, абломак венчыка ранненеалітычнай пасудзіны.
Літ.: 1289.
ГАРА, археал. помнікі каля в. Гара Чашніцкага р-на.
Г а р а д з і ш ч а. За 2 км на ПнЗ ад вёскі, злева ад дарогі да воз. Чарэй скае. Мясц. назва Гара. Пляцоўка памерам 29x24 м, выцягнута з Пн на Пд, выш. над наваколлем каля 7 м. 3 паўд. боку ўмацавана валам выш. да 0,8 м і ровам глыб. каля 0,6 м, з зах. і паўн. бакоў абмежавана забалочанай поймай. Вядома з 1873, абследавалі ў 1971 В. Б. Караткевіч, у 1981 Т. С. Бубенька. Культурны пласт 0,5 м.
Курганны могільнік. За 1 км на Пд ад вёскі, на могілках. Мясц. назва Напалеонаўскія магілы. 6 насыпаў выш. 0,6—1,2 м, дыям. 8— 12 м, моцна аплылі, асобныя пашкоджаны ямамі. Вядомы з 1873, абследавала ў 1981 Бубенька, Э. М. Зайкоўскі раскапаў 1 курган. У насыпе (выш. 0,8 м, дыям. да 6 м) выяўлены фрагменты ганчарнай керамікі, у т. л. 2 фрагменты венчыкаў 15—16 ст., на мацерыку з пяску ў цэнтры кургана — дробныя вугалькі.
Літл 1046. Э. М. Зайкоўскі.
ГАРАВЕЦ, курганны могільнік каля в. Гаравец Барысаўскага р-на. За 700 м на ПнУ ад вёскі, у лесе. Вы цягнуты з 3 на У. У паўн. частцы пераважаюць круглыя насыпы дыям. 5—10 м, выш. да 1,5 м (часткова абкладзеныя вял. камянямі), у паўднёвай — выцягнутыя з 3 на У, памерам 2X1 м, выш. 0,6 м, абкладзеныя камянямі, на якіх устаноўлены вял. валуны, часам са слядамі апрацоўкі, у т. л. з выявамі крыжоў. У 1986 A. М. Плавін скі і В. Н. Рабцэвіч раскапалі 2 круглыя курганы з трупапалажэннямі галавой на У у ямах глыб. 0,5—0,7 м і 5 падоўжаных курганоў з двума трупапалажэннямі галавой на 3 і трыма на ПнЗ. У 3 пахаваннях нябожчыкі былі абкладзены драўлянымі плахамі. Рэчавага інвентару мала. Знойдзены рэшткі ачэлляў з металічных бляшак нашытых на палоскі з тканіны або скуры, невял. бронзавае
Раскопкі курганнага могільніка Гаравыя. 1980.
скроневае кольца з S-падобным завітком. Датуецца 14—15 ст.
, A. М. Плавінскі.
ГАРАВЫЯ, археал. помнікі каля в. Гаравыя Полацкага р-на.
Гарадзішча днепра-дзвінскай культуры. За 1 км на ПдУ ад вёскі, на в-ве Таўкач сярод балота. Пляцоўка авальная, памерам 28x21 м. Абарончыя збудаванні не выяўлены. Даследавалі ў канцы 19 ст. A. М. Семянтоўскі, у 1928 A. М. Ляўданскі, у 1961 A. Р. Міт рафанаў. Культурны пласт 0,25 м.
Выяўлены рэшткі доўгіх жытлаў слу павой канструкцыі, каменнае агнішча. Знойдзены ляпны гліняны посуд, жал.
Медны крыж 16 ст. з гарадзішча Гара: правы і адваротны бакі.
Выявы крыжоў на валунах з курганнага могільніка Гаравец.
прылады працы, косці жывёл і інш.
Курганнымогільнік полацкіх крывічоў (2-я пал. 1-га тысячагоддзя н.э.). За 500 м на ПнУ ад вёскі, каля дарогі Гаравыя — Баравуха 1-я. 15 курганоў выш. да 1 м, дыям. да 8 м (раней было 38 круглых і падоўжаных у плане насыпаў). Даследавалі 8 курганоў у 1928 A. М. Ляўданскі, у 1980 два курганы Вас. А. Булкін і Г. В. Штыхаў. Пахавальны абрад — трупаспаленне.
У адным з насыпаў выяўлена пахаванне ў урне слоікавай формы, накрытай другой пасудзінай, у 3 быў па хавальны інвентар (шкляныя пацеркі, бронзавая спіралька і ўпрыгожанні, ляпныя гаршкі), астатнія пахаванні без інвентару. Большасць курганоў парожнія. Каля аднаго кургана знойдзены кавалкі гаршка 4—5 ст.
