Археалогія і нумізматыка Беларусі

Археалогія і нумізматыка Беларусі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
501.16 МБ
Пахавальны інвентар — фрагменты трапецападобных бронзавых падвесак з кропкавым арнаментам, сплаў сіняй шкламасы (магчыма, пацеркі), фрагмент дырхема 892—902 Арабскага халі фата, серп. Вакол насыпу выяўлены кальцавыя раўкі шыр. каля 1,9 м, глыб. 0,4 м. У насыпе кургана, створаным з культурнага пласта, знойдзены рэшткі гладкасценнай ляпной неарнаментаванай керамікі банцараўскай і тушамлінскай культур (6—8 ст.). Пад насыпам выяўлены культурны пласт 0,1—0,3 м. Знойдзена ляпная кераміка 3—5 ст., арнаментаваная расчосамі і зашчыпамі па краі венчыка.
Літ.; 669, 670.	В. М. Ляўко.
ГАРАНІ, гарадзішча каля в. Гарані Смаргонскага р-на. За 1,5 км на ПнЗ ад вёскі, на зах. беразе воз. Свір. Займае ўзгорак, паўн. і ўсх. схілы якога стромкія (выш. 7— 12 м), паўд. і заходні спусцістыя. Пляцоўка трохвугольная, памерам 75x60 м. Штучных умацаванняў няма. Выявіў у 1978 і даследаваў 680 м2 у 1981 Я. Г. Звяруга. Культурны пласт ад 0,3 — 0,5 м па краях пляцоўкі да 2—2,5 м у цэнтры.
Выяўлены рэшткі наземных жытлаў з агнішчамі, абкладзенымі камянямі. Знойдзена шмат вырабаў з косці (наканечнікі коп’яў і стрэл, муфты насадкі, долаты, тронкі, шпількі, іголкі, праколкі, амулеты, музычныя інструменты ты пу жалейкі), каменю (больш за 50 шліфаваных сякер-кліноў і каля 10 прасвідраваных сякер), жалеза (сярпы, сякеры, наканечнікі стрэл, нажы, рыба лоўныя кручкі, іголкі, шнількі), гліны (прасліцы, тыглі, грузілы для сетак, мініяцюрныя рытуальныя пасудзіны, тачыльныя камяні, абломкі зерняцёрак), ляпная гладкасценная і іптрыха ваная кераміка, фрагменты ганчарнага посуду.
Датуецца 1-м тысячагоддзем да н. э.— пач. 2-га тысячагоддзя н. э.
Літ.: 428. 435.	Я. Г. Звяруга.
ГАРАЎЛЯНС.КІЯ МАНЁТНА РЭ ЧАВЫЯ СКАРБЫ. Знойдзены на паселішчы каля в. Гараўляны Глы боцкага р-на ў 1965 1) У ляпным гліняным гаршку былі фрагментаваныя ювелірныя вырабы з серабра (2 фрагменты 4-граннага ў сячэнні дроту, 3 фрагменты і 1 цэлая зага-
тоўка для пласціністага бранзалета. зашчыпка), фрагменты пасудзіны, шыфернае прасліца, 405 сярэбраных манет. Арабскі халіфат (220 пераважна фрагментаваных куфіцкіх дырхемаў): Абасіды — невя домы манетны двор; Саманіды — манетныя двары аш-Шаш, Бухара, Рашт, Самарканд; Бавендыды — манетны двор Фірым; Буіды (Бувайхіды) — манетныя двары Араджан, Амоль, Астарабад, Джурджан, Ідзедж, Ісбахан, Рамхармуз, Сук алАхваз, Шыраз; Зіярыды — манетныя двары Амоль, Астарабад, Джурджан, Сарыя; правіцелі Нісабура — манетны двор Нісабур; Хам-
Доўгі курган з Гарадоцкага курганнага могільніка.
'/YPRARW Wert'S Рке Ф РУМ СОНСЧО FLYCTVS
Гарматы 16—17 ст. з Нясвіжскага замка (1—3).
даніды — манетныя двары ал-Мусіл, Халеб; г. Булгар — манетаперайманне саманідскага дырхема — манетны двор аш-Шаш. Англія, Германія, Францыя, Чэхія — 185 дэнарыяў. Ухаваны ў сярэдзіне 11 ст. Зберагаецца скарб у Нумізматычным кабінеце БДУ. 2) У ляпным гаршку знаходзіліся цэлыя і фрагментаваныя ювелірныя вырабы з серабра (бранзалеты, пярсцёнак, загатоўкі для ювелірных вы рабаў), 15 манет-перайманняў куфіц кіх дырхемаў у выглядзе брактэатаў з вушкамі для падвешвання, шкляныя бочачкападобныя залачоныя пацеркі, 135 пераважна фрагмен-
таваных сярэбраных манет. A р а бскі халіфат (134 куфіцкія дырхемы): Абасіды — манетны двор Мадзінат ас-Салам; Саманіды — манетныя двары Андэраба, ашШаш, Балх, Бухара, Самарканд; Абу-Даўдыды — манетны двор Андэраба; Бувайхіды — манетныя двары Араджан, Шыраз; Зіярыды — манетныя двары Джурджан, Сарыя, Чэхія: Баляслаў III [999—1003], дэнарый. Ухаваны ў сярэдзіне 11 ст. Зберагаецца ў Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі. Скарбы, магчыма, з’яўляюцца сыравіннымі зберажэннямі ювеліра.
