Археалогія і нумізматыка Беларусі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
Першабытнаму ладу ў эпоху па-
леаліту характэрны тыпы вандроўнікаў-збіральнікаў, аселых паляўнічых на маманта, вандроўных паляўнічых на паўн. аленя, у эпоху мезаліту — тып вандроўных паляўнічых на лясную дзічыну, у эпоху неаліту — тыпы аселых рыбаловаў, матычных, або ручных, земляробаў. Да нашага часу захаваліся перажытачныя (архаічныя) тыпы асела рыбалоўнай гаспадаркі ў народаў Сібіры, аленегадоўчай у жыхароў тундры, паляўнічых-збіральнікаў у тропіках Цэнтр. Афрыкі і Паўд. Амерыкі, марскіх паляўнічых на ўзбярэжжы Паўн. Ледавітага акіяна і інш. У сувязі з пашырэннем вытворчай гаспадаркі (розных сістэм земляробства, жывёлагадоўлі) і ўзнікненнем грамадскага падзелу працы вызначыліся спецыялізаваныя тыпы плужных земляробаў-жывёлаводаў, паліўнога арашальнага земляробства, стэпавай жывё лагадоўлі, марскога промыслу і інш. Г.-к. к. выкарыстоўваецца ў археалогіі, гісторыі, этнаграфіі і палеаэтнаграфіі. Пры даследаванні археалагічных культур абавязкова вызначаецца ГКТ і ў адпаведнасці з этнагр. аналогіямі — грамадска-эканам. лад, гістарычна абумоўлены ўзровень развіцця пэўнага этнасу-носьбіта культуры.
, У. Ф. Ісаенка.
ГАСЦІНЕЦ, грашовы штраф, ліхвярскі працэнт з сумы, дадзенай пад залог. Першае ўпамінанне ў бел. крыніцахадносіцца да 7.6.1541 (Гродна), апошняе — да 12.3.1580 (Магілеў). ,
ГАТАВІЗНА, грашовая сума, выражаная ў рэальнай манеце. Першае ўпамінанне ў бел. пісьмовых кры ніцах з сярэдзіны 1480-х г., сістэматычнае — да канца 1-й чвэрці 16 ст., спарадычнае — да 2-й трэці 17 ст. Для грашовай гаспадаркі Беларусі 16—18 ст. былі характэрны з аднаго боку такі архаізм, як разлік тавара грошамі, з другога боку развітыя крэдытныя ўзаемаадносіны. Г. проціпастаўлялася таварам, фантам (рухомая маёмасць), пазыковым дакументам (вэксальным, залогавым і інш.). У канцы 15—18 ст. ўжываліся сінанімічныя Г. паняцці — грошы (пенязі) гатовыя, рукаёмныя (плата манетай), паднесеныя, адлічаныя.
ГАТОВІНА, курганны могільнік каля в. Гатовіна Мінскага р-на. За 1 км на Пд ад вёскі, на пагорку. 68 круглых насыпаў (частка разбурана буд. работамі) выш. 0,3—2,5 м, дыям. 4—12 м, многія маюць раўкі па перыметры; адзін прадаўгаваты, памерам 12x8 м, выцягнуты па лініі 3—У. Выявіў у 1988 М. М. Чарняўскі, у 1988—89 Г. М. Семянчук даследаваў 15 насыпаў. Усе маюць попельна-вугальную праслойку каля мацерыка. Адзін курган без слядоў пахавання, 14 мелі каменныя абкладкі. Пахавальны абрад — трупапалажэнне на грунце (8) і ў падкурганных ямах (7), адзін шкілет ляжаў у яме, абкладзенай камянямі, галавой на У ці на 3. Знойдзены крывіцкія медныя скроневыя кольцы з завязанымі канцамі, шкляныя залачоныя і пасярэбраныя пацеркі,
псеўдакручаны пярсцёнак, гаршкі, косці жывёлы. Датуецца 12—13 ст.
Г. М. Семянчук.
ГАЎСМАН Міхаіл Антонавіч (1817—1889), калекцыянер, краязнавец, археолаг. Скончыў Мазырскую гімназію (1834), працаваў сакратаром канцылярыі Мінскага дэпутацкага дваранскага сходу. У адным з уласных дамоў у Мінску арганізаваў дамашні музей, дзе экспанаваліся прадметы з праведзеных ім археал. экспедыцый у Навагрудку, Заслаўі, Уздзе, Мар’інай Горцы, Слуцку і інш. Дапамагаў яму ў краязнаўчай працы Люцыян Неслухоўскі — бацька паэта Янкі Лучыны.
Гаршкі 12—13 ст. з курганнага могіль ніка Гатовіна.
У зборах Г. было шмат прадметаў побыту беларусаў. Апублікаваў шэраг краязнаўчых прац пра гарады і мястэчкі Беларусі. Яго калекцыі часта выстаўляліся на арганізаваных ім самім выстаўках. Галоўнай задачай Г. лічыў прыцягненне ўвагі навук. грамадскасці да вывучэння і захавання стараж. помнікаў і напісання гісторыі адметных у мінулым населеных месцаў.