Літ.: 715„ 1075, 1343. Г. В. Штыхаў. ГАРАДЗЕЦ, старажытны горад Полацкай зямлі, які ўпамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1162 у су вязі з паходам кн. Рагвалода Барысавіча супраць Валадара Глебавіча: «... прнходн Рогьволодь на Володаря с Полотьчаны к Городцю. Володарь же не да ему полку вь дне но ночь выступн нань нз города с Ллтвой н многа зла створнся в ту ночь. Он hxtj язбнша а другыя рукамн нзонмаша множьства паче нзьбьеных». 3 летапісу відаць, што Г. добра ўмацаваны горад, магчыма, цэнтр удзельнага княства, належаў мінскім Глебавічам, размяшчаўся, верагодна, недалёка ад Мінска сярод лясоў. Яго атаясамлівалі з Гарадзеяй (Нясвіжскі р-н), Га радзішчам (Баранавіцкі р-н), Гарадком каля Маладзечна, Гарадзінцом паміж Лепелем і Чашнікамі, Высокім Гарадцом Талачынскага р-на, Сёмкавым Гарадком і Астрашыцкім Гарадком, Гарадцом на р. Мнюта (Шаркаўшчынскі р-н), раённым цэнтрам Гарадок Віцебскай вобл. Але ў названых пунктах археолагі не знайшлі рэшткаў стараж. горада. Есць меркаванне, што Г. не існаваў, а летапіснае паведамленне адносіцца да Мінска.
Літ.: 46, 924, 1346.
Г. р. Штыхаў, Г. М. Семянчук. ГАРАДЗЕЦ, археал. помнікі каля в. Гарадзец 3-і Ушацкага р-на.
Г арадзішча. На левым беразе р. Уіпача, на месцы былой в. Га радзец 1-ы, на ўзгорку выш. 16— 18 м. Памер пляцоўкі каля 90 X Х90 м. Вядома з 1873. Даследавалі ў 1928 I. А. Сербаў, у 1972 А. Г. Калечыц, у 1981 A. А. Егарэйчанка. Культурны пласт 0,2—0,6 м. У ніжнім гарызонце знойдзена ляпная кераміка, у верхнім — фрагменты ганчарнага посуду. Датуецца 1-й пал. 1-га тысячагоддзя н.э. і 11—12 ст.
Курганны могільнік. Побач з вёскай на высокім беразе воз.
Існа. 20 курганоў выш. да 1,5 м, дыям. да 3 м. Вядомы з 1873. У 1928 Сербаў даследаваў адзін насып, у якім выяўлены шкілет нябожчыка на вогнішчы. Датуеода пач. 2-га тысячагоддзя н. э.
Літ.: 1081. В. Б. Караткевіч.
ГАРАДЗІЛАЎКА, археал. помнікі 10—12 ст. каля в. Гарадзілаўка Навагрудскага р-на.
Селішча. За 500 м на У ад вёскі, на левым беразе безназоўнай ракі. Пляцоўка памерам 130 X X125 м. Выявіла і даследавала 160 м2 у 1956 Ф. Д. Гурэвіч. Культурны пласт 0,5 м.
Выяўлены рэшткі паглыбленых у зям лю і наземных жытлаў, шматлікія гасп. ямы. Знойдзены тронкавы нож, лыжкарэз, ключ, абломкі шкляных бранзалетаў, вырабы з бронзы, крамянёвы наканечнік стралы, фрагменты ляпнога і ганчарнага посуду, упрыгожаныя лінейным, хвалістым арнамен там і косымі насечкамі.
Курганны могільнік-1. За 250—500 м на 3 ад селішча. Было болып за 10 насыпаў выіп. да 2 м, дыям. 5—12 м. Па 2 курганы даследавалі ў 1892 М. А. Цыбішаў, у 1956 — Гурэвіч. Пахавальны аб рад — трупаспаленне.
Знойдзены дзяржанневыя нажы, красалы, жал. і бронзавыя спражкі, тачыльныя камяні, бронзавыя завушніца, скроневая кольца і бранзалеты (адзін абцягнуты меддзю), шыфернае біканічнае прасліца, бронзавае скроневае кольца з перавітымі канцамі, сердалікавая 14 гранная, жоўтая паставая і шкляныя пацеркі, абломкі 3 пасудзін ганчарнай керамікі.
Курганны могільнік-2. За 500 м на 3 ад могільніка-1, у лесе каля дарогі на Навагрудак. Было каля 40 курганоў дыям. 5—10 м. Даследавала 1 насып (дыям. 7,5 м, выш. 1,25 м) у 1956 Гурэвіч. У невял. яме выяўлены абкладзены ка мянямі касцяк нябожчыка галавой на 3.
Літ.: 272, 1277. В. У. Шаблюк. ГАРАДЗІШЧА, рэшткі стараж. ўмацаванага паселішча або горада. Наз ва паходзіць ад стараж.-рус. «городнтн» — агароджваць. У сэнсе «ўмацаванае пасяленне, гарадок» слова Г. сустракаецца ўжо ў 12 ст. ў «Аповесці мінулых гадоў». Найчасцей вызначаюцца валамі, равамі, рэшткамі сцен, наяўнасцю культурнага пласта. Паяўленне Г. звязана з эпохай патрыярхату і пераходам на сельніцтва да заняткаў жывёлагадоўляй і земляробствам. Рост прадукцыйных сіл садзейнічаў паяўленню і паглыбленню супярэчнасцей паміж родамі і плямёнамі, што і выклікала ўзмацненне ваеннай небяспекі. Узнікла неабходнасць пасяляцца на ўмацаваных прыродай мясцінах і будаваць абарончыя ўмацаванні, якія рабіліся з такім разлікам, каб больш эфектыўна абараняць маёмасць роду ад варожых
нападаў. Найб. старажытныя Г. ў СССР адносяцца да энеаліту, а самыя познія — да 16—18 ст. На Беларусі вядомы з позняга бронзавага веку, але найб. пашыраны ў раннім жал. веку (з 9—8 ст. да н.э.). Часта Г. адной эпохі выкарыстоўваліся насельніцтвам болып позняга часу. Напрыклад, Г. плямён мілаградскай, зарубінецкай, штрыхаванай керамікі і днепра дзвінскай культур выкарыстоўвалі плямёны 2-й пал. 1-га тысячагоддзя н.э., потым сярэдневяковае насельніцтва Беларусі. Звычайна Г. будавалі на ўзвышаных месцах, каля берагоў рэчак і вадаёмаў, часцей за ўсё паблізу іх вусцяў. Размяшчаліся паасобку і групамі (гнёздамі) па 3—5 і болей, што адлюстроўвала сацыяльную структуру развітога патрыярхату, дзе асноўнай гасп. адзінкай была вял. сям’я з 40— 60 чал., што пражывала на адным гарадзішчы. Некалькі такіх сямей складалі радавую супольнасць (некалькі Г.), якая мела сваю пэўную тэрыторыю для пражывання, апрацоўкі глебы і пашавых угод дзяў. У залежнасці ад месца ўзвядзення ўсе Г. на Беларусі тыпалагічна падзяляюць на ўзгоркавыя, мысавыя і балотныя. Іх колькасныя суадносіны звязаны з геагра фічным рэльефам канкрэтнай мясцовасці. Узгоркавыя будавалі на ледавіковых халмах-астанцах, мысавыя — на высокіх берагах рэк і азёр, балотныя — сярод поймавых нізін, балот і лясоў. На Пн і ў цэнтры Беларусі часцей сустракаюцца ўзгоркавыя, на Пд — мысавыя і балотныя Г. Звычайна Г. маюць культурны пласт, у якім пры раскоп ках знаходзяць рэшткі жытлаў, майстэрняў, розныя рэчы і інш. Выключэнне складаюць балотныя гарадзішчы-сховішчы, дзе насельніцтва хавалася ў час ваеннай небяспекі. Некаторыя даследчыкі звязваюць іх са скіфскімі традыцыямі будаваць вял. загоны для жывёлы. Тыпалагічную характарыстыку Г. складаюць і такія фактары, як форма, выгляд абарончых збудаванняў і суадносіны іх асобных элементаў, дасканаласць і адпаведнасць пэўным абарончым задачам. Форма пляцоўкі Г. залежала ад канфігурацыі мысаў ці ўзвышшаў: узгоркавыя звычайна мелі круглую ці авальную форму пляцоўкі, мысавыя былі трохвугольныя ці чатырохвугольныя. Плошча Г. ранняга жал. веку звычайна ад 0,5 тыс. да 2 тыс. м2 і больш, пазнейшага часу ад 2 да 10 тыс. м2 і болей. Сістэма абарончых збудаванняў з цягам часу мянялася ад простых канструкцый з вастраколаў да складанай фартыфікацыйнай сістэмы з валоў і равоў. На валах узводзілі сцены з бярвення. У раннім сярэднявеччы на месцы былых Г. часта ўзнікалі гарады, замкі і сядзібы