Лгт.: 1571.	В. Н. Рабцэвіч.
ГАРЛАЧ, гладыш, с т а ў б у н, ганчарны выраб; высокая гліняная пасудзіна з пукатымі бакамі і звужанай шыйкай. У 10—14 ст. сустракаўся на Беларусі (гаршкі з вертыкальным горлам). Найб. пашыраны з 17 ст., выкарыстоўваўся для малака. У пісьмовых крыніцах стараж. рус. часу вядомы пад назвай «крннь». Выраблялі непаліраваныя, чорназадымлецыя, глянцаваныя.
ГАРМАТА, агульная назва ўсіх відаў артылерыйскай агаястрэльнай зброі. На Беларусі Г. ўпершыню выкарысталі ням. рыцары. У пач. 1380-х г. імі карысталіся войскі Вял. кн. Літоўскага. Першыя Г. адлівалі з бронзы ці кавалі з жалеза. Стралялі каменнымі ядрамі на адлегласць да 200 м. Для аблогі і разбурэння мураваных умацаванняў выкарыстоўвалі найб. цяжкія і кароткія — марціры і бамбарды. У 15 ст. паявіліся лёгкія Г. з падоў жаным ствалом, у 16 ст.— доўгія Г., якія ў залежнасці ад даўжыні ствала і яго вагі падзяляліся на розныя тыпы (картавуны, фальконы, кулеўрыны і інш.). На Беларусі вытворчасць Г. пачалася ў канцы 16 ст. ў Нясвіжы, Слуцку, Быхаве і інш. гарадах.
ГАРНЯТЫ, селішча каля в. Гар няты Лідскага р-на. У цэнтры вёскі. Пл. 0,5 га. Адкрыла ў 1955 Ф. Д. Гурэвіч, даследаваў у 1973 A. Р. Мітрафанаў. Культурны пласт 0,2 м. Знойдзена ляпная і ганчарная кераміка. Датуецца канцом 1-га — пач. 2-га тысячагоддзя н.э.
Літ.; 272.
ГАРОДНЯ, гарадня, прамавугольны зруб з бярвён ці брусоў, тып абарончага збудавання. Шэраг Г., шчыльна пастаўленых адна да адной тарцамі, утваралі абарончую сцяну. Г. маглі засыпацца паміж сценамі зямлёй ці каменнем, пустыя зрубы выкарыстоўвалі як укрыцце («схаванье») для жыхароў горада і хатняга скарбу на час аблогі або як склад правіянту (жытніца, <спіх леры») на выпадак вайны. Будавалі 1-ярусныя (выш. 3—4 м) і 2—3-ярусныя. У верхняй частцы Г. насцілалі баявую галерэю («бланкаванне», «вуліца») з абломамі і байніцамі, перакрытую 2-схільнай гонтавай
страхой. Сценкі, звернутыя ў бок поля, рабілі таўшч. у 2—5 бярвён для большай трываласці (напр., Полацкі Верхні замак). Для зберажэння ад гніення і пажараў сцены абмазвалі глінай да ўзроўню галерэі. Г. выкарыстоўвалі для абароны драўляных замкаў большасці гарадоў Беларусі з часоў Кіеўскай Русі (Віцебскі Узгорскі замак, замкі Полацка, Мсціслава, Крычава, Слаўгарада, Гомеля, Мазыра і інш.). Рэшткі Г. 13 ст. выяўлены ў Навагрудку (гл. Навагрудскі Малы за-
Гараўлянскія манетна-рэчавыя скарбы.
Дымлены гарлач 18 ст. Мсціслаў.
мак), згарэлага бланкавання ў Гродне (гл. Гродзенскі Стары замак).
Літ.; 1200.	М. А. Ткачоў.
ГАРОПІКАЎ, комплекс археал. помнікаў ранняга жал. веку каля в. Гарошкаў Рэчыцкага р на.
Гарадзішча мілаградскай культуры. У вёсцы, на правым беразе Дняпра, ва ўрочышчы Гарадок. Пляцоўка памерам 2 га, трохвугольная ў плане, падзелена ўнутраным валам (выш. 2 м, шыр. 12 м) на 2 часткі: жылую пл. 5200 м2, на мысе, і нежылую, размешчаную паміж унутраным і знешнім (выш. 3,5 м, шыр. 16 м) валамі. Адкрыў у канцы 19 ст. У. 3. Завітневіч, абследавалі ў 1935 А. Дз. Каваленя, у 1952 Ю. У. Кухарэнка, у 1964— 67 Л. Д. Побаль, у 1976 Г. В. Штыхаў, у 1985 і 1988 М. I. Лашанкоў, даследавала 5400 м2 у 1954 і 1961 В. М. Мельнікоўская. Культурны пласт 0,6 м. Выяўлены рэшткі 20 наземных і паўзямлянкавых жытлаў слупавой канструкцыі, размешчаных скучана ў цэнтр. частцы жылой пляцоўкі.