Літ.: 513. Г. А. Каханоўскі.
ГВАРДЗЁЙСКАЯ, гарадзішча днепрадзвінскай культуры каля в.Гвардзейская Міёрскага р-на. За 700 м на 3 ад вёскі, за 600 м ад левага берага Зах. Дзвіны. Мясц. назва Гарадзец. Пабудавана на стрэлцы доў гага ўзвышша. Пляцоўка авальная, даўж. 42 м, шыр. 27 м, выш. да 12 м. Умацавана валамі і равамі. 4 валы размешчаны на паўд.-зах. схіле, 1 — на паўн.-ўсх., паўд.-зах. і ўсх. схілах узгорка. Выш. валоў 0,3—1,1 м, шыр. ў асновы 3—12 м, шыр. равоў 2,5—11 м, глыб. 0,3—1 м. Упершыню ўведзена ў навуку ў 1893. Абследавалі ў 1930-я г. У. Галубо віч, Г. Цэгак-Галубовіч, у 1956 Я. Г. Краскоўская і Л. Д. Побаль, у 1974 A. Р. Мітрафанаў і В. I. Шадыра. У 1984 Шадыра правёў шурфоўку. Культурны пласт у цэнтры пляцоўкі — 0,3—0,6 м, па краях да 1,3 м. Выяўлена яма памерам 3x2 м, глыб. 0,3—0,4 м, у запаўненні якой знойдзена ляпная гладкасценная кераміка, вугалі, абпаленыя камяні. У болып позні час гарадзішча выкары стоўвалася як сховішча. Датуецца 1—4ст. , В. I. Шадыра.
ГЕАМАРФАЛОГІЯ (грэч. ge зямляфтогрЬё формаф logos навука), навука пра паходжанне, заканамернасці развіцця і вонкавыя прыкметы рэльефу сушы і дна акіянаў. Г. падзяляюць на агульную, што вывучае формы рэльефу наогул, і рэгіянальную, якая даследуе рэльеф пэўнай тэрыторыі; існуе таксама шэраг самастойных галін Г.— структурная, кліматычная, дынамічная і інш. Заснавальнікам Г. ў Расіі быў М. В. Ламаносаў, які ўпершыню паставіў пытанне пра ўтварэнне разнастайных форм рэльефу ў выніку ўзаемадзеяння знешніх і ўнутраных фактараў. Для вывучэння рэльефу Г. выкарыстоўвае геалагічныя, тэктанічныя і палеаграфічныя звесткі. Геамарфалагічныя карты, якія складаюцца ў выніку геамарфалагічных даследаванняў, шырока выкарыстоўваюцца ў розных галінах навук, у т. л. ў археалогіі. Каб ведаць найб. прыдатныя для жыцця людзей у старадаўнія часы месцы, пры археал. пошуках карыстаюцца геамарфалагічнымі картамі.
■Жт.,,1378, 1392. А. Г. Калечыц. ГЕЗГАЛЫ, стаянка нёманскай культуры каля в. Гезгалы Дзятлаўскага р-на. За 1,7 км на ПнЗ ад вёскі, на выступе левабярэжнай тэрасы р.
Моўчадзь, выш. над паверхняй вады 5 м. Выявіў у 1976 г. М. М. Чарняўскі. Памер 30X70 м. Культурны пласт да 0,3 м. Знойдзены крамянёвыя вырабы і фрагменты керамікі дубічайскага этапу, арнаментаваныя адбіткамі грэбеня, насечкамі і наколамі. Непадалёку ад стаянкі на тым жа рачным беразе ёсць крэйдавае агаленне з крамянёвымі канкрэцыямі. Мяркуючы па матэрыялах са стаянак ніжняга цячэння Моўчадзі і прылеглых берагоў Нёмана, крэмень з гэтага крэйдавага
Гелеры аднабаковыя. Чэхія (каралеўства): 1. Вацлаў IV [1378—1419]; 2. Уладзіслаў II [1471—90].
радовішча шырока выкарыстоўваўся тутэйшым першабытным чалавекам. м. М. Чарняўскі.
ГЁЛЕР (ням. Heller, Haller, лац. denarii Hallensy дэнарый хальскі), 1) разнавіднасць дэнарыя (маса 0,5 г), які з 1200 чаканіўся Імперскім манетным дваром г. Гале (Швабія). У 14—15 ст. адпавядаў '/і2, У пач. 16 ст.— '/14 гроша пражскага. 2) Манета Сілезіі 14—1-й пал. 16 ст., якая тыпалагічна пераймала Г. (маса 0,25 г). Складала '/іг, потым Vie гроша. 3) Адна з назваў дэнарыя 14 ст., які чаканіўся ў Кракаве. 4) На тэр. Беларусі з 2-й пал. 15 ст. сярэбраная манета, разменны намінал у адносінах да гроша пражскага. Вядомы пад назвамі «гарэль», «галер», «шэлег галелы». У 17 ст. разменная манета («пенязь гарэль»), роўная 6 дэнарыям польскім або 2 шэлегам.
Літ.: 1293. I. Ф. Масько.
ГЕНЕЗІС (грэч. genesis паходжанне, узнікненне, развіццё), прысутнасць трывалых (генетычных) сувязей паміж папярэдняй і наступнай з’явамі ў працэсе іх развіцця, наяўнасць паміж імі пераходных форм. Напр., прасочаны Г. пахавальнага абраду насельніцтва Сярэдняга і Верхняга Падняпроўя з пач. 1-га тысячагоддзя да н. э. да сярэдзіны 1-га тысячагоддзя н. э.: прыкметы пахавальнага абраду кіеўскай культуры (2—5 ст. н. э.; трупаспаленне на баку, кальцыніраваныя косці змяшчаліся ў грунтавую яму разам з рэшткамі вогніпіча, камянямі і кавалкамі пабітага посуду) характэрны і для могільнікаў мілаградскай
культуры (7—3 ст. да н. э.). Па дабенства пахавальных абрадаў адзначана ў насельніцтва мілаградскай і лебядоўскай культуры (12—9 ст. да н. э.). С. Я. Расадзін.
ГЕНСЭЛЬ (Hensel) Вітальд (н. 29. 3.1917, Познань), польскі археолаг і гісторык-славіст. Скончыў Пазнанскі ун-т (1934). 3 1951 праф. Пазнанскага, з 1954 Варшаўскага ун таў. 3 1955 дырэктар Ін-та гісторыі матэрыяльнай культуры Польскай АН (ПАН), з 1973 акадэмік ПАН. Даследуе помнікі жал. веку на тэр. Польшчы і інш. славянскіх краін, выкарыстоўвае бел. археал. і гіст. крыніцы.
Тв.: Archeologia о poczqtkach miast siowiariskich. Wroclaw etc., 1963; La naissance de la Pologne. Wroclaw etc.. 1966; Archeologia i prahistoria: Studia i szkice. Wroclaw etc., 1971; Poczqtki panstwa polskiego i jego kultury. Wroclaw etc., 1971; Polska starozytna. 3 wyd. Wroclaw etc., 1988. Л. Д. Побаль.
ГЕРАЛЬДЫКА (позналац. heraldica ад heraldus вяшчальнік), гербазнаўства, дапаможная гіст. дысцыпліна, якая на падставе вывучэння гербаў памагае вызначыць час складання, аўтарства або прыналежнасць адзначаных гербамі дакументаў і рэчаў; сістэма ведаў і правілаў складання і карыстання гербамі, якая рэгламентавала элементы герба, надавала кожнаму з іх пэўны сэнс і змест. Цесна звязана з археалогіяй, нумізматыкай (гл. Нарысы), сфрагістыкай, генеалогіяй і інш.
Як навука ўзнікла ў 1-й пал. 14 ст., тэорыя Г. распрацавана і сістэматызавана ў 16—18 ст. вучонымі-геральдыстамі. Навук. вывучэнне гербаў пачалося ў 2-й пал. 19 ст. У Расіі Г. паявілася ў 2-й пал. 17 ст. і адразу набыла афіцыйнае значэнне. Арыгінальныя тэарэтыч ныя працы па Г. выйшлі ў сярэдзінс 19 ст. Гербы шматлікіх бел. гарадоў апісалі ў 19 ст. А. Б. Лакіер, П. II Вінклер. Польскія даследчыкі 19 ст. К Нясецкі і Ф. Пікасінскі вывучалі гербы бел. шляхты 17—18 ст. У 1900 Дз. I Даўгяла выдаў «Аршанскі гербоўнік». дзе змясціў каля 1500 шляхецкіх гер баў з Аршаншчыны. Беларускую Г. ча соў ВКЛ даследаваў польскі храніст Б. Папроцкі, У наш час вывучае бел. даследчык A. К. Цітоў.
У археал. матэрыялах, выяўленых на тэр. Беларусі, геральдычныя знакі сустракаюцца на ганчарных клеймах, пячатках, пярсцёнках, кафлях. На керамічным посудзе з Заслаўя, гарадзішчаў на Менцы і ў в. Горы Горацкага р-на, паселішчаў і курганоў у наваколлі Мінска выявы ў выглядзе двухі трохзубца, якія вызначаюцца як асабістыя знакі, гербы кіеўскіх князёў Святаслава Ігаравіча і Уладзіміра Святаславіча. Уладальніцкія знакі 10—12 ст. ёсць на посудзе з Ваўкавыска, Заслаўя. Пячатка са знакам полацкага кн. Ізяслава Уладзіміравіча знойдзена