• Газеты, часопісы і г.д.
  • Археалогія і нумізматыка Беларусі

    Археалогія і нумізматыка Беларусі


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 702с.
    Мінск 1993
    501.16 МБ
    яльнай, абшчыны або эпохі класаўтварэння). Першабытнаабшчынны лад адпавядае каменнаму веку, бронзаваму веку і ранняму жалезнаму веку. Мацярынска-радавы лад у асн. прыпадае на неаліт, а патрыярхат развіўся ў брон завы век. Перыяд «ваеннай дэмакратыі», якім завяршаецца патрыярхат, супадае з раннім жал. векам. Паміж Г. п. і археалагічнай перыядызацыяй можа не быць поўнай адпаведнасці. Так, у верхнім (познім) палеаліце ўжо існаваў радавы лад, а патрыярхат у некаторых этнасаў складваўся ў познім неаліце. Патрыярхальныя адносіны характэрны ў асн. для бронзавага і ранняга жал. вякоў. Некаторыя плямёны наогул не ведалі мацярынска-радавога ладу, у іншых жа матрыярхат праіснаваў да часоў дзяржаўнасці. Пры развіцці цывілізацыі насельніцтва шэрагу рэгіёнаў (Усх. Еўропа і інш.) пазбегла эпохі рабаўладальніцтва, у інш. месцах назіраліся розныя яго тыпы (антычны, азіяцкі). Напр., «азіяцкі тып вытворчасці» ў Месапатаміі не падобны на класічнае рабаўладальніцтва, а Стараж. Русь наогул мінула яго. Развіццё грамадства адбывалася па адзінай лініі толькі ў самых агульных рысах. Сацыяльна-эканам. развіццё кожнай этнічнай еднасці, працягласць гіст. эпохі або перыяду, характар пераходу ад адной фармацыі да іншай паступова набывалі свае адметныя, непаўторныя рысы. Таму ўклад кожнага народа ва ўсеагульную гісторыю мае выключную каштоўнасць, з’яўляецца набыткам усяго чалавецтва.
    Літ.: 880, 935, 1380.У. Ф. Ісаенка. ГІСТАРЫЧНЫ МУЗЁЙ у Маскв е. Засн. ў 1872, адкрыты ў 1883. У фондах музея каля 1 млн. адзінак археал. матэрыялаў. Сярод іх знаходкі з раскопак на тэр. Беларусі, якія перадалі ў музей даследчыкі А. Кіркор (1857, рэшткі вупражы, рыштунку конніка з в. Гарадзілава Ашмянскага пав.), браты Я. і К. Тышкевічы (1867, каменныя малаткі, жал. сякеры, жаночыя ўпрыгожанні з Лагойшчыны і Віцебшчыны), М. Ф. Кусцінскі (1872, упрыгожанні і прадметы побыту з в. Вядзец, Загор’е Сенненскага пав.), У. 3. Завітневіч (1892, з Бабруйскага пав.), Е. Р. Раманаў (1892—94, наканечнікі коп’яў, жал. зброя з Падзвіння), М. М. Турбін (1893, сярэдневяковыя прылады працы з мяст. Заслаўе), В. А. Шукевіч (1894—95, з раскопак жальнікаў у Лідскім пав.), М. П. Авенарыус (1891, калекцыя жал. сякер з вёсак Барысаўскага пав., Драгічынскага гарадзішча), Ф. В. Пак роўскі (1895), A. А. Гурко, У. I. Сізоў (1899, скарб сярэбраных рэчаў 11—12 ст. з Полацка, кальчуга эпохі Кіеўскай Русі з Оршы) і інш. У 1960-я г. Ю. У. Кухарэнка і I. П. Русанава перадалі музею кераміку і прадметы побыту з раскопак помнікаў Кісцяні, Новы Быхаў, Радасць, Чаплін.
    Літ.: 253, 512, 846.
    Г. А. Каханоўскі.
    ГІСТАРЫЧНЫЯ КРЫНІЦЫ, канкрэтныя носьбіты дакладнай гіст. інфармацыі, якія былі вылучаны і даследаваны на аснове навук. мета-
    далогіі з выкарыстаннем спец. гістарыяграфічнай методыкі, прайшлі праверку на дакладнасць, атрымалі атрыбутыўную класіфікацыю (вызначэнне месца, часу, культурнай, этнічнай або персанальнай прыналежнасці).
    Пры аналізе Г. к. выяўляецца іх сацыяльная накіраванасць, адсутнасць супярэчнасцей, пазнейшыя напластаванні. Дакладнасць апісання гіст. фактаў патрабуе выкарыстання параўнальна-гістарычнага метаду, шырокага і ўсебаковага супастаўлення розных Г. к.— матэрыяльных (археалагічныя, архітэктурныя, нумізматычныя), пісьмовых (летапісы, дакументы, мемуары), фальклорных (эпасы, паданні) і інш. Для пашырэння кола Г. к. выкарыстоўваюцца дапаможныя гіст. дысцыпліны (палеаграфія, сфрагістыка, геральдыка, эпіграфіка, нумізматыка, дыпламатыка, метралогія і інш.). Мэтай 2-га этапу археалагічных даследаванняў з’яўляецца пераўтварэнне археалагічных крыніц у Г. к. і рэканструкцыя на аснове апошніх гіст. працэсу. Прыведзеныя ў сістэму Г. к. служаць падставай для гіст. высноў (гл. Сістэмны аналіз). Асобныя Г. к., наадварот, не маюць даказальнасці і выкарыстоўваюцца вельмі асцярожна. У працэсе даследавання Г. к. шырока выкарыстоўваюцца карэляцыя, метад пабудовы граф, фактарны аналіз, мадэліраванне і інш. метады.
    Літ.: 368, 934. У. Ф. Ісаенка. ГІСТОРЫКА КРАЯЗНАЎЧЫ МУ ЗЁЙ Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага і нстытута імя A. А. Куляшова. Адкрыты ў снежні 1978. Mae каля 112 тыс. археал. прадметаў (1991): прылады працы, кераміка, упрыгожанні каменнага, бронзавага і ранняга жал.вякоў,эпохі Кіеўскай Русі. У музеі захоўваюцца калекцыі з мезалітычных і неалітычных помнікаў Бароўка, Баркалабава, Дальняе Ляда, Грэнск, Горкі (Чэрыкаўскі р-н), Журавель, Каромка, Крынічная, Хвойна і інш. Тэматычныя карты ілюструюць размяшчэнне археал. помнікаў на тэр. Магілёўскай вобл. Частка матэрыялаў музея выкарыстоўваецца ў навучальных мэтах. ГЛАЗУРА, тое, што паліва.
    ГЛІВІН, група археал. помнікаў каля в. Глівін Барысаўскага р-на.
    С т а я н к а мезаліту, За 100 м на У ад вёскі, на першай надпоймавай тэрасе правага берага р. Бярэзіна, ва ўрочышчы Смалярня, на пясчаным ўзгорку выш. 3,5 м над вадой. Пл. каля 2000 м2, часткова разбурана ветравой эрозіяй, разворваннем і другасным засяленнем у бронзавым веку. Адкрыў у 1981 і даследаваў 653 м2 у 1986 і 1988 У. П. Ксяндзоў.
    Знойдзена каля 3 тыс. прылад працы (разцы, канцавыя і авальныя скрабкі, сярэдзінныя праколкі, скоблі, укладышы, вастрыі, нуклеусы) і адходаў іх вытворчасці з крэйдавага крэменю, дробназярністага кварцыту. На глыб.
    0,75 м пад мезалітычным культурным пластом выяўлены скарб з 21 крамянёвай пласціны (відаць, загатоўкі для вы рабу прылад працы).
    Датуецца 6—5-м тысячагоддзямі да н. э., адносіцца да днепра-дзяснінскай культуры,
    Селішча. За 200 м на У ад вёскі, каля дарогі ў в. Навасёлкі. Памер 250X120 м. Даследаваў 32 м2 у 1982 Г. В. Штыхаў.
    Знойдзена ляпная слабапрафіляваная кераміка з расчосамі (2—5 ст.), кавалак глянцаванай міскі зарубінецкай культуры, ляпны (8—9 ст.) і ганчарны (10— 13 ст.) посуд.
    Курганны могільні к-1 крывічоў. За 500 м на У ад вёскі, у зах. частцы селішча. 55 насыпаў выш. 0,5—2,5 м, дыям. 4—10 м. У 1982 даследаваў 18 курганоў Штыхаў. Пахавальны абрад — трупаспаленне ў насыпе, па 1,2 і 3 пахаванні ў кургане. Знойдзены слав. гліняны ляпны посуд з плечукамі. Датуецца 9 ст. .
    Курганны могільнік-2. За 1 км на У ад вёскі, каля дарогі ў в. Навасёлкі. 4 курганы выш. 1,5 м, дыям. 8—9 м. У 1982 даследаваў 2 насыпы Штыхаў. Пахаванняў і рэчаў не выяўлена.
    Літ.-. 625, 864, 1351. У. П. Ксяндзоў, ,	Г. В. Штыхаў.
    ГЛІНІЦА, курганны могільнік дрыгавічоў каля в. Глініца Мазырскага р-на. За 1 км на ПнЗ ад вёскі. Было 50 курганоў. 16 насыпаў у 1889 даследаваў У. 3. Завітневіч. Пахавальны абрад — трупапалажэнне на гарызонце галавой на 3; захаваліся рэшткі дамавін. Знойдзены бронзавыя скроневыя кольцы, зярнёныя металічныя пацеркі, крэсіва, гар шчок. Датуецца 11 ст.
    Літ.-. 379.
    ГЛІНІШЧА, курганны могільнік крывічоў каля в. Глінішча Полацкага р-на. На беразе р. Бяльчанка. 60 паўсферычных курганоў выш. 0,9—1,5 м, дыям. 6—10 м. У 1965, 1967 Г. В. Штыхаў даследаваў 20 курганоў. Пахавальны абрад — трупаспаленне пад насыпам (рэшткі крэмацыі складзены ў грудок), пахаванні адзіночныя, зрэдку парныя. У адным кургане пахавальны абрад — трупапалажэнне галавой на 3.
    Знойдзены ляпныя гаршкі, характэрныя для доўгіх курганоў Полаччыны і Смаленшчыны, пасудзіны, зробленыя на ганчарным крузе, шкляныя пацеркі, бронзавыя пярсцёнкі, плоскае скроневае кольца з серпападобнымі канцамі, нажы, серп, ланцужок, кавалкі аднабаковага грэбеня, падковападобная спражка, наканечнік стралы і інш.
    Датуецца канцом 9—пач. 11 ст. Літ.: 1360.
    ГЛОГЕР (Gloger) Зыгмунт (3.11. 1845, Каменка Падляская Аўгустоўскага пав. Сувалкаўскай губ., Польшча — 15.8.1910), польскі археолаг,
    этнограф, гісторык. Скончыў Вар шаўскі ун-т (1867). Арганізатар і 1-ы старшыня краязнаўчага т-ва ў Варшаве. Даследаваў археал. помнікі каменнага і бронзавага вякоў на Беларусі (найб. на Гродзеншчыне і Брэстчыне), у Літве і Польшчы. Разам са сваёй жонкай A. А. Ельскай-Глогер сабраў вял. музейную калекцыю археал. і этнагр. матэрыя лаў, у сваёй бібліятэцы захоўваў матэрыялы са збораў М. Федароўскага, А. Кіркора, Я. і К. Тышке вічаў, А. Ельскага і інш. У створанай ім «Старапольскай энцыклапедыі» (т. 1—4, 1900—03, 4 выд. 1978) змясціў матэрыялы пра бел. драўляную архітэктуру, «Смаргонскую мядзведжую акадэмію», бел. стра вы, хатнія прылады працы, вайсковую атрыбутыку, старажытныя ўпрыгожанні.
    Te.: Notatki archeologiczne Michala Federowskiego z okolic Slonima. Kurha ny pod Wiszowem. Warszawa, 1882; Dolinami rzek, opisy podrozy wzdluz Niemna, Wisly, Bugu i Biebrzy. Warszawa, 1903.
    Літ.: 1425, 1489. Г. A. Каханоўскі. ГЛЎСКІ ЗАМАК. Існаваў y 16— 18 ct. y Глуску Дубровіцкім. Займаў узвышаную частку правага берага р. Пціч на месцы гарадзішча эпохі ранняга жал. веку і Кіеўскай Русі. Як велікакняжацкі «двор» Глуск вядомы з 14 ст. У 15 ст. ён належаў кн. Гальшанскім. У 1501 глускія «добра» і «двор» перайшлі кн. Рыгору Іванавічу Юрэвічу, потым кн. Дубровіцкім, пасля зноў Гальшанскім, якія ў 1551 падаравалі глускія ўладанні каралю Жыгімонту II Аўгусту. Пазней Глускі «замочек... с местом н волостью...» пераходзіў па чарзе то да Галыпанскіх, то да Чартарыйскіх, якія ўрэшце парадніліся. Як сведчаць гіст. крыніцы, у 16 ст. Г. з. меў земляны абарончы вал з драўлянымі сценамі-гароднямі і бланкаваннем, 2 драўляныя вежы, уязную вежу браму з пад’ёмным мостам«узводам» і малой брамкай-чфорткай», якая вяла да Пцічы. У цэйхгаузе замка знаходзіліся «стрельбы замковые н пушкн н ііншые речн ку замку належачне». Паводле граматы 1571, там былі жал. гармата, гакаўніцы, ручніцы, вял. коп’і-рагаціны, даспехі — «зброн бляховые», шлемы-капалыны, порах, сера, салетра і інш. Да 1581 замкам і ўсім ваенным рыштункам валодалі князі Заслаўскія і Чартарыйскія. Потым За слаўскія сваю «половнцу замку Глуского н места Глуского н половнну усее волостн Глуское» прадалі Чартарыйскім за 50 тыс. злотых. 4.6. 1626 кн. М. Ю. Чартарыйскі прадаў частку гэтых уладанняў маршалку слонімскаму К. А. Палубінскаму. У канцы 17—18 ст. Г. з. належаў Радзівілам. На мяжы 16—17 ст. на месцы старога драўлянага ўзведзены новы 5-бастыённы замак, апяразаны глыбокім і шырокім ровам, які
    жывіўся водамі Пцічы. Насыпаныя з гліны і культурнага пласта валыкурціны і бастыёны ўзвышаліся на 5—7 м над замкавым дваром. Унутры земляных валоў ішоў скляпеністы каменна-цагляны падземны ход. Па ім з бастыёна на бастыён пераходзілі ў час абстрэлу і аблогі стралкі. 3 замка вёў да Пцічы 2-і падземны ход, які вырашаў праблему водазабеспячэння ў перыяд аблогі. Зам кавая брама размяшчалася бліжэй да наружнага бастыёна, адкуль фланкіраваліся подступы да яе. Падвойныя створкі варот брамы былі акаваны жал. палосамі. Зверху на ланцугах калаўротам спускалася засцерагальная дубовая герса, акаваная жалезам. Замкавая брама мела выгляд З яруснай мураванай вежы. Ніз займала праезная частка, тут жа былі 2 скляпы з дзвярамі ў выглядзе драўляных кратаў. Справа да брамы прымыкаў корпус гарнізоннай казармы, злева знаходзілася «кардыгарда». У сценах кардыгарды размяшчаліся байніцы для кругавога абстрэлу. На 2-м ярусе вежы было 4, на 3-м — 3 акны бай ніцы. Вакол ішла баявая галерэяпамост. Завяршалася брама купа лам з «баняй» і бляшаным флюгерам-харугвачкай. На замкавым двары размяшчаліся розныя пабудовы, у т. л. цэйхгауз «прускага муру» (фахверкавай канструкцыі), студня, кухня, стайня і сажалкі, дзе гадавалася рыба. У 17 ст. тут пабудаваны касцёл. У дакументах канца 17 ст. ўпамінаецца яшчэ адна зам кавая брама — «Водная». Яна мела 2 паверхі і, відаць, знаходзілася ў адной са звернутых у бок Пцічы курцін. Трапіць у замак можна было па доўгім мосце з некалькімі пад’ёмнымі секцыямі «ўзводамі». Доступ на мост запірала бервяно-«кабыліна», была і спец. будка-«вартоўня». На сярэдзіне моста знаходзілася прамежкавая брамка з 2 уваходнымі «форткамі».