Жытлы квадратныя, прамавугольныя, круглыя, авальныя пл. 9—50 м2 (боль-
шасць — 12—16 м2), заглыбленыя ў мацярык на 0,25—0,6 м, разлічаны на адну сям’ю. Уваходы з усх. і паўд,ўсх. бакоў. Для будаўніцтва сцен выкарыстаны 2 прыёмы: плятнёвы, калі паміж слупамі ставілася шчыльная плятнёвая агароджа, або з пакладзеных гарызантальна тонкіх бярвён ці жэрдак, якія мацаваліся ў пазах слупоў. Характэрная асаблівасць жытлаў — наяўнасць выступу прамавугольнай, круглай ці авальнай формы ў адной з сцен або вуглоў. Двухсхільны дах мацаваўся на сохах — высокіх слупах з развілкай, усярэдзіне жылля падтрымліваўся цэнтр. слу пам. Агнішчы размешчаны паміж цэнтр. слупам і сцяной у процілеглым ад ува хода баку, у круглых ці авальных ямах глыб. 0,4—0,5 м або на падлозе, абкладзены камянямі. Двары агароджаны плятнём. Выяўлены рэшткі культавай пабудовы (за валам гарадзішча, памерам 8,5X1,5 м), заглыбленай у мацярык на 0,5 м. Гасп. пабудовы прамавугольнай, зрэдку квадратнай, формы памерам 2x1,5 і 2x2,5 м, групаваліся паблізу жытлаў. Некаторыя выкарыстоўваліся жыхарамі ў вытворчых мэтах. Каля кожнага жытла — невял. склеп-яма глыб. каля 0,6 м, дыям. да 1,5 м, з пры ступкамі і пакрыццём у выглядзе будана. У 4 ямах знойдзены скарбы: у адным жал. прылады працы (сярпы, мат'ыка, сякера), у 3 — упрыгожанні (бронзавыя бранзалеты, паставыя ка ралі). Знойдзены крамянёвыя прылады працы (сякеры, адшчэпы), дзесяткі нажоў, 14 сярпоў, камяні зерняцёрак таўкачы расціральнікі, наканечнікі стрэл, рыштунак каня (бронзавыя бляхі з петлямі, званочкі, жал. кольцы, лан цуг з аброці), касцяныя дзяржанні шыла і нажа з арнаментам, пацеркі (паставыя, халцэдонавыя, гліняныя. бронзавыя, бурштынавыя), бранзалеты (круглыя, вітыя, спіралепадобныя) з се рабра, жалеза, бронзы, 10 шпілск (цвіка-, трапецаі посахападобныя, і кальцавым навершам), трбхвугольныя падвескі, пярсцёнкі з заходзячымі кап цамі, завушніцы з канічнымі і пукаты мі шчыткамі, 4 абломкі латэнскіх фібул, 600 гліняных грузікаў і прасліц, 90 фрагментаў фігурак жывёлін, ляпны кругладонны і гладкасценны посуд, абломкі ліцейных форм, льячак і тыгляў, больш за 10 тыс. касцей хатняй (каня, дробнай рагатай жывёлы, свінні, сабакі) і дзікай (тура ці ізюбра, лася, высакароднага аленя, дзіка, мядз ведзя, бабра, барсука) жывёлы.
Датуецца 4—1 ст. да н.э.
Бескурганны могільні к-1 мілаградскай культуры. Паміж валамі гарадзішча (нежылая пляцоўка) і часткова за знешнім валам. Даследавала каля 100 пахаванняў у 1954—55 і 1959—61 Мельнікоўская. Трупаспаленні знаходзіліся ў круглых (дыям. 0,4—1,6 м) ці прадаўгаватых ямах глыбінёй 0,5—1 м з нахіленымі сценкамі і чашападобным або плоскім (з ямкамі для рэшткаў трупаспалення) дном. Некаторыя ямы папарна сутыкаюцца краямі, утвараючы васьмёрку, перакрыты адным развалам
пасудзіны (магчыма, парныя паха ванні).
Знойдзены крамянёвыя прылады працы, прасліцы, кавалачкі шлакаў, жал. наканечнік стралы, бронзавая шпілька з S-падобнай галоўкай, бронзавае скроневае кольца з выступамі, жал. спіралепадобная праколка, каралі, абломкі бранзалетаў, ліцейных форм, льячак, кавалачкі чырвонай і жоўтай вохры. Для пахаванняў мілаградскай культуры характэрна невял. колькасць касцей чалавека старанна ачышчаных ад вогнішча, небагаты інвентар, у т. л. толькі частка адной або некалькіх пасудзін і камяні невял. памераў. На жылой пляцоўцы выяўлены 2 пахаванні па абраду трупапалажэння на спіне, адно — га лавой на ПнУ, другое (на вяршыні ўнутранага вала) — на 